• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэмле памятка дзён...  Леанід Пракопчык

    Дрэмле памятка дзён...

    Леанід Пракопчык

    Выдавец: Полымя
    Памер: 174с.
    Мінск 1991
    64.81 МБ
    У Гальшанах тады мелася два-тры дзесяткі саматужных майстэрань: рымарная, кузні, хлебапякарні, воўначасальні. Яны амаль цалкам задавальнялі тагачасныя невысокія патрабаванні насельніцтва перш за ўсё жыхароў навакольных вёсак у таварах і паслугах. Акрамя таго, як гаварылі, „да самай Вільні” былі вядоімыя звязаныя гальшанскімі майстрыхамі рукавіцы, пальчаткі, а яшчэ больш „фасоністыя” кофты.
    Былую рыначную плошчу і цяпер вызначаюпь старыя гандлёвыя рады з невялікімі, пад адным дахам, крамамі. Гэтая тыповая для мястэчак пабудова XIX стагоддзя (часткова рэканструявана) з’яўляецца помнікам старой грамадзянскай архітэктуры.
    Несумненна, веліч і прыгожасць Гальшанам надавалі менавіта колішнія муры. А аб тым, як выглядала радавая забудова, можна пераканацца па фотаздымку 1910 года, што захоўваецца ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф. Багушэвіча. На ім адлюстравана брудная вуліца, у перспектыве якой ніводнага дрэўца, і ўпрытык сдяна да сцяны стаяць шэрыя домікі (паміж імі не больш як па два-тры метры праходы ў глыбіні дворыкаў). Затое амаль у кожным будынку крама або піўны шынок, аб чым аб’яўляюць шыльды з аршыннымі літарамі.
    Як гэта нярэдка здаралася ў беларускіх мястэчках з драўлянай забудовай, у 1925 годзе пажар знішчыў амаль усе цэнтральныя вуліцы Гальшан. У трыццатыя гады паселішча аднавілася: былі ўзведзены будынак для гміны, гандлёвыя рады, школа і дзесяткі два ўласных пагляных дамоў. Апошняя вайна амаль не кранула мясціну, і перадваенныя пабудовы з цэглы жоўта-лімоннага колеру (гліну здабывалі непадалёк, пад Трабамі) па-ранейшаму вызначаюйь выгляд усяго мураванага цэнтра.
    Сучасная жылая забудова доўгіх гальшанскіх вуліц тыповая: за стандартнымі плата*мі, раздзеленыя садамі, агародамі свабодна стаяць драўляныя дамы-катэджы вялікія, моцныя, з зашклёнымі верандамі. Перад вуліцай абавязкова кветнікі. Уздоўж вуліц высаджаны дрэвы-прысады. Акрамя таго, у паселішчы захавалася першапачатковая гістарычная
    забудова, у прыватнасці на дзвюх вуліцах, якія перпендыкулярна перасякаюцца і складаюць часткі шляхоў на Ашмяны Валожын і Баруны Юрацішкі. У адваротным напрамку вуліцы пачынаюцца як бы ля падножжа ўзгоркаў, што абкружаюць Гальшаны, і сыходзяцца на былой гандлёвай плошчы. Па другі бок яе прырэчныя вуліцы. Яны ідуць яшчэ ніжэй у даліну ракі Галыпанкі і абрываюцца на зялёным лузе. Там знаходзіцпа мост і стары вадзяны млын. Няма пакуль у пгсёлку стандартных шматпавярховак, а цягнуцца ўздоўж вуліц фактычна вясковыя, зялёныя, акуратныя сядзібы.
    У маляўнічасці колішняму мястэчку, якое захавала своеасаблівы выгляд, не адмовіш. А ў дадатак яшчэ архітэктурныя помнікі, багатая гісторыя некалі ўдзельнага Гальшанскага княства. Так што калі нават і не аднаўляць замак, а толькі закансерваваць уцалелыя дзве вежы і рэшткі сцен ды вынесці з двара ферму, ужо можна акружаную зялёнььмі ўзгоркамі, ручаём і сажалкай тэрыторыю замчышча нератварыць у нікавы архітэктурна-гістарычны аб’ект. А як скончыцца рэстаўрацыя францысканскага касцёла і манастыра, то Гальшаны маглі б стаць архітэктурна-гістарычным запаведнікам. Тады б да асноўных помнікаў трох мануменгальных сярэдневяковых збудаванняў: замка, касцёла, манастыра варта было б далучыць яшчэ адзін царкву другой паловы XIX стагоддзя, так званую „мураўёўку”. Дый гандлёвым радам неабходна надаць першапачатковы выгляд, вадзяному млыну з колам таксама. Вось тады можна і паказваць гасцям, экскурсантам старажытную мясціну, што мае дачыненне да многіх важнейшых гістарычных падзей нашага
    сярэднявечча.
