• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэмле памятка дзён...  Леанід Пракопчык

    Дрэмле памятка дзён...

    Леанід Пракопчык

    Выдавец: Полымя
    Памер: 174с.
    Мінск 1991
    64.81 МБ
    МАЛЫЯ БЯСЯДЫ
    Напачатку вернемся ў Селішча. Тут Луцэвічы жылі на арэндзе да 1904 года, тут Ясю споўнілася дваццаць два гады пара сталасці. „Паступаючы ў Бяларуцкае вучылішча, я ведаў значна больш, чым патрабавалася па праграме,” зазначаў
    потым Купала. Адкуль жа веды? Вядома, не дарэмна’ прайшла вучоба ў заезджых настаўнікаў „дарэктараў”.
    Да селішчанскага перыяду жыцця паэта адносяцца такія звесткі з яго аўтабіяграфічных пісьмаў:	мне ўдалося пайсці з бацькам на кампраміс і выпісаць часопіс „Роднна”. ІНто датычыць маёй самаадукацыі, то я думаю, больш за ўсё мне дапамагло чытанне кніг, якіх я праглынуў вельмі шмат...”
    Прага чытання, пошукі кніг і прывялі ўрэшце маладога Луцэвіча ў Малыя Бясяды, да Сігізмунда Чаховіча, чалавека, які адыграў пэўную ролю ў жыцці Купалы, у фарміраванні яго інтарэсаў і поглядаў. Пра Чаховіча паэт згадваў: „Дарэчы, я ўспомню тут адну акалічнаодь: калі мы жылі ў Селішчы, я пазнаёміўся з адным польскім памешчыкам Сігізмундам Чаховічам у маёнтку Малыя Бясяды Вілейскага павета. Памешчык гэты быў у свой час сасланы Мураўёвым у Сібір, але з цягам часу вярнуўся і жыў бязвыезна ў сваім маёнтку Бясяды. У яго была велізарная бібліятэка, большасцю з польскіх кніг. Вось тут мне і адкрыўся,што называецца, скарб... Яго бібліятэка адкрыла мне вочы на многае, што дагэтуль было невядома. Бываючы ў яго часта, прыносячы яму ў падзяку за кнігі то масла, то сыр, бо таго, што даставалася яму ад жонкі, на пражытак не хапала, гутарылі з ім шмат аб чым, аб чым цяжка нават успомніць, але больш за ўсё, здаецца, аб польскім паўстанні 1863 года. Часта ён мне выбіраў кнігі для чытання, a іншы раз я сам прасіў такіх або іншых аўтараў. Апрача ўсякага роду паэзіі, якой я больш за ўсё захапляўся, белетрыстыкі, гісторыі і да т. п., у яго першага я пазнаёміўся з нелегальнай літаратурай, больш за ўсё наконт польскага паўстання. Былі гэта выданні кракаўскія, лонданскія, парыжскія і г. д.”.
    Сігізмунд Бярнардавіч Чаховіч-Ляхавіцкі (1831-1907), біяграфію якога даследчыкі ўдакладнілі толькі ў наш час, закончыў Пецярбургскі універсітэт. У 1863-1864 гадах стаў адным з арганізатараў паўстанцкага руху на тэрыторыі Беларусі і Літвы, яго абралі членам Літоўскага правінцыяльнага камітэта. Чаховіч з’яўляўся блізкім таварышам Кастуся Каліноўскага. Пасля падаўлення паўстання адбываў дваццаць гадоў катаргі ў Нерчынскіх рудніках. Маёнтак Малыя Бясяды яго апошні прытулак. Тут Чаховіч жыў, зусім не займаючыся гаспадаркай, толькі сваімі кнігамі. Купала так і характарызаваў гэтага чалавека: „...Памешчык быў ідэаліст, летуценнік... Жыў асобна, куды яму пасылалася ежа, ні з кім не сустракаўся, заўсёды заняты кнігамі”. Пра сябе ў той час паэт напісаў: ”...У бібліятэцы Чаховіча было шмат прагрэсіўных кніг, якія дапамаглі мне асэнсаваць палітычны лад тагачаснай царскай Расіі і абуджалі незадаволенне гэтым ладам. Такім чынам я жыў да 1902 года, араў,сеяў, сек дровы і чытаў кнігі...”
    У Малых Бясядах Луцэвіч бываў часта. Ад Селішча сюды, як ісці па дзяніскаўскай дарозе, а потым павярнуць налева і па Даўгінаўскім гасцінцы, набіраецца толькі ў адзін канец сем кіламетраў. Але калі нават Ясь хадзіў нацянькі, якой-небудзь мясцовай, палявой ці лясной дарогай, то ўсё роўна скарачаў шлях на кіламетр-два, не больш. Безумоўна, рухаваму, лёгкаму на хаду хлопцу не такімі ўжо і цяжкімі здаваліся тыя вандроўкі, асабліва калі ўлічыць, што ў Бясядах яго чакала, стаўшая ўжо неабходнай, сустрэча з начытаным, інтэлігентным чалавекам, чыё мінулае авеяна рамантыкай паўстання. І галоўнае новыя кнігі.
