Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 152с.
Мінск 1978
20 ЦДГА Літоўскай ССР, ф. 634, воп. 1, с. 48.
Царква Георгія ў в. Яглевічы Івацэвіцкага раёна. XVIII ст. Агульны выгляд, план
Карпатах, у якіх званіцы падпарадкоўваліся архітэктуры цэркваў.
Характэрныя асаблівасці храмаў са званіцамі выявіліся ў Георгіеўскай царкве ў Яглевічах (Івацэвіцкі раён, XVIII ст.), якая вылучаецца самабытнымі рысамі позняй готыкі. Пакрыццё зграбнага напружанага малюнка пераважае сваёй масай над зрубам. Але ў адрозненне ад польскіх гатычных касцёлаў званіца не атрымала вертыкальнай кампазіцыі і падпарадкоўваецца астатнім аб’ёмам дзякуючы свайму двухсхільнаму даху, які некалькі ніжэй, чым дах нефа. Бабінец падзелены на два ярусы хорамі і цалкам раскрыты ў неф. Раскрыццё ў неф атрымалі таксама алтар і рызніца з дыяканікам. Званіцу над бабінцам раней мела і трохзрубная царква Міколы ў Чарнякаве (Бярозаўскі раён, пачатак XVIII ст.) 2І.
21 ЦДГА Літоўскай ССР, ф. 634, воп. 1, с. 48, л. 54—56.
Царква Мікіты ў в. Здзітава Жабінкаўскага раёна.
XVI—XVII стст.
Агульны выгляд, падоўжны разрэз, план
Такім чынам, бязверхавыя храмы падоўжна-восевай кампазіцыі прайшлі складаны шлях развіцця ад адназрубных да трохзрубных пабудоў. У адназрубных храмах былі заложаны ўсе характэрныя асаблівасці, якія атрымалі развіццё ў двухі трохзрубных пабудовах. Двухзрубныя храмы развіліся з адназрубных у выніку вылучэння алтара ў самастойны аб’ём. Эвалюцыя трохзрубных храмаў адбывалася ў двух напрамках: з аднаго боку, бабінец сфарміраваўся пры падзеле нефа двухзрубнага храма, з другога — яго ўтварыла званіца ў сваім ніжнім ярусе. Гэта сведчыць аб складаным узаемаўздзеянні розных мастацкіх плыняў у працэсе фарміравання трохзрубных храмаў.
Храмы з вярхамі складаюць значную групу пабудоў і захаваліся галоўным чынам у цэнтральных і ўсходніх раёнах Палесся. Шматверхавыя ярусныя будынкі вядомы ўжо ў старажытнарускі перыяд. Іх фарміраванне звязана са старажытнай традыцыяй завяршаць кожны зруб скляпеністым перакрыццём, што мы бачым у архаічных палескіх хатах, клецях і стадолах.
Ярусныя вярхі развіліся са скляпеністых перакрыццяў над зрубамі. Такія перакрыцці захаваліся ў цэрквах у Гарадной Столінскага, Ляхаўцах і Олтушы Маларыцкага раёнаў. Вярхі над цэнтральнымі зрубамі мелі нават архаічныя цэрквы-хаты. У наш час захавалася адна з такіх цэркваў у в. Баравая Лельчыцкага раёна (XVIII ст.). Прамавугольная ў плане, яна мае аналогіі з двухкамерным жыллём. Складаецца з двух памяшканняў, якія маюць аднолькавую шырыню корпуса. Прамавугольны ў плане неф, аб’яднаны з алтарнай часткай, завершаны двух’ярусным верхам «васьмярык на чацверыку» з шатровым пакрыццём. Характэрна, што пераход да васьмерыка не на заломах і ветразях, a пры дапамозе кароткіх бэлек, пакладзеных на дзве сумежныя сцяны чацверыка. Бабінец уяўляе трысцен, злучаны з нефам (як сенцы з хатай) двума шуламі. Над ім узвышаецца масіўная чацверыковая званіца з шатровым завяршэннем. Уся пабудова пастаўлена падрубамі на штандары і накрыта драніцамі.
На Палессі не склаліся шматзаломныя вярхі, як на Украіне. У большасці выпадкаў верх меў адзін, радзей — два заломы. Функцыянальную сутнасць вярхоў удакладняюць візіты XVIII ст., якія паказваюць, што ў іх часта размяшчаліся званы.
Прасцейшыя тыпы пабудоў з вярхамі прадстаўлены адназрубнымі цэрквамі з адным заломам перакрыцця. У в. Лунін (Лунінецкі раён) захавалася Барысаглебская царква (1824), узведзеная васьмерыком. У XX ст. яна страціла свой першапачатковы выгляд, аднак яшчэ ў 1879 г. захоўвала адкрыты верх22. Адназрубныя ярусныя цэрквы будаваліся рэдка і ў дакументах XVIII ст. амаль не адзначаны.
