Дрэмле памятка дзён...
Леанід Пракопчык
Выдавец: Полымя
Памер: 174с.
Мінск 1991
„...Пан Луцзвіч прыехаў, пан Луцэвіч!” радасна абвяшчалі дзеці заезд Купалы ў Новы Двор (без падарункаў ён ніколі не прыязджаў), і толькі старэйшыя, вітаючыся, саромеліся, а іншы раз і наогул стараліся не трапляць на вочы Луцэвічу, таму што ведалі: Іван Дамінікавіч паэт і яны могуць „апынуцца” ў якім-небудзь яго вершы, і ўсе будуць пазнаваць, паказваць на іх пальцам. Тут жа ў Новым Двары маці і цётка Соня ўпершыню чыталі Купалу, Яго „Жалейку”, якую спачатку прыносіла ў дом гувернантка панскіх дзяцей, яна іншы раз заходзіла да Алены Мікалаеўны, а пазней гэтую ж кнігу з гордасцю вазіў з сабою дзядзька Антон, бо яна была з аўтарскім надпісам.
Неяк Луцэвіч спрабаваў уладкавацца памочнікам вінакура на бровар да навадворскага пана Валатковіча. Дамаўляцца павёў яго наш дзед Рыгор. Падцягнуты, інтэлігентнага выгляду малады чалавек не даспадобы прыйшоўся пану (пасада памочніка вінакура звычайна зводзілася да простай фізічнай работы) і, адмаўляючы Луцэвічу, Валатковіч вобразна выказаўся: „Ды пан больш да полькі, чым да заціркі”.
He ўтойвалі ў сям’і Бычкоўскіх і адзін кур’ёзны выпадак з
іх дружбы з Купалам. Летам і восенню 1912-1913 гадоў паэт падоўгу жыў у Акопах невялікім фальварку, што арандавала яго маці. Абсаджаны ліпамі і ясенямі, прытуліўшыся за пагоркамі, хутар знаходзіўся кіламетры за два, калі ісці праз Буды, ад сядзібы Бычкоўскіх.
Дык вось. Праз паўтара месяца пасля таго, як Купала, відавочна, пабываў на Лысай Гары і падарыў сыну Антона кнігу, 15 жніўня мінскі драматычны гурток ставіў у Радашковічах „Паўлінку”. Запрошаныя самім паэтам і сціпла сядзеўшыя на апотніх лаўках у перапоўненай зале браты Бычкоўскія адчувалі сябе даволі няёмка. Справа ў тым, што як толькі з’яўляўся на сцэне Адольф Быкоўскі або пад смех выходзіў за кулісы, знаёмыя азіраліся на братоў, ківалі ім, усміхаліся. Вобраз пана Быкоўскага, вядома ж, мастацкі, зборны, але прозвішчы падобныя: Бычкоўскі Быкоўскі. Апрача таго, хто ж як не Ян і Ясь загуляліся ў хлопцах, хоць і ездзілі неаднаразова ў сваты, і хто, як не Бычкоўскія, калі жартам, а калі і ўсур’ёз, выстаўлялі сябе за шляхціцаў. Пасля заканчэння спектакля радасны, усхваляваны Купала, нічога не падазраючы (дамаўляліся ехаць разам дамоў), прабіўся праз натоўп да Бычкоўскіх, але браты сустрэлі яго суровым маўчаннем, ні адзін не падаў рукі, не павіншаваў...
Меў паэт адносіны і да такіх, можна сказаць, кульмінацыйных падзей у біяграфіі братоў, як іх удзел у рэвалюцыйных выступленнях 1906 года.
Канец мая. Перад апоўднем, недзе аб адзінаццатай гадзіне, у Лысую Гару да Бычкоўскіх прыехаў Купала. Каня наставіў пад вокнамі і, завязаўшы лейцы за плот, зайшоў у дом. Антон адразу ж паслаў некага з дзяцей па сваіх стрыечных братоў, Шпакоўскага і Казлоўскага, што якраз гасцілі ў Лысай Гары. Сабраліся шасцёра, зачыніліся ў пакоі... Гэты майскі дзень і пазнейшыя бурныя падзеі на ўсё жыццё запомніла наша цётка Соф’я,якая мела на той час 12 гадоў. Цікава, што амаль з тымі ж дэталямі аб арышце Бычкоўскіх расказваў праз ілмат гадоў іхні сусед, тады гаксама 1314-гадовы падлегак Антон Маліноўскі.