    Але ад Селішча да перакрыжавання на Даўгінаўскім гасцінцы тры кіламетры. Адсюль Луцэвічы ехалі на Мінск, да якога прыблізна пяцьдзесят кіламетраў, або направа, праз Дзяніскі, Калачы, Гіасадзец, Крайск (такі ж кавалак шляху).
    Цяпер да перакрыжавання Даўгінаўскі тракт яшчэ свежым жоўтым насыпам уваходзіць у лясныя ўскрайкі. І зноў, як на дзяніскаўскай дарозе, няма тут палёў, а скрозь цягнуцца саснякі, ельнікі. Праз кіламетры два наезджаная машынамі дарога вядзе ад гасцінца на Дашкі. І хоць да вёскі ўсяго метраў трыста, яе не відаць закрывае лес. А яшчэ праз два-тры кіламетры, толькі цяпер па левы бок, можна ўбачыць Малыя Бясяды: над альхоўнікам узнімаюцца з прысад цёмнасінія елкі. Сёння ў вёсцы двароў пятнаццаць. Праўда, вуліцы, звыклай для нас, няма: будаваліся некалі па ўскраінах вялікага, абсаджанага елкамі і ліпамі панскага двара.
    Нямногае захавалася ў паселішчы ад багатага калісьці маёнтка. У колішнім парку стаяць некалькі дрэў ясені, ліпы, у тым ліку „экзоты” кедр, блакітная елка, вастралісты клён. Ну, а там, дзе знаходзіўся панскі палац, цяпер узвышаецца земляны пагорак. У двух невялікіх флігелях доўгі час размяшчалася Малабясядская васьмігодка, потым бальніца. Зараз уся тэрыторыя парку а тут пабудавана яшчэ некалькі катэджаў з’яўляецца зонай адпачынку Мінскага трактарнага завода.
    Дом Чаховіча ў пачатку 30-ых гадоў аддалі пад школу. У палацы хапіла месца і для клуба, дзе, дарэчы, сіламі настаўнікаў у 1926 годзе ставілася „Паўлінка” 1 на адным са спектакляў пабываў, калі гасціў у Акопах, сам Купала. Але прыблізна ў 1936 годзе мясцовы калгас прадаў „палац” і яго перавезлі для будаўніцтва дома адпачынкў.
    У Бясядах той-сёй яшчэ памятае, як выглядаў дом Чаховіча. Першы мураваны паверх уяўляў сабой нешта накшталт аранжарэі або хола з зімовым садам. Перад зашклёнымі праёмамі ў вазонах і кадках стаялі фікусы, пальмы. Шырокая лесвіца вяла на другі паверх, у пакоі залу, сталовую, спаль-
    ні. Бібліятэка, адкуль амаль не выходзіў гаспадар, знаходзілася на трэцім паверсе. Дарэчы, Купала наведваўся сюды яшчэ ў гады рэвалюцыі, калі ўжо з’ехалі дочкі памешчыка. Ён запомніў груды кніг і часопісаў на падлозе, на сценах геаграфічныя карты, карціны ў залатых рамах, скульптуры па кутах.
    Завяршала палац васьмівугольная драўляная вежа, з якой былі бачны палі, возера. з млынам, за паркам гаспадарчыя пабудовы доўгі цагляны кароўнік (цэлы ён і цяпер), канюшня, птушнік...
    І яшчэ адна прыкмета Малых Бясяд алея, якая пачынаецца адразу з парку. І гэта не пяць-шэсць выпадкова ўцалелых дрэў, а цэлы кіламетр дарогі на Радашковічы, абсаджанай еўрапейскімі лістоўніцамі. Вядзе яна яшчэ да цікавага ляснога возера, што мае ласкава-памяншальнае імя Круглік. He чакаеш яго тут, на гары, але вось адгалінаваная ад алеі сцежка, прайшоўшы краем змешанага лесу, упіраецца ў зараснікі чароту і аеру, за якімі праглядваецца цёмная роўнядзь вады. Асіны, бярозы, нават елкі стаяць тут на самым узбярэжжы, амаль у чаротавых затонах. Як расказваюць, гэты лясны вадаём яшчэ ў даўнія часы быў прыстасаваны пад купальню, і таму дно ў азярцы нібьпа выкладзена дробнымі каменьчыкамі, а ад адной з прыбярэжных соснаў, вось толькі невядома ад якой^ углыб вядуць пакатыя цэментавыя прьіступкі.
