Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 152с.
Мінск 1978
XVIII і перабудаваная ў XIX ст. У ёй мы бачым наяўнасць больш-менш самастойных бакавых капліц, у выніку чаго храм набыў другую вось, перпендыкулярную падоўжнай. Капліцы і бабінец вузкія, а гранёны алтар па плошчы з’яўляецца самым вялікім. У выніку гэтага папярочная вось ссунута да галоўнага фасада, што ўзмацніла дынамічную асіметрыю кампазіцыі храма. Вузкія бакавыя зрубы завершаны вальмамі, а галоўны фасад аздоблены дэкаратыўна ашаляваным шчытом і руставанымі лапаткамі, сяродкрыжжа даху ўвянчана складанай яруснай вежкай. Асаблівасці архітэктуры гэтага манументальнага зграбнага па прапорцыях помніка, безумоўна, склаліся пад уплывам барока. На гэта, дарэчы, звярнуў увагу складальнік візіты 1759 г., які адзначыў, што храм збудаваны «паводле італьянскіх узораў» 30. Як і ў чарнаўчыцкай царкве, вежка над сяродкрыжжам і руставаныя лапаткі былі зроблены пазней. У сярэдзіне XVIII ст. храм увенчваў адкрыты верх з чатырма вокнамі.
Цікавым прыкладам крыжовага пяцізрубнага храма з цэнтральным верхам з’яўляецца Троіцкая царква ў Ельску, збудаваная ў 70-х гадах XVIII ст. Першапачаткова яе план уяўляў прыкладна роўна-
30 ЦДГА Літоўскай ССР, ф. 634, воп. 1, с. 48, л. 64.
Ільінская царква ў в. Вялемічы Столінскага раёна. 1881 г.
Агульны. выгляд,план
Спаса-П раабражэнская царква ў в. Хмелева
Жабінкаўскага раёна. Першая палавіна XVIII ст. Агульны выгляд, план
Царква Мікалая ў в. Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна. 1818 г. Агульны выгляд, план, фрагмент інтэр’ера
баковы крыж. Пры перабудове ў 1871 г. да царквы з паўночнага захаду далучылі тамбур і трох’ярусную званіцу, што значна сказіла яе крыжова-цэнтрычную кампазіцыю31. Цэнтральны зруб у плане квадратны са зрэзанымі вугламі. Яго сцены ў другім ярусе непасрэдна пераходзяць у верх, увянчаны масіўным купалам з галавой на двух’яруснай шыі. Алтар і бакавыя прырубы таксама гранёныя, а бабінец квадратны ў плане. Трох’ярусная званіца завяршаецца васьмігранным шатром. Вялікае мастацкае значэнне набылі васьмігранныя і арачныя вокны, вертыкальная ашалёўка з вузкімі нашчыльнікамі. У архітэктуры збудавання выявіліся асобныя рысы стыляў барока і класіцызму.
Вяршыняй развіцця крыжова-цэнтрычных кампазіцый з’явіліся пяцізрубныя цэрквы з пяццю вярхамі. Асаблівую цікавасць уяўляе царква Мікалая ў Кажан-Гарадку Лунінецкага раёна (1818), у якой атрымалі далейшае развіццё прыёмы барочнай архітэктуры, што склаліся ў трохзрубных трохверхавых цэрквах у канцы XVIII ст. Збудаваная на аснове роўнаканцовага крыжовага плана царква ў канцы XIX—пачатку XX ст. атрымала ярусную званіцу ў прытворы да бабінца, што некалькі парушыла яе першапачатковую сіметрычную структуру. Як
31 ЦДГА БССР у Мінску, ф. 878, воп. 1, с. 103, л. 1.
у рубельскай царкве, цэнтральны васьмерыковы зруб царквы ў Кажан-Гарадку ўвянчаны двух’ярусным верхам «васьмярык на чацверыку». Аднак крайнія зрубы, відаць, па прычыне імкнення дойліда стварыць строга сіметрычны план, атрымалі чацверыковы характар і ўвянчаны чатырохграннымі вярхамі. Усе вярхі маюць складаныя барочныя галовы. Шырыня чацверыковых зрубаў вызначылася палавінай дыяганалі васьмерыка. Уся кампазіцыя храма ўпісваецца ў квадрат, г. зн. вышыня цэнтральнага верху роўная агульнай даўжыні збудавання. Вышыня падкупальнай прасторы бакавых вярхоў вызначылася палавінай дыяганалі квадрата, пабудаванага на ўзаемна перпендыкулярных восях храма. Як бачым, і ў гэтым помніку ў вельмі своеасаблівым перапрацаваным выглядзе выступае антычная сістэма прапорцый, занесеная візантыйскімі майстрамі на старажытнарускія землі.
