• Газеты, часопісы і г.д.
  • Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.

    Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 152с.
    Мінск 1978
    51.82 МБ
    3 дакументаў XVIII—XIX стст. відаць, што на захадзе Палесся шырока бытавалі трохзрубныя храмы без вярхоў і з цэнтральным верхам. Астатнія тыпы мелі занальнае распаўсюджанне. Напрыклад, у Брэсцкім і Слонімскім дэканатах візіты канца XVIII ст. не паказваюць пяціверхавых цэркваў, аднак яны ў сярэдзіне XVIII ст. існавалі ў Палескім дэканаце. 3 параўнання даных па Кобрынскім і Камянецкім дэканатах за 1759 і 1802 гг. відаць, што на працягу другой палавіны XVIII ст. тут зніклі трохі пяціверхавыя цэрквы. У Бабруйскім дэканаце ў 1764 г. найбольш распаўсюджанымі былі цэрквы з двума і трыма вярхамі. Але к 1800 г. скарацілася колькасць двухверхавых і ўзрасла лічба трохверхавых пабудоў. Аналагічныя тыпы храмаў паказаны ў візітах Глускага і Рагачоўскага дэканатаў XVIII ст.5 Цікава, што многія палескія цэрквы мелі кружганкі.
    3	ЦДГА БССР у Мінску, КМФ-5, воп. 1, с. 681, л. 9.
    4	В. А. Чантурня. Архнтектура Белорусенн конца XVIII — начала XIX в., с. 124.
    5	ЦДГА Літоўскай ССР, ф. 634, воп. 1, с. 48, 50, 53, 57; ЦДГА БССР у Мінску, ф. 736, воп. 2, с. 5; ф. 1245, воп. 1, с. 1; ф. 1299, воп. 1, с. 1; ф. 1502, воп. 1, с. 8.
    Складаным і не да канца высветленым уяўляецца генезіс храмаў са званіцамі. У Польшчы такія пабудовы з’явіліся пад уплывам готыкі не пазней XVI ст.6 У гэты ж час развіліся званіцы ў цэрквах Украіны (Сухадолы) і захаду Палесся (Ваўкавыск) 7. Калі на захадзе Палесся ў XVIII ст. колькасць цэркваў са званіцамі была значнай, то на ўсходзе гэтай тэрыторыі яны сустракаліся як рэдкае выключэнне. Часта цэрквы са званіцамі складальнікамі візіт вызначаліся як пабудовы «ў выглядзе касцёла». У той жа час, прыкладна з сярэдзіны XIX ст., будаўніцтва цэркваў са званіцамі рэгламентавалася канонамі праваслаўнай царквы.
    Мастацкія асаблівасці архітэктуры храмаў вызначаліся эстэтычнымі канцэпцыямі ўсяго драўлянага дойлідства. Іх важнейшая рыса — дасягненне максімальнага мастацкага эфекту пры дапамозе абмежаваных сродкаў выразнасці. Тут асабліва шырока выкарыстоўваліся такія прыёмы, як сіметрыя і асіметрыя, прапорцыі, рытм, кантраст. Вялікае значэнне надавалася пабудове выразнага сілуэта, пластыцы завяршэнняў. Актыўную мастацкую ролю мелі дэкаратыўная шалёўка, каваныя крыжы, карнізы, падзоры, ліштвы, вітражы. У інтэр’еры паступова склалася ступеньчатая сістэма раскрыцця ўнутранай прасторы, замкнутай іканастасам ці алтаром. У XVIII ст. многія цэрквы пазбавіліся іканастасаў, а ў інтэр’ер шырока праніклі амбоны, алтары, арганы, паліхромная скульптура. Такая карціна наглядалася практычна да 1836 г., калі пачалася масавая перабудова цэркваў у праваслаўных канонах. Напрыклад, у гэты час зроблены іканастасы для цэркваў у Опалі, Дружылавічах, Ляхавічах Іванаўскага, Папіне, Вавулічах, Зелаве, Валовелі, Ліпніках, Дзеткавічах Драгічынскага, Стрыгіні Бярозаўскага, Гарадцы, Дывіне Кобрынскага, Сцяпанках, Здзітаве, Хмелеве Жабінкаўскага, Ляхаўцах, Чарнянах, Хаціславе, Олтушы Маларыцкага, Чэрску, Збірагах, Чарнаўчыцах Брэсцкага, Войскай, Дзмітравічах Камянецкага, Гошчаве, Яглевічах Івацэвіцкага раёнаў8.
    6 Historia sztuki polskiej w zarysie, t. 1. Krakow, 1962, c. 253.
    7 Лнтовскне епархнальные ведомостн. 1876, № 42, c. 345.
    8 ЦДГА БССР у Гродна, ф. 1, воп. 19, с. 1004, л. 9—29.
