Дрэмле памятка дзён...
Леанід Пракопчык
Выдавец: Полымя
Памер: 174с.
Мінск 1991
Адмерным, раскацістым плюскатам вод Складалі мне рытму мастацкія звівы, Парадквалі складаў раскоцісты ход.
„Мая навука”
„Бурлівую” Вячу можна лічыць рэчкай дзяцінства і юнацтва Купалы. Упершыню Ясь Луцэвіч апынуўся на беразе Вячы ля самага яе вытока у Прудзішчах. Цікава, што пакуль рачулка, пачаўшыся з балотца ў суседнім ельніку, пятляе, абыходзіць асаковыя купіны і замшэлыя валуны па зарасніках, тубыльцы называюць яе крыніцай, і толькі ад плаціны, дзе рэчка ўжо цячэ па лузе, у рукаве вольхаў і лозаў, імянуюць Вячай. Вада ў ёй, асабліва ў вярхоўі, быстрая, празрыстая, чыстая, і толькі на выгінах-паваротах, дзе віры, рака прыпыняецца і сінее, цямнее.
Зноў Ясь сустрэўся з Вячай, якая стала шырэйшай і трапіла пад ахову старых раскідзістых вербаў, у Гаянах, куды бацька аддаў яго ”ў навуку”. Падыходзіць рака і да вёскі Мачаны, дзе хлопец некаторы час жыў на хутары Радзькаўшчына ў цёткі і хадзіў да рэпетытара студэніа Уладзіміра Самойлы, які рыхтаваў яго ў рэальнае вучылішча. Нарэшпе, Вяча працякае і праз мястэчка Бяларучы. Тут Ясь таксама вучыўся, але ўжо ў народным вучылішчы. Рэчка ўжо невялікая, прайягласць яе да ўпадзення ў Свіслач сорак вёрст, але бегла яна, асабліва ў нізоўі, па даўно асвоеных, густанаселеных мясцінах. Апрача таго, падтрымлівалі Вячу ў добрым стане, так што і лес па ёй зплаўлялі, і на чаўнах невадам рыбу лавілі. Плайіны стаялі
амаль каля кожнай,пачынаючы з Прудзішчаў, берагавой вёскі у Гаянах, Бяларучах, Вячы, Мачанах, ІІільніцы, Паперні, дзейнічалі млынкі, крупарушні, вадзяныя пільні, а ў Паперні яшчэ папяровы млын, паўсаматужная папяровая фабрыка.
Якраз у тыя чатыры гады, што Луцэвічы жылі ў Прудзішчах, „бацька... насіўся з думкай падрыхтаваць” Яся ў якуюнебудзь „сярэднюю школу”. Найбольш даступным у раскіданых фальварках-хутарах і ў маленькіх вёсачках з’яўлялася навучанне дзяцей звычайна толькі ўзімку, два-тры месяцы, у так званых „дарэктараў”, пра якіх Купала пазней пісаў: „Тып гэтых перадзвіжнікаў-настаўнікаў быў у той час даволі распаўсюджаным у Беларусі, бо афіцыйных школ было вельмі мала. „Дарэктарам”, які спыняўся ў якім-небудзь фальварку або вёсачцы на сезон, на зіму і набіраў некалькі вучняў, часта бываў які-небудзь гімназіст, семінарыст або настаўнік, пазбаўлены за што-небудзь права выкладаць у школе, у гімназіі”.
І вось Ясь Луцэвіч ходзіць па вёсках, хутарах Лагойшчыны ад „дарэктара” да „дарэктара”. Так што да пастаянных пераездаў сям’і дабаўляліся яшчэ і яго навучэнцкія вандраванні па хутарах, вёсках, дзе хлопец, пазнаючы жыццё, побыт беларускага селяніна, больш бачыў яго паднявольную працу, беспрасветную галечу і забітасць. Праўда, побач заўсёды была чароўная прыгажосць родных мясцін: крутыя і спадзістыя пагоркі, паміж імі зацішная даліна Вячы, лясы бязмежныя, дрымучыя і светлыя, беларускае поле, жыта, а ў тым жыце, нібыта помнікі пакаленням аратых, стаялі яго любімыя дубыасілкі...
КАЗІМІРАЎКА
...І ў аўтабіяграфіі, і ў пісьмах Янка Купала не раз прыгадваў, што ў дзяцінстве і асабліва ў раннім юнацтве шмат чытаў, хаця бацька і лічыў чытанне „залішняй раскошай для селяніна-работніка і бескарысным знішчэннем газы...”.
Хто ж у глухім сельскім кутку, дзе кнігу не тое што купіш, але і не заўсёды знойдзеш, пасеяў у дзіцячай душы палымяную, нязгасную на ўсё жыццё любоў да чытання? Бацька не. Настаўнікі-перадзвіжнікі? Аднак і пра большасць іх Купала меў невысокую думку: „...яшчэ два-тры „дарэктары” адзін за адным абагачалі мой розум сваімі небагатымі ведамі”. „Другі такі ж настаўнік, былі фельдфебель, аднаму толькі і вучыў, што прымушаў мяне вывучваць на памяць трапары і болып нічога, за што бацька цягаў яму курэй...” Наўрад ці такія настаўнікі самі чыталі, а тым больш маглі выхаваць цікавасць да кніг у сваіх вучняў.
І ў той жа час стрыманы, сціплы па натуры Купала мала каму ў аўтабіяграфічных матэрыялах больш удзяляе ўвагі,
чым свайму настаўніку-рэпетытару з Казіміраўкі Уладзіміру Іванавічу Самойлу. Перш за ўсё гэта прызнанне высокай кулыуры і адукаванасці Самойлы, а таксама праяўленне ўдзячнасці за зробленае гэтым чалавекам для яго яшчэ і ў раннім юнацтве і пасля, у пачатку творчага шляху.
„Пасля фельдфебеля (здаецца) з таго ж Прудзішча бацька аддаў мяне да сваіх сваякоў на хутар Мачаны, які межаваў з фальваркам Самойлы (дырэктара Мінскага рэальнага вучылішча). Сын Самойлы Уладзімір Іванавіч падрыхтаваў мяне ў рэальнае вучылішча, але нічога з гэтага не выйшла. Прычына тая, што слаба быў падрыхтаваны, і дырэктар прадказваў, што праседжу два гады ў адным класе, гэта адно, а другое, у бацькі адпала жаданне вучыць мяне далей, бо яму патрэбен быў памочнік па гаспадарцы...”, згадваў Купала.
Казіміраўка гэта не маёнтак і не фальварак у звычайным значэнні слоў, а дача. Асноўная кватэра Самойлаў знаходзілася ў Мінску на Юр’еўскай вуліцы. Галава сям’і Іван Іванавіч працаваў яшчэ і дырэктарам прыватнага жаночага камерцыйнага вучылішча. Ва Уладзіміра Іванавіча было яшчэ трое братоў і сястра, усе закончылі гімназію, браты універсітэт. Моладзь чытала, любіла, цаніла і... мела кнігі. Самойлы, не гаворачы пра будучы актыўны ўдзел Уладзіміра Іванаві“ча ў беларускім нацыянальна-вызваленчым руху і рэвалюцыйных падзеях 1905-1907 гадоў, заўсёды прытрымліваліся дэмакратычных поглядаў. Апрача Яся Луцэвіча тут пастаянна апякалі, рыхтавалі да паступлення ў навучальныя ўстановы Мінска адначасова двух-трох сельскіх хлопчыкаў, і некаторыя з іх выбіліся пасля ў людзі. Бібліятэка гаспадароў мелася ў Казіміраўцы і займала ў доме цалкам пакой была, вядома, даступнай выхаванцам. Таму можна меркаваць, што менавіта Уладзімір Самойла выхаваў у Яся любоў да кніг. Першую сапраўдную бібліятэку, без сумнення, юнак убачыў у Казіміраўцы.
...Вакол Мачанаў і хутара, на якім у цёткі жыў Ясь, пагоркі ніжэйшыя, чым у Прудзішчах, а на іх схілах палі шырэйшыя і раўнейшыя. I Вяча тут рабілася іншай спакайнейшай, больш паўнаводнай і цякла, агінаючы лясісты Казіміраўскі пагорак, па ўлонні заліўных лугоў-сенажацяў.
Дом Самойлаў стаяў на процілеглым ад Мачанаў беразе. Вялікі, можа, з дзесяціну, квадратны двор. ляжаў сярод сасновага лесу і закрываў абсаджаны у два рады елкамі будынак, 3 Мачанаў на казіміраўскі бераг, хоць і меўся каля могілак мост, Ясь звычайна пераходзіў па бліжэйшых ад дома кладках. А наогул галоўны пад’езд да сядзібы знаходзіўся з боку Мінска, з Бараўёкога тракту. Тут таксама ішоў спуск да Вячы, мост, а побач і брод. Адсюль рака цякла па шырокім лузе. то
разліваючыся ў глыбокія і чорныя ад тарфянога дна віры-азёры, то бегла ледзь прыкметная па вузкіх, зарослых сітнягом і аерам рукавах.
Ад кладкі на тым беразе сцежка, праз зараснікі чаромхі і арэшніку крута ўзнімаючыся ўгору , вяла да двара-парку, на алею. Свой парк Самойлы называлі дэндралагічным. Тут раслі лістоўніцы, ліпы з вялікімі, лапушыстымі дістамі, блакітныя елкі, чырваналісты клён, каштаны, ясені, дубы. Дом Самойлаў, драўляны і на выгляд няўклюдны, з прыбудаванымі збоку кухняй і верандай, але прасторны, зручны, таксама абкружала шмат розных рэдкіх, незвычайных кустоў і кветак, аздаблялі яны і цэментаваны фантан-басейн.
...Ясь ішоў па алеі сярод цяністых елак і глядзеў на вокны дома, разважаючы, дзе цяпер Уладзімір Іванавіч ужо ў бібліятэцы чакае ці на двары. Спазняцца было нядобра, і ён заходзіў у дом. Сустракала і праводзіла яго ў бібліятэку Марына, сястра Самойлы. Хлопец некалькі хвілін знаходзіўся адзін у гэтым запаветным для яго пакоі на тры вялікія акны. Тут шмат кніг. Яны стаялі на паліцах у прыгожых, з закшлёнымі дзверцамі шафах, ляжалі стосамі на падаконніках, на пісьмовым стале. Ясь, хоць і не першы раз у бібліятэцы, усё яшчэ, стаіўшы дыханне, азіраўся, спрабаваў прачытаць надпісы на вокладках кніг.
Але вось увайшоў настаўнік, цёмнавалосы, хударлявы, у пацёртай студэнцкай куртцы. Луцэвіч устаў, ціха павітаўся і адчуў, што чырванее, але нічога не можа з сабой зрабіць.
Дарэчы, колькі не прасіў Уладзімір Іванавіч называць яго Валодзем розніца ж ва ўзросце не складала і пяці гадоў Ясь не мог дазволіць сабе гэтага нават у думках: студэнт жа, вучыцца ў Пецярбургу!
А праз дзевяць гадоў яны нечакана сталі суседзямі: у 1904 годзе маці Купалы пераехала на арэнду ў фальварак Бараўцыад Казіміраўкі не будзе і двух кіламетраў. І зноў Луцэвіч сустрэўся з Самойлам, і паміж імі завязалася дружба.
Іван Дамінікавіч ужо смела заходзіў у дом, тут яму заўсёды былі рады, і толькі, бадай, у бібліятэцьі ён усё япічэ адчуваў пачцівую нясмеласць, хоць тут ужо гучалі яго вершы чытаў сам нягучным, павольным голасам, і іх жа паўтараў артыстычна, з натхненнем Уладзімір Іванавіч. Нярздка збіраліся слухачы сястра Марына, малодшыя браты Самойлы і хто-небудзь з нанятыхла сезон мачанскіх, маркаўскіх хлопцаў.
... 15 мая 1905 года. Пры непасрэдным садзейнічанні „Владака з Казіміраўкі” (адзін з псеўданімаў публіцыста і крытыка Уладзіміра Самойлы) газета „Северо-Западный край” апублікавала першы верш Янкі Купалы „Мужык”. Яшчэ праз тры гады Самойла пераслаў у Ііецярбург аднаму з арганізатараў
першага легальнага беларускага выдання „Загляне сонца і ў наша аконца” нрафесару Эпімах-ІПьшілу вершы паэга, у тым ліку і тыя, што ён прыносіў у Казіміраўку, а праз некалькі месяцаў яны выйшлі першай кніжкай паэта „Жалейка”. Гэты сціплы зборнік заняў адно з пачэсных месцаў у казіміраўскай бібліятэцы.
„Вялікае свята” назваў Уладзімір Самойла сваю рэцэнзію на „Жалейку”, дзе вітаў выданне такімі словамі: „На вуліцы маладой Беларусі вялікае свята! Сонца жывой, сапраўднай паэзіі заглянула ў аконца цёмнай, беднай, але вялікай хаты беларускага народа... Гукі „Жалейкі” прасякнуты сапраўднай чалавечай любоўю і жалем да роднага беларускага свету, яны вырваліся з вуснаў нацыянальнага паэта, адгэтуль сталі нацыянальным скарбам для беларуса, сталі магутным рычагом для яго разумовага і маральнага развіцця...”
Дорачы ў снежні 1908 года свой фотаздымак Уладзіміру Самойлу, Купала надпісаў: „На довад шчырага шацунку і сардэчнай прыязні найлеіішаму і найсправядлівейшаму свайму ўчыцелю дабрадзею Ул. Ів. Самойлу ад Янука Купалы. Шчасліў будзь, заступнік бедных людзей...”,
СЕЛІШЧА
Ці помніш гы, нядбалы дружа,