• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэмле памятка дзён...  Леанід Пракопчык

    Дрэмле памятка дзён...

    Леанід Пракопчык

    Выдавец: Полымя
    Памер: 174с.
    Мінск 1991
    64.81 МБ
    байка, якая з лёгкай рукі нейкага несумленнага летапісца качуе з летапіса ў летапіс і выкарыстоўваецца многімі аўтарамі.Але ёсць жа галоўны доказ той факт, што Вітаўт, асуджаны, зняволены, уцёк з Крэва, дабраўся да прусаў у Марыенбург і потым пайшоў з войскам помсціць Ягайлу. Як жа такое магло здарыцца? Вітаўт смяротны вораг Ягайлы, і, безумоўна, варта каля яго стаяла надзейная. Тады здрада? Чыя? Тых самых „каморнікаў”, што два тыдні назад расправіліся з Кейстутам? Выключана. Ну, а без дапамогі выбрацца з падзямелля-турмы, мінуць варту ў самой вежы, прайсці незаўважаным па двары, праз вароты, якія таксама ахоўваліся, Вітаўт ніяк не мог. Уцёк яго быў добра абдуманы, падрыхтаваны. Так што трэба, відаць, верыць факту „пераапранання”.
    Але ёсць і яшчэ адзін бок у гэтым пытанні: на чым трымалася ахвяра служанкі? Паслухмяная, пакорлівая рабыня выканала загад, прымус сваёй гаспадыні, ці можа і самога князя? Цяжка дапусціць. Па-першае, Алена разам са сваёй княгіняй і Вітаўтам знаходзілася ў адным стане зняволеныя палонныя, і не згадзіцца ісці на несумненную смерць у стане ворагаў яе гаспадароў служанцы было вельмі проста побач каморнікі Ягайлы, варта. ГІа-другое, наўрад ці бліжэйшая служанка княгіні, жонкі Гедымінавіча, паходзіла з простага саслоўя і лёгка паддалася страху, прымусу. Застаецца пагадзіцца, што Алена звяршыла свой ахвярны подзвіг добраахвотна, можа, як самазабыўна адданая сваім гаспадарам, a можа, з палітычных пазіцый, адчуваючы, якую ролю адыграе выратаванне Вітаўта ў лёсе радзімы. А можа... любоў, каханне? Чаму не магло ўзнікнуць сапраўднае, моцнае пачуццё да маладога (тады Вітаўт меў трыццаць два гады), разумнага, прыгожага князя ў дзяўчыны ці жанчыны, якая амаль штодзень сустракалася з ім, патаемнае, а можа і падзеленае?
    ...Адбылося тое восенню 1382 года. Уцёк Вітаўт да крыжакоў, якія з задавальненнем прынялі Гедымінавіча, бо ведалі, наколькі вялікі яго аўтарытэт на Літве, і высока цанілі ваенны талент князя. А неўзабаве пачалася і падрыхтоўка да вайны пахода на Трокі, Вільню на непакорлівую Літву, што так жадалі захашць, падначаліць сабе тэўтонцы, каб пашырыць межы Ордэна за Нёман.
    Вітаўт хутка сабраў войска з уцёкшых ад Ягайлы ў Прусію прыхільнікаў Кейстута, а таксама з верных яму вояў. І, магчыма, разам з тэўтонскімі рыцарамі адолеў бы Ягайлу, але кроўную помсту, крыўду нарэшце перамаглі розум князя, палітычнае прадбачанне, а ў выніку інтарэсы радзімы. Бо крыжакі незадарма ўступілі ў саюз з прэтэндэнтам на вялікакняжацкі прастол у адплату яны патрабавалі Жэмайцію і іншыя землі. He, не мог Вітаўт такой цаной заплаціць за пера-
    могу над Ягайлам, сысціся канчаткова з галоўнымі ворагамі Вялікага княства Літоўскага, з якімі ўсё жыццё змагаўся і дзед Гедымін, і бацька князь Кейстут. Паступова Вітаўт і Ягайла памірыліся, дзякуючы чаму ўрэшцерэшт і звяршыўся Грунвальд назаўжды сталіся разбітыя тэўтонцы. Літва з Беларуссю пазбавіліся ад лёсу прусаў, ятвягаў і іншых балцкіх плямёнаў, перамолатых крыжацкімі наваламі...
    Крэва злучаецца для нас і яшчэ з адной эпахальнай гістарычнай падзеяй Крэўскай уніяй, першым дзяржаўным і шлюбным саюзам Вялікага княства Літоўскага з Польшчай, імёнамі Ягайлы і польскай каралевы Ядвігі.