    храмы падоўжнавосевай кампазіцыі
    Бязверхавыя храмы падоўжна-восевай кампазіцыі адпавядаюць рускім «клецкім» і ўкраінскім «дахавым» цэрквам. На іх архітэктуру зрабілі вялікі ўплыў народнае жыллё і гаспадарчыя пабудовы. У дакументах XVIII—XIX стст. простыя культавыя збудаванні часта называюцца свірнамі, шопамі, хатамі9. Гэта адназрубныя пабудовы, якія не мелі падлогі і столі, накрываліся саламянымі ці драніцавымі дахамі і асвятляліся маленькімі «валаковымі» акенцамі. Падобны выгляд мае капліца XIX ст. у Кажан-Гарадку (Лунінецкі раён). Яна ўяўляе прамавугольны ў плане зруб, расчленены лапаткамі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі, завершаны вальмавым саламяным дахам. Толькі невялікі драўляны крыжык над уваходам вылучае капліцу як культавую пабудову. Такія ж храмы ўзводзіліся і ў манастырах. Напрыклад, дакумент 1617 г. апісвае царкву пінскага манастыра на Полазаўшчыне, дах якой завяршаўся простым драўляным крыжам, а над уваходам вісеў абраз 10.
    У далейшым адназрубныя храмы атрымалі граненне алтарнай часткі, крыж замяніла галава на шыі, з’явілася бэлечная столь. Паходжанне гранёнай алтарнай часткі не заўсёды звязана з уплывам мураванай архітэктуры. Алтарныя часткі храмаў у Бялавічах Івацэвіцкага і Начы Ганцавіцкага раёнаў маюць выгляд двухграннікаў, што часта сустракаліся ў паліганальных палескіх гумнах і стадолах.
    Адназрубным храмам уласцівы пэўныя прапарцыянальныя заканамернасці. У плане яны звычайна ўяўлялі выцягнуты па падоўжнай восі аб’ём (1 і 1/3—2 і 1/2 квадрата). Алтарны граннік мог займаць да трэці даўжыні зруба, але не перавышаў яго шырыні. Асновай усіх суадносін з’яўлялася даўжыня зруба. Асабліва ўстойлівыя адносіны даўжыні і вышыні зруба. Пры блізкім да квадрата плане яны складалі прапорцыю 2:1. Калі даўжыня перавышала шырыню зруба на 1/3 і больш, то ўстойлівай была прапорцыя 3:1. Значыць, вышыня зруба не была адвольнай, а вызначалася параметрамі плана. Адносіны даху і зруба па вышыні ў асноўным не выходзілі за межы прапорцый 1:1—0,5:1.
    9 ЦДГА БССР у Мінску, ф. 736, воп. 2, с. 5, л. 13, 62; ф. 295. воп. 1, с. 1031, л. 1; АСД СЗР, т. XIII. Внльна, 1902, с. 219; Опнсанне церквей н прнходов Мннской епархнн (ОЦМЕ). Мннск, 1879, вып. IX, с. 138.
    10 Вестннк Западной Россші. 1868, т. III, кн. VIII, с. 21.
    Капліца ў в. Нач
    Ганцавіцкага раёна. XIX ст.
    Пасля стабілізацыі пэўнага тыпу плана паступныя змены адбыліся ў завяршэнні. Першапачаткова галава, якая замяніла (пад візантыйскім уплывам) крыж, увенчвала цэнтр пабудовы. Такую кампазіцыю захавала Успенская царква ў Століне (1823). Далейшае развіццё гэты прыём сіметрыі атрымаў у цэрквах Дзмітрыя ў Лелікаве (Кобрынскі раён) XVII ст. і Міхала ў Хатынічах (Ганцавіцкі раён) XVIII ст., дзе цэнтрычнасць пастаноўкі галавы падкрэслена крыжамі ў вяршынях тарцовых вальмаў. Царква ў Хатынічах вылучалася архаічнымі рысамі. Прамавугольная ў плане, накрытая вальмавым дахам, яна завяршалася галавой, якая мела выгляд чацверыковай вежкі з шатровым пакрыццём.
    Сіметрычная кампазіцыя храма з часам зрабілася неарганічнай, бо план стаў асіметрычным. Адна з першых спроб стварэння дынамічнай асіметрыі ў кампазіцыі адназрубнага храма — царква Міколы ў Рухчы 1730 г. (Столінскі раён). Яе алтарны трохграннік вельмі развіты, а галава ссунута наперад, што ўзмацніла агульны рух кампазіцыі да тарцовага галоўнага фасада. Па таму ж прынцыпу пабудавана кампазіцыя царквы ў Ялове (XVIII ст.), якая атрымала пры ўваходзе слупавую галерэю, утвораную вынасам вальмавага даху. Імкненнем ураўнаважыць асіметрычную кампазіцыю выкліка-
    Царква Міхала у в. Хатынічы Ганцавіцкага раёна. XVIII ст.
    Царква Цзмітрыя ў в. Лелікава Кобрынскага раёна.
    XVIII ст. Бакавы фасад, план
    на з’яўленне другой галавы над алтарнай часткай (Ільінская царква 1821 г. у Дастоеве Іванаўскага раёна).
