Дрэмле памятка дзён...
Леанід Пракопчык
Выдавец: Полымя
Памер: 174с.
Мінск 1991
Леанід Пракопчык
мінск полымя 1991
ББК 26.891
П69
УДК 908 (476)
Рэцэнзені кандыдат гістарычных навук, член CI1 СССР Г. А. Каханоўскі
п 1805080000 048
М306 (03) 91 ’ 91
ISBN 5-345-00381-5
© Л. Ц. Пракопчык, 1991
ПРАДМОВА
Веды пра той ці іншы край, гісторыю яго народа складваюцца з розных вытокаў. He апошнія сярод іх навуковыя даследаванні, гістарычныя, археалагічныя, літаратуразнаўчыя адкрыцці. Што датычыцца мінулага Беларусі, асабліва яе сярэднявечча, калі на працягу пяці стагоддзяў беларускія землі з’яўляліся асновай тэрыторыі вялізнай і магутнай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага, то тут у большасці людзей амаль поўная і, безумоўна, недаравальная недасведчанасць. Як гэта ні дзіўна, але са школьных падручнікаў і нават з фундаментальных акадэмічных выданняў той цікавейшы перыяд фарміравалася беларуская нацыя, звяршаліся значныя падзеі ў палітыцы і культуры народа амаль выключаны. У розных дапаможніках, даведніках да мінімума скарочаны звесткі, матэрыялы пра меўшыя эпахальнае, пераломнае значэнне ў гісторыі краю нацыянальна-вызваленчыя паўстанні з удзелам беларускай шляхты, беларускіх сялян пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, Кастуся Каліноўскага. (На жаль, да апошняга часу так і няма на роднай зямлі ніводнага помніка Кастусю Каліноўскаму.)
Аўтар сабраных у гэтай кнізе нарысаў (частка з іх ужо публікавалася ў перыядычным друку) ставіць сціплую мэту: звярнуць увагу чытача хоць бы на некаторыя падзеі, факты, імёны з мінулага свайго краю, закінуць зерне цікавасці, павагі да далёкай даўніны, той багатай, але, шкада, і па сённяшні дзень ледзь прыадчыненай скарбніцы. Аповяд ідзе пра унікальныя мясціны, помнікі архітэктуры, культуры, канкрэтныя гістарычныя асобы.
...Грозна і велічна паўстае Княжацкая вежа Крэўскага замка. Менавіта тут у змрочнай каменнай каморы, якая захавалася і па сённяшні дзень, у канцы ХІУ стагоддзя быў задушаны славуты князь Кейстут і адсюль жа пры незвычайных і ўсё яшчэ загадкавых абставінах змог уцячы асуджаны на пагібель сын Кейстута Вітаўт. На самым ускрайку Браслаў-
скага раёна ў вёсцы Відзы Лаўчынскія ўцалела сядзіба канца ХУПІ стагоддзя, якая належала герою паўстання 1794 года сябру і паплечніку Тадэвуша Касцюшкі генералу касінераў Тамашу Ваўжэцкаму. У Любчы і Гальшанах, што на Гродзеншчыне, зберагліся гарадзішчы-замчышчы Х-ХУ стагоддзяў, касцёл і кляштар пачатку ХУШ стагоддзя. Усё гэта сведкі даўніх часоў, гістарычныя вобразы, своеасаблівыя ілюстрацыі да далёкага мінулага роднай зямлі. А колькі ў краі іншых не менш цікавых мясцін, дзе нарадзіліся, жылі, працавалі знакамітыя людзі паэты, мастакі, кампазітары? Як не прыкра, пра колішнія фальваркі нярэдка нагадваюць прысады ці рэшткі падмуркаў. Родавыя сядзібы недаравальна знішчаны.
Хто павінен у тым, што руйнуецца наша Бацькаўшчына, агонь памяці тлее? He час шукаць вінаватых, час не дапусціць вынішчэння сваёй Спадчыны, сваіх каранёў...
Аўтар мае аптымістычную надзею: знойдуцца, дый ёсць ужо людзі, якія будуць ведаць сваё мінулае, шанаваць памяць сваіх продкаў, не дапусцяць, каб згасла яна ў сэрцах многіх пакаленняў нашчадкаў.
^скія таямніцы
Прысвячаю Юргелю Казіміру
Калі сабраць малюнкі і гравюры, на якіх адлюстраваны беларускія замкі часоў сярэднявечча Навагрудскі, Лідскі, Крэўскі, а таксама пабудаваныя пазней Мірскі і Гальшанскі, акрамя таго, адабраць фотаздымкі тых жа замкаў ужо пачатку XX стагоддзя, то ўбачым сумную заканамернасць: чым выява пазнейшая, тым муры больш разбураныя, вежы ніжэйшыя. І разбураюцца, гінуць яны ўжо ні ад асад альбо ваеннай навалыбярэ сваё час, які павінны пераадолець ахова, рэстаўрацыя, адраджэнне помнікаў гісторыі і культуры. Ці не пераканаўчы таму прыклад лёс недалёкага ад нас астраўнога (абкружанага возерам) Трокскага замка ў Літве, сцены і чырвонацагляныя гатычныя вежы якога, наадварот, апошнім часам не панізіліся, а дараслі да сваіх першапачатковых памераў, і ён ператварыўся ў высакародны помнік нацыянальнай гісторыі і дойлідства, стаў цэнтрам турысцкага паломніцтва...
