• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэмле памятка дзён...  Леанід Пракопчык

    Дрэмле памятка дзён...

    Леанід Пракопчык

    Выдавец: Полымя
    Памер: 174с.
    Мінск 1991
    64.81 МБ
    Так здарылася, што з Беняконяў, невялічкага мястэчка, дабіраўся ў Гайцюнішкі пешшу па старым малавядомым тракце, прытым ужо надвячоркам. Абапал дарогі стаяў лес змрочны, глухі ельнік, і пяць кіламетраў па невядомых мясцінах расцягнуліся для мяне на значна болыпую адлегласць. Ішоў з надзеяй, што пераначую, як не раз даводзілася, у каго-небудзь з мясцовых жыхароў, а раніцай разгледжу і дом-крэпасць, і Гайцюнішскую пахавальную капліцу.
    І вось між дрэў па правую руку паказалася святло, елкі расступіліся, уздоўж дарогі ўжо стаяў штыкетнік. Ад расчыненых варот па парку вяла асвечаная ліхтарамі алея, у канцы якой віднеўся белы, з шырокім ганкам-парталам, з круглай вежай на вуглу замак. Я пазнаў яго. Аднак першае ўражанне ці то нейкі прывід, ці можа пакінутая тут, у лесапарку, дэкарацыя, папяровы муляж да гістарычнага фільма. Настолькі нечакана з’явілася і незвычайна выглядала гэтае мініяцюрнае збудаванне. Замак двухпавярховы, невялічкі, але невыпадкова яго называюць домам-крэпасцю: па вуглах круглыя вежы з байніцамі, што вельмі нагадваюць шахматную фігуру ладдзю, на фасадзе вежа з брамным уваходам, рэдкія вокны забраны кратамі, высокі дах, завостраныя шлемы-дахі на вежах. Відовішча дзіўнае, а яшчэ ноччу, на чорным фоне неба і дрэў.
    Аднак усё тут натуральнае каменне, старажытны мур, які кваліфікуецца як прыватнаўласніцкі замак і, аказваеідца, мае агульныя рысы з вядомымі помнікамі беларускай сярэдневяковай архітэктуры замкамі ў Нясвіжы і Міры. Але ж калі ў памянёныя гарады пастаянна едуць экскурсанты, турысты, каб палюбавацца велічнымі гмахамі, вучоныя ўдасканальваюць іх
    Моц і веліч Гайцюнішскі дом-крэпасць
    гісторыю, вядзецда рэстаўрацыя пабудоў, выдаюцца буклеты і паштоўкі з іх выявамі, то Гайцюнішскі замак, таксама выдатны, каштоўны помнік сярэднявечча, пакуль што застаецца дасціпным, вядомым толькі невялікаму колу даследчыкаў.
    Між іншым, цікавая, незвычайная біяграфія гэтага шэдэўра дойлідства вывучана даволі дасканала. Падобныя палацава-замкавыя ансамблі пачалі ўзводзіцца беларускімі магнатамі ў ХУ-ХУІІ стагоддзях. Мода, прыклады браліся галоўным чынам на захадзе і работы вяліся таксама іншаземнымі майстрамі, фартыфікатарамі, якія часцей за ўсё разам з купцамі траплялі ў Коўна, Вільню, Гродна. Відаць, так апынуўся ў межах Вялікага княства Літоўскага і фламандзец, архітэктар Пётр Нонхарт і менавіта ён недзе ў канцы ХУІ пачатку ХУІІ стагоддзя стаў шэфам усіх абарончых умацаванняў у Вялікім княстве. Ну, а маёнтак Гайцюнішкі, што знаходзіўся параўнаўча недалёка ад Вільні, каралеўскі фартыфікатар мог і купіць, а мог і атрымаць, як падарунак, за нейкія заслугі. Вось тут, можа, калі выйшаў ужо ў адстаўку, Нонхарт і збудаваў з дапамогай земляка і паплечніка інжынера Ван Дадэна асабістую рэзідэнцыю дом-крэпасць.
    У часы шматлікіх войнаў, феадальных міжусобіц узвядзенне замежнымі феадаламі ўласных замкаў было звычайнай
    з’явай. Да пачатку ХУШ стагоддзя падобных дамоў-крэпасцей на Беларусі налічвалася некалькі дзесяткаў. Напрыклад, прыватнаўласніцкія замкі існавалі ў Любчы, Геранёнах, Радашковічах, Мышы, Радуні, Іказні, Заслаўі, Мядзелі, Высокім, Караліне і ў іншых месцах, але часцей на заходніх ад Мінска землях. І яшчэ адна агульная акалічнасць у лёсе гэтых збудаванняў: большая частка іх панесла першы і самы значны ўрон у гады Паўночнай вайны (1700-1721). Так што да нашых дзён зберагліся адзінкавыя абарончыя збудаванні, і то некаторыя напаўразбураныя ці ў выглядзе руін, а ад іншых засталіся толькі насыпы ды равы, колішнія земляныя ўмацаванні.