... Чаму ж гады ў доме Антона сабраліся ўсе мужчыны, зачыніліся. ІПто за прычына? Праз дваццаць з лішнім гадоў у аўтабіяграфічных пісьмах Кунала скажа: „...У 19041905 гг. я ііазнаёміўся з беларускімі рэвалюцыйнымі дзеячамі (здаецца, членамі „Грамады”) У. І. Самойлам, былым маім рэпецітарам, Бурбісам, у далейіпым камісарам зямляробства БССР ...Яны давалі мне нелегальную літаратуру для распаўсюджвання і г. п... Дарэчы, навінен адзначыць, што я пазнаёміўся з беларускімі рэвалюцыйнымі дзеячамі, калі жыў яшчэ ў Бараўцах”. Вельмі магчыма, што знаёмства адбылося ў фальварку І. Са-
мойлы Казіміраўцы, да якой з Бараўцоў усяго кіламетра паўтара і, відавочна, у той майскі дзень 1906 юда Купала якраз і прывёз сваім даўнім надзейным сябрам нейкую рэвалюцыйную літаратуру.
Сустрэча была перапынена крыкам цёткі Анэты: „Сядзіце тут, гляньце ў акно!” Па дарозе ад Пунішуаў да Лысай І'ары рухаліся коннікі цэлая калона. Былі яны апрануты ва ўсё чорнае. Вядома ж, стражнікі. Ззаду, у лёгкай брычцы, ехалі прыстаў і ўраднік. „Гэта па нас!” прамовіў Антон, Нам няма куды схавацца, а ты хутчэй едзь, Ян!” загадаў дзядзька Купалу. Той выбег на вуліцу. Пугі на месцы не аказалася, вырваў з плоту пітыкетнік, ускочыў на воз і паімчаў уніз да Будаў незаўважаны. Паліцыя акружыла дом Антона, на двор нікога не выпусцілі. Вобыск зацягнуўся да вечара: шукалі лістоўкі^зброю. У куфрах, у шафах усё перавярнулі, залезлі на гарышча. Там гаспадар хаваў ад дзяцей часопісы і газеты старанна пагарталі, паглядзелі. Затым прыстаў загадаў ядічэ раз абшукаць сенцы, хлеў, пуню. Малако, што стаяла ў варыўні ў бітонах, і тое перапаролі шаблямі. Дзейнічалі паліцэйскія яўна па нечай падказцы. Але старанні іх аказваліся дарэмныя: нічога падазронага знайсці не ўдалося. І ўсё ж пецярых мужчын Антона, Яна, Яся, а таксама Аляксандра ПІпакоўскага і Канстанціна Казлоўскага арыштавалі. Тут жа іх абвінавацілі ў арганізацыі маёўкі і ў падбухторванні сялян да бунту. На вуліцы арыштаваным надзелі наручнікі, і пятнаццаць узброеных стражнікаў пагналі лысагорцаў пешшу ў Мінск.
Амаль два месяцы прасядзелі яны там у турэмным замку. Але ўмяшаўся Л. В. Дабралюбаў: знаёмы з губернатарам, ён дабіўся, каб арыштаваных выпусцілі. Вярнуліся лысагорскія сябры Купалы з турмы барадатыя, узмужнелыя. Потым Ян і Ясь часта ўспаміналі, што, пазнаёміўдіыся ў мінскім астрогу з палітычнымі зняволенымі, яны ў многім разабраліся, зразумелі, што да чаго... 3 таго часу іх і пачалі называць „сацыялістамі”.