Далейшае развіццё ярусных кампазіцый выявілася ў двухзрубных цэрквах з адным ці двума вярхамі. Такія будынкі вядомы і ў іншых раёнах Беларусі, на Украіне, у Польшчы. Двухзрубны аднавер-
22 ОЦМЕ, вып. VI, с. 96—97.
храмы яруснай кампазіцыі
Царква ў в. Баравая Лельчыцкага раёна. XVIII ст.
хавы тып храма прадстаўляе Успенская царква ў Кашэвічах Петрыкаўскага раёна (1642). Яна складаецца з квадратнага ў плане нефа і гранёнага алтара (званіца прыбудавана ў XIX ст.). Неф увянчаны двух’ярусным васьмерыковым верхам, а алтар накрыты невысокім шатровым дахам. Агульная вышыня храма роўная яго даўжыні, вышыня верху вызначылася дыяганаллю нефа ў плане. Пераход ад чацверыка зруба да васьмерыковага верху на ветразях, у якіх прарэзаны дэкаратыўныя галаснікі. Гэта яшчэ раз сведчыць аб непасрэдным запазычанні такой канструкцыі са старажытнарускага дойлідства.
У XVII ст. Б. Радзівіл спраектаваў царкву, мяркуючы пабудаваць яе на гандлёвай плошчы ў Слуцку 23. Аўтара не цікавіў яе план (два маленькія памяшканні нефа і алтара). Усю ўвагу ён сканцэнтраваў на распрацоўцы кампазіцыі. Агульная вышыня храма каля 25 м. Ён мае тры ярусы і завер-
23 ЦДГА БССР у Мінску, ф. 694, воп. 1, с. 287, л. 36—38.
Успенская царква ў в. Кашэвічы
Петрыкаўскага раёна. 1642 г.
шаны высокім шатром з баняй і вялікім каваным крыжам. Прамежкавы ярус аформлены кругавой арачнай галерэяй. Безумоўна, размяшчэнне ў цэнтры горада (на рынку) вызначыла ўрачысты свецкі характар архітэктуры царквы.
У лепшых традыцыях палескага яруснага дойлідства XVII—XVIII стст. пабудавана царква Міхала ў Слуцку. Гэта двухзрубная пабудова з прамавугольнымі ў плане нефам і алтаром. У канцы XIX ст. да яе далучана званіца. Царкву па перыметру апаясвае галерэя. Неф завяршаецца двух-
Царква Міхала ў г. Слуцку. XVIII ст. Агульны выгляд, падоўжны разрэз, план
заломным верхам «васьмярык на чацверыку», a алтар — адназаломным чацверыком. Для помніка характэрна своеасаблівая прапарцыянальная ўзаемазалежнасць. Гарызантальныя памеры нефа адпавядаюць параметрам знешняй галерэі алтара, a дыяганаль галерэі, якая абкружае неф, складае агульную даўжыню пабудовы, суадносіны дыяганаляў нефа і алтара 2:1. Агульная вышыня помніка вызначылася дыяганаллю прамавугольніка, у які ўпісаны яго план, вышыня верху нефа склала суму дыяганаляў нефа і алтара, вышыня алтарнага верху —дыяганаль нефа ў плане. Такім чынам, у гэтай царкве ў своеасаблівай форме перапрацаваны антычныя прыёмы прапарцыяніравання на аснове суадносін катэтаў і гіпатэнузы трохвугольніка. Мастацкая сутнасць галерэі ў тым, што яна стварае
Царква ў г. Петрыкаве.
Канец XVII—пачатак XVIII ст. Агульны. выгляд.
дадатковы чацвёрты ярус, імітуючы залом. Гэта яшчз больш узмацніла дынаміку яруснай кампазіцыі храма.
Царква Міхала вельмі самабытная і не мае аналогій. Яна сведчыць аб фарміраванні ў Слуцку своеасаблівай школы дойлідства. На жаль, іншых помнікаў гэтай школы не захавалася. Некаторыя звесткі аб іх прыводзіць A. КСнітко: «Архітэктура старых слуцкіх цэркваў асаблівая. У гэтых драўляных пабудовах... можна назіраць імкненне наследаваць кіеўскім узорам... Дойліды стараліся надаць архітэктурным лініям не ўласцівую драўлянаму матэрыялу крывізну. Пры цэрквах вы сустракаеце вялікія прытворы... Купалы двухці трох’ярусныя...
Падоўжны разрэз, план
Абышоўшы слуцкія цэрквы... вы робіце заключэнне, што дойлідства, скульптура, ювелірнае, залаташвейнае майстэрства, ткацтва і іканапіс былі ў поўным росквіце ў Слуцку» 24.