    ■юбчанская дауніна
    Пад ПІчорсамі і Любчайдаволі шырокі Нёман, ужо набраўшы сілу, становіцца прыкхметнай мяжой паміж старажытнай, даўно абжытай Навагрудчынай і малазаселенымі ляснымі, a некалі і балотнымі нізінамі Налібопкай пушчы. Але рака тут раздзяляе не толькі дзве прыродныя зоны, яна з’яўляецца і этнаграфічным рубяжом. Гаворка жыхароў лясных вёсак і хутароў да гэтага часу адрозніваецца ад гаворкі „занямонцаўлюбчанцаў”, тут у дварах ставявь вялікія квадратныя дамы, a ў густанаселеных Лаўрышаве, Гесічах, Купіску, Дзеляцічах уздоўж вуліц цесна туляцца адна да другой вузкія, выцягнутыя ў двары хаткі. Праўда, цяпер тая мяжа ўсё больш размываецца насельніцтва па абодвух берагах Нёмана змешваепна. Але ў старых вёсках сярод людзей сярэдняга і пажылога ўзросту адрозненні прыкметныя. Напрыклад, жыхар навагрудскага берага, любчанец, скажа пра пушчанскія лясы: „Мне гэта пушча, гэта глуш што гурма”. Карэнны ж пушчанец, вярнуўшыся з-за Нёмана, зазначыць: „У свой лес, як у цёплы дом, трапіў”. А яшчэ можа пасмяяцца дабрадушна, вядома, утрыруючы над тым, як гавораць любчанцы: „Гарол сеў на гарышча, а Гарасім яго ганучай”.
    Старажытная назва Любча, як і падобная на яе Любань, Любач, Любіж, Любічы, Любейкі, вядома ўжо з Х-ХУ стагоддзяў і паходзіць ад славянскай асновы люб, любая, што азначае любімае, аблюбаванае месца. Сапраўды, паселішча пачыналася на высокім беразе Нёмана, у маляўнічым кутку, што, напэўна, здаўна быў выбраны для гулянак, шлюбных рытуалаў.
    Як бліжэйшае ад Навагрудка, сталіцы Вялікага княства Літоўскага, паселішча на Нёмане прыстань і гандлёвы цэнтр Любча (Любч, Любач), знаная з сярэдзіны XIII стагоддзя. Тады вялікі князь Міндоўг падарыў яе кіеўскаму баярыну Андрэю Васільевічу Кіяну, які ўцёк у Літву ад татарскай навалы. Пры Гедыміне яна стала вялікакняжацкім даменам. А ў 1499 годзе вялікі князь Аляксандр перадаў „двор Любч” свайму сакратару Фёдару Храптовічу. У 1528 годзе ўжо не „двор”, а напэўна, мястэчка купляе магнат, ваявода віленскі, потым канцлер
    літоўскі Альбрэхт Гаштольд. 3 другой паловы ХУІ стагоддзя гісторыя Любчы, як і Іўя, Лоска, звязана з імем вядомага магната-кальвініста, прыхільніка антытрынітарыяў (рэфармацкая рэлігійная секта, якая не прымала большую частку царкоўных дагматаў, схаластычную філасофію хрысціянскіх тэолагаў і прызнавала толькі аўтарытэт Бібліі), заступніка Сымона Буднага Яна Кішкі. Ен запрашае сюды арыян прадстаўнікоў таксама рэфармацкай рэлігійнай секты, адкрывае арыянскую школу, засноўвае друкарню. Друкарня дзейнічала ў першай палове ХУП стагоддзя і ўвайшла ў гісгорыю беларускага кшгадруку як вельмі інтэнсіўна (па тых часах) працуючае прадпрыемства. Многія выданні Любчанскай друкарні прызначаліся для пратэстанцкіх абшчын і арыянскіх школ, але тут было выпушчана і шмат свецкіх кніг, зборнікаў паэзіі, антычнай літаратуры, прац па гісторыі цяпер вядома ўжо каля 50 твораў. Дайшлі да нас і імёны друкароў. Пачынаў справу ў Любчы (у 1612 годзе) Пётр Блатус Кміта, выдавец 1 паэт першай паловы ХУІІ стагоддзя. У 1632 годзе друкарню ўзначаліў яго сын Ян Блатус. Яго замяніў Ян Ланге.
    У Вільні, у бібліятэцы Акадэміі навук Літвы, захоўваюцца дзве кнігі, што выйшлі ў Любчы. На іх тытульных лістах населішча названа Любечай. Фотакопіі вокладкі і першых старонак „Катэхізіса”, выдадзенага ў Любчанскай друкарні, ёсць у краязнаўчым музеі мясцовай школы.
