Дрэмле памятка дзён...
Леанід Пракопчык
Выдавец: Полымя
Памер: 174с.
Мінск 1991
Але самым красамоўным сведчаннем павагі і ўдзячнасці гэтаму цудоўнаму чалавеку, вядома ж, з’яўляецца магіла і ўжо ўспомнены незвычайны, унікальны помнік на ёй, спраектаваны і ўзведзены на сабраныя людзьмі грошы. Між іншым, сярод матэрыялаў мясцовага музея захоўваецца дакумент, які сведчыць, што месца пад маплу і помнік Нарбуту ахвяраў на сваёй зямлі, на замку, жыхар Браслава Томаш Жарык. Як ужо згадвалася, завяршае помнік ліхтар, некалі газавы, цяпер электрычны. Стэла-паходня сімвалізуе дэвіз: „Свецячы іншым, згараю...”.
Здавалася б, у любы гістарычны час памяць пра ўрача, што сваёй дзейнасцю яшчэ пры жыцці заслужыў ганаровае, прытым дадзенае не афіцыйнымі ўладамі, а самімі людзьмі, званне народнага доктара, трэба толькі ўшаноўваць, тым больш берагчы унікальны, таксама народны помнік на яго магіле. Але, відаць, бескультур’е, дзікунства не мае межаў: больш як трыццаць пяць гадоў (амаль столькі Нарбут самааддана працаваў у Браславе!) гэты помнік стаяў „скалечаным” з выбітай мармуровай дошкай, пашкоджаным, замаляваным пастаментам. А ў пачатку пяцідзесятых гадоў у заўзятых ахоўнікаў раённай савецкай улады ўвогуле быў намер знесці яго як „панскі”, „польскі”. Асабліва раздражняў новых начальнікаў надпіс на польскай мове. Да таго ж помнік узведзены не толькі на сродкі, сабраныя народам, але і на грошы, ахвяраваныя графіняй Плятар (яе маёнтак знаходзіўся непадалёку, у Ахрэмаўцах). He знеслі паленаваліся ці да часу забыліся, усё ж не на вачах стаіць, а недзе там, воддаль. Але ўсё роўна быў зроблены ўчынак (гэта таксама наша гісторыя!), кашчунства якога цяжка пераболылыць: у нішы стэлы ўмацавалі новую дошку, дзе значылася, што помнік пастаўлены ахвярам Айчыннай вайны... Праўда, пратрымалася яна нядоўга, відаць, нехта з кіраўнікоў .чарэшце ўцяміў усю ганебнасць падобнага аднаўлення помніка. Райвыканкам жа па-свойму адзначыў свяшчэннае для браслаўцаў месца пахавання Станіслава Нарбута, а адначасова і гісторыка-археалагічны помнік горада замак: амаль побач некалькі гадоў раней адбудавалі платную танвпляцоўку...
Аднак пэўны зрух усё ж такі ёсць. Зусім нядаўна супрацоўнікі Браслаўскага краязнаўчага музея дабіліся таго, што помнік Станіславу Нарбуту быў адноўлены і ў нішы на драўлянай, адпаліраванай дошцы з’явіўся надпіс: „Нарбут С. Т. 1853-1926. Таленавітаму ўрачу, гуманісту ад удзячных жыхароў Браслаўшчыны”.
Існуе, вядома, і іншая памяць пра выдатную сям’ю Нарбутаў. He мінуў у сямідзесятых гадах XIX стагоддзя іх фальварак НІаўры знакаміты майстар гісторыка-архітэктурных пейзажаў Напалеон Орда. Подпіс пад яго малюнкам кароткі: „Шаўры, маёмасць Нарбутаў”.
Мастак адлюстраваў звычайны для XIX стагоддзя фальваркавы дом небагатага беларускага шляхціца, маёнткам, палацам які ніяк не назавеш. Ён аднапавярховы, драўляны, з высокім, крытым гонтай, дахам. Побач яшчэ адзін невялікі, магчыма, таксама жылы будынак. Па другі бок за шчыльнай агароджай стаяць хлявы, свірны. За пабудовамі кусты, лес, двор сыходзіць да ракі. Месца маляўнічае, утульнае. На пярэднім плане дробныя фігуркі людзей каля пераправы. Жывапісец стварыў мастацка-гістарычны вобраз (у многім дакументальны) Шаўраў часоў Нарбутаў.
Фальварак не захаваўся, нават ніякіх прыкмет, дзе быў двор, дзе стаялі будынкі, не засталося скрозь чыстае поле. Адзінае, што існуе недалёка ад колішняй сядзібы вёска Шаўры. У суседнім паселішчы Нача ў касцёле пахаваны (маецца надмагільная пліта) Тэадор Нарбут, на могілках у Шаўрах яго жонка Хрысціна і сын Баляслаў.
Да стадваццаціпяцігоддзя з дня смерці Тэадора Нарбута, a таксама да юбілею паўстання 1863 1864 гадоў паблізу шаўраўскага пагоста быў пастаўлены памятны знак у шэры граніт умацавана бррнзавая дошка з кароткім надпісам: „18641989 гг. Сям’і Нарбутаў. Нашчадкі”. Вядома яна датычыцца і Станіслава Тэадоравіча Нарбута славутага браслаўскага ўрача.
'аэтычная калыска ^іалы
Я не сокал зоркавокі He арол адважны, Што так думна за аблокі Узносіцца з іх кажны.
Наваі я не салавейка, Што пяе іак слаўна, А я толькі верабейка, Узрошчаны пад Гайнай...
„Я не сокал”
„Узрошчаны пад Гайнай...”. Так сам Купала абазначыў, якому кутку беларускай зямлі ён абавязаны сваім нараджэннем як паэт, як пясняр.
Гайна калісьці невялікае, ля вытокаў ракі Гайны і паблізу Лагойска, мястэчка. Вуліцы выцягнуты ўздоўж лугавой, з купамі лазняку і алешніку, рачной даліны. Доўгі час тры стагоддзі паселішча вылучалася змрачнаватымі мурамі парафіяльнага касцёла, пры якім ужо ў ХУІ стагоддзі была заснавана каталіцкая духоўная школа. І яшчэ адна асаблівасць Гайны: да нядаўняй пары яна славілася сваімі пладаноснымі вішнёвымі садамі.
Хоць Сямёнаў-Цяньшанскі і назваў Лагойшчыну краем дрымучых лясоў, але зямля гэтая была заселена, абжыта здаўна. Яе мінулае бярэ пачатак з вытокаў гісторыі Беларусі. Менавіта Лагойск, згодна летапісу Лагожск, Лагожаск, уваходзіў у трохкутнік старажытных гарадоў-княстваў Ізяслаў-Менск-Лагожск, што ўзніклі ў цэнтры тэрыторыі сучаснай Беларусі яшчэ ў Х-ХІ стагоддзях. 3 XII стагоддзясталіца Лагожскага ўдзельнага княства Полацкай зямлі, з ХІУ у складзе Вялікага княства Літоўскага, як важны апорны цэнтр, папераменна ім валодалі Ягайла, яго брат Скіргайла і вялікі князь Вітаўт. Пазней Лагойск з’яўляўся ўласнасцю князёў Чартарыйскіх, а з пачатку ХУІ стагоддзя Тышкевічаў.
Пад Лагойскам у маёнтку князя Саламарэцкага жыў, працаваў адзін з самых адукаваных людзей свайго часу -
вучоны-палеміст, пісьменнік, педагог, аўтар „Грамматнкн славенскня правнльная сннтагма” Мялецій Сматрыцкі. На Лагойшчыне нарадзіліся заснавальнікі беларускай навуковай археалогіі, стваральнікі першага на Беларусі, прытым у самім Лагойску, музея гісторыі, археалогіі, этнаграфіі вучоныя браты Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы. I сярод вядомых беларускіх вучоных этнографаў, гісторыкаў, літаратараў нямала менавіта „гайнаўцаў”. Гэта славянафіл, фалькларыст, этнограф, дыялектолаг, а таксама адзін з заснавальнікаў польскай і беларускай археалогіі Зарыян Даленга-Хадакоўскі; ураджэнец мястэчка пісьменнік і перакладчык на польскую мову Гарацыя, Русо, Байрана, выдавец-рэдактар часопіса „Віленскі штотыднёвік” Ігнат Шыдлоўскі. Тут, пад Гайнай, у засценку Альховец, у 1868 годзе нарадзіўся Яўген Ляцкі гісторык рускай літаратуры, этнограф, прафесар Пражскага універсітэта, які сабраў і апублікаваў яшчэ ў 1904 годзе каля двухсот беларускіх песень, запісаных ім на радзіме ў Гайна-Слабодскай воласці...
Так што дар Купалы, яго магутны талент узраслі, праявілі сябе не на голым месцы.
Але акрамя паэтычнага вызначэння „я толькі верабейка, узрошчаны пад Гайнай” ёсць яшчэ кароткая заўвага і ў аўтабіяграфіі паэта: „...свае дзіцячыя гады я правёў у розных кутках Барысаўскага і Мінскага паветаў, вандруючы ад арэнды да арэнды”.
Большасць мясцін, па якіх амаль трыццаць гадоў вандравала сям’я беззягаельнага арандатара Дамініка Ануфрыевіча Луцэвіча Юзэфава, Косціна, Прудзішча, Аўгустова, Слабодка, Гаяны, Селішча, Мачаны, Казіміраўка, Бяларучы, Малыя Бясяды, Карпілаўка, Акопы, усё гэта лагойскія вёскі, вёсачкі...
Бяжыць пад коламі гасцінец, Бягуць прысадзіны назад. Вакол бясконца свет-дзядзінец, Палеткі, вёскі, лес, як сад. Знаёмы гэты мне шлях родны, — Даўгінаўскі вядомы шлях!
„Па Даўгінаўскім гасцінцы”
Хоць і раз’езджаны, разбіты (,,...з гары на горку кульдыккульдык то ўвысь, то ўдол...”) гасцінец быў тут адзінай большменш надзейнай транспартнай артэрыяй дарогай у губернскі Мінск, а ў другі бок, праз Даўгінава на Вілейку і Полацк, шляхам, якім Купала, куды б яго лёс ні кідаў у Вільню, Пецярбург, Смаленск, Маскву, Мінск,заўсёды вяртаўся,
прыязджаў дадому, да маці... Так што не дзеля адной рыфмы назваў паэт яго „знаёмым”, „родным”...
ЮЗЭФАВА KOC1HA
У вядомых аўтабіяграфічных пісьмах да свайго першага біёграфа, крытыка і публіцыста Льва Максімавіча Клейнбарта Купала скрупулёзна пералічыў усе фальваркі і вёскі, маёнткі і бровары, дзе яму ў дзяцінстве, у юнацтве давялося жыць, бываць, працаваць.
Юзэфа і Косіна невялікія маёнткі на захадзе былога Барысаўскага павета. Ці захаваліся тут якія-небудзь прыкметы таго даўняга часу?
Рэвалюцыя, грамадзянская вайна, Вялікая Айчынная гэтыя падзеі нашага стагоддзя прынеслі з сабой, як вядома, шмат разбурэнняў, ахвяр. He злітаваліся войны дый сам час над тымі мясцінамі, дзе прайшло дзяцінства Купалы.
Знайсці Юзэфава, куды на службу з фальварка Вязынка пераехалі Луцэвічы і прывезлі гадавалага сына Яся, могуць памагчы ў суседнім Косіне, бо ад самога Юзэфава толькі і засталася сярод поля купка старых дрэў, а пад імі зараснікі шыпшыны, бэзу. Ніводнай пабудовы, нават падмуркаў не відаць, хоць, безумоўна, калі побач і не было вёскі, дык каля маёнтка ў асобным, як звычайна, доме жылі парабкі, служачыя, і недзе паблізу знаходзіліся гаспадарчыя пабудовы кароўнік, канюшня...
Лёс Косіна крыху інакшы. Сёння гэта вялікі населены пункт, цэнтральная сядзіба саўгаса „Косінскі”. Знаходзіцца паселішча за дванаццаць кіламетраў ад Лагойска, на памежжы са Смалявіцкім раёнам і непадалёк ад старога гасцінца Дзяніскі Барысаў. Але сучаснае Косіна цалкам новая, пасляваенная вёска. Старая была спалена, знішчана ў 1944 годзе падчас баёў. Праўда, адна старая пабудова захавалася колішні бровар маёнтка спіртзавод.
Супрацоўнікі музея Янкі Купалы ў Мінску, настаўнікі і вучні Косінскай школы некалькі гадоў назад, апытваючы старажылаў, паспрабавалі вызначыць, дзе ўсё ж у Юзэфаве і Косіне мог жыць з сям’ёй служачы маёнтка Дамінік Луцэвіч, як выглядалі гэтыя месцы хоць бы і пасля рэвалюцыі. Але ніякіх звестак атрымаць не ўдалося, як не ўдалося пакуль знайсці і ніводнай старой фотакарткі маёнтка або навакольных мясцін.
Косінцы ганарацца, што свядомае дзяцінства Купалы пачыналася менавіта тут, на іхняй зямлі. Да стогадовага юбілею песняра ў мясцовай школе ў класе беларускай мовы і літаратуры адкрыўся пастаянны музей, экспазіцыя якога
прысвечана дзяцінству і юнацтву паэта. Музей яшчэ малады, і ў ліку яго экспанатаў толькі фотакопіі дома-музея на радзіме паэта, у Вязынцы, гравюры-партрэты (дарэчы, выкананыя пляменнікам Купалы, мастаком Іванам Раманоўскім) бацькоўДамініка Ануфрыевіча і Бянігны Іванаўны. Ёсць і самая ранняя з вядомых фатаграфій Купалы шасцігадовы Ясь, якраз таго часу, калі Луцэвічы жылі ў Косіне...