Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 152с.
Мінск 1978
Самабытнымі асаблівасцямі вылучаецца Пакроўская царква ў Вялікіх Чучавічах Лунінецкага раёна (1846—1851). Яе цэнтральны чацвярык непасрэдна пераходзіць у масіўны васьмерыковы верх са зрокава лёгкім чатырохшчытовым завяршэннем, якое нагадвае дахі старажытных ноўгарадскіх храмаў. Безумоўна, будаўнік гэтай царквы быў знаёмы з паўночнарускім дойлідствам.
Асобную групу складаюць аднаверхавыя цэрквы са званіцамі. Перадумовы фарміравання такога тыпу пабудоў былі закладзены ў царкве Нараджэння маці божай у Лукаве, дзе, як паказвае візіта 1759 г., званы былі размешчаны «ў даху» бабінца25. Наступны этап развіцця храмаў са званіцамі ілюструе Ільінская царква ў Гомелі (1794), якая ўключае гранёны алтар, квадратныя ў плане неф і бабінец. Бабінец з трох бакоў ахоплены галерэяй. Для царквы характэрны наступныя суадносіны: дыяганаль нефа адпавядае шырыні бабінца з галерэяй, агульная даўжыня помніка складае дзве дыяганалі бабінца, а вышыня верху роўная суме даўжынь нефа і алтара. Зруб бабінца завяршае васымерыковая ўвянчаная купалам вежа-званіца. Такім чынам, склалася другая вертыкаль, якая ўраўнаважыла масу яоуснага верху і ўзмацніла дынаміку кампазіцыі збудавання, надаўшы ёй рысы асіметрыі. Сваёй высокай стадыі развіцця прыём стварэння двух вер-
25 ЦДГА Літоўскай ССР, ф. 634, воп. 1, с. 48, л. 190.
Царква ў г. Хойнікі.
XVIII ст. Бакавы фасад, план
Царква Параскевы ў в. Беражное Столінскага раёна. XIX ст.
Падоўжны. разрэз, план
Царква ў в. Лыскава Пружанскага раёна. XIX ст.
тыкаляў дасягнуў у царкве Нараджэння маці божай у Дубянцы Столінскага раёна (XVIII ст.). Яе план выцягнуты па падоўжнай восі і пабудаваны на дыяганальных суадносінах. Дойлід меў на мэце вылучыць званіцу ў самастойны ярусны аб’ём і захаваць трохкамернасць плана. Таму ён свядома парушыў сіметрычнасць кампазіцыі храма: актыўна ссунуў верх да алтара і аб’яднаў неф і бабінец у агульны корпус. У той жа час ён стварыў мастацкае адзінства мас храма і званіцы, скарыстаўшы прыёмы кантрасту, рытму і паўторнасці архітэктурных форм.
Пакроўская царква ў в. Вялікія Чучавічы Лунінецкага раёна. 1846— 1851 гг. Агульны выгляд, план
Трохзрубныя трохверхавыя цэрквы сфарміраваліся яшчэ ў дамангольскі перыяд, але ў сувязі з іх забаронай яны ў XIX ст. амаль не будаваліся. Дадзены тып быў асабліва шырока распаўсюджаны на Украіне, аднак сустракаўся і ў рускім дойлідстве. Прамежкавае становішча паміж аднаверхавымі і трохверхавымі цэрквамі займалі храмы з двума вярхамі над нефам і алтаром. Такія збудаванні даволі часта адзначаюць дакументы XVIII ст.
У архаічных трохверхавых пабудовах усе зрубы мелі невысокія пірамідальныя вярхі (цэрквы XVIII ст. у Збарове Рагачоўскага раёна і Хойні-
ках). Класічны прыклад храма з трыма шатровымі вярхамі ■—царква Георгія ў Давыд-Гарадку. Яна датавалася 1724 годам 26. Аднак знойдзены намі інвентар Давыд-Гарадка 1675 г., дзе гэты помнік упамінаецца, дае падставы перагледзець датыроўку храма і аднесці яго прыкладна да сярэдзіны ці нават першай палавіны XVII ст.27 Аналагічныя храмы XVII ст. захаваліся на Украіне (царква ў Жубровічах Жытомірскай вобласці). Георгіеўская царква складаецца з квадратнага ў плане алтара, некалькі развітага ў шырыню нефа і прамавугольнага бабінца. Даўжыня бабінца і нефа аднолькавая. Шырыня бабінца роўная параметрам алтара і скла-
Ільінская царква ў г. Гомелі. 1794 г.
