• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэмле памятка дзён...  Леанід Пракопчык

    Дрэмле памятка дзён...

    Леанід Пракопчык

    Выдавец: Полымя
    Памер: 174с.
    Мінск 1991
    64.81 МБ
    семнаццаць гадоў назад, дзяўчына, і толькі яе тонкую шыю абвівае не залатая, а белая, нібы снег, каса...
    Ці ведаў, ці чуў гэтую старажытную легенду Сымон Будны? Чалавек шырока адукаваны, кніжны, вядома, ён не мог не любіць паэзію паданняў, што захоўваліся ў памяці народнай. Нават можна ўявіць, як пасля дыспуту або сяброўскай гутаркі Будны вёў свайго жаданага госця або сябра па крутой лесвіцы ў самыя верхнія пакоі вартавой вежы, адкуль адкрываўся такі знаёмы від на лапінкі палёў, на сіні лес з кучаравым купалам велікана-дуба, на вулачкі Лоска, дзе цесна збіліся шэрыя хаткі, і паказваў акно, з якога кінулася Белая панначка. Мажліва, для Буднага і яго сучаснікаў панначка, што так трагічна загінула, і не была яшчэ абагульненым, абстрактным вобразам, і Будны, магчыма, называў яе поўным імем як і воіна, які праславіўся сваёй доблесцю, храбрасцю ў многіх паходах і бітвах...
    Шляхі-дарогі... 3 Крэва і Смаргоні, з Маладзечна і маленькай станцыі Гародзькі. Усе яьы сыходзяцца, крыжуюцца ў Лоску. Раўней і шырэй сталі колішнія тракты і гасцінцы, свабодна размінаюцца на іх машыны, але перад самай вёскай пуцявіны, як і раней, пачынаюць пятляць, агінаючы крутабокія лоскія ўзгоркі. Лясы ўжо даўно адступілі ад паселішча, наўкола, на схілах і нізінах палі з мяккаю, падатліваю, урадліваю зямлёю.
    Цяпер Лоск ужо не той. На новых сядзібах новыя, як звон, хаты, за невысокімі платамі агародчыкі, сады, уздоўж вуліц, раўняючыся на старыя прысады, выстраіліся каштаны, клёны, а вясною віруе пахкай замеццю бэз ды чаромха. Гэта ўжо не з легенды, гэта сённяшні дзень адной са старэйшых беларускіх вёсак, аднаго з лепшых калгасаў Валожынскага раёна.
    У мясцовай школе ёсць вялікі музей гісторыі Лоска, дзе па макетах і малюнках можна даведацца, якім юныя краязнаўцы ўяўляюць свой Лоскі замак, убачыць партрэт Сымона Буднага, кавалкі посуду і рознакаляровай кафлі, знойдзеныя на былым замчышчы.
    Ну, а легенды аб цудах і таямніцах старых муроў, аб іх гаспадыні Белай панначцы, звесткі аб друкарні, адкуль выйшлі ў свет як не першыя на беларускай зямлі кнігі, пра гэта ведэюць у многіх лоскіх хатах.
    ...Зноў і зноў хочацца пабываць у Лоску!
    /^^міьшансш муры
    Прыблізна з сярэдзіны мінулага стагоддзя невялікае мястэчка Гальшаны, што на Гродзеншчыне, стала для гісторыкаў і археолагаў, пісьменнікаў і мастакоў своеасаблівай Мекай. Сюды наведваліся гісторык і этнограф Адам Кіркор, паэт Уладзіслаў Сыракомля, пісьменнік Ядвігін Ш., мастакі Напалеон Орда, Фердынанд Рушчыц, Язэп Драздовіч, якія пакінулі серыю выразных замалёвак замка і гарадзішча. Tyt і цяпер літаральна кожны суботні і нядзельны дзень можна сустрэць экскурсантаў, турыстаў, прытым часцей з суседняй Літвы або з Польшчы.
    Мне першы раз давялося трапіць у Гальшаны ў годзе шасцідзесятым, калі ехаў кружным шляхам праз Валожын і Іўе іншых дарог тады яшчэ не было у Ліду. Ужо на пад’ездзе да паселішча з боку Валожына ўбачыў замак: за высокімі рэдка стаячымі на зялёных адхонах клёнамі напалову атынкаваныя муры, чорны, арачны праём уезд, вуглавая шасцігранная вежа з прастакутнікамі невялікіх вокнаў. На плошчы, дзе спыніўся аўтобус, уразіў сваёй урачыстасцю велічны гмах касцёла. Час дазваляў, і я зайшоў за невысокую, складзеную з валуноў агароджу. Падкошаная трава, навокал чыста. Ля агароджы, з унутранага боку, некалькі дагледжаных магіл (пахаваны ксяндзы) шэрыя гранітныя пліты, чорныя мармуровыя крыжы.
