• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэмле памятка дзён...  Леанід Пракопчык

    Дрэмле памятка дзён...

    Леанід Пракопчык

    Выдавец: Полымя
    Памер: 174с.
    Мінск 1991
    64.81 МБ
    і не зроблена па кансервацыі гістарычных руін, рэдкага на нашых землях абарончага збудавання ХІУ стагоддзя. І як не прывесці прыклад з суседняй Літвы, дзе такі самы замаккастэль у Медніках (за два кіламетры ад граніцы з Беларускай ССР) даўно стаіць закансерваваны, а часткова і рэстаўрыраваны вуглавая вежа і на яго прыбранай, дагледжанай тэрыторыі знаходзіцца драўляны будынак, падобны на стары фальваркавы дом, дзе з характэрным для літоўцаў густам зроблена і пастаянна дзейнічае невялікая гістарычна-археалагічная экспазіцыя з мінулага замка.
    ...Я не аднойчы трапляў у Крэва, але найбольш уразіў, запомніўся адзін восеньскі, у канцы лістапада, прыход у мястэчка па старой брукаванай дарозе. Было ўжо цёмна, гадзін дзесяць вечара (ішоў да знаёмага настаўніка, ведаў, што ў яго і пераначую), ярка свяціў амаль поўны месяц, ад чаго бялела, a дзе і серабрылася падмерзлая зямля. Навокал стаялі голыя пагоркі, якія паніжаліся ў даліну Крывянкі, да замка, і нагадвалі нейкі дзікі, старажытны пейзаж. Уздоўж дарогі і на падступаючых палях дзе-нідзе сустракаліся вялікія, у месячным святле сівыя валуны быццам акамянелыя . прывіды. Слупы, хоць і звычайныя тэлефонныя, у гэтай начной пустыні здаваліся чорнымі крыжамі, яны нібы рухаліся, спускаліся да замка...
    Вось і невялікая местачковая плошча магазін, аўтобусны прыпынак, але вакол ні душы. Чуваць, як праз нечыя агароды бяжыць, журчыць па каменьчыках Крывянка, тая, што шэсць стагоддзяў назад служыла тут абарончым рубяжом. Над ёй паўставаў шэра-сівы, нібы ў векавым попеле, вугал Княжацкай вежы. He адвесці вачэй ад гэтага велічнага, грознага муру, ад якога ў абодва бакі адыходзяць таксама шэрасівыя (здалёк бачацца чорнымі) шчарбатыя каменныя сцены. Над галавой у рэдкіх зорачках неба, навокал поўная цішыня, дробязі пейзажу сучаснай вёскі неяк сціраюцца, а вылучаецца з асяроддзя менавіта замак. Але не, не ўсё тут у мінулым, не ўсё змяртвела: на самым версе вежы, з нябачнай паміж каменняў і цэглы шчыліны расце, цягнецца ўгору маладзенькая беластволая бярозка. І расце дрэўца якраз на той сцяне, што гранітнымі валунамі, шчыльна прыгнанымі і злепленымі патаемнай вапнай, сыходзіць пад насып апаўшых камянёў і цэглы, каб стаць адной са сцен „каморы” турмы, якой Крэўскі замак, як і славутай, названай па ім дзяржаўнай уніяй, перш за ўсё і вядомы ў гісторыі...
    Рознае ўражанне пакідаюць выявы ўмацавання, зробленыя выдатнымі мастакамі Напалеонам Ордай, Язэпам Драздовічам, Фердынандам Рушчыцам, якраз тымі, хто вельмі неабыякава ставіўся да далёкага мінулага, гістарыч-
    ных помнікаў сваёй радзімы. Літаграфія Орды, напрыклад, дасканалае сведчанне таго, як выглядаў Крэўскі замак у сярэ.цзіне XIX стагоддзя, калі тут бываў мастак і маляваў яго не адзін дзень. Сцены збудавання на малюнку даволі высокія, можа толькі і абсыпаліся на метр-два тыя, дзе знаходзіліся байніцы, а з унутранага боку праходзіла драўляная баявая галерэя з памостам. Амаль на ўсе свае дваццаць пяць метраў надымаецца Княжацкая вежа (толькі ў пярэдняй сцяне яе бачыцца пралом). А веліч гэтых быццам нетутэйшых, цыклапічных муроў яшчэ больш падкрэслівае спакойны, вясковы пейзаж: на пярэднім плане дзве, крытыя саломай хацінкі, паміж імі студня з жураўлём і неглыбокі стаў пад самай сцяной замка.
