Дрэмле памятка дзён...
Леанід Пракопчык
Выдавец: Полымя
Памер: 174с.
Мінск 1991
Па жаночай лініі Галыпанскія падняліся да гранічнай вышыні: сястра Сымона, княгіня Юлія, даводзілася трэцяй жонкай Вітаўту, а Соф’я, дачка князя Андрэя Іванавіча, чацвёртай жонкай Ягайлу (да гэтага шлюбу ён быў бяздзетны), якому нарадзіла двух сыноў: Уладзіслава, што потым стаў венгерскім каралём, і Казіміра, будучага вялікага князя літоўскага і караля польскага. Такім чынам, Соф’я заснавальніца дынастыі Ягелонаў, вялікіх князёў Вялікага княства Літоўскага, каралёў Польшчы, Венгрыі, Чэхіі.
У 1525 годзе пляменніца апошняга па мужчынскай лініі князя Гальшанскага, віленскага епіскапа Паўла Алена Юр’еўна Гальшанская стала жонкай Паўла Сапегі, прадстаўніка вядомага магнацкага роду, да якога Гальшаны і перайшлі ў першай палове ХУІ стагоддзя. Праз семдзесят гадоў ашмянскі староста, якога таксама звалі Паўлам Сапегам, перанёс свою рэзідэнцыю з абжытай Чырвонай гары (так называлася старое замчышча) на сучаснае месца ў даліну ракі Лусты (Жыганкі). Мажліва, пасля чарговага набегу або асады колішні замак быў разбураны ці з прычыны, што ў тыя гістарычныя ўмовы замкі ўжо страчвалі функцыі абарончых збудаванняў, староста вырашыў узвесці ў адкрытай даліне больш раскошную і зручнуй для жылля новую рэзідэнцыю, каб не туліцца на пятачку старажытнага замчышча. І ўсё ж у канцы ХУІ пачатку ХУП стагоддзя тут вырас не парадны свецкі палац, якія будаваліся ў той час, а замкава-палацавы комплекс прыватнаўласніцкі замак.
У плане гэта замкнуты (з адзінымі варотамі-тунелем у пярэдняй сцяне) квадрат. Па ўсіх чатырох вуглах вежы. Мастацкую выразнасць пабудове прыдавалі масіўныя сцены, шасцігранныя вежы і высокі дах. Даўжыня знешніх замкавых сцен дасягала ста метраў, вышыня дзесяць-дванаццаць метраў. 3 фасаду будынак нагадваў сабой трохпавярховы палац. Дзве ўцалелыя да нашага часу вежы таксама трохпавярховыя, з вузкімі прарэзамі-амбразурамі (іх роль магла быць і чыста дэкаратыўнай) і вокнамі звычайнага жылога памяшкання. Меліся вежы і ў цэнтры паўночнай і паўднёвай сцен. Ва ўсіх знаходзіліся жылыя і гаспадарчыя памяшканні. Аднак аснова абароны ўжо перамясцілася на земляныя ўмацаванні магутныя валы і вадзяныя равы, што абкружалі збудаванне. Планава-кампазіцыйнай схемай Гальшанскі замак некалькі падобны на Мірскі і галандскія Бесенштэйн і Клейдаец, што пад Антверпенам. Трэба сказаць, што ў Беларусі, якая ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай, нярэдка ў вялікіх магнацкіх палацах адчуваўся прыкметны ўплыў галандскафламандскай архітэктуры вынік пастаянных, ажыўленых сувязей Польшчы з краінамі Заходняй Еўропы.
Гальшанскія муры, не разлічаныя на працяглую асаду, служылі заслонай для прыбудаваных знутры жылых памяшканняў. Праўда, у ХУП стагоддзі гэтае каменнае гняздо князёў з’яўлялася сховішчам не столькі ад варожага войска, колькі ад сваіх суседзяў магнатаў, якія нярэдка вялі сапраўдныя міжусобныя войны, ці ад бунтаваўшых прыгонных і местачковай беднаты. Таму Сапегі старанна зачынялі двайныя знешнія і ўнутраныя вароты (гнёзды для завалы і сёння бачны ў тунелі), акрамя таго, утрымлівалі гарнізон дзесяткі верных
слуг з дробнай шляхты і добрую сотню стражнікаў. У параўнаўча невялікім палацы і цяпер уражваюць размерамі сутарэнні, якія двума-трыма ярусамі ідуць углыб. У іх захоўваліся назапашаныя на месяцы правіянт, зброя, боепрыпасы. Тут жа жыла ніжэйшая княжацкая чэлядзь, знаходзіліся казарма, турма і нават падземная канюшня. Парадныя пакоі і палацы выглядалі куды больш прыгожа, чым у ранейшай пабудове, дзе голыя каменныя сцены часта толькі 1 зацягваліся скурамі.