Галоўны фасад, падоўжны разрэз, план
26 R. J a k і m о w і с z. Dawidgrodek, с. 32; В. A. Ч а н т у р н я. Архлтектура Белорусслн конца XVIII — начала XIX b.s с. 125.
27 ЦДГА БССР у Мінску, КМФ-5, воп. 1, с. 674, л. 2.
Пакроўская царква
ў в. Пінкавічы Пінскага раёна. 1830 г. Агульны выгляд, падоўжны разрэз, план
дае палавіну дыяганалі нефа. Цэнтральны аб’ём мае два ярусы. Нізкі верхні ярус з усходу і захаду працягвае сцены нефа, а з іншых бакоў асноўваецца на бэльках, якія злучаюць зрубы бабінца і алтара. У наш час шатровыя вярхі закрыты плоскай столлю. Аднак раней, безумоўна, яны былі адкрытымі. Агульная вышыня нефа да аснавання галавы складае яго дыяганаль у плане. Шатры бакавых зрубаў некалькі ссунуты да знешніх граняў пабудовы, бо ў месцах злучэння дахаў зроблены «кашы». У цэлым помнік вылучаецца самабытнымі рысамі і разам з царквой у Сінкевічах яскрава прадстаўляе мясцовую школу дойлідства на яе раннім этапе. У інтэр’еры прыцягвае ўвагу чатырохрадны барочны іканастас, зроблены мясцовымі майстрамі ў XVIII ст.
Наступны этап развіцця трохверхавых пабудоў намячаюць помнікі, пірамідальныя вярхі якіх пераўтварыліся ў ярусныя. Спачатку такі выгляд набыў цэнтральны верх. Напрыклад, у царкве ў Залужжы (былы Пінскі павет, XVIII ст.) вярхі над алтаром і бабінцам яшчэ шатровыя, аднак неф мае ўвянча-
Царква Георгія
ў г. п. Давыд-Гарадку Столінскага раёна. XVII ст.
Агульны выгляд, інтэр’ер, план
ны барочнай галавой двух’ярусны верх «васьмярык на чацверыку». Яруснасць кампазіцыі ўзмацняе прычолак, які падзяляе зруб храма на дзве часткі па вертыкалі. Верагодна, ён з’яўляецца рэмінісцэнцыяй кружганка. Царква Мікалая ў Старой Беліцы
Царква Раства багародзіцы ў в. Дубянец
Столінскага раёна. XVIII ст.
Гомельскага раёна (70-я гады XVIII ст.) мае адназаломныя васьмерыковыя вярхі, аднак яны нагадваюць больш дэкаратыўныя вянчанні і не змяняюць прынцыпова восевай кампазіцыі храма. Асаблівасць царквы ў тым, што бабінец і алтар вырашаны гранёнымі зрубамі, што стварае сіметрычны план.
Эвалюцыю трохверхавых палескіх храмаў замыкаюць цэрквы ў Міхалках Мазырскага, Леніне Жыткавіцкага і Рублі Столінскага раёнаў. Царква ў Міхалках (XVIII ст.) уключае квадратныя ў плане неф і бабінец і гранёны алтар. Усе тры зрубы ўвенчваюцца высокімі двухзаломнымі вярхамі: «васьмярык на чацверыку» над нефам і бабінцам і васьмерыковым над алтаром. У гэтым помніку выразна праследжваецца тэндэнцыя да стварэння вертыкальнай яруснай кампазіцыі. Агульная вышыня храма каля 19 м. На прыкладзе цэркваў Раства Mani божай у в. Ленін (1788) і Міхала ў в. Рубель (1796) можна прасачыць асаблівасці развіцця эстэтычных канцэпцый барока ў палескім культавым драўляным дойлідстве. Царква ў в. Ленін будава-
Царква Міхала ў в. Рубель Столінскага раёна. 1796 г. Падоўжны разрэз, план
Царква Міхала ў в. Рубель Столінскага раёна. 1796 г.
