Дрэмле памятка дзён...  Леанід Пракопчык

Дрэмле памятка дзён...

Леанід Пракопчык
Выдавец: Полымя
Памер: 174с.
Мінск 1991
64.81 МБ
ПРУДЗІШЧА
Горы ды каменне, Вузкія палоскі: Гэта наша поле, Поле нашай вёскі. Курныя аконцы Каб святла хоць трошкі: Гэта нашы хаты, Хаты нашай вёскі...
~	„Вёска”
Паведамляючы ў аўтабіяграфічных пісьмах, у якім годзе і куды бацька пераязджаў з сям’ёй, Купала адзначаў: „У 1891 годзе кідае горад і бярэ ў арэнду фальварак Прудзішча памешчыка Жаброўскага Мінскай губерні і павета Бяларуцкай воласці”. Праўда, не адразу з Косіна Луцэвічы перабраліся ў Прудзішча, а яшчэ двойчы мянялі месца жыхарства. Паўтара года Дамінік Ануфрыевіч служыў у маёнтку Сенніца пад Мінскам, і Ясь тады адну зіму вучыўся ў Сенніцкім народным вучылішчы. Потым Луцэвіч-старэйшы пераехаў у Мінск, дзе некаторы час працаваў рамізнікам. Аднак у горадзе сям’я пражыла нядоўга. Відаць, асаблівага дастатку новы занятак Дамініку Ануфрыевічу не прынёс, дый цягнула арандатаразапашніка (яго бацька і старэйшыя браты таксама сядзелі на арэндзе) да зямлі, хоць і чужой.
Трэба сказаць, што аж да Кастрычніцкай рэвалюцыі беззямельныя арандатары складалі пэўную праслойку сярод сельскага насельніцтва Беларусі. Мелася нават катэгорыя панскіх фальваркаў, якія пастаянна здаваліся часовым запашнікам. Сярод лясоў, на неўрадлівых землях Лагойшчыны гэта часцей за ўсё быў хутар дзе-небудзь на ўскрайку вёскі, назву якой ён і насіў. Цаніўся фальварак па колькасці і якасці зямлі, што лічылася за ім. Але, як правіла, такой сядзібе яшчэ нале: жалі клінок сенажаці і выпас, зрэдку сад, а таксама жылы дом, які часта мала чым адрозніваўся ад звычайнай сялянскай хаты і, вядома, гаспадарчыя пабудовы хлеў, трк, гумно. Плата за арэнду трымалася высокая. Купала, успамінаючы
гады юнацтва, калі ўжо і сам працаваў, дапамагаў бацьку. зазначаў: „Жыць на арэндаванай зямлі было, безумоўна. вельмі цяжка, усе даходы сельскай гаспадаркі ішлі на выплату арэнды, работы ж было па горла”. He выплаціў запашнік у дамоўлены тэрмін арэнднай платы і пан мог заўтра ж падапь на яго ў суд і выгнаць з фальварка. Штс тут зробіш няма сваёй зямлі, свайго прытулку, і мусіў бедалага-запашнік альбо, залазячы ў новыя даўгі, аплаціць арэнду, альбо шукаць новае месца, нярэдка трапляючы яшчэ ў большую кабалу. Уласна, па гэтых прычынах то канчаўся тэрмін арэнды, то вельмі ўжо непасільнай была ўстаноўленая панам плата беззямельны арандатар Луцэвіч усё жыццё і вандраваў па маёнтках, панскіх фальварках.
...Бацька пабываў з рэкамендацыяй у пана Жаброўскага, дагаварыліся, падпісалі паперы. Паглядзеў і само Прудзішча. Размоў аб пераездзе шмат, і збіраюцца ўжо некалькі дзён; усё трэба забраць, у пустую хату ж едуць, ды і сям’я шэсць душ, вось і напаўняецца пакой клункамі. Ясь задаволены. Па-першае, ехаць ім, бацька казаў, ледзь не пяцьдзесят вёрст, і у вёску, на раздолле, гэта не тое што цесната гарадскіх двароў. Памятае Ясь парк у Юзэфаве вялікі, як лес, там можна было і заблудзіцца. А Сенніца? Жылі ля самай Свіслачы, сапраўднай, глыбокай рэчкі, па ёй і ў лодках плавалі. Уздоўж берага квяцісты луг, а вышэй засеянае поле...
Бацькі дый сам Ясь у тую ноч, можна сказаць, не спалі, толькі малых паклалі. Прыцемкам, скругочучы і бразгаючы коламі, у двор заехала запрэжаная парай коней доўіая, з высокімі застаўкамі фура, і пачалі грузіцца. Везці іх узяўся знаёмы бацьку балагол, з якім таксама ўсё было загадзя дамоўлена.
Пяцігадовая Гэля і малодшая за яе на год Марыя (апраналі іх паўсоннымі) плакалі. Пасадзілі абедзвюх у сярэдзіну воза на мяккі клунак, пад ягоны, старэйшага, нагляд, а паўтарагадовую Леакадзію маці трымала на руках. Праехалі крыху па гарадскіх вуліцах, і ад Старажоўкі паўз агароды і поле пацягнуўся небрукаваны, перарэзаны глыбокімі, то ў чорнай гразі, то ў раскіслай гліне, гасцінец. Вось тады Ясь упершыню і пачуў, даведаўся, што ёсць у гэтай дарогі назва Даўгінаўскі тракт. Пытаўся ў бацькі назовы вёсак, якія праязджалі. Той тлумачыў: Цна, Дубаўляны, Паперня, Лускова, Жукаўка. Гэтыя назвы спачатку здаваліся цяжкімі не вымавіць. не запомніць. 1 з цікавасцю пазіраючы на палоскі палёў, на хаты ўздоўж самага гасцінца,на астраўкі лесу, Ясь, канешне, і не гадаў, што з цягам часу гэты шлях стане для яго самым звыклым, і не толькі назвы вёсак, але і ўсіх вакольных хутароў і фальваркаў ён будзе ведаць на памяць...
Пасля Шэпеляў, ужо вечарэла, заехалі ў Жукаўку, і за драўлянай царквой павярнулі направа. ІІачаліся, Ясь яшчэ такіх нават не бачыў, горы. Хутары, як згубленыя гнёзды, і маленькія усяго пяць-шэсць двароў, шэрыя вёсачкі стаялі ўнізе, у далінах. Вакол іх палі. А на вяршынях пагоркаў цямнелі грабяні лесу елкі, сасняк ці зрэдку чорны кашлаты дуб. Коні стаміліся, ледзьве перастаўляюць ногі, ды яшчэ дарога ўсё на гару, хоць злазь ды папіхай цяжкую фуру. Мясцовасці адпавядалі і назвы вёсак Буды, Лысая Гара, Сухая Гара. Яшчэ на гасцінцы праязджалі каля шынкоў, але ні ў адзін не заходзілі, ежы набралі з сабой, перакусвалі на хаду, каб хоць да цямна паспець дабрацца. 1 вось нарэшце бацька абвясціў:
Прыехалі, Прудзішча!..
... Цяпер тыя дзесяць кіламетраў, якія Луцэвічы ехалі ад Даўгінаўскага гасцінца ад Жукаўкі да Прудзішчаў дарога ідзе лясамі. Вёсачкі засталіся, а вось колішніх хутароў, фальваркаў, што густа былі рассеяны па наваколлі, ужо даўно няма. Многія з іх яшчэ перад вайной пазвозілі ў вёскі, a некаторыя, апусцеўшы, прыйшлі ў заняпад, разбурыліся. Астраўкі зямлі тут паступова зарасталі, бо пакінулі іх арацьзасяваць, быццам нявыгадна было на кожны загублены шматок зямлі ганяць тэхніку. Зрабіла сваё і вайна блакады, якія немцы адну за адной арганізоўвалі ў партызанскай Лагойшчыне. Вось і параслі кустамі ды лесам дзесяцінкі былая мерка багацця і беднасці нашых дзядоў...
Прудзішча, перажыўшы тыповую для краю гісторыю, сёння якраз такая лясная, аддаленая ад магістраляў і, як цяпер кажуць, неперспектыўная, хоць і налічвае дваццаць пяць двароў, вёска. Вакол пагоркі, горы і немалыя: асобныя ўзнімаюцца да трохсот метраў над узроўнем мора. Гэта адгор’і Мінскага ўзвышша, іх яшчэ называюць Лагойскімі вышынямі. Так што прудзішчанскія лясы разыходзяцца ад саўгаснага поля (Прудзішча адносіцца да адной з брыгад саўгаса „Сёмкава”), ад палос-сотак, ад рэчкі і азярца ўгору амфітэатрам. Лясы тут разнастайныя. Сустракаюцца чыстыя, гонкія саснякі і суцэльныя ельнікі. Але больш змешанае чарналессе. Вольхі і асіны суседнічаюць з густым маліннікам і падлескам лазы. У месцах вышэйшых часта пераважаюць, падсвятляючы лес, бярозкі. 1 паўсюдна рабіна, клянок, дзікая яблыня, ліпа і нават ясень. Вылучаюцца дубы. Суцэльных дуброў няма, але па адным і невялікімі сем’ямі яяы нярэдка стаяць тут на лужках, на ўскрайку поля, і ў лесе, адцясніўшы суседзяўдрэў, выслабаніўшы сабе паляну.
Прамую вясковую вуліцу зараз вызначаюць, апынуўшыся на яе сярэдзіне, два рады старых прысад уперамешку ясені,
елкі, клёны. Гэта былая дарога-алея да колішняга двара, паабапал якой пачалі будавацца яшчэ ў трыццатыя гады. Назву Прудзішча (ад старой сажалкі) мелі і панская сядзіба, і тады невялікая двароў на пяць-сем вёсачка, і бліжэйшы панскі хутар-фальварак, у якім чатыры гады жылі Луцэвічы.
Фальварказы дом стаяў на беразе невялікай рачулкі ў тым месцы, дзе ад вёскі дарога ішла да дамбы і вадзянога млынка. За дамбай, з плацінай і мостам на ёй, разлівалася возера, што знікала недзе ў лесе. Да вады спускаўся абсаджаны елкамі панскі сад. Памешчыцкі дом, драўляны, але вялікі, квадратны, на высокім каменным падмурку, узвышаўся на гары, у парку.
He ўцалелі фальваркавыя пабудовы. Але вядома, дзе стаяў дом прыблізна метраў за сто ад моста ніжэй па цячэнні ракі на выраўненым пагорку. Нядаўна зручнае месца занялі пабудавалі тут невялікі драўляны магазінчык. Але ён займае не ўсю пляцоўку на пагорку, і па ўцалелых вуглавых камянях падмурка можна меркаваць аб памерах колішняга будынка: невялікі, вузкі, на дзве палавіны і з адным уваходам. Адсюль былі відны мост, млын. Унізе, метраў за дваццаць, тут яшчэ плыткая, але хуткая і на камянях бурлівая працякала Вяча. Ад выгану і лугу фальваркавы двор загароджвалі хлявы і вялікае гумно у дзірване бачны белыя валуны, таксама рэшткі падмуркаў. А за гумном стаяў узвышаецца ён і цяпер векавы дуб. Магутны, у тры абхваты ствол роўна, гонка ідзе ўгору і толькі на вышыні прыкладна метраў дзесяць пачынае разгаліноўвацца на магутныя сукі, што нясуць густую, прыгожую крону. Ясь бываў пад ім, гуляў там з малодшымі сёстрамі, з аднагодкамі з Прудзішчаў, неаднойчы сядзеў у засені, чытаў...
У Прудзішчах Ясь становіцца заўзятым чытачом. Пра сваё ранняе захапленне кнігамі ён пазней напіша: „Чытаць пачаў рана. Памятаю, яшчэ ў Прудзішчах, калі бацька адпраўляў мяне з сястрой у начное (начлег) пасвіць коней, я браў з сабой кнігі і пры святле кастра або месяца чытаў. Вядома, бацька за гэта мяне дакараў і часта не даваў мне браць з сабой кнігі. Безумоўна, чытаў я без разбору ўсё, што магло трапіць пад руку ў глухой правінцыі, ад „Северо-Западного календаря” да „Фнлософнп польской нсторнн”.
Менавіта з Прудзішчамі ў Купалы звязана яшчэ некалькі яркіх успамінаў, якія паказваюць, пад чыім уплывам фарміраваўся ягоны характар, вызначаліся погляды, зараджалася пранесеная праз усё жыццё любоў да беларускіх народных казак, песень.
„Калі мы жылі ў Прудзішчах (тады я быў яшчэ малы зусім), у нас служыў рабочы (парабак) нехта Пясляк (нават прозвішча памятаю!).! вось ён быў, як мне тады здавалася,
незвычайны майстар расказваць казкі, ды яно так і было. Памятаю, што я не даваў яму праходу. Пойдзе ён у none араць ці едзе ў начное, я заўсёды з ім і заўсёды вымольваю ў яго казкі. Можаце сабе ўявіць: чалавек ходзіць за сахой, а следам за ім, як варона тая, хаджу я і слухаю. Другі такі расказчык (парабак) быў ужо ў Селішчы.Таксама я яму не даваў спакою ні ўдзень, ні ўначы. Дык вось хто, бадай, быў маім першым настаўнікам, хутчэй натхніцелем маёй далейшай паэтычнай творчасці”.
Ад самай красы маіх дзён невясёлых
Настаўнікам быў беларускі абшар;
Усходы палеткаў і гоманы ў сёлах Навуку сваю мне прыносілі ў дар.
Душу акрылялі прыгожасці свету, Па гонях пад небам лунала яна, Купалася ў сонцы вясёлкай распетай, Сама як вясёлка, як казка-вясна.
...Бурлівая рэчка і млын гуіарлівы