Дрэмле памятка дзён...  Леанід Пракопчык

Дрэмле памятка дзён...

Леанід Пракопчык
Выдавец: Полымя
Памер: 174с.
Мінск 1991
64.81 МБ
Усё toe, дзе радзіўся, узрос?
Дзе напявае зімка стужай, Ірдзіцйа лета бліскам рос?
Ці помніш ты пагляд нясмелы Свайго радзімага сяла, Адкуль паплёўся ў свеі гой белы, Твая дзе моладасць сплыла?
„Брату ў чужыне”
У 