Найбольш масавым тыпам ярусных пабудоў быў трохзрубны аднаверхавы храм. У яго кампазіцыі цэнтральнае месца займаў увянчаны верхам сярэдні зруб, а алтар і бабінец мелі схільныя дахі. На Палессі такі тып вядомы не пазней XVI ст. Ён жа
24 A. К. С н н т к о. Нз Слуцкой старнны. Мннская старнна,. вып. 2. Мннск, 1910, с. 153—155.
Спаса-П раабражэнская царква ў в. Олтуш Маларыцкага раёна. 1788 г. Агульны выгляд, план
шырока бытаваў у Расіі і на Украіне. Для большасці збудаванняў характэрны план з вылучаным •сваімі памерамі цэнтральным зрубам. Заломаў верху было не больш двух.
Прасцейшыя вярхі мелі выгляд пірамідальных скляпенняў без заломаў і ўвенчваліся невялікімі галовамі. Так была вырашана ў свой час царква Параскевы ў Місяцічах Пінскага раёна (1794 г., пірамідальны верх перабудаваны ў XIX ст.). Паступова ў аднаверхавых трохзрубных пабудовах сфарміраваўся залом верху. Пачатковая стадыя гэдага працэсу адлюстравалася ў Георгіеўскай царкве ў в. Сінкевічы Лунінецкага раёна (XVII — пачатак XVIII ст.). Яе можна паставіць у адзін рад з аналагічнымі збудаваннямі ў Вугольне, Княжпалі, Камні, Залучы, Должцы, Буське на Украіне. Аднак Сінкевіцкая царква з’яўляецца найбольш архаічнай з іх. Яе верх, яшчэ чацверыковы са зрэзанымі вугламі і прымітыўнымі ветразямі, утвараецца заломам у падоўжным напрамку, а ў папярочным падтрымліваецца бэлькамі. Знадворку верх выкананы чацверыком і накрыты шатровым дахам. Прычолак, які падзяляе ярусы нефа, арганічна пераходзіць у
Царква Георгія ў в. Сінкевічы Лунінецкага раёна. XVII —пачатак Will ст. Агульны выгляд, падоўжны разрэз, план
вальмавыя дахі бакавых зрубаў. У выніку гэтага стварылася цэласная цэнтрычная кампазіцыя. Тыя ж прынцыпы заложаны ў архітэктуры царквы Параскевы ў в. Беражное Столінскага раёна (XVIII ст., адноўлена ў канцы XIX ст.). Яе неф пераходзіць у адназаломны чацверыковы верх з шатровым пакрыццём, які ўзвышаецца над агульным для трох зрубаў дахам. Для царквы характэрны зграбныя прапорцыі, высока размешчаныя вокны. Вышыня верху вызначылася дыяганаллю нефа ў плане. Трэба адзначыць, што традыцыя ўзводзіць чацверыковы верх над чацверыковым зрубам у палескіх аднаверхавых помніках захавалася на больш працяглы час, чым у аналагічных украінскіх будынках. Васьмерыковы верх распаўсюдзіўся ў XVIII ст. пад уплывам барока і атрымаў складанае па малюнку вянчанне, а ў класіцыстычных збудаваннях вярхі маюць купальнае пакрыццё.
Паступова верх набыў другі залом. Першапачаткова яго ярусы былі чацверыковымі, а ў далейшым адзін ці абодва сталі васьмерыковымі. Пераходнымі ад чацверыка да васьмерыка былі чацверыковыя вярхі са зрэзанымі вугламі.
У разгледжаных пабудовах усе тры зрубы мелі аднолькавую вышыню і аб’ядноўваліся ў пакрыцці (дахі бабінца і алтара плаўна пераходзілі ў між’ярусны прычолак нефа). Аднак існавалі храмы, у кампазіцыі якіх дамінуючае значэнне меўцэнтральны аб’ём. Напрыклад, «Аголіцкая пустыня», збудаваная не пазней пачатку XVIII ст. і перавезеная ў XIX ст. у Петрыкаў, уяўляе трохзрубны аднаверхавы храм. Яе цэнтральны аб’ём мае выгляд двух’яруснай вежы «чацвярык на чацверыку», увянчанай рэнесансным купалком і ажурным жалезным крыжам, а нізкія бакавыя прамавугольныя ў плане памяшканні фактычна з’яўляюцца прыбудоўкамі і адыгрываюць другарадную ролю ў кампазіцыі. Сцены гэтага храма складзены з бярвення з шасціграннымі астаткамі. Такая канструкцыя была тыповай для народнага жылля цэнтральнай Часткі Прыпяцкага Палесся. Цікава, што адбіткі шасціграннага бярвення сустракаюцца на Залатых варотах у Кіеве.