    Прымірэнне паміж Вітаўтам і Ягайлам адбылося, мацней зрабілася Літва, але набегі крыжакоў не спыніліся, доўжылі тэўтонцы сваю агрэсіўную палітыку і супраць Ііольшчы, захоплівалі яе паўночныя землі. Акрамя таго, не драмалі татары (цяпер часцей перакопскія), на ўсходзе збірала, падпарадкоўвала сабе княствы, землі Масква. У гэтых умовах сярод палітычных дзеячаў Польшчы і Вялікага княства стала выспяваць ідэя дзяржаўнага саюза, каб разам абараняць свае інтарэсы і перш за ўсё спыніць крыжакоў, якія вось ужо два вякі, атрымліваючы дапамогу ад заходніх дзяржаў, Ры.ма, рабавалі літоўскія, беларускія, польскія тэрыторыі.
    Цяжка сказаць, чаму не ў Вільню, у вялікакняжацкі замак, а менавіта ў Крэва вотчыну Ягайлы з’ехаліся ў сярэдзіне жніўня 1284 года польскія паны і літоўска-беларускія прыхільнікі пагаднення і заключылі (несумненна, усё ў той жа Княжацкай, Кейстутавай, вежы) першую паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчаю унію.
    Поўны тэкст гэтага вельмі значнага ў гісторыі абедзвюх дзяржаў, ды і наогул Еўропы дакумента, на жаль, невядомы. Хаця па пазнейшых перагаворах, якія на працягу яшчэ двух гадоў вяліся ў Вільні, Ваўкавыску, Любляне, ды і па выніках заключанага саюза можна ў галоўных рысах уявіць, аб чым прадстаўнікі абодвух бакоў дамаўляліся ў Крэве. Разам з маладой прыгажуняй-каралеўнай (Ядвізі павінна было споўніцца чакалі! яшчэ толькі пятнаццаць гадоў) Ягайла (меў каля трыццаці пяці гадоў) атрымліваў і карону Ііольшчы, чым адначасова ўмацоўваў свае пазіцыі і ў Вялікім княстве Літоўскім, дзе пакуль што як забойца Кейстута, як чалавек слабага характару, які вельмі любіў уцехі, жыццё без клопатаў, ён не карыстаўся сімпатыяй ні ў большай часткі баяр, ні ў народа. У сваю чаргу новаспечаны кароль абяцаў разам з усёй раднёй, вяльможамі і жыхарствам прыняць каталіцтва, аб’яднаць свае ўладанні з польскімі, дапамагчы Польшчы вярнуць захопленыя крыжакамі землі, весш сумесную барацьбу са знешнімі ворагамі. Акрамя таго, Ягайла мусіў прывезці ў Польшчу ўсе
    „Ягайла”.М<мюнак са старажыгнага легапісу
    скарбы дзеда і бацькі, а таксама выплаціць былому нарачонаму Ядвігі аўстрыйскаму герцагу Вільгельму дзвесце тысяч чырвонцаў адступнога.
    Уніяй з Польшай асабліва быў задаволены Вітаўт, бо калі Ягайла станавіўся каралём Польшчы, то ён вялікім князем
    Вялікага княства Літоўскага, якое, згодна з пагадненнем, пакідала за сабой пэўную незалежнасць: на розныя дзяржаўныя пасады назначалася толькі беларуская і літоўская шляхга, заставаліся свае войскі, фінансы.
    Перагаворы ў Крэве і іншых месцах праходзілі без удзелу Ядвігі, яна проста была важнай казырнай картай у руках польскіх магнатаў і ксяндзоў, якія вяршылі вялікую палітыку. Лёс каралевы Ядвігі па-свойму трагічны. Польскі кароль Казімір не меў дзяцей І перадаў прастол свайму пляменніку венгерскаму каралю Людовіку. Усе дванаццаць гадоў праўлення апошні жыў у Венгрыі, польскімі справамі займаўся мала, так што яго панаванне вылучалася амаль бесперапыннымі смутамі, і наогул аўтарытэт Людовіка ў палякаў быў вельмі нізкі.
    Кароль меў трох дачок, і польскі прастол вызначыў спачатку мужу старэйшай маркграфу .брандэнбургскаму Сігізмунду. Але апошні не задавальняў польскую шляхту, і яна нечакана прысягнула другой дачцы Людовіка малалетняй Ядвізі. Праўда, гэта дальнабачная палітыка, мэта якой, у будучым, і недалёкім, самім выбраць для Польшчы караля, па сваіх інтарэсах. У рэшце рэшт, хоць і меліся спробы выдаць малодшую дачку за князя крыві Пястаў, самым жаданым для панаваўшых вяльможаў стаў валадар вялікай, моцнай дзяржавы на ўсходзе князь Літвы Ягайла.