Традыцыі яруснага культавага дойлідства барочнага кірунку развіваліся ў Прыпяцкім Палессі амаль да канца XIX ст., аб чым сведчыць архітэктура крыжовай пяціверхавай Ільінскай царквы ў Вялемічах Столінскага раёна, збудаванай у 1881 г.
Як адзначана вышэй, тэндэнцыі барока выявіліся не толькі ў актывізацыі сродкаў выразнасці, якія выпрацоўваліся ў нетрах самога народнага дойлідства, але і ў перапрацоўцы форм мураванай архітэктуры стылю барока. Другая тэндэнцыя ахапіла галоўным чынам перыяд з 20-х гадоў XVIII да сярэдзіны XIX ст.
У афіцыйнай мураванай архітэктуры барока з канца XVI ст. укараніўся тып трохнефнай базілікі з яскрава выяўленым галоўным фасадам, які атрымаў у XVII ст. у якасці дэкаратыўнага акцэнту дзве вуглавыя вежы. Двухвежавы фасад не з’явіўся вынаходніцтвам барока, ён з поспехам выкарыстоўваўся яшчэ готыкай і вядомы ў помніках абарончай архітэктуры XVI ст. (храм-крэпасць у Сынкавічах Зэльвенскага раёна). Аднак стыль барока, успрыняўшы гэтыя элементы, пазбавіў іх функцыянальнай ролі, пераўтварыў у дэкаратыўныя завершы, што ўзбагаціла пластыку галоўнага фасада.
тыпы храмаў, якія сфарміраваліся пад уплывам мураванай архітэктуры барока
Капліца ў в. Малькавічы Г анцавіцкага раёна.
XIX — пачатак. XX ст.
Царква Герогія ў в. Валовель Драгічынскага раёна. 1766 г.
Барочныя цэрквы з двухвежавым фасадам звычайна мелі двухкамерны план і па арганізацыі інтэр’ера нічым не адрозніваліся ад двухзрубных храмаў, падпарадкоўваючыся тым жа прапарцыянальным заканамернасцям. Архаічныя рысы мае план Троіцкай царквы ў Бездзежы (Драгічынскі раён), узведзенай у 1784 г. на падрубах царквы XVII ст.32 Яна складаецца з двух прамавугольных у плане зрубаў нефа і алтара, прычым алтарная частка неразвітая. Храм накрыты адзіным дахам, які ўтварае ў месцы злучэння зрубаў трохвугольныя застрэшкі. Галоўны фасад, дэкараваны дзвюма вуглавымі чацверыковымі вежкамі, захаваў рудымент вальмы ў выглядзе прычолка. Далейшае развіццё гэтых рысаў вызначылася ў цэрквах у Дзівіне Кобрынскага і Валовелі Драгічынскага раёнаў. Царква Параскевы ў Дзівіне (другая палавіна XVIII ст.) мае гранёны алтар, галоўны фасад пластычна ўзбагаціўся балконам пад брылем, шчыт набыў складаны абрыс у выглядзе какошніка, ускладніліся завяршэнні веж. Георгіеўская царква ў ВаловелІ (1776) з’яўляецца Двухзрубнай пабудовай і складаецца з прамавугольнага выцягнутага па падоўжнай восі нефа і пяціграннага алтара, па баках якога на працягу сцен нефа прыбудаваны рызніца і дыяканік. Увогуле план пабудовы тыповы для двухзрубных храмаў. Тыповая для іх і кампазіцыя аб’ё-
32 Ф. Ставровнч. Местечко Бёздеж. Вестннк Западной Росснн. 1867, кн. XII, т. IV, с. 219.
Петрапаўлаўская царква ў в. Мохра Іванаўскага раёна.
маў, у якой аб’ядноўваецца неф і алтар агульным пластычным дахам, што ўтварае трохвугольныя застрэшкі ў месцы, дзе неф злучаецца з алтаром. Дах аб’ядноўвае ўсю пабудову, плаўна пераходзячы ад яе больш шырокага да вузейшага аб’ёму. Асноўная ўвага дойліда засяроджана на галоўным фасадзе. Тут мы бачым дзве вежы вельмі пластычнага малюнка, з яруснымі завяршэннямі, паміж якімі — барочны складаны шчыт, аформлены арачнай філёнгай. Рытмічнасць галоўнага фасада ўзмацнілася заломам прычолка. Завяршэнні веж развіліся ў складаныя ярусныя кампазіцыі. Вельмі характэрна, што шыі веж сталі шасцерыковымі. У параўнанні з васьмерыкамі яны даюць больш інтэнсіўную ломку граняў і больш актыўную света-
цень. Нездарма двухгранныя часткі шасцерыкоў выведзены на галоўны фасад: іх светаценевы кантраст болып інтэнсіўны, чым на трох бачных гранях васьмерыка, дзе пераход ад святла да ценю праз паўцень.