лася яшчэ на традыцыйных асновах, аднак цэнтральны зруб атрымаў васьмігранны план, што ў больш архаічных помніках не сустракалася, і некалькі развіўся ў шырыню. Цэнтральны васьмярык увенчваўся двух’ярусным верхам «васьмярык на чацверыку» (яго вышыня адпавядала агульнай даўжыні храма), а бакавыя зрубы атрымалі аднаярусныя васьмерыковыя вярхі, вышыня якіх склала дыяганаль нефа. Вярхі ўвенчваліся барочнымі яруснымі галовамі складанага малюнка. Арыгінальная асаблівасць пабудовы — у рашэнні цэнтральнага аб’ёму, калі паміж двума васьмерыкамі ставіцца чацвярык. Такога прыёму ўкраінская архітэктура не ведала, але ён сустракаўся ў Расіі (царква ў Кандалакшы). З’явіўся ён у выніку імкнення дойліда яшчэ больш узмацніць кантраст яруснай кампазіцыі. У царкве Міхала ў в. Рубель аўтар смела пайшоў на ломку звыклых канонаў. Ен яшчэ больш
Царква Нараджэння багародзіцы ў в. Ленін Жыткавіцкага раёна. 1788 г. Падоўжны разрэз, план
Царква Раства багародзіцы ў в. Вылазы Пінскага раёна. 1787 г.
развіў цэнтральны васьмярык у шырыню, такое ж развіццё атрымалі алтар і бабінец. Дойлід захаваў суадносіны, пабудаваныя на дыяганалях, толькі для вызначэння гарызантальных і вертыкальных параметраў бабінца і алтара, а вышыню цэнтральнага верху зрабіў роўнай падвоенай даўжыні нефа. У выніку гэтага склаўся надзвычай кампактны план, сціснуты да цэнтра, што дазволіла пры адносна сціплых памерах помніка ўзмацніць вертыкальнасць і цэнтрычнасць яго кампазіцыі. У цэлым для пабудовы характэрны тыя ж рысы, якія былі адзначаны ў царкве ў в. Ленін.
крыжовыя храмы
Царква ў в. Міхалкі Мазырскага раёна. XVIII ст. Бакавы фасад, план
Аб паходжанні крыжовых храмаў склаліся ў асноўным два меркаванні. Паводле першага, гэтыя збудаванні з’явіліся пад уплывам мураванага дойлідства Візантыі ці нават Арменіі і Херсанесу. Паводле другога — крыжовыя храмы натуральна развіліся з трохзрубных. Розныя канцэпцыі генезісу форм крыжовых культавых збудаванняў, безумоуна, сведчаць аб складанасці працэсу іх развіцця. Аднак бясспрэчна, што яны ўзніклі ў старажытнасці і ў Палессі з’явіліся не пазней XVI ст. (Успенская царква пінскага Ляшчынскага манастыра).
Будаўніцтва крыжовых храмаў не захапіла шырока палескае дойлідства. Яны ўзводзіліся пераважна ў манастырах, гарадах, мястэчках і некаторых сёлах. Крыжовасць у шэрагу выпадкаў развівалася з чыста функцыянальнай патрэбы павялічыць плошчу храма або ўвесці ў яго структуру капліцы з самастойнымі алтарамі. План крыжовых збудаванняў мог асноўвацца на грэчаскім або лацінскім крыжах, што дало падставу некаторым даследчыкам гаварыць аб паўднёвым або заходнім уплывах 28. Аднак пэўнае ўздзеянне на фарміраванне храмаў з вузкімі бакавымі раменамі зрабілі, на наш погляд, мясцовыя традыцыйныя збудаванні падоўжна-восевай кампазіцыі.
Прасцейшыя крыжовыя храмы — бязверхавыя, генетычна звязаныя з трохзрубнымі пабудовамі. Пачатковую стадыю працэсу фарміравання крыжовага храма з трохзрубнага адлюстроўвае царква Параскевы ў Чарнаўчыцах Брэсцкага раёна (пачатак XVIII ст.). Яе план тыповы для трохзрубнага храма, аднак неф атрымаў прыкметнае развіццё ў шырыню, дзякуючы чаму ўтварыўся невялікі трансепт, падкрэслены знадворку шчытамі. У адрозненне ад трохзрубных храмаў дах набыў крыжовую форму. Яго цэнтр увенчвае складаная па малюнку барочная вежка, якая, дарэчы, мае позняе паходжанне^ бо візіта другой палавіны XVIII ст. паказвае, што помнік увенчваўся простым крыжам 29. Відаць, познімі элементамі з’яўляюцца і масіўныя руставаныя лапаткі галоўнага фасада.
Наступную стадыю развіцця крыжовых храмаў прадстаўляе Праабражэнская царква ў в. Хмелева (Жабінкаўскі раён), узведзеная ў першай палавіне
28 П. К р a с а в і ц к і. Віцебская Ільінская царква. Працы Камісіі гісторыі мастацтва, т. 1. Мінск, 1928, с. 99.
29 ЦДГА Літоўскай ССР, ф. 634, воп. 1, с. 50, л. 68.
Царква Параскевы ў в. Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна. Пачатак XVIII ст. Агульны выгляд, план