    Прыходзячы ў Бясяды,-Купала, безумоўна, бываў каля таямнічага ляснога азярца, што праз гады, як лічаць, і адлюстраваў у пранікнёнай, адухоўленай элегіі родным мясцінам.
    Дрэмле абсаджана лесам адвечным, Цінай засланае возера ў лесе;
    Шастае сціха асока і аер, Нудныя казкі куст з кустам шапоча.
    Сосны і вязы, дубы і асіны Вокала возера вартай пасталі, Долу ківаюць паклоны нямыя, Небу малітву таемную твораць.
    Возера! Возера! Йду к табе смутны Соннаю пушчай, амшалаю сцежкай, — Жоўтае лісце шасціць пад нагамі, Шчокі калючка сасновая шчыпле.
    „Лясное возера”
    КАРПІЛАЎКА
    Крыху пазней, але ўсё яшчэ калі жылі ў Селішчы, адбылося немалаважнае для Яся знаёмства з пісьменнікам Ядвігіным Ш. (сапраўднае імя Антон Лявіцкі). Пасля Чаховіча такое збліжэнне было ўжо нібы наступнай прыступкай у духоўным развіцці, у станаўленні маладога літаратара.
    У Карпілаўку да Ядвігіна Ш. яго прывялі ўжо не толькі пошукі кніг, але і жаданне сустрэцца, пазнаёміцца з пісьменнікам. У будучым Купала высока ацэніць уплыў публіцыста на свой лёс, на творчасць: „Абодва яны (Ядвігін Ш. і У. І. Самойла. Л. П.) людзі сур’ёзныя, культурныя і самі літаратары супрацоўнічалі ў газетах і, вядома, усяляк заахвочвалі мяне ў маім пісанні...”. „...Апрача Чаховіча, які быў высокакультурным чалавекам, але паляк, я ў гэты час пазнаёміўся з Ядвігіным Ш. (А. Лявіцкім). Гэта таксама быў чалавек культурны, выключаны з універсітэта (здаецца, маскоўскага) за рэвалюцыйную дзейнасць: у дадатак ён аказаўся беларусам, пісаў па-беларуску... 3 ім вось мы доўгія гадзіны гутарылі пра беларускую літаратуру, у прыватнасці, і пра беларускае пытанне наогул”.
    Сказанае вышэй пацвярджала дачка Ядвігіна Ш., пісьменніца Ванда Лявіцкая: „Калі, у якім годзе стаў у нас бываць Купала не памятаю. Перш ён прыходзіў да нас браць кнігі у нас была невялікая бібліятэка, галоўным чынам польскіх пісьменнікаў: Крашэўскага, Ажэшкі, Міцкевіча, Сянкевіча і іншых. Гэтай бібліятэкай карысталіся ўсе суседзі. Купала чытаў тату свае вершы і ўскорасці стаў друкаваць іх у „Н. н.” („Наша ніва”. Л. П.). Купала проста і часта прыходзіў да нас. 3 татам яны вялі доўгія гутаркі, спрачаліся, чыталі”.
    Сустрэў будучы паэт аднаго з нямногіх у тыя часы беларускіх пісьменнікаў не дзесьці за блізкі свет, а ўсё на той жа Лагойшчыне, ля роднага гасцінца, у фальварку Карпілаўка. Ад Малых Бясяд па Даўгінаўскім тракце ў бок Мінска шэсць кіламетраў. Значыць, ад Селішча да Лявіцкіх было кіламетраў дванаццаць-трынаццаць, і ўжо тут Луцэвіч, трэба думаць, часцей падсаджваўся да камісіянераў. Толькі з 1909 года, калі маці паэта перабралася на арэнду ў Акопы, Луцэвічы і Лявіцкія сталі блізкімі суседзямі.
    ... He канчаецца лес ля Даўгінаўскага гасцінца і за Малымі Бясядамі. Мясцовасць па-ранейшаму гарыстая, але пагоркі ніжэйшыя і больш адасобіліся адзін ад аднаго, нагадваючы сопкі, конусападобныя вяршыні якіх вянчаюць то бярозаваасінавыя гайкі, то цёмныя, у сіне-шызых шапках саснякі. Лес стаіць за пагоркамі. Вось дзе сапраўды (за сорак вёрст ад Мінска) абнавілася старажытная беларуская пушча. Цяжка
    нават уявіць, што яшчэ ў 30-ыя гады тут былі рассеяны хутары і фальваркі, і вакол узорваліся палеткі...
    Але ўсё ж лес скончыўся. Па левы бок поле, яно бяжыць за пагорак. Каля лесу бруіцца рачулка, і побач на палявой і лугавой прагаліне, але зноў з астраўком дрэў, віднеецца Карпілаўка...