    Здзівіла неяк і сама плошча. У цэнтры яе месціліся гандлёвыя рады, паабапал старыя, чамусьці з жоўтай цэглы аднаі двухпавярховыя дамы і ніякіх новых забудоў, што, канешне, нязвыкла.
    Пазней у кнізе доктара архітэктуры, прафесара У. А. Чантурыя „Помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва Беларусі” прачытаў: „У радавой забудове Гальшан уяўляюць цікавасць каменныя жылыя дамы рамеснікаў і гандляроў. Як правіла, яны аднапавярховыя і пастаўлены тарцовым фасадам да вуліцы. Такая шчыльная група жылых дамоў у добрым стане робіць Гальшаны рэдкім для рэспублікі аб’ектам з вялікім і вельмі паказальным радавым асяроддзем XIX пачатку XX
    стагоддзя. Гэта своеасаблівы музей „пад адкрытым небам”, які сабраў у сваёй экспазіцыі тыповыя прыёмы забудовы зямельных участкаў і традыцыйныя тыпы жылля, уласцівыя гандлёвым плошчам у невялікіх пасёлках дарэвалюцыйнай Беларусі...”
    3 часу свайго першага знаёмства з гэтай цікавай мясцінай мне даводзілася з прамежкамі ў пяць-шэсць гадоў яшчэ некалькі разоў бываць тут, і я абавязкова хадзіў да замка, аглядаў касцёл і будынкі манастыра, што прымыкалі да яго. Помнікі гінулі. Касцёл даўно ўжо служыў складам, і дзеці са спецшколы-інтэрната, размешчанай побач, у манастырскіх келлях, прабіраліся туды, разбівалі, ламалі літаральна ўсё, што паддавалася, у тым ліку арган, вітражы, замазвалі, „замалёўвалі” алтарныя фрэскі, пашкодзілі нават мармуровыя скульптуры на магіле Паўла Сапегі і яго трох жонак (зараз гэты надмагільны помнік захоўваецца ў Музеі старабеларускай культуры Акадэміі навук БССР).
    He менш трагічны лёс напаткаў і Гальшанскі замак. У маё першае наведванне ў яго ўсходнім крыле, ва ўцалелай жылой частцы, яшчэ размяшчалася вучылішча пчаляроў. Але калі ў адной палавіне жылі навучэнцы і знаходзіліся вучэбныя класы, то ў другой... Вежы, сцены выхаванцы проста разбіралі, прычым учыняўся той вандалізм па распаражэнні дырэктара вучылішча. Гэта нават заахвочвалася (будавалі новы клуб); таго, хто здабыў 80 цаглінак, адпускалі дамоў, на канікулы.
    Пазней, калі вучылішча выбралася, не менш старанна замкавыя муры разбуралі з дазволу кіраўніцтва тутэйшай
    Гальшанскі замак сёння
    гаспадаркі. Прама ў двары пабудавалі адзін кароўнік, а побач узводзілі другі са знакамітай „пальчаткі” ХУП стагоддзя. І зараз ферма саўгаса „Гальшанскі” размяшчаецца тут, учым, несумненна, яе унікальнасць. А пасярод двара разлілася і моцна трымаецца лужына, што няспынна папаўняецца брыдкай жыжай. Можна сабе ўявіць, як хтосьці з экскурсантаў або гасцей, уражаны бескультур’ем, дрымучай цемнатой мясцовага начальства, усё ж дабіваецца, каб яго выслухалі, і спрабуе растлумачыць, давесці: маўляў, гінуць унікальныя помнікі сярэднявечча, гістарычнае асяроддзе вядомых Гальшан, адкуль родам каралева Соф’я Гальшанская жонка вялікага князя Ягайлы, заснавальніца роду Ягелонаў, і княгіня Юлія мудрая, мужная жанчына, жонка Вітаўта Вялікага.
    Аднак вернемся да гісторыі. Пра першых князёў Гальшанскіх, аб узнікненні самоі а паселішча Хроніка Быхаўца расказвае наступнае: „А чацвёрты брат вялікага князя Нарымунта Гольшыс (Гольша) перайшоў раку Вілію і знайшоў гару прыгожую паміж гарамі над ракой Вільна, за мілю да ўпадзення яе ў раку Вілію супраць Раканцішак і стварыў горад, і назваў яго сваім імем Гальшаны, і прабыў там нямнога. I адтуль ездзіў на паляванне ў пушчу за дзесяць міль ад таго свайго горада...”