    Нягледзячы на тое, што ў шасцігадовым узросце Ядвігу заручылі з аўстрыйскім эрцгерцагам Вільгельмам, разам з якім яна выхоўвалася пры венгерскім двары і якога з юнацкіх гадоў кахала, лёс маладой каралеўны вырашаны. Яе перавозяць у Кракаў, хутка карануюць і ўжо як польскую каралеву ні пад якім выглядам не адпускаюць у любую ёй Венгрыю. Між іншым, у тыя часы венгерскі двор, цесна звязаны з аўстрыйскім і нямецкім, быў больш адукаваны, больш свецкі, чым кракаўскі. Вільгельм дабраўся да Кракава і, нягледзячы на перашкоды, сустрэўся ў манастыры з Ядвігай, якая нават не хацела і чуць аб „варвары норавам і ўродам целам” літоўскш князі. Яны паспешна абвянчаліся. Але паны не дапусцілі маладых да шлюбнага ложка і фактычна выгналі Вільгельма з Кракава. Ядвіга вельмі перажывала гвалтоўны разрыў з жаніхом, яе ледзь уратавалі ад самагубства.
    Далей падзеі разгортваліся хутка і ў адным напрамку. Кракаўскі біскуп Пятро Выш пераканаў Ядвігу, што калі яна возьме шлюб з Ягайлам, а галоўная ўмова той павінен ахрысціць свой дзікі народ, го зробіць апостальскі подзвіг, выратуе тысячы душ ад вечнага пекла. Каралеўне няспынна тлумачылі, хоць яна і не надта ўсё гэта разумела, аб палітычных выгадах аб’яднання, аб умацаванні дзяржавы, якая стане
    найвялікшай у Еўропе. Нарэшце Ядвіга дала згоду пры ўмове, што яе давераны чалавек сустрэнецца з Ягайлам, каб праверыць нораў літоўскага князя і яго знешні выгляд дайшлі чуткі, што літоўскі князь увесь у шчаціне і мае хвост. Паслу Ядвігі Завішу-Алясніцкаму акрамя размоў з князем на розныя тэмы было даручана схадзіць з ім у лазню...
    Ягайлу, які ўжо набліжаўся да Кракава, папярэдзілі аб гэтым, таму ён сустрэў Завішу вельмі ветліва, шчодра адарыў яго. Вярнуўшыся ў Кракаў, пасол так'абрысаваў Ядвізі яе жаніха: „...выгляд князя вельмі прыемны, ён прыгожы і стройны, росту сярэдняга, даўгатвары, на ўсім целе няма ў яго ніякага недахопу, у абыходжанні паважны, трымаецца ўладаром”. Каралеўна дала згоду на шлюб. Ягайла трыумфальна ўехаў у Кракаў і быў прадстаўлены Ядвізі, якой уручыў каштоўныя падарункі. А неўзабаве разам з братамі Вітаўтам, Скіргайлам і Кіргайлам яго тут жа ў Кракаве ахрысцілі ў католіка і надалі імя Уладзіслава (да гэтага ён меў праваслаўнае імя Якаў). У сярэдзіне лютага 1286 года адбылося вяселле, а ў пачатку красавіка Ягайлу каранавалі польскай каронай. У Вільні пачалі пераводзіць жыхароў у каталіцкую веру: для хрышчэння людзей заганялі ў раку Вілію. Акрамя таго, на чым адразу жа настаялі ксяндзы, быў патушаны свяшчэнны агонь галоўнага храма ІІяркунаса ў даліне Свентарога, высечаны дубы і перабіты свяшчэнныя вужакі, жыўшыя пры храме.
    Ядвізі лёс наканаваў нядоўгі век дваццаць сем гадоў. Існуе меркаванне, быццам бы яна вельмі пакрыўдзілася адмовай Вітаўта прывезці ёй у Кракаў дары вялікі князь аб’явіў, што не лічыць сябе васалам і не абавязаны рабіць падарункі польскай каралеве, што і паскорыла яе канчыну. (Дарэчы, памерла і яе адзіная дачка-) Польскія гісторыкі характарызуюць жыццё каралевы як подзвіг, як самаахвяру...
    Ядвіга прыязджала ў Вільню, у Крэва наўрад ці наведвалася, але яе імя назаўжды звязана як з першым пагадненнем паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай, так і з назвай гэтага саюза Крэўская унія.
    Нечаканым насельнікам Крэва (і хутчэй за ўсё Княжацкай вежы) у 1563 годзе стаў рускі князь, нядаўні бліжэйшы паплечнік Івана Грознага Андрэй Міхайлавіч Курбскі. Пазней кароль Жыгімонт падорыць яму за добрую службу некалькі маёнткаў і нават горад Луцк, а спачатку, збегшы з Юр’ева Лівонскага, дзе ён быў ваяводам, апальны князь разам з многімі слугамі пасяліўся ў Крэве. Курбскі вядомы не толькі як здольны воін, як палітычны дзеяч, але і як выдатны пісьменнік ХУІ стагоддзя, аўтар знакамітых „Четырех пнсем к Грозному”, „Псторнн князя Московского о делах, яже слышахом у достоверных мужей н яже вндехом очнма нашнма” і