    Ян Кішка клапаціўся і пра эканамічнае развіцце Любчы. У 1590 годзе ён дабіўся ў караля Жыгімонта 111 Вазы х-агдэбургскага права, якое прыраўноўвала мястэчка да гсрада і гарантавала яму некаторую самастойнасць у кіраванш 1 гандлі. Потым, ужо ў сярэдзіне ХУН стагоддзя, Уладзіслаў 1У пацвердзіў ранейшыя прывілеі, а таксама дазволіў рэгулярна весці там гандаль і наладжваць кірмашы.
    У ХУІ-ХУП стагоддзях, маючы дадзеныя каралямі правы, Любча становіцца гандлёвым цэнтрам акругі і першым у вярхоўях Нёмана портам, фактычна варотамі ўсяго, да прускіх зямель, судаходства. Вядома, што тутэйшыя купйы валодалі цэлай флатыліяй лодак, здавалі іх у арэнду. Адсюль на парусных стругах 1 лодках, на баржах (звычайна цягнулі волакам) гавары у асноўным зерне, якое звозілася ў Любчу з багатых маёнткаў Навагрудчыны, расходзіліся па ўсяму Прынёманскаму краю. Частку збожжа скуплялі і сплаўлялі па Нёману прыезжыя гандляры (з Гродна, Коўна). У тыя часы нават невялікія рэчкі, па якіх ледзь праходзілі лодкі, выкарыстоўваліся як шляхі зносін 1 перавозкі тавараў. Ну, а Нёман здаўна быў галоўнай артэрыяй, што звязвала паўночна-заходнія землі Беларусі паміж сабой, з вялікімі гарадамі за яе межамі, а таксама з Балтыйскім морам.
    Гандлявалі ў Любчы не толькі збожжам. 3 правага берага.з пушчы, сюды на кірмашы прывозілі мёд, пушніну куніц, баброў, выдраў, мядзвежыя і ласіныя скуры. Прадавалася тут і жывёла каровы, авечкі, ды нямала і рыбы.
    3 канца ХУП стагоддзя Любча разам з часткай прыбярэжнай пушчы і мястэчкам Налібокі перайшла да Радзівілаў. Але войны, а потым і эпідэмія страшнай хваробы лрынеслі ёй вялікія страты, ад якіх яна не змагла аправіцца, так і не перарасла ў вялікі горад. У ХУПІ стагоддзі мястэчка з падноўленым цагляным замкам на высокім беразе Нёмана стала ўласнасцю графаў Вітгенштэйнаў, а потым багатага землеўладальніка Фальцфейна. (Між іншым, ён стварыў у 1874 годзе на Херсоншчыне вядомы стэпавы запаведнік „Асканія-Нова”.)
    У сярэдзіне XIX стагоддзя Любчанскаму порту суджана было зноў ажывіцца. Цяпер па Бярэзіне правым прытоку Нёмана,'па Жоўта-Нёманскім канале, пракладзеным праз пушчу, сюды сплавам пайшоў лес, а таксама прадукцыя Клецішчынска-Налібоцкіх прадпрыемстваў жалезаліцейнага завода і шклагуты. Любча з’яўлялася ў асноўным перавалачным пунктам: лес тут не апрацоўвалі, а толькі сартавалі, звязвалі ў вялікія плыты і гналі ўніз па цячэнні ў Гродна, Коўна і нават у Клайпеду. На баржах перавозілі чыгун у выглядзе стандартных па некалькі пудоў чурак-адлівак (адна з іх, згодна з паданнем, раздавіла нават воз і цяпер ляжыць пад Кляцішчамі на ўзбочыне дарогі), а таксама гатовуюпрадукцыю: плугі, абады для колаў, рознае ліццё. Само мястэчка, куды з’язджаліся сяляне з багатага земляробчага краю, славілася ў той час кірмашамі. У 1910 годзе на Любчанскім торгу пабываў беларускі пісьменнік, сябар Янкі Купалы Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі) і ў сваіх „Лістах з дарогі” дарожным дзённіку пакінуў змястоўныя звесткі публіцыста. Вось адно з яго назіранняў:
    „...На рынку шмат рагатай жывёлы і коней. Жывёла вельмі пекная, найбольш галяндэрскага і швіцкага, хаця і не зусім чыстага заводу... Добра, што Любча мае хоць тую славу, што гадуе добрую скаціну і коней”.
    Дапытлівы краязнаўца і этнограф дае таксама падрабязнае апісанне адзення прыехаўшых на кірмаш і з гэтай нагоды прыгожа апранутых сялян. Характэрна, што ў пачатку нашага стагоддзя „чыстым”, святочным адзеннем тут усё яшчэ былі нацыянальныя касцюмы.