Дрэмле памятка дзён...  Леанід Пракопчык

Дрэмле памятка дзён...

Леанід Пракопчык
Выдавец: Полымя
Памер: 174с.
Мінск 1991
64.81 МБ
...У дваццацідзевяцігадовым узросце, у самы росквіт свайго таленту, ужо заўважаны мастацкай грамадскасцю, Фердынанд Рушчыц, звяртаючыся да ўласнага дзённіка, як да лепшага сябра, пісаў: „...Дзённік ты мой! Каб ты толькі ведаў, як жадаю быць толькі добрым сынам сваёй Айчыны, для яе працаваць, араць, а калі што вырасце ёй аддаць, бо / облю яе ўсім сэрцам сваім і ёй толькі належу і целам і душой”. Гэтаму запавету мастак служыў, заставаўся верным да канца жыцця.
ктар Нарбу
т
Яшчэ да вайны невялікі павятовы гарадок Браслаў толькі і займаў вузкі перашыек сушы паміж азёрамі Дрывяты і Навята. Месца, так і хочацца сказаць, класічна прыгожае, быццам з ідылічнай паштоўкі: з любога боку блакітнае люстэрка вады, на берагах пясчаныя, сухія ўзгоркі (па-мясцоваму камы), і куды ні глянь на гарызонце, ці зусім блізка, ці ў далечы за возерам сінеюць лясы.
Вуліцы Браслава, як і галоўная дарога Даўгаўпілс Полацк, праходзяць уздоўж перашыйка, агінаючы наколькі тое магчыма круглую, узнятую над узроўнем азёр на 30-40 метраў Замкавую гару Браслаўскі замак. Тут нават і з падножжа яе відаць: гэта гарадзішча са штучнымі, крутымі ўмацаванымі схіламі. Археалагічныя раскопкі паказалі, што Браслаў узнік у IX-X стагоддзях на месцы спаленага латгальскага паселішча. Пазней, у XI-XIII стагоддзях ён ужо з’яўляўся пагранічным, умацаваным горадам Полацкага княства, які атрымаў сваю назву па імені полацкага князя Брачыслава Ізяславіча Брачыслаўль. Так што сённяшнія водныя далячыні ў даўніну выкарыстоўваліся перш за ўсё як надзейныя абарончыя рубяжы, дзякуючы чаму на маленькім кавалку сушы і вырасла старажытнае паселішча, затым замак-крэпасць і нарэшце горад.
Вяршыня пануючай над наваколлем Замкавай гары зараз апранута ў купкі маладых дрэў. На заходнім краі яе ўзвышаецца бетонная стэла, якую добра відаць з болыпай часткі горада, з новых і старых дарог, што сыходзяцца ў Браславе, з возера Дрывяты. Хоць калі, але на вежы запальваеццд ліхтар. Дык можа гэта які-небудзь незвычайны, рэдкі геадэзічны знак ці маяк для рыбакоў і турысцкіх лодак? А можа нешта з мінуўшчыны, ад часоў Брачыслава? 3 такімі меркаваннямі ўпершыню падымаешся на Замак. Але вось ён, вал, які абкружае вялікую паніжаную пляцоўку былы дзядзінец. Тут, што натуральна для замкаў-крэпасцей ранняга беларускага сярэднявечча, стаяў тын з магутных ялін альбо дубовых паляў, па вуглах уздымаліся вежы. Аднак стэла ніякага дачынення да
гэтага археалагічнага запаведніка, відаць, не мае: каменнацагляныя прыступкі, на іх квадратны пастамент, з якога імкнецца ўвысь сапраўдны бетонны слуп. На пастаменце ў нішы памятная дошка... Яшчэ зусім нядаўна ніякага лодпісу, акрамя наскрэбаных літар-ініцыялаў аматараў насценнага пісьма тут не было: больш за тры дзесяцігоддзі славуты браслаўскі помнік, цяпер гэта разумеюць усе, прастаяў „нямым”, прытым здзек над ім рабіўся наўмысна.
Ну, а калі спусціцца з гары і на вуліцы ў каго-небудзь з мясцовых жыхароў спытаць, што за слуп стаіць там, то ў лепшым выпадку чалавек у гадах адкажа: што помнік пастаўлены доктару, можа дадаць браслаўскаму, а вось прозвішча ўжо наўрад ці хто назаве. Між іншым доктар той меў адно са старадаўніх, некалі добра знаных на>-Беларусі прозвішчаў Нарбут. Прадстаўнікі гэтага славутага роду, вядомага ў краі з ХУШ стагоддзя, былі не толькі дзяржаўнымі дзеячамі, але і філосафамі, асветнікамі, вайскоўцамі. У Беларускай савецкай энцыклапедыі названы тры Нарбуты: Казімір (17381807) ураджэнец Лідскага павета, палітык, асветнік, філосаф, які ўваходзіў у вядомую сваёй прагрэсіўнай дзейнасцю Эдукацыйную камісію і выдаў у Вільні першы падручнік па логіцы на польскай мове; Тэадор (17841864) родам з маёнтка Шаўры Лідскага павета, гісторык, археолаг, ваенны інжынер рускай арміі (дарэчы, аўтар праекта Бабруйскай крэпасці), удзельнік руска-шведскай і напалеонаўскай войнаў, узнагароджаны ордэнам Святога Уладзіміра і двума ордэнамі Ганны. Пасля кантузіі пасяліўся ў сваім маёнтку, заняўся навукай сур’ёзнай, сапраўднай працай на ніве гісторыі, археалогіі. Адным з першых пачаў весці на Беларусі археалагічныя раскопкі, ён жа аўтар шырока вядомай дзевяцітомнай „Гісторыі літоўскага народа” і іншых даследаванняў. Акрамя таго, расшукваў і публікаваў каштоўныя гістарычныя крыніцы, дзякуючы менавіта яму пабачыў свет старажытны летапіс Хроніка Быхаўца; Людвіг (1832-1863) сын Тэадора, дэмакрат, рэвалюцыянер. Падчас паўстання 18631864 гадоў узначальваў інсургентаў Лідскага павета. Тры месяцы яго атрад вёў няспынную барацьбу з царскімі карнікамі. Паўстанцкае кіраўніцтва прысвоіла Людвігу Нарбуту званне палкоўніка. Загінуў ён у баі, у Дубічанскіх балотах.
Акрамя Людвіга Тэадор меў яшчэ двух сыноў Баляслава (таксама ўдзельнічаў у паўстанні, за што саслалі ў Сібір) 1 Станіслава, малодшага, якому было тады гадоў дзесяць-адзінаццаць. Паўстанне, смерць брата пакінулі ў душы Стася глыбокі след і, безумоўна, адыгралі сваю ролю ў фарміраванні яго патрыятычных поглядаў, пачуцця справядлівасці, мэтанакіраванасці.
С. Т. Нарбут
Тэадора Нарбута, на той час ужо вядомага вучонага-гісторыка, чалавека сталага ўзросту, з сям’і якога выйшлі два вядомыя бунтаўшчыкі, таксама пакаралі: прымусова выселілі з родавага фальварка Шаўры („гнязда інсургентаў”) у Вільню. Там Станіслаў паспяхова скончыў гімназію. Паўстала пытанне: дзе працягваць вучобу. Віленскі універсітэт, які ў свой час закончыў яго бацька, быў абвешчаны расаднікам рэвалюцыйных ідэй у Заходнім краі і закрыты. У 1864 годзе Нарбут-старэйшы памёр, таму ўжо пры дапамозе яго сяброў у 1872 годзе Стасю ўдалося ўладкавацца ў Мюнхенскі універсітэт. Праз сем гадоў вучобы ён вытрымаў экзамен на ступень доктара медыцыны і вырашыў вярнуцца на сваю радзіму. Так у 1879 годзе доктар Нарбут пасяляецца ў невялікім мястэчку Браславе, цэнтры акругі, які ўваходзіў тады ў Нова-Аляксандраўскі павет Ковенскай губерні.
Пятнаццаць гадоў Станіслаў працаваў як прыватны ўрач, бо, згодна з тагачаснымі правіламі, з замежным дыпломам ён мог мець толькі прыватную практыку. Інтэлігентны, усебакова адукаваны, ды з немалым працоўным вопытам, Нарбут, які заўсёды з задавальненнем вучыўся, ужо ў саракагадовым узросце закончыў яшчэ і медыцынскі факультэт Дэрпскага (зараз Тартускі) універсітэта і атрымаў неабходны яму „расійскі” дыплом. У 1904 годзе яго прызначылі на вакантную пасаду ўрача другога ўчастка ў Браславе, дзе ён жыў, дзе яго добра ведалі і як спецыяліста, і як чалавека. Можна пагадзіцца, што і сам Станіслаў Тэадоравіч ужо прывязаўся да Браслаўшчыны і, відаць, чакаў гэту пасаду, бо мог (а ўрачоў тады бракавала) знайсці месца недзе ў другім, суседнім павеце.
Знамянальным у жыцці доктара стаў 1907 год: перш за ўсё ягонымі намаганнямі ў Браславе была пабудавана і адкрыта земская бальніца. 1 зараз ля падножжа Замкавай гары, на адыходзячай у бок вуліцы не цяжка пазнаць, адрозніць ад сучасных пабудоў масіўны, з моцнай, чырвонай цэглы яе ^днапавярховы будынак. А ў мясцовым краязнаўчым музеі захсіўваецца унікальны групавы здымак,. зроблены на фоне Нарбутавай бальніцы на ўрачыстасцях пры яе адкрыцці, у першым радзе прысутных стаіць сам доктар.
Пачалася першая сусветная вайна. Прызваны на службу ўрач узначаліў воінскі лазарэт у Латвіі. Падчас абстрэлу атрымаў цяжкае раненне і яму ампуціравалі нагу. Дарэчы, варта прыгадаць, што і бацька яго быў двойчы паранены. Толькі ў 1919 годзе Нарбут вярнуўся ў Браслаў, зноў стаў павятовым урачом, узначаліў ахову здароўя людзей у павеце. Ён праводзіў проціэпідэмічныя мерапрыемствы, шмат сіл траціў для паляпшэння санітарнай службы і, нягледзячы на калецтва, амаль да апошніх дзён працягваў лячэбную практы-
ку. Памёр доктар Станіслаў Тэадоравіч Нарбут у сакавіку 1926 года, на семдзесят чацвёртым годзе жыцця. Дзіўнаму азёрнаму куточку Бел’арусі ён аддаў амаль трыццаць сем гадоў працы.
Але не ўсімі забыты Нарбут: біяграфію, жыццёвы шлях чалавека, які атрымаў ад землякоў, несумненна, самае ганаровае для ўрача імя народны доктар'аднаўляе зараз Андрэй Майсяёнак, краязнавец з Гродна.
І сёння ў гарадку і яго наваколлі жывуць людзі, якія ведалі доктара Нарбута. Былыя пацыенты, вядома, ужо ва ўзросце, з удзячнасцю і пашанай успамінаюць свайго ўрача, падкрэсліваючы яго чалавечнасць, справядлівасць і самаадданасць справе. Навуковы супрацоўнік Браслаўскага краязнаўчага музея Кастусь ПІыдлоўскі запісаў некалькі падобных успамінаў. Акрамя таго, у бальнічным архіве яму ўдалося адшукаць рэцэпты, выпісаныя рукой Нарбута, фотаздымкі таго часу, лісты да афіцыйных асоб і іншыя дакументы, што высвятляюць вобраз браслаўскага народнага доктара, якасці яго моцнай, непахіснай натуры.
Так, ні цяжкая рана, ні перашкаджаючы руху пратэз не пазбавілі аптымізму доктара, яго добразычлівасці да людзей і перш за ўсё да сваіх пацыентаў. Напрыклад, пры цяжкім стане хворага Станіслаў Тэадаровіч, як звычайна, сам ехаў да яго, і не толькі на якую-небудзь браслаўскую вуліцу, але і ў вёску. Бывала, асабліва зімой, хворае дзіця ці стары чалавек занядужае, не можа ўстаць, доктар, хоць і на пратэзе, нават падымаўся да яго на печ, каб агледзець, паслухаць. Вядомы выпадкі, калі IІарбут за свой кошт клаў хворага, які не меў сродкаў, у бальніцу, даваў грошы на дарагія лякарствы. Між іншым, успамінаюць: ён, дасканала валодаючы некалькі еўрапейскімі мовамі, з задавальненнем гаварыў са сваімі пацыентамі, асабліва з вёсак, па-беларуску. Памятаюць у Браславе і яго „бітву” з польскімі ўладамі за вызваленне памяшкання бальніцы ад староства, што размясцілася тут у 1921 годзе. У Вільню, Варшаву, у самы сейм пайшлі ад доктара лісты, у якіх ён патрабаваў ад высокіх чыноўнікаў умяшацца ў гэту беззаконную, з замахам на здароўе людзей усяго павета справу. Будынак усё ж такі вярнулі бальніцы. Тым часам Станіслаў Тэадаровіч прымаў хворых у сваім доме, а тры пакоі наогул аддаў пад палаты.
Дарэчы, дом Нарбута ўцалеў, стаіць каля возера ў маляўнічым месцы, заценены некалькімі старымі таполямі. Ён драўляны, даволі вялікі, ашалёваны, пафарбаваны ў зялёны колер. Зараз тут размяшчаецца гарадская амбулаторыя. 1 было б вельмі прыемна бачыць на будынку хаця б сціплую мема-
рыяльную дошку, дзе б адзначалася, што пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя дом належаў браслаўскаму доктару Станіславу Нарбуту.