    Наступны этап развіцця галоўнага фасада ілюструюць помнікі, у якіх замест вальмы на галоўным фасадзе з’яўляецца шчыт (Дзмітравічы Камянецкага, Арэпічы Жабінкаўскага раёнаў, Пінск). Шчыт, выходзячы за грань сцяны, трансфармаваўся ў слупавы ганак, які пад уплывам класіцызму пераўтварыўся ў порцік (Гута, Нач Ганцавіцкага, Новая Мыш Баранавіцкага, Пацэйкі Капыльскага, Шарашова Пружанскага раёнаў, Слуцк). Галоўны фасад касцёлаў пластычна ўзбагаціўся балконам, злучаным з хорамі (Пінск). Фарміраванне галоўнага фасада выклікала развіццё ссунутай наперад галавы ў вежу-званіцу (касцёл 1666 г. у Свіслачы, Ільінская царква XVIII ст. у Бялавічах Івацэвіцкага раёна). У далейшым званіца паступова выйшла з аб’ёму храма і ўтварыла самастойны двух’ярусны будынак, архітэктурна падпарадкаваны аб’ёмухрама. Вышыня першага яруса званіцы роўная вышыні зруба храма, узровень аснавання шатровага даху другога яруса адпавядае ўзроўню вяршыні пакрыцця храма, між’ярусны прычолак званіцы арганічна пераходзіць у прычолак тарцовай сцяны храма (Прачысцінская царква 1671 г. у Дарапеевічах Маларыцкага, цэрквы XVIII ст. у Барках Пінскага і Маціевічах Жабінкаўскага раёнаў).
    Дакументы XVIII—XIX стст. паказваюць арыгінальныя тыпы адназрубных храмаў з паліганальным (шасціі васьмівугольным) планам (Востраў, Бялевічы, Цыр былога Навагрудскага павета) п. Троіцкая царква ў Вялікай Сваротве (Баранавіцкі раён) 1747 г. была збудавана трохвугольным у плане зрубам. Цэнтр і вуглы гонтавага даху завяршалі дэкаратыўныя вежкі І2.
    Інтэр’ер адназрубных храмаў уяўляў адзіную прастору, абмежаваную зверху плоскай бэлечнай столлю і замкнёную нізкім іканастасам або алтаром. У супрацьлеглым баку часта рабіліся хоры вузкі балкон, які абапіраўся на слупы ці ўмацаваную ў падоўжных сценах бэльку.
    3 вылучэннем алтара ў самастойны зруб сфарміраваўся тып двухзрубнага храма. Пераходнымі
    11 ЦДГА БССР у Мінску, ф. 736, воп. 2, с. 5, л. 92; ОЦМЕ, вып. III, с. 60; вып, VI, с. 207.
    12 АСД СЗР, т. XIV. Внльна, 1904, с. 116.
    Царква ў б. Ялова
    Пружанскага раёна. XVIII ст. Агульны выгляд, план
    ад адназрубных да двухзрубных храмаў з’яўляюцца цэрквы ў Вежным (канец XVIII ст.) Пружанскага і Гнеўчыцах (1802) Іванаўскага раёнаў, алтары якіх уяўляюць маленькія прырубы-нішы. Троіцкая царква ў в. Гарадная Столінскага раёна (XVIII ст.) складаецца з двух зрубаў: квадратнага ў плане нефа і пяціграннага алтара. Зрубы аднолькавыя па шырыні, таму ствараецца ўражанне, што царква вырашана адзіным суцэльным зрубам. Гэтаму садзейнічае і агульны вальмавы дах, які аб’ядноўвае абодва аб’ёмы. Над тарцовымі часткамі яго вільчака ўзвышаюцца галовы з крыжамі. У пачатку XX ст. да нефа з захаду прырублена двух’ярусная званіца, якая сказіла першапачатковую кампазіцыю храма і надала ёй выразны асіметрычны характар. Цікава адзначыць, што ў інтэр’еры абодва зрубы маюць невысокія васьмігранныя скляпенні, схаваныя пад дахам. Тэхніка іх рубкі «з астаткам» свед-
    Царква Мікалая ў в. Рухча Столінскага раёна. 1730 г.
    Царква ў в. Гута
    Ганцавіцкага раёна. XIX ст. Бакавы фасад
    чыць аб тым, што яны ніколі не былі адкрытымі знадворку. Блізкія па канструкцыі і кампазіцыі збудаванні сустракаюцца на Букавіне (Украінскія Карпаты). Царква Мікалая ў Сяхновічах (Жабінкаўскі раён), узведзеная да 1727 г., у ніжняй частцы мае тыповы двухкамерны план, аднак у верхняй частцы двухкамернасць не адчуваецца дзякуючы залому сцяны па дыяганалях рызніцы і дыяканіка. У XVIII ст. царква была накрыта саломай і не мела званіцы. Апошняя была прыбудавана ў сярэдзіне XIX ст. Тады ж, відаць, зроблены вітражы і інтэр’ер аформлены ў духу позняга класіцызму 13.