    Аднак гэта легенда, а першы ж пісьмовы ўпамін пра Гальшаны узаконены гісторыкамі метрычны запіс пра іх нараджэнне прыпадае на канец XIII стагоддзя, 1280 год. Гальшаны адно са старэйшых на тэрыторыі Беларусі пасЯленняў, што пацвярджаюць і знаходкі археолагаў.
    Прыгожая гара, якая адразу палюбілася Гольшысу, не была дзікай. Заснавальнік роду князёў Гальшанскіх выбраў пад свой першы замак, як нярэдка здаралася, ужо абжытае, хутчэй за ўсё ўмацаванае гарадзішча. (Археолаг Я. Г. Звяруга вёў тут раскопкі і знайшоў у культурным слоі кераміку ранняга жалезнага стагоддзя і часоў Кіеўскай Русі.) Яно знаходзілася ў двух кіламетрах на поўнач ад сучасных Гальшан ля старажытнай дарогі на Крэва і займала, сапраўды, прыгожую, амаль правільнай акруглай формы гару, што пераважала над адкрытай мясцовасцю, над далінай ракі Карабель. Да нашага часу (гара ўжо паўштучная) захаваўся земляны насып, які робіць па крутых схілах пятлю, а да ўязных варот падымаецца вузкая, падсыпаная камянямі дарога. І зараз яшчэ на вяршыні гары, паўскрай выраўненага невялікага дзяцінца маецца пакрыты векавым дзёрнам ахоўны земляны вал, дзе калісьці стаяў высокі, з дубовых бярвенняў тын. І хоць Гальшанскія вялі свой род ад вялікіх князёў, былі знатнымі і багатымі, іх вядомы на ўсё Вялікае княства Літоўскае радавы замак заставаўся драўляным. Аб гэтым зноў засведчылі раскопкі: на гары не выяўлена ні каменных падмуркаў сцен, ні наогул
    значнай колькасці будаўнічага каменю або цэглы. Ды і ўласна першыя мураваныя прыватніцкія замкі-цытадэлі на беларускіх і літоўскіх землях пачалі з’яўляцца толькі ў ХУІ стагоддзі.
    Тут, на пустуючым ужо амаль чатыры стагоддзі старажытным узгорку, дзе кожную вясну ажываюць запаведныя травы, у дубовых церамах магутных князёў Гальшанскіх не раз вяршыўся лёс Вялікага княства Літоўскага. Сюды да насцеж расчыненых варот падымаліся са світамі рыцараў паслы-сваты ад самога Ягайлы, ад Вітаўта. І не дзе-небудзь, a менавіта ў старым Гальшанскім замку ў 1440 годзе „вялікія паны” выбралі на вялікакняжацкі прастол трынаццацігадовага каралевіча, будучага караля польскага Казіміра 1У Ягелончыка, аб чым у Хроніцы Быхаўца гаворыцца: „...І з’ехаліся там (у Гальшанах), паслалі спешна да пана віленскага старосты жэмайційскага Кейзгайла і да Мікалая Неміровіча, і да земскага маршалка Радзівілкі. І ўсё ж паны з’ехаліся ў Гальшаны да князя Юрыя і прынялі аднагалосна рашэнне ўзяць сабе кіраўніком у Вялікае княства каралевіча Казіміра, сына Ягайлы, айчыма літоўскай зямлі (дарэчы, па маці Галыпанскага. Л. П.). І накіравалі паслоў у Польшчу да каралевіча ў Судамір, і адправілі яму пасольства з паноў Кейзгайлы, Міхаіла і Яна...”
    Пачынаючы з ХІУ стагоддзя князі Гальшанскія і ў палітыцы і ў кіраванні Вялікім княствам Літоўскім часта адыгрывалі вядучыя ролі. Так, напрыклад, ужо сын Альгімунта першага гістарычна дакладнага прадстаўніка роду, па імені якога наступныя пакаленні князёў Гальшанскіх звалі сябе Альгімунтавічамі Гальшанскімі, Іван Гальшанскі з’яўляўся намеснікам Вітаўта ў Кіеве і ў 1401 годзе падпісаў першую ў гісторыі Вялікага княства Віленска-Радомскую унію. Яго сын Сымон, празваны Лютым, быў намесшкам у Вялікім Ноўгарадзе, яшчэ адзін сын, Міхаіл, меў пасаду намесніка зноў-такі ў Кіеве. Апошні таксама служыў ваяводай у Льва Свідрыгайлы, сына Альгерда, што прэтэндаваў на вялікакняжацкі прастол і два гады займаў яго, а ў палітыцы змагаўся за незалежнасць Літвы ад Польшчы. У 1433 годзе Міхаіл цалкам разбіў войска князя Жыгімонта Кейстутавіча і палякаў пад Маладзечнам.