    Асаблівасць, каштоўнасць Гайцюнішскай крэпасці, як помніка дойлідства, перш за ўсё і заключаецца ў тым, што яна захавалася амаль нязменнай з тых далёкіх часоў. Дарэчы, дом у Гайцюнішках можна зараз лічыць найстарэйшым жылым памяшканнем у Беларусі узводзіўся ён у 16111612 гадах. У самым пачатку ХУІІ стагоддзя!
    Пётр Нонхарт пабудаваў свой дом-крэпасць, каб абараняцца не толькі ад варожага войска, але і ад атрадаў суседа ці нават банды разбойнікаў, якія ў любы дзень маглі напасці, аблажыць сядзібу. Інжынер-фартыфікатар добра прадугледзеў у сваім праекце абарончыя моманты, неабходныя ўмацаванні. Ва ўсім абліччы Гайцюнішскага замка, у яго хаця і жылых памяшканнях сведчанні яўнага прыстасавання да абароны. Ці даводзілася яго гаспадарам вытрымліваць сапраўдныя аблогі, невядо.ма. Адно адзначана: у Паўночную вайну дом пацярпеў, але быў адноўлены.
    Кампактнасць, утульнасць пабудове надаюць перш за ўсё аднолькавыя цыліндрычныя вежы ва ўсіх чатырох вуглах (дом прамавугольны ў плане). На першым і другім паверхах у сценах іх прарэзаны глыбокія, з закругленнямі ў версе нішыбайніцы. Фасад замка ўпрыгожвае трохпавярховая вежа-рызаліт, з адзіным на ўсё збудаванне ўваходам. Дарэчы, і таўшчыня сцен, што бачыш адразу, як уваходзіш, значная паўтара метра. Невялікія вокны-байніцы маюцца таксама і на фасаднай вежы. Так што ў наяўнасці ўсе прыкметы сапраўднай крэпасці.
    Першы паверх як бы падсобны. Ён нізкі, з магутнымі скляпеністымі перакрыццямі. У невялікіх памяшканнях яго размяшчаліся кухня, кладоўкі, жыла прыслуга. Тут жа знаходзілася казарма невялікага гарнізона. Панскія пакоі месціліся на другім, больш высокім паверсе, і на трэцім, у вежы-рызаліце. Нават з танцавальнай залы і спалень ёсць праходы ў кутнія вежы да байніц і патайных лесвіц. Таксама і вакол дома, дзе зараз двор і парк, тэрыторыя была спланавана і забудавана як фартыфікацыйны аб’ект. Крэпасць акружалі роў,
    кайалы з вадой, земляны вал. Цяпер земляныя ўмацаванні ўжо ледзь можна адзначыць.
    Сам замак невялікі 15x34 метры, але падпарадкаваны адзінай логіцы формаў, аб’ёмаў і, на здзіўленне, здаецца завершаным. Архітэктурны дэкор амаль адсутнічае. Сярод падобных прыватнаўласніцкіх збудаванвяў ён вылучаецца сваёй суразмернасцю, эканамічнасцю. Большасць жа магнатаў, узводзячы палацы, дэманстравалі размах і шык, часта губляючы меру, густ. Дарэчы, мініяцюрны Гайцюнішскі дом-крэпасць мае аналагі „радню” толькі ў далёкай Фландрыі, адкуль быў родам яго заснавальнік.
    Пётр Нонхарт памёр у 1633 годзе. Пахаваны ён непадалёк ад замка ў сямейнай капліцы, якая таксама з’яўляецца помнікам архітэктуры. Яшчэ ў пяцідзесятых гадах яна была цэлай, зараз засталіся толькі каркасы муроў. Колішняя пабудова вылучалася манументальнасцю тоўстыя сцены, магутныя контрфорсы. Адначасова кампактная, сціплая і нечым нагадвала сам дом-крэпасць.
    Пасля Нонхарта замак перайшоў да навагрудскага ваяводы Юрыя Храптовіча, ад яго да мастака Шрэтара, які ўпрыгожыў сцены пакояў роспісам. Пазней Гайцюнішкамі валодалі Рымшы, Сакены. Апошні пан жыў тут да 1940 года. Сядзіба была дагледжана, вызначаўся прыгажосцю парк (да нашых дзён засталіся ліпавыя ал.еі), Пасля вайны першым „пасяленцам” у замку стала школа механізатараў. Тады, як і звЫчайна пры падобных „гаспадарах”, пачаўся заняпад фальварка ды і самога дома. Менавіта пры „трактарыстах” (так тут кажуць) нішчылі, разбуралі знакамітую нонхартаўскую капліцу: старажытная пабудова вялікая, цэгла ХУІІ стагоддзя! моцная.
