Дрэмле памятка дзён...
Леанід Пракопчык
Выдавец: Полымя
Памер: 174с.
Мінск 1991
На схілах лагчыны стаяць ясені, дубы стогадовыя асілкі ў маладых беразняках, а сярод поля моцныя дубкі-падлеткі.
Ляжыць за лагчынай у папараці ружова-жоўты (рэдкі колер) добрыя тры метры даўжынёй гранітны валун, да якога прыходзіў паэт. Чароўны, аблашчаны прыродай і гэты лясны некалі так любімы Янкам Купалам куток Лагойшчыны.
Натхнёныя радкі прысвяціў мясціне паэт Вячаслаў Дашкевіч.
Ёсць Вязынка і ёсць Акопы, Выток і плынь.
У Вязынцы пяіраркі і эзопы, — У Акопах — лесу засяроджаная сінь/ У Вязынку з сябрамі еду, Вязу сюды знаёмых і гасцей, А сам даруйце на маўклівую бяседу Прасіую на Акопы ўсё часцей. Там стынуць адзічэлыя падмуркі, Сляды ласіныя вядуць з двара, Там з вечнасцю гуляе ў жмуркі Паэта слыннага шчаслівая пара.
„Акопы”
Нарадзіўся Янка Купала, як вядома, у Вязынцы, пад Радашковічамі. Але і Лагойшчыну ў сучасных межах, па якой каля трыццаці гадоў „вандравала” сям’я арандатара Луцэвіча, фальваркі і вёскі, дзе рос, вучыўся, пазнаваў жыццё, дзе пачынаў пісаць Ян Луцэвіч і стварыў многія са сваіх лепшых твораў, мы маем права назваць таксама радзімай, паэтычнай калыскай народнага песняра Янкі Купалы.
I пэўная доля нашай павагі да славутага паэта складаецца з таго,што мы ведаем мясціны, дзе ён жыў, дзе вызначыўся яго творчы лёс, дзе нарадзіліся яго лепшыя творы. Мы павінны, мы будзем берагчы тут прыкметы часу, сляды яго прысутнасці...
3 дзіцячых гадоў мы ў доме прывыклі чуць, што паэт Янка Купала сябраваў з матчынымі дзядзькамі Бычкоўскімі Антонам, Янам і Ясем. Жылі яны ў Лысай Гары невялікай, размешчанай на вяршыні гары вёсачцы. Там жа недзе жыў Купала. Дзядзькі часта бывалі ў сваёй сястры Алены нашай бабулі ў Новым Двары, што кіламетраў пятнаццаць ад Лысай Гары па дарозе на Радашковічы, дзе наш дзед Рыгор Сафронавіч Грычын працаваў кавалём на панскім бровары. Да „каваля Гжэгуша” (дарэчы, лічыўся нядрэнным музыкам) заязджаў таксама Купала.
Мама і цётка Соня, яе старэйшая сястра, памяталі і нямала цікавых падрабязнасцей аб сустрэчах паэта з дзядзькамі і іх бацькам. Але якімі б праўдзівымі ні былі тыя ўспаміны, сапраўды каштоўнымі яны сталі пасля таго, як выявіліся дакументальныя сведчанні старой, амаль пятнаццацігадовай дружбы Купалы з Бычкоўскімі.
У пачатку 1916 года Антон з сям’ёй выехаў з Лысай Гары. Некаторы час яны жылі ў Маскве, потым перабраліся на Данбас. Яшчэ перад вайной сувязь маці і цёткі Соні з іх стрыечнымі братамі і сёстрамі дзецьмі Антона Мікалаевіча была перарвана, адрасы згубіліся. І толькі ў сямідзесятым годзе ў Музей Янкі Купалы нечакана паступіў фотаздымак паэта віленскага перыяду і кніга „Шляхам жыцця” з даравальнымі подпісамі Антону і яго сыну Пятру. Нягледзячы на многія перыпетыі, гора, перанесеныя Пятром Антонавічам Бычкоўскім у грамадзянскую і Вялікую Айчынную войны, падарункі з аўтографамі Купалы гэтыя дарагія ўсёй сям’і рэліквіі, ён пастаянна вазіў з саббй і змог захаваць. На выдатна выкананай фатаграфіі Купалы надпіс: „На добрую память уважаемому другу Антону Ннколаевнчу Бычковскому посвяпіает II. Д. Луцевнч. Внльно, 20/ХІІ 1908”. Кніжка просценькага выдання, на мяккай пажоўклай вокладцы ўверсе напісана: „На добрую память Петрусю Бычковскому. Янка Купала. 29/УІ-ІЗ года, Акопы”...
Фоіаздымак Я. Купалы (1908), падараваны А. Бычкоўскаму
Калі выйшаў першы зборнік вершаў паэта ўсяго з некалькіх асобнікаў, якія меліся ў Купалы (як вядома, „Жалейка” „арыштоўвалася”), адзін ён падарыў Антону Бычкоўскаму. На жаль, гэта кніга не захавалася, але яе добра памяталі сыны Антона Мікалаевіча і мая маці.