Вядомы таксама збудаванні з фланкуючымі вежамі (Крыжаўзвіжанскі касцёл ў Іванаве, 1764). Прыём рашэння веж самастойнымі аб’ёмамі ідзе ад традыцый абарончага дойлідства. Аднак і яго барока перайначвае адпаведна сваім эстэтычным канцэпцыям. Напрыклад, у Праабражэнскай царкве ў Хаціславе Маларыцкага раёна (1799) сцяна галоўнага фасада, завершаная шчытом, ламаецца трыма гранямі, а фланкуючыя вежы пастаўлены пад вуглом да падоўжнай восі збудавання і некалькі ссунуты ў бок алтара. Стварылася надзвычай дынамічная кампазіцыя галоўнага фасада, які страціў плоскаснасць. Безумоўна, гэты помнік стылістычна
Спаса-Праабражэнская царква у в. Хаціслаў
Маларыцкага раёна. 1799г.
Агульны выгляд, падоўжны разрэз, план
звязаны з групай храмаў позняга або так званага «віленскага» барока, дзе скульптурны фасад пазбаўляецца плоскаснасці, набывае складаныя дэкаратыўныя формы і чляніцца на тры адносна самастойныя часткі.
Спаса-Праабражэнская царква ў Дзятлавічах Лунінецкага раёна (1823) з’яўляецца вельмі рэдкім на Беларусі прыкладам своеасаблівай інтзрпрэтацыі ў дрэве форм мураваных абарончых храмаў XVI ст. Гэта трохзрубная пабудова з квадратным у плане нефам, прамавугольным бабінцам і гранёным алтаром з адкрытымі ў неф накшталт бакавых апсід рызніцай і дыяканікам. Цэнтральны зруб увенчвае адназаломны васьмерыковы верх, накрыты шатровым дахам. Вуглы будынка фланкуюць чатыры вежы са складанымі барочнымі галовамі. Найбольш верагодньім прататыпам помніка, відаць, з’явіўся абарончы мураваны храм XVI ст. у Супраслі.
У XVIII ст. пабудаваны шэраг базілікальных драўляных храмаў. Царква Параскевы ў Опалі Іванаўскага раёна (другая палавіна XVIII ст.) уяўляе тыповую трохнефную бязвежавую базіліку. Яе план
Царква ў г. Драгічыне. XVIII ст.
Галоўны і бакавы фасады
Царква Параскевы
ў в. Опаль Іванаўскага раёна.
Канец XVIII ст.
Агульны выгляд, план
прамавугольны, са зрэзанымі вугламі ў алтарнай частцы. Цэнтральны неф павышаны. Ен асвятляецца верхнімі паўцыркульнымі вокнамі. Як у мураваных храмах, у царкве зроблена скляпеністая столь. У другім ярусе па перыметры храма пракладзена вузкая галерэя з балюстраднай агароджай. Плоскі галоўны фасад характэрны для мураваных базілік. Аднак першапачаткова яго цэнтральная частка ўяўляла глыбокую нішу, а франтон, які падтрымліваецца дзвюма парамі калон, выходзіў наперад, утвараючы разам з калонамі манументальны порцік. Царква Міхала ў Сцяпанках Жабінкаўскага раёна (XVIII ст.) таксама мае трохнефную базілікальную структуру, а галоўны фасад завяршаюць дзве нізкія чацверыковыя вежкі, увянчаныя складанымі барочнымі галовамі. Царква ў Драгічыне (XVIII ст.) у плане амаль аналагічная опальскай. Яе асаблівасць у тым, што трохнефная структура выяўлена толькі на бакавых фасадах. Галоўны фасад, вырашаны з дзвюма вежкамі са складанымі завяршэннямі і ажурнымі каванымі крыжамі, уяўляе свайго роду дэкаратыўную шырму-сцяну, якая хавае ўвесь аб’ём храма і не дазваляе такім чынам меркаваць аб яго кампазі-цыі. Прыкладна такі ж характар мае базіліка ў Цімкавічах Капыльскага раёна (1647, адноўлена ў XIX ст.). Яе галоўны фасад-шырма пераўтварыўся ў суцэльную прамавугольную сценку, з пакрыцця якой раней вы-