    1 як не робіш пэўную скідку на той пасляваенны час, але ўсё роўна здзіўляешся. Былі ж тады настаўнікі, інтэлігенцыя, прадстаўнікі ўлады, больш-менш граматныя, адукаваныя людзі ў суседнім мястэчку Беняконі, і як яны дапускалі знішчэнне помніка, ды якога пахавальнай капліцы ХУП стагоддзя, парка, кветнікаў, нарэшце ўсёй прыгажосці старадаўняга фальварка, помніка архітэктуры, культуры! Чым жа яны тлумачылі, апраўдвалі гэты вандалізм?!
    Дзікунская даніна часу, і колькі падобных прыкладаў вядома, калі, кажучы словамі Анатоля Франса, „богн жаждалн”...
    Але Гайцюнішскаму замку пашанцавала ад поўнай гібелі яго выратавала, як ні дзіўна, псіхіятрычная бальніца. Так, у пачатку 60-ых гадоў сюды, у глухі куток, пераехала Гродзенская абластная псіхіятрычная бальніца. 3 гэтага часу будынак рэгулярна рамантавалі, ён заўжды быў нацеплены,
    прыбраны. Падтрымлівалі дах, што для старадаўніх пабудоў вельмі важна, і,акрамя таго, унутры ніякага разбурэння сцен не рабілі. Дый нарэшце сама медыцынская адміністрацыя заказала рэстаўрацыйным майстэрням праект сапраўддага, па навуцы адраджэння славутага дома-крэпасці.
    Безумоўна, пакоі старога будынка, колішняй крэпасці, мякка кажучы, не вельмі падыходзяць пад бальнічныя палаты. Таму плануецца (ужо адно памяшканне ёсць) узвесці паблізу, у парку, новыя лячэбныя карпусы, перавесці туды хворых, а ў адрэстаўраваным замку пакінуць толькі адміністрацыю, гаспадарчыя службы. Ну, а ў будучым мяркуецца перадаць частку дома пад музей старажытнасцей, інтэрнат для мастакоў, турысцкую гасцініцу. Тады, маем спадзею, схаваны ў лясной глушы, малавядомы шэдэўр айчыннага дойлідства, помнік архітэктуры пачатку ХУІІ стагоддзя стане нарэшце шырокавядомым аб’ектам, асяродкам культурнага жыцця рэспублікі.
    Гадоў сто таму назад на паштовай станцыі ў Навагрудку не ў навіну было пачуць, як нехта, прыехаўшы з Вільні ці з Варшавы, а тое і зусім іншаземец, наймаў ямшчыка ў прынёманскі маёнтак Шчорсы вотчыну графаў Храптовічаў. Далёкі госць звычайна аказваўся вучоным панам і дабіраўся туды не на званы абед або паляванне, а папрацаваць у найбагацейшай, сабранай Храптовічамі бібліятэцы.
    Пра тое, што Шчорсаўская бібліятэка яшчэ і ў пачатку XX стагоддзя заставалася дастаткова вядомай, цанілася ў культурным свеце Еўропы, сведчыць спецыяльна распрацаванае і выдадзенае ў 1902 годзе прав.іла карыстання ёю: „Збор ІПчорсаўскай бібліятэкі разлічаны для навуковых заняткаў, як рускіх, так і замежных вучоных. Заняткі праводзяцца на месцы ў памяшканні, асабліва для яго прызначаным, зусім не ў самой бібліятэцы. Адначасова адной асобе выдаецца на рукі не больш як дзесяць тамоў друкаваных кніг і чатырох тамоў рукапісаў. Высылка кніг і рукапісаў за межы Шчорсаў робіцца толькі па хадайніцтву вучоных устаноў і рускіх, і замежных”.
    Вядома, аднавіць больш-менш поўны спіс чытачоў бібліятэкі за стагоддзе (да 1913 года) адкрытага да яе доступу, калі архіў Храптовічаў амаль увесь загінуў, няпроста. Але, напрыклад, агульнавядомы факт, які стаў здабыткам гісторыі, што тут займаліся малады Адам Міцкевіч, яго настаўнік, прафесар-гісторык Іаахім Лялевель, віленскі астраном Марцін Лачобут-Адляніцкі, паэты Антон Эдвард Адынец і Уладзіслаў Сыракомля, гісторыкі Мікалай Маліноўскі, Ігнат Даніловіч, Іосіф Ярашэвіч. У 1844 годзе ўладальнік яе Адам Храптовіч даў магчымасць працаваць у Шчорсах бібліятэкарам бліжэйшаму сябру Адама Міцкевіча апальнаму паэту Яну Чачоту. Дарэчы, менавіта тады фалькларыст Чачот завяршае пераклад 1 выдае на польскай мове два зборнікі беларускіх народных песень „Песні з-пад Дзвіны” і „Песні з-пад Нёмана”. У 1784 годзе, вяртаючыся з Нясвіжа ў Гродна, Шчорсы наведаў апошні польскі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Заядлы бібліяфіл, ён, несумненна, знаёміўся з бібліятэкай Храптовічаў.