„...Паважанаму сябру...”. Калі ўлічыць стрыманасць,
Дароўны надпіс Купалы на фотаздымку
П. Бычкоўскі
прыродную сціпласць Купалы, трэба меркаваць, што змест подпісу склаўся не выпадкова і паэт выказвае ім свае шчырыя адносіны, аб чым сведчыць другі падарунак і аўтограф, зроблены ім праз пяць гадоў Петрусю.
Праўда, блізкая дружба Купалы з Бычкоўскімі бярэ пачатак з яшчэ больш ранняга часу. Аказваецца, менавіта Ян Луцэвіч у 1903 годзе хрысціў Марыю, першую дачку Антона, у
якога ўжо меліся два сыны Пётр і Аляксандр. У Бычкоўскіх паэта так і называлі: „кум”, „наш куме”. І была на тое пэўная падстава: у 1906 годзе Купала стаў хрышчоным бацькам дачцы Антона Соф’і, а ў 1912 годзе сыну Мікалаю. Дарэчы, Марыя Антонаўна, у замужжы Маліноўская, доўга берагла яго падарунак мініяцюрны залаты крыжык.
Аднак вернемся ў 1903 год. Ян Луцэвіч яшчэ невядомы як паэт, япічэ не апублікаваны яго славуты „Мужык”. Жывуць Луцэвічы на арэндзе ў фальварку Селішча'.
Сядзіба знаходзілася пры дзяніскаўскай дарозе, за тры кіламетры ад яе скрыжавання з Даўгінаўскім трактам ад Лысай Гары, калі браць напрасткі праз Харужанцы, кіламетраў шэсць-сем. Радашковічы яшчэ далей. У Селішчы Луцэвічы жылі з 1895 года. Да гэтага яны сядзелі на арэндзе ў Прудзішчах, таксама за сем кіламетраў ад Лысай Гары. Як відаць, блізкімі суседзямі Луцэвічы і Бычкоўскія не былі і, значыць.не проста жыхарства побач, у адной вёсцы, або сумесная работа, як гэта часта здараецца, звялі Яна з Бычкоўскімі. Дык, можа, Луцэвіч вучыўся з кім-небудзь з братоў Бычкоўскіх у Бяларучах? He. Антон быў на пятнаццаць гадоў етарэйшы за Купалу, Ян і Ясь таксама адзін на няць, другі на адзінаццаць гадоў.
Хто ж такія лысагорскія Бычкоўскія, дружбе з якімі Купала заставаўся верны з юнацкіх гадоў і да іх выезду з Беларусі? Галава сям’і Мікалай Бычкоўскі, выхадзец з-пад Міра (хутар Воўчае Балота), неўзабаве пасля адмены прыгону купіў зямлю, як у іх гаварылі, па тбй бок ад Мінска. Пераязджаў на новае месца у Лысую Гару яшчэ пад прозвішчам Бычко, але, лічачы сябе шляхціцам ды яшчэ валодаючы амаль трыццаццю дзесяцінамі зямлі, без ніякіх згрызот сумлення, дадаў да свайго прозвішча „шляхецкі” канчагак. Мікалай меў васьмёра дзяцей. Дзе ён вучыўся грамаце, цяжка сказаць, але тут аказаўся на некалькі вёсак амаль адзіным, хто мог чытаць і пісаць па-руску 1 па-польску. Навучыў грамаце, відавочна, у „дарэкгараў-перадзвіжнікаў” і сваіх сыноў, бо двухкласнае народнае вучылішча ў Бяларучах адкрылі некалькі пазней.
Мама расказвала, што ў доме дзядзькі Антона былі кнігі, хоць дзецям толькі зрэдку дазвалялася іх патрымаць у руках 1 пагаргаць. Апрача гаго, ён заўсёды прывозіў з Мінска газеты, календары, розныя брашуры, якія і пасля прачытання захоўваліся ў куфры. Мажліва, юнага Яна Луцэвіча Антон Бычкоўскі і яго браты зацікавілі перш за ўсё як пісьменныя людзі. Апрача таго, Антон Бычкоўскі меў адукаваную на той час жонку Соф’ю Паўлаўну Цахінскую. Ажаніўся ён з дзяўчынай, як гады гаварылі,
„іншага асяроддзя” па волі выпадку. У трохгадовым узросце Соф’я засталася круглай сіратой і выхоўвалася ў сям’і свайго апекуна дзядзькі, губернскага архітэктара Л. В. Дабралюбава. Яны кожны год прыязджалі на дачу ў фальварак Лопатава, што знаходзіўся за паўтара кіламетра ад Лысай Гары. Тут Антон Бычкоўскі і пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай. Апякун Соф’і Паўлаўны лічыўся чалавекам ліберальным, дэмакратычных поглядаў і без ваганняў даў згоду на шлюб ды яшчэ прыкупіў у пасаг пляменніцы дваццаць пяць дзесяцін зямлі.