Яшчэ да нядаўняга часу ў замку захоўвалася каробка жылога памяшкання: гэта былі свецкія пакоі багатага магната, дзе мала што нагадвала пра строгі аскетызм абарончых збудаванняў.
Гісторык і археолаг Міхась Ткачоў гадоў дваццаць назад правёў археалагічнае даследаванне замка. У кнізе „Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII-ХУШ стагоддзя” (Мн., 1978) вучоны піша: „У паўночным куце замка на першым паверсе знаходзілася раскошная парадная зала, крыжавыя скляпенні якой абапіраліся на чатыры стройныя калоны. Уздоўж сцен віселі партрэты прадстаўнікоў роду Сапегаў, жывапісныя палотны і зброя. Вокны, што выходзілі на замкавы двор, мелі вітражы з тоўстага шкла. Каменныя пліткі падлогі гарманіравалі з дарагой мэбляй: крэсламі, мармуровымі столікамі, бронзай падсвечнікаў. Сучаснікі лічылі Гальдіанскі замак самым выдатным і прыгожым замкам Беларусі і Літвы”.
Упершыню палац Сапегаў у Гальшанах значна пацярпеў, дарэчы, як і многія замкі на тэрыторыі Беларусі, падчас Паўночнай вайны. У 1880 годзе апошні гаспадар яго, Гарбанёў, узарваў уцалелыя вежы і цэглу пусціў на пабудову карчмы. І, як ужо гаварылася, працягвалася разбурэнне ў нашыя дні. Так фактычна загінуў помнік айчыннай гісторыі і архітэктуры, адна з прыгожых пабудоў сярэднявечча.
...Павел Салега, напэўна, намерваўся ператварыць старыя Гальшаны ў рэзідэнцыю, дастойную свайго знатнага і багатага роду. Таму амаль адначасова з новым замкам у 1618 годзе ў цэнтры мястэчка ўзвёў і касцёл.
Будынак гэты нібы карабель, што сплыў з высокіх узгоркаў вакол паселішча і замёр на базарнай плошчы ў абкружэнні сціплых домікаў. Высокія, чырвоныя сцены касцёла маюць два ярусы вокнаў: ніжнія вялікія, верхнія глядзяць амаль з-пад даху, з паўкруглых ніш-вачніц. Само збудаванне прамавугольнае, шырокае, раздзеленае на тры нефы. Вежаў няма, але затое высока падняты фігурны франтон галоўнае ўпрыгожанне, якое заканчвае разны ажурны крыж. Сцены аздоблены выступамі-пілястрамі, нішамі, на вокнах фігурныя завяршэнні, вуглы падпіраюць ступеньчатыя контр-
Надмагілле Паўла Сапегі і яго трох жонак
форсы. Велічная пабудова ў стылі позняга барока ўражвае размерамі, прыгажосцю. Сваімі манументальнымі лаканічнымі формамі яна звязана з аголенымі, акруглымі вяршынямі ўзгоркаў, падступаючых да Гальшан.
Унутры касцёла нічога лішняга: вялікая зала як бы падпарадкавана адной мэце выклікаць адчуванне велічы, грандыёзнасці храма! Алтар захаваў роспіс ХУПІ стагоддзя, хоць і цьмяных пастэльных таноў. Паўкруглая паглыбленая апсіда шчодра аздоблена пучкамі блакітных мармуровых калон, белымі карнізамі і статуямі святых. На самой жа справе няма ў алтары ні калон, ні скульптур, а ўвесь эфект дасягнуты мастацкімі сродкамі перспектыўным малюнкам на плоскай, як палатно, сцяне. Безумоўна, такое выканаць мог толькі майстар высокага класа.
У правым нефе пахаваны астанкі Сапегаў. Тут да нядаўняга часу і знаходзілася ўжо памянёная скульптурная надмагільная пліта. Цэментны пастамент прыкрывалі чатыры шэраблакітныя мармуровыя скульптуры ў поўны рост чалавека, створаныя ў пачатку ХУПІ стагоддзя італьянскім майстрам. Злева рыцар у даспехах сам заснавальнік, фундатар
касцёла Павел Сапега. Побач у раскошных сукенках з пышнымі рукавамі, карункавымі манжэтамі і жабо (і ўсё гэта мармур!), заціснуўшы ў руках невялічкія малітвеннікі-кантычкі, ляжаць тры жонкі князя. Згодна з паданнем, першую і другую ён пахаваў сам, а ўжо яго, старога вяльможу, праводзіла ў апошні шлях трэцяя. Яна намнога перажыла мужа і завяшчала пасля смерці памясціць свой саркафаг у магілу па суседству з Сапегам і паставіць адзіную сямейную надмагільную пліту.