ЗМЕСТ
ПРАДМОВА 3
КРЭЎСКІЯ ТАЯМНІЦЫ 5
ЛЕГЕНДЫ СТАРОГА ЛОСКА 19
ГАЛЬШАНСКІЯ МУРЫ 28
ЛЮБЧАНСКАЯ ДАЎНІНА 39
СХАВАНЫ ШЭДЭЎР 47
ПІЧОРСАЎСКІ СКАРБ 52
ВАРШАЎКА .. 61
ТРАГЕДЫЯ АНТОНІЯ ТЫЗЕНГАЎЗА 66
ГЕНЕРАЛ КАСІНЕРАЎ 77
ФАЛЬВАРАК ЛЮЦІНКА .. 85
„ЗРЫСАВАНА 3 НАТУРЫ” „ 92
СТАНІСЛАЎ МАНЮШКА НАШ ЗЯМЛЯК 106
БЯДУЛЕЎ ПАСАДЗЕН 114
ВЯРТАННЕ Ў БАГДАНАВА 122
ДОКТАР НАРБУТ 131
ПАЭТЫЧНАЯ КАЛЫСКА КУПАЛЫ 138
ЛЫСАГОРСКІЯ СЯБРЫ 165
На першай старонцы вокладкі Крэўскі замак. Фотарэпрадукцыя малюнка Н. Орды. 1868 г. На чацвёртай старонцы вокладкі Званіца ў Вішневе, помнік архітэктуры ХУШ ст.
Научно-популярное нзданне
Прокопчйк Леонйд Тймофеевйч
„ДРЕМЛЕТ ПАМЯТЬ ДНЕЙ...” Краеведческме очеркм
Навукова-папулярнае’выданне
Пракопчык Леанід Цімафеевіч
„ДРЭМЛЕ ПАМЯТКА ДЗЁН...” Краязнаўчыя нарысы
Загадчыца рэдакцыі Л. І. Круглова
Рэдактар В. І. Дрозд Фота В. І. Ждановіча, Ю. М. Паўлава Мастацкі рэдактар С. У. Стрэльскі Тэхнічны рэдактар С. І. Староверава Карэктар Л. І. Жылінская
ІБ № 905
Здадзена ў набор 17.09.90. Падпісана да друку 05.08.91. Фармат 84х 108^/32Папера кн.-часопісная. Гарнітура Прэс Раман. Афсетны друк. Ум. друк, арк. 9.24. Ум. фарб.-адб. 9,45.
Ул.-выд. арк. 9,97. Тыраж 5300 экз. Выд. № 7157. Зак. 3792. Цана 2 р.
Выдавецтва „Полымя” Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па друку. 220600, Мінск, пр. Машэрава, 11.
Баранавіцкая ўзбуйненая друкарня. 225320, Баранавічы, Савенкая, 80.
Чніателю предлагается сборннк очерков об нсторнческмх лмчностях нашего края, пнсателях, художннках, творнвшнх здесь в прошлые времена, об уннкальных местах, архшектурных н мсторнческнх памятнмках. Днапазон представленных лнчностей достаточно шнрок: обшественно-полнтнческнй деятель ХУІІІ ст. Антоннй Тнзенгауз, графяк н компознтор XIX ст. Наполеон Орда, поэт, драматург, театральный деяіель Вннцент Дуннн-Марцннкевмч, класснк белорусской лнтературы Янка Купала, однн нз зачянателей нацнональной прозы Ядвягян Ш. В основу повествовання положены летопнсные н документальныё сведення, матерналы археологяческях нсследованяй.
Пракопчык Л.
П69 „Дрэмле памятка дзён...” Краязн. нарысы. Мн.: Полымя, 1991. 174 с.: іл.
ISBN 5-345-00381-5.
Прокопчнк Л. „Дремлет память дней...”: Краевед. очеркн.
Чытачу прапануецца зборнік нарысаў пра гістарычных асоб нашага краю, пісьменнікаў, масіакоў, якія працавалі іут у мінулыя часы, пра унікальныя мясціны, архітэктурныя і гістарычныя помнікі. Дыяпазон прадсіаўленых асоб лаволі шырокі: грамадска-палііычны дзеяч ХУІІІ ст. Антоній Тызенгаўз, графік і кампазітар XIX ст. Напалеон Орда, паэт, драматург, тэатральны дзеяч Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, класік беларускай літаратуры Я. Купала, адзін з пачынальні* каў нацыянальнай прозы Ядвігін 111. У аснову аповяду пакладзены летапісныя і дакуменаальныя звесткі, маіэрыялы археалагічных даследаванняў.
Адрасуецца масаваму чытачу.