Соф’я выходзіла замуж у 19 гадоў, была ўсяго на год старэйшая за Купалу, так што, безумоўна, і яна, жанчына мяккага характару, чулая, актыўная, станавілася для маладога Луцэвіча цікавым, прыемным субяседнікам падчас яго заездаў да Бычкоўскіх. Калі б несімпатызаваў ён гэтай пары, то наўрад ці стаў бы хрышчоным бацькам іх дзяцей.
Малодшыя браты Антона^ Ян і Ясь, таксама былі па-свойму цікавыя людзі. Па-першае, яны аднолькава зваліся. Кажуць, што бяларуцкі бацюшка, які праз шэсць гадоў пасля нараджэння Івана (Яна) хрысціў яго брата, на тую пару меў спрэчку з іх бацькам, і таму хоць кумы і напомнілі, што ў сям’і ўжо ёсць такое імя, не паслухаў іх і ўсё роўна назваў нованароджанага Бычкоўскага Іванам. Праўда, і дома, і ў вёсцы ні аднаго з братоў не клікалі Іванам, а мясцовымі, беларускімі варыянтамі гэтага распаўсюджанага імя: старэйшага Янам, малодшага Ясем.
Апрача таго, абодва Бычкоўскія, асабліва Ян, мелі рэдкую фізічную сілу. Напрыклад, у акрузе доўга памяталі выпадак, калі Ян вызваліў брата з-пад арышту. Неяк на вечарынцы ў Бяларучах пашумеў Ясь з сябрукамі і трапіў у рукі прыстава, які да разбору справы пасадзіў яго ў прыстасаваную для такіх выпадкаў лазню-каталажку. Раніцой Ян даведаўся пра здарэнне і прыйшоў з Лысай Гары выручаць брата. Прыстава паблізу не аказалася. Хлопец паспрабаваў замок моцны, не сарваць, дзверы таксама не зняць, тады ён упёрся ў рог, прыўзняў зруб і скамандаваў малодшаму: „А ну, вылазь хутчэй, a то лазня плячо рэжа”.
3 1906 года за яўнае, дэманстратыўнае спачуванне рэвалюцыйным падзеям да малодшых Бычкоўскіх, як і да Антона, цвёрда прымацавалася далёка не бяскрыўдная ў тыя часы мянушка „сацыялісты”. І яшчэ адна характэрная рыса абодвух братоў не спяшаліся жаніцца. Антон адважыўся на гэты ўчынак у трыццаць гадоў, Ясь у трыццаць чатыры, Ян маючы за сорак. I калі з адносін Купалы з сям’ёй Антона вядомы такія эпізоды, як шматгадзіннае піццё чаю на свежым паветры пад магутнай старой ліпай або чытанне ўголас, то
сустрэчы паэта з Янам і Ясем мелі іншы характар. „Вечныя жаніхі” не цураліся вясёлых кампаній: хадзілі, ездзілі на розныя вечарынкі, гулянкі, не прапускалі паблізу ніводнага фэсту. У іх заўсёды быў нядрэнны конік, і як прыгадвала наша маці, на каляды ўтрох абодва дзядзькі і Купала усе ў ладных кажушках, ды яшчэ прыхапіўшы вялікі кажух, завальваліся ў санкі і ехалі „на госці” ў Буды, Лекараўку або Жукаўку, дзе пры Даўгінаўскім гасцінцы стаяў шынок, дасціпна празваны „Здарэнне”.
Улетку малады Луцэвіч далучаўся да розных гульняў, асабліва ў „каршука”. На свабодным месцы, часцей на выгане, усе ўдзельнікі станавіліся ў круг і смешным пералікам: „энтэль, пэнтэль, сігі, сея, лапэт, капэт, кнот” вызначалі „каршука”. „Кураня”, кранутае „драпежнікам”, лёгка не здавалася, бегла ў луг і злавіць яго трэба было толькі там, не даючы магчымасці зноў вярнуцца да сваіх, у „чараду”. Якраз у ролі „каршука” лепш за ўсё і запомніўся Купала: хударлявы, падцягнуты юнак, у акуратным, клятчастым (тады называлі „у сталетачку”) касцюме і ў белай святочнай кашулі.
А яшчэ хлопцы Бычкоўскія і Луцэвіч прыдумвалі такую забаву: пасылалі каго-небудзь у Лопатава з заданнем непрыкметна выкрасці там сабаку і прывесці на Лысую Гару. Самі ж да гэтага часу паспявалі напісаць смешнае, звычайна ў вершаваяай форме пасланне прыехаўшым з горада гасцям-дачнікам, часцей знаёмым дзяўчатам. Яркім матузком пісьмо прывязвалі да ашэйніка „паштальёна” і адпускалі...