    У Драздовіча руіны замка больш рамантычна-казачныя, яго малюнак хутчэй падыйшоў бы да ілюстрацыі нейкай гістарычнай аповесці ці паэмы.
    , 1 зусім іншае, нечаканае ўражанне пакідае вялікае метры два на тры, напісанае маслам палатно Фердынанда Рушчыца (зараз захоўваецца ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы) пад лаканічнай назвай „Крэва”. На ім фактычна адзіны аб’ект Княжацкая вежа. Гэта чырвона-буры перакошаны куб на фоне цёмна-сіняга начнога неба. Амаль трэцяя частка карціны снегавы схіл. Накладзеныя буйнымі мазкамі фарбы яркія, грозныя. А ўвесь эмацыянальны сэнс, які добра адчуваецца, нейкае трывожнае, патаемнае чаканне, і галоўная дэталь, штр перадае яго, ланцуг ідучых ад крывава-чырвонай сцяны ўніз, на гледача, чалавечых слядоў...
    Вось тая рэальная начная сустрэча з Крэўскім замкам, a пазней з яго дзівосным вобразам на карціне Рушчыца і вызначылі жаданне даведацца аб знамянальных, нібы ўжо і добра вядомых падзеях, што адбываліся тут, з „першых вуснаў” з летапісаў. І вось у „Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай” галоўнай крыніцы звестак аб тым перыядзе гісторыі Вялікага княства Літоўскага прачытаў усяго два слоеы: „Ольгердаву Крева” (дарэчы, першае ўпамінанне пра мясціну). Гаворка ідзе аб тым, што размяркоўваючы спадчыну паміж сынамі, Гедымін аддаў Крэўскае княства старэйшаму з іх, будучаму вялікаму князю Альгерду. Але ж варта прыгадаць, што галоўная Княжацкая вежа вотчыннага замка, акрамя таго, носіць яшчэ імя роднага брата Альгерда Кейстута, уладара заходняй часткі княства Жэмайціі, Трокаў, Гародні. У Крэве Кейстут ніколі не жыў, хіба толькі гасцяваў браты правілі дзяржавай пасля смерпі бацькі палюбоўна. А прычына гэтай назвы ў тым, што Княжацкая вежа стала для Кейстута апошнім яго прытулкам, ужо як вязня, месцам забойства здрадніцкага, каварнага.
    Хоць пасля смерці Альгерда (1377 год), як паведамляе Хроніка Быхаўца, „...князь веллклй Кейстут, помня договор л любовь брата своего л то, что до самой смертл его онл всё делллл вместе, прнзнал веллклм князем в Влльно сына его веллкого князя Ягалла м прлезжал к нему как л раньше советоваться о делах, как прлезжал к старшему брату”, барацьба за княжацкі прастол нарэшце абвастрылася менавіта паміж Ягайлам і яго дзядзькам, Кейстутам. Радня Ягайлы, галоўным чынам мапі і жонка, пераканалі князя, што пакуль жывы Кейстут, які карыстаецца вялікім аўтарытэтам і ў баяр і ў большай часткі народа, яму на княжацкім прастоле спакойна не ўсядзець.
    Хутка адносіны паміж пляменнікам і дзядзькам абвастрыліся настолькі, што справа дайшла да бітвы сустрэліся войскі Кейстута і яго сына Вітаўта, з аднаго боку, і Ягайлы і яго брата Скіргайлы, з другога, яшчэ падмацаваныя прусакамі, недалёка ад Трокаў. Але сутычка не адбылася, прымірыліся. Пасля гэтага, як сведчыць „Заходнерускі летапіс”, „...князь Ягайла те прлсягл переступлл л рек так поедьмо до Влльнл л там докончаем свае прлсягл л за тым войска нлчего не пачыналл... Як да Влльнл прлехолл там князь веллклй Ягайла князя веллкого дядю своего оковавшл до Крева послал л всадлл в твержу, а князя веллкого Влтовта оставллл былл в Влльнл л там в Креве веллкого князя Кейстута вдвллл пятое ночл коморнлкл князя Ягайловы...”
    Гісторык П. Бранцаў у кнізе „Гісторыя Літоўскай дзяржавы” (Вільня, 1897) называе нават і забойцаў Кейстута:„Чацвёра сутак пакутаваў у Крэўскім падзямеллі любімец літоўскага народа, на пяты дзень па загаду Ягайлы Кейстут быў задушаны шнурам ад яго ўласнага адзення. Гэтае ганебства зрабілі: Прокша, Лісіца, Жыбентой і Кучук усе „карнікі” Ягайлы”. Дарэчы, рэха своеасаблівы доказ той любові і пашаны, што захоўваліся ў народзе да Кейстута і Вітаўта, дайшло і да нашага часу: найбольш любімыя, распаўсюджаныя мужчынскія імёны ў Літве Кейстут і Вітаўт.