3 паўднёвага боку, ад ракі, да касцёла прымыкае невялікі малапрыкметны будынак манастыра, узведзенага таксама ў пачатку ХУІІ стагоддзя, але, відаць, крыху пазней касцёла. У гісторыі гэтага мініяцюрнага кляштара, нібыта схаванага пад гмахам храма, адлюстравалася барацьба на Беларусі каталіцкага духавенства з рэфармацыяй. Новыя ідэі зрабілі ўплыў і на гальшанскіх католікаў, якія ў другой палове ХУІ стагоддзя пайшлі за кальвінісцкім прапаведнікам. Але кароль Жыгімонт 11 Аўгуст, што некаторы час захоўваў нейтралітэт паміж рэфарматарамі і каталіцкай царквой, у рэшцэ рэшт паддаўся націску апошняй, і не толькі ўвёў для пратэстантаў шэраг абмежаванняў, але ў 1564 годзе згадзіўся на допуск у межы Вялікага княства Літоўскага езуітаў. Ганенні на пратэстантаў яшчэ больш узраслі пры наступным каралі Жыгімонце III Вазе, выхаванцы езуітаў. Большасць беларускіх магнатаў, арыентуючыся на пазіцыю іх Вялікасці, пачалі адмаўляцца ад рэфарматарскай „ерасі” і выганяць кальвіністаў. Так зрабіў Храптовіч, вярнуўшы Вішнева ў лона каталіцкай царквы, так зрабілі і гальшанскія Сапегі. Каб паскорыць справу, яны запрасілі ў Гальшаны верных ахоўнікаў каталіцызму манахаў ордэна францысканцаў. (Назва паходзіць ад імя яго заснавальніка Францыска Асізскага. Арганізаваўся ордэн яшчэ ў 1209 годзе. Адразу яго прадстаўнікі прапаведавалі аскетызм, жылі за кошт жабрацтва, вялі місіянерскую дзейнасць, у прыватнасці на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага. Пачынаючы з ХІУ стагоддзя ўзводзілі першыя ў Беларусі і Літве касцёлы, пазней уключыліся ў барацьбу з рэфармацыяй.)
Захаваўся цікавы гістарычны дакумент запіс размераў гадавога забеспячэння, прызначанага Львом Сапегам сямі запрошаным у Гальшаны манахам-францысканцам. Князь абавязаўся штогод выплачваць ім са сваёй казны шэсць тысяч залатых, акрамя таго, выдаваць на год шэсцьсот кавалкаў воску і дваццаць гарцаў віна. Так што дзякуючы асеўшым тут манахам-францысканцам мясцовыя культавыя ўстановы ўвайшлі ў гісторыю пад афіцыйнай назвай Гальшанскі комплекс францысканскага касцёла і манастыра.
Хоць ордэн францысканцаў на тэрыторыі Беларусі перастаў
Касцёл францысканцаў у Гальшанах
існаваць у сярэдзіне XIX стагоддзя, але ў Гальшанах манашкі працягвалі жыць да трыццатых гадоў нашага стагоддзя, карыстаючыся невялікімі ўчасткамі зямлі.
He так даўно школа-інтэрнат выехала з манастыра, і разам з касцёлам ён перададзены Дзяржаўнаму мастацкаму музею БССР. Зараз вядуцца рамонтна-рэстаўрацыйныя работы. У манастырскіх памяшканнях мяркуецца размясціць мастацкае вучылішча, а ў касцёле адкрыць філіял музея.
Яшчэ з часоў князёў Гальшанскіх мястэчка, што стаяла на перакрыжаванні дарог, якія вялі на Ліду і Навагрудак, Вало; жын і Мінск, Ашмяны і Вільню, славілася сваімі кірмашамі. І наладжваліся яны каля касцёла. Вялікі торг збіраўся вельмі рана і бурліў, гудзеў да вечара. Сюды прыганялі жывёлу, прывозілі лён, пяньку, сукно. У такія дні багаты завоз быў і на ўсіх сямі местачковых млынах, што працавалі на вадзе з мясцовых крыніц. Да позняй ночы гандлявалі піўныя, шынкі, дзе ракой лілося піва, якое гатавалася ў невялікіх піваварнях.