Заснавальнікам многіх замкаў-крэпасцей, што ўвайшлі ў сістэму магутных умацаванняў Трокі, Меднікі, Ліда, Крэва, Навагрудак быў вялікі князь Гедымін. Мудры валадар, ён амаль пазбегнуў міжусобнай барацьбы і ўсе свае намаганні скіроўваў на пашырэнне і ўмацаванне дзяржавы. Пры ім да Вялікага княства Літоўскага далучыліся Менск, Віцебск, Турава-Пінская, Берасцейская землі. Гедымін пачаў запрашаць да сябе замежных рамеснікаў, будаўнікоў, заключыў з Рыгай гандлёвае пагадненне. На ўсходзе ён паспяхова змагаўся з уплывам маскоўскага князя Івана Каліты на Пскоў і Ноўгарад. Але галоўную пагрозу існаванню свайго народа, ведаючы трагічны лёс прусаў, бачыў у няспынным націску, агрэсіі рыцараў Тэўтонскага ордэна. Відаць, ні адзін вялікі князь ні да Гедыміна, ні пасля яго не распачаў і не давёў да канца будаўніцтва такой колькасці крэпасцей на шляхах крыжакоў, што пастаянна нападалі на беларуска-літоўскае ІІанямонне. Менавіта пры Гедыміне амаль адначасова'ўзводзіліся каменныя замкі-крэпасці ў Вільні, якую ў 1323 годзе князь зрабіў сталіцай свайго княства, і вельмі падобныя паміж сабой так званыя замкі-
кастэлі ў Медніках, Лідзе і Крэве. Выкарыстаўшы зваду паміж ордэнам крыжаносцаў і Лівоніяй, ён пайшоў на палітычнае і эканамічнае збліжэнне з Рыгай.
Прыблізна ў 13281330 гадах Гедымін пачаў узводзіць у Крэве цэнтры ўдзельнага княства (займала землі ў басейне Заходняй Бярэзіны) замак-кастэль, накшталт ужо існаваўшага, закладзенага ім жа ў 1323 годзе Лідскага. Заканчваў будаўніцтва крэпасці яго сын Альгерд, які атрымаў Крэўскае княства яшчэ пры жыцці бацькі. Між іншым, Крэва (узнікла недзе ў XIXII стагоддзях) і належала амаль усё ХІУ стагоддзе вялікакняжацкаму роду Гедымінавічаў, было іх дамэнам і пасля Альгерда перайшло да яго сына вялікага княза Ягайлы. Стаўшы каралём Польшчы, апошні аддаў княства малодшаму брату Аляксандру-Вігунду, якога ў 1391 годзе тут жа, у Крэўскім замку, задушылі змоўшчыкі.
Падобныя ўмацаванні ўжо з XII стагоддзя былі вядомы ў Германіі, Даніі, на поўдні Скандынавіі. Будавалі іх рыцары, прытым як мага хутчэй, з мэтай стварэння гаспадарча-стратэгічных пунктаў у буйных паселішчах, на скрыжаваннях важных дарог, дзе маглі б пры небяспецы адсядзецца, папоўніць правіянт. 3 такіх крэпасцей, паўстаўшых на межах з літоўскімі і беларускімі землямі, яны і рабілі свае рабаўнічыя набегі. Крыжацкія абарончыя збудаванні станавіліся надзейнай апорай, сховішчам падчас захопніцкіх паходаў шматтысячных атрадаў рыцараў. Так што і Гедымін намагаўся мець у сябе, каб з поспехам абараняцца і ў сваю чаргу наносівь ворагу ўдары, узбраенне і замкі, якія б адпавядалі тактыцы тагачасных войнаў.
Крэўскі замак-кастэль якраз і вылучаюць, калі можна так сказаць, тыповыя рысы, асабістасці падобных умацаванняў. Па-першае, пабудаваны ў нізіннай раўніне, якую паміж высокіх пагоркаў размыла рака Крывянка, на штучным прамавугольным поплаве. Як і Лідскі, у плане ён нагадвае няправільную трапецыю. Даўжыня (найбольшая) сцен 108 метраў. Вышыня 10-12, таўшчыня амаль 3 метры. Мелася ўсяго дзве вежы, адна насупраць другой па дыяганалі. Найбольшая Княжацкая (вежа Кейстута) галоўная і вельмі цікавая пабудова ва ўсім замку. Яна выходзіла за перыметр замкавых муроў, даючы тым самым магчымасць абараняць, абстрэльваць заходнюю і паўночную сцены, у ёй мелася ўязная брама. Вежа, амаль квадратная 18,5x17 метраў, была шматпавярховай. Ніжнія паўтара паверха займаў каменны, паглыблены ў падмурак склеп. Непасрэдна над гэтым самым змрочным і надзейна ўмацаваным памяшканнем, што служыла турмой, размяшчаліся (ужо на другім паверсе) княжацкія пакоі. Тут самыя шырокія, уверсе скругленыя вокны, атынкованыя
Вежа Кейстута
сцены распісаны фрэскамі яшчэ ў мінулым стагоддзі аконныя ліштвы захоўвалі сляды фрэскавага жывапісу. Карысная плошча кожнага паверха^ што не цяжка падлічыць, больш як 200 квадратных метраў. Першы, як ужо гаварылася, нагадваў глухі каменны мех і прызначаўся для вязняў, другі лічыўся жылым, княжацкім, там знаходзіліся самыя па тым часе шыкоўныя пакоі з камінамі, на сценах і падлозе ляжалі скуры мядзведзяў, ласёў. У самым большым пакоі (трапезная і прыёмная разам) стаяў вялікі дубовы стол, масіўныя лавы тут князь прымаў паслоў, тут гасцявалі. Па суседству размяшчаліся спальні, скарбніца і іншыя памяшканні. На трэцім паверсе жылі шматлікая чэлядзь і начальнік замкавай варты, месціўся гарнізон з адабраных, найбольш надзейных вояў. Той
жа трэці і, відаць, чацвёрты паверхі выконвалі таксама і абарончую ролю тут знаходзіўся яшчэ адзін рад байніц, а на самым версе пляцоўка, куды ў тоўшчы сцяны вяла каменная лесвіца.
...Новая дарога з Мінска на Вільнюс напрамку РакаўВаложын-Ашмяны праходзіць у кіламетры ад Крэва, ад замка. Але саміх муроў ужо амаль і не відаць, адзіна вылучаецца рог Княжацкай вежы са старым, накшталт капелюша, бусліным гняздом. А вось зблізку руіны ўсё яшчэ ўражваюць. Па-першае, самі памеры дзядзінда вялікая пляцоўка з таямнічымі, шчыльна затканымі дзёрнам узгоркамі пасярэдзіне. Шматпудовыя шэра-зялёныя грубачасаныя валуны над фундаментам, пляскатыя цагліны (амаль удвая большыя за сучасныя), быццам луска, сям-там прыкрываюць каменнае нутро шасцісотгадовых сцен. Рэшткі муроў месцамі яшчэ дасягаюць 7-8 метраў, Княжацкай вежы 20 метраў. Крэўскі замак, як і Лідскі, Медніцкі, не выпадкова быў пабудаваны ў даліне рэчкі: ваду ў тыя часы таксама выкарыстоўвалі ў якасці абарончых рубяжоў. На старых малюнках відаць яшчэ ў пачатку XIX стагоддзя да ўсходняй сцяны замка падыходзіў стаў. Як сведчаць археолагі, амаль усё ўмацаванне абкружаў ппучны роў, які таксама запаўняўся вадой. Лічаць, што і ў замкавым двары мелася сажалка.
Вакол Крэўскай кастэлі не суджана было разбудавацца гораду і, відаць, галоўная прычына ў тым, што непадалёку расла тады новая сталіца Вільня і знаходзіўся яшчэ адзін вялікакняжацкі, дзяржаўны цэнтр Трокі з двума замкамі. Дарэчы, ніякіх рэшткаў іншых каменных пабудоў, таго, калі ўзводзілася крэпасць у ХІУ або ХУ-ХУІ стагоддзях у Крэве не знойдзена. Можна лічыць, што вакол яе толькі і існаваў невялікі пасад з драўляных хат.
Але сам Крэўскі замак, асабліва ў першае паўстагоддзе свайго існавання, паспеў стаць сведкам многіх гістарычных падзей, прытым і трагічных. А ^азбураць яго пачалі яшчэ ў 1503-1506 гадах перакопскія татары, што не раз рабілі ў тыя часы набегі на Беларусь і Літву. 3 тае пары Крэва амаль страціла значэнне рэзідэнцыі вялікіх князёў, ды і пасля Грунвальдскай бітвы (1410 год), якая закончылася поўным разгромам крыжакоў, ролю крэпасці замак таксама ўжо не выконваў. Таму з ХУІ стагоддзя ён амаль не выкарыстоўваўся па прызначэнні і стаў разбурацца. Згодна апісанням, у ХУІІІ стагоддзі на вялікай вежы ўжо былі праламаны дах, перакрыцці паміж паверхамі, абвалілася частка ўсходняй сцяны. Але больш за ўсё муры пацярпелі падчас першай сусветнай вайны, калі праз Крэва тры гады праходзіла лінія фронту. У 1926 годзе замак часткова рэстаўрыравалі, аднак і па сённяшні дзень так нічога