Дрэмле памятка дзён...  Леанід Пракопчык

Дрэмле памятка дзён...

Леанід Пракопчык
Выдавец: Полымя
Памер: 174с.
Мінск 1991
64.81 МБ
Антон Лявіцкі нарадзіўся ў 1868 годзе ў маёнтку Дубасня Рагачоўскага павета, дзе яго бацька працаваў ляснічым. Было Антосю ўсяго гады тры-чатыры, калі пераехалі на Міншчыну. Некаторы час Лявіцкія жылі пад Пяршаямі (бацька працаваў лоўчым у графа Тышкевіча); і сямігадовы хлапчук наведваў у Люцінцы Марцінкевіча „прыватную” школу. А прыблізна ў 1876-1878 гадах сям’я набыла невялікі фальварак Карпілаўка ў Радашковіцкай воласці, з якім у далейшым будзе звязана ўсё жыццё і мінскага гімназіста, і маскоўскага студэнта, і аптэкара ў Радашковічах, журналіста, пісьменніка Антона Лявіцкага Ядвігіна Ш.
Што засталося ў Карпілаўцы ад той сядзібы, ад дома, куды прыходзіў Купала, дзе чытаў, апрабоўваў перад сябрам свае вершы і, дарэчы, упершыню, завершаную ў чэрвені 1913 года ў Акопах „Паўлінку”? Зноў жа помнікам месцу і людзям, што жылі тут, ці наведваліся сюды, аказваюцца дрэвы. Адбудаваны з вялікімі цяжкасцямі новы до.м Лявіцкіх стары згарэў у год смерці бацькі Антона Іванавіча стаяў у цэнтры невялікага сядзібнага парку. Месца колішняга будынка яшчэ можна было вызначыць па выцягнутым прамавугольным насыпе і каменных прыступках. Парк зарос маладняком, але некалькі дрэў збераглося. Яны вылучаюцца і вышынёй, і таўшчынёй пяць-шэсць абхватаў, а таксама кідаенца ў вочы незвычайнае шэра-срабрыстае лісце „завозных” таполяў. За паркам, на Пацяробе (мясцовая назва сенажаці) ля крынічкі цяпер у яе напалавіну ўкапаны цэментавы калодзежны круг якой нязменна карысталіся Лявіцкія, стаіць каржакаваты, са шчыльнай круглай кронай дуб. Часткова захавалася ліпавая алея, што ахінала вялікі, каля чатырох гектараў, сад.
Пра колішні фальварак дачка пісьменніка згадвала: „Зямля ў Карпілаўцы была пясчаная, камяністая гаспадарка ніколі не была рэнтабельнай. Бацькоўскі доўг за дом вісеў над намі йяжкай хмарай. Сям’я была шэсць чалавек адзець, абуць трэба... але ў нас быў вялікі сад, і работа ў садзе патрабавала шмат часу. Гэта была асноўная работа і таты і наша дзяцей, пачыналася яна ранняй вясной і канчалася ўвосень”.
Дом Лявіцкіх апусцеў у 1936 годзе. Ванда, выйшаўшы эамуж, пераехала ў Мінск. Апошнім тут жыў і вёў гаспадарку старэйшы сын Антона Іванавіча Вячаслаў.
Восенню трыццаць шостага года ў дом пасялілі маладую пару Васілевічаў. Два гады пражыла тут з сям’ёй работніца сельскага Савета (потым настаўніца М^лабясядскай школы, а ў гады вайны партызанка) Марыя Аляксандраўна Васілевіч. Пранесшы праз жыццё любоў да паэзіі Купалы і творчасці Ядвігіна Ш., яна да апошніх дзён заставалася ў Карпілаўцы незаменным гідам, сведкам тых часоў. Тым, хто хацеў пазнаёміцца з колішняй сядзібай Лявіцкіх, Марыя Аляксандраўна звыкла чарціла план вёскі, наносіла дарогі, што сыходзіліся да фальварка, і не менш упэўнена план самога дома. Па яе ўспамінах, ён быў аднапавярховы, драўляны, але з мансардай у адзін „халодны” пакой, акно з якога выходзіла ў парк. 3 прыхожай „салона” дзверы вялі направа, у спальню, прама у бібліятэку, дзе стаяў невялікі цагляны камін, а верхнія шыбіны ў вокнах упрыгожвалі вітражы. У правым кутку знаходзілася гасціная, куды можна было трапіць з кабінета і са спальні. Доўгі калідор ішоў у сталовую і кухню, добрую чвэрць якой займала руская печ...
... Неяк у 1910 годзе дамоў, у Карпілаўку, Ядвігін Ш. прыйшоў з Вільні пешшу і, не прамой дарогай, а пабываўшы за Нёманам у Любчы і ў Налібоцкай пушчы. Уражанні ад свайго унікальнага, амаль чатырохсоткіламетровага пераходу ён занатаваў у вядомых „Лістах з дарогі”. У 13-ым пісьме апошнія, усхваляваныя, глыбока шчырыя радкі ён прысвяціў Карпілаўцы:
„... Ну, але годзе гэтай гутаркі на сягоння, а цяганіны на сёлета. Вось бо ўзгорак, а там удалі векавыя дубы, ліпы стаяць мае дубы, мае ліпы! Сад відаць мой сад! Апісаць вам яго? Як жа я апішу, калі ён мой?! Бягу, ляту да яго! Бывайце здаровы!”
Сюды, у гэты непаўторна маляўнічы куток Лагойшчыны, да свайго блізкага сябра, з якім сустрэчы, дружба працягваліся і падчас працы ў рэдакцыі „Нашай нівы” ў Вільні, Купала наведваўся „проста і часта”.
АКОПЫ
Свой паэтычны праезд па „родным” Даўгінаўскім гасцінцы Янка Купала заканчвае на высокай, радаснай ноце амаль у кожным радку яго верша клічнік:
...А ну, мой косю!
Што там?
Пусіка...
Вярні з гасцінца ўбок гужом! Бо далей „пропуск” і...
„пшепустка”.
Стань, Разымблюм!
Акопы ўжо!
„Аколы”
Вокліч паэта зразумелы: нарэшце ён у любімых, доўгачаканых Акопах, у маці!
Дзе ж, едучы з Мінска, Купала збочваў з гасцінца на Акопы? Адразу за Жукаўкай, мінуўшы мост цераз невялікую зараз пушчана пад насыпам у жалезабетонную трубу рачулку. Тут побач, у Здарэнні, стаяў шынок і пры ім дзве-тры хаткі (дарэчы, адзін з ранніх псеўданімаў Купалы Здарэнец). За шынком ад тракта адгаліноўвалася дарога да Лявіцкіх у Карпілаўку і далей на Акопы. Менавіта ў тым месцы вядомы на шляху балагол Разымблюм, стары знаёмы Купалы і паварочваў „з гасцінца ўбок гужом”.
Дарога на акопы, хоць і малаезджаная, захавалася. Месца, дзе некалі стаяў жукаўскі шынок (у маладыя гады Купала бываў тут, слухаў, іншы раз запісваў аповяды, песні вандроўнікаў), вызначыць не цяжка: метраў за дваццаць ад раўчука прыкметны насып і непадалёк „крушня” шэрых валуноў, пэўна7з колішніх падмуркаў. Мелася пры шынку яшчэ і стадола, дзе пакідалі нанач коней.
У Ядвігіна ПІ., які таксама толькі Даўгінаўскім шляхам мог выбрацца з Карпілаўкі і ў Мінск, і у Вільню, ёсць гумарыстычны нарыс „Пуцявыя нататкі сябра майго”, дзе публіцыст, безумоўна, апісваючы свае ўласныя паездкі з Карпілаўкі, не ўпусціў назваць і Здарэнне „...Ехаць давялося па Даўгінаўскім гасцінцы. Першы з выдатных пунктаў на ім пасёлак Здарэнне: тут ‘працякае ручай (з фарэлькай!), які з’яўляецца граніцай Мінскай і Віленскай губерняў” (зараз мяжа Лагойскага і Мінскага раёнаў. Л. П.).
„...Вярні! Бо далей „пропуск” і ...„пшепустка”. І гэты вокліч „седака” Купалы не выпадковы. Да 1939 года за нейкіх пяць-шэсць кіламетраў ад Карпілаўкі і Акопаў праходзіла дзяржаўная граніца з панскай Польшчай, так што зона тут была прыгранічнай, прапускной.
У аўтабіяграфічных пісьмах Купала адзначыў, што з фальварка Бараўцы, куды маці перабралася з Селішча, яна пераехала ў 1909 годзе на арэнду ў фальварак Акопы, колішні маёнтак Жэлігоўскіх, з дочкамі і пражыла там семнаццаць гадоў. А з 1903 года пачаліся вандраванні самога Купалы. Працаваў хатнім настаўнікам, пісарам у судовага следчага ў Радашковічах, потым у розных месцах на панскіх броварах, пакуль не паехаў у Вільню, дзе стаў супрацоўнічаць з „Нашай
„Віленскія сустрэчы”. Фотарэпрадукцыя з карціны М. Савіцкага
нівай”. Затым займаўся на агульнаадукацыйных курсах Чарняева ў Пецярбургу, пасля зноў апынуўся ў Вільні, але ўжо на пасадзе рэдактара „Нашай нівы”.
Аднак домам паэта ўсе тыя гады заставаліся Акопы, куды паэт прыязджаў пры першай магчымасці. Так, менавіта гэты згублены ў лясах хутарок мы цяпер з поўным правам можам назваць купалаўскім Болдзінам. Амаль кожны тыдзень, месяц яго знаходжання ў Акопах незвычайна плённыя, Янка Купала напісаў тут каля сямідзесяці сваіх лепшых твораў. Толькі за 1912 год 1 лета 1913 года ён закончыў „Паўлінку”, завяршыў паэмы „Бандароўна”, „Магіла льва”, „Яна і я”, драму „Раскіданае гняздо”, вадэвіль „Прымакі”, склаў некалькі вершаў...
Вернемся на дарогу, што вядзе ад Пусткі на Карпілаўку і Акопы. Вакол лес, пад нагамі шэры падзол. Сасновы бор адступіў, пацягнулася сумная вырубка-пасека тырчаць счарнелыя пні, жаўцее сухая асака. Але лесне здаўся, і неўзабаве зноў змыкаецца над дарогай. Вось і колішні фальварак Карпілаўка, з яго вялізнымі срабрыстымі таполямі і дубамасілкам на адкрытым пагорку. Ад старога падмурка дарога спускаецца на лясны лужок і, павярнуўшы налева, зноў вядзе ўгору прама на сядзібу Акопы.
Лес расступіўся, у даліне адкрыўся луг з купалаўскай „грамадой” дубоў, старадаўняя дарога, паабапал якой спілавана прысада, старыя елкі. На памяць прыходзяць купалаўскія
„Купала прыехаў з Вільні да маці”. Фотарэпрадукцыя з карйіны М. Савіцкага
радкі: „Было іх больш, дый далі рады: пацерабіў іх свой народ”... Вядзе дарога на вялікае падвор’е і ў поле.
Дом у Акопах, што месціўся некалі на краі лагчыны, быў даволі вялікі, на два канцы, памеры яго дапамагаюць уявіць насып і падмурак. Схілы лагчыны параслі кустамі, а на дне яе сажалка трохі вады затрымлівае плаціна з драўляных калод. Калісьці тут стаяла тры азярцы адно за адным. На пагорках з
вадой цяжка, яе для розных гаспадарчых патрэб клапатліва бераглі. Уцалелая ў насыпе цагляна-каменная лядоўня знаходзілася, пэўна, пад падлогай, у кухні.
І ўсё ж як выглядаў дом у Акопах, на хутары, дзе больш за ўсё пражылі маці і сёстры Купалы, дзе падоўгу жыў j ён сам, дзе стварыў свае найбольш значныя творы? Фотаздымак пабудовы не знойдзены. Але ў чымсьці можа дапамагчы зноў жа Марыя Аляксандраўна Васілевіч. Восенню 1925 ці 1926 года па даручэнні сельскага Савета яна праводзіла перапіс насельніцтва па вёсках і хутарах. Вяртаючыся неяк з Х^ружанваў дамоў у Карпілаўку, вырашыла зазірнуць і ў Акопы гэта амаль па дарозе каб узяць там неабходныя звесткі. Было позна, але адчынілі адразу, запрасілі ў дом. І хоць жанчына растлумачыла, што жыве недалёка і хуценька дабяжыць дамоў, яе не пусцілі пачаўся дождж.
Запомнілася Марыі Аляксандраўне паўцёмная пярэдняя і чыста выбеленая невялікая кухня, дзе вячэралі. І яшчэ пакой Івана Дамінікавіча. Там стаяў пісьмовы стол, этажэрка з кнігамі, некалькі крэслаў і даволі нечаканае ў небагатым фальварку піяніна. Тое-сёе з мэблі і піяніна засталіся Бянігне Іванаўне ад былой гаспадыні дома. Купала ніколі не вучыўся іграць, але, як успамінае Ядвіга Юльянаўна Раманоўская, пляменніца паэта, прыязджаючы ў Акопы, даволі лёгка падбіраў мелодыі, імправізіраваў...
Як я полем іду, гнецца колас ка мне, 3 ім маркотнай душой ціха шэпты вяду, Колас чуе усё ў зачарованым сне, — Колас гнецца ка мне, як я полем іду...
,Як я лесам іду, зважна думкі сную, Аглядаю святую дубоў грамаду, Там, як дома, сабе з пушчай песню пяю. Зважна думкі сную, як я лесам іду...
„Як я полем іду... ”
Яго „грамада” дрэвы ў Акопах. Зараз вакол падмурка зараснікі здзічэлых ружаў і бэзу, падступілі, узняліся асіны і бярозы. Але сам падворак не зарос лесам, на ім травяны дзірван, па якім рассеяўся шматгадовы лубін цягнуцца, тапырацца яго крохкія з султанамі блакітных кветак цыбы. Зараз падворак і невялікія лужкі вакол сядзібы пастаянны выпас для харужанцкай жывёлы, а два лапікі гектараў па дзесяць-пятнаццаць яшчэ не зарослага лесам поля пачатак саўгаса „Янушкавічы”, брыгады Харужанцы.