    Афіцыйна было аб’яўлена. што Кейстут скончыў жыццё самагубствам. У суправаджэнні солень плакальшчыц шыкоўна ўбранае цела князя прывезлі ў Вільню, дзе па старадаўняй язычніцкай звычцы спалілі на свяшчэнным агні ў даліне Свентарога (зараз на гэтым месцы стаіць каспёл св. Станіслава). Тут жа ў полымі згарэлі яго баявы конь, паляўнічыя сабакі, любімы слуга, зброя і капцюры рысі. Але на гэтым забойстве Ягайла не думаў спыняцца яго мэтай стала выкараненне ўсяго роду Кейстута, ён знішчаў радню нават жонкі князя. Аднак хутчэй за ўсё хацеў збавіцца ад Вітаўта сына Кейстута, свайго стрыечнага брата і нядаўняга сябра.
    У „Заходнерускім летапісе” пра далейшыя падзеі ў Крэве гаворыцца наступнае: „...По смертн князя велнкого Кейстута пошлет князя велмкого Внтовта князь велнкнй Ягайло в нашество до Крева з жонаю н велнт твёрда стеречн...” „Хроніка Літоўская і Жамойцкая” зазначае: „Потом был посланный (Влтовт) да Крева н насмерть асуждённый, але оттамтоля ночн едной, за помочыо жоны своей штучным способом л промыслом ушел...”
    Так здарылася ў Крэве сенсацыйная, нават і ў гістарычным сэнсе падзея, дзякуючы якой Вітаўт князь, чые дзяржаўныя дзеянні адыгралі значную ролю ў лёсе беларускага і літоўскага народаў усёй дзяржавы, быў выратаваны ад немінучага забойства. Хто ж, як мог вывесці, вырваць асуджанага палоннага князя з каменнага склепа з адзіным уваходам, які і дзень і ноч няспынна пільнавала варта Ягайлы? У летапісах наогул вельмі рэдка, часам ускосна ўпамінаюцца жанчыны, нават і князёўны, але тут летапісцы парушылі свой звычай назвалі абедзвюх жанчын, звяршыўшых дзёрзкае, цудоўнае ўратаванне Вітаўта. Гэта яго жонка, смаленская князёўна Ганна, і яе служанка Алена, імя якой таксама стала здабыткам гісторыі. Тут дарэчы спаслацца на летапісы. „Хроніка Літоўская і Жамойцкая”: II так, прншедшы часу едного в вечер (княгння Ганна. Л. П.), меже двома паннамм Внтолта мужа своего в убноре паненском з собою вывела, бо гды ж Внтолт был без бороды...Потым Внтолт до Яна, княжатн мазавецкого, кревного своего, а оттамоля до прускмх утекл крыжаков...”
    „Заходнерускі летапіс”:	II Внтовт послухавшн жоны
    свое парады н нарадмлся в жончыно платье, н вышел вон з другою жонкаю м спустмлся з горада м втечёт до Немец...”
    Вядомы расійскі гісторык С. Салаўёў, знаўца летапісаў і малавядомых архіўных дакументаў, распавядае так: „Хворы Вітаўт быў таксама з жонкай Ганнай адвезены ў Крэва, дзе яго трымалі пад надзейнай вартай... Нарэшце яна (Ганна. Л. П.) атрымала ад Ягайлы сабе адной дазвол ехаць у Маравію. У ноч перад ад’ездам яна прыйшла развітацца з мужам і затрымалася ў яго, чаго і трэба было чакаць, даўжэй звычайнага. Гэтым часам Вітаўт пераапрануўся ў сукенку адной са служанак жонкі, Алены, якая засталася на яго месцы, а ён выйшаў з жонкай з турмы, спусціўся са сцяны, знайшоў коней... Алена не ўставала з ложка і так добра выконвала ролю хворага князя, што толькі на трэці дзень даведаліся аб яго ўцёку. Яна паплацілася жыццём за сваю ахвяру”.
    Сёй-той з гісторыкаў наогул адхіляе магчымасць таго, каб горды, вялікакняжацкай крыві Вітаўт згадзіўся апрануцца ў жаночую сукенку, і быццам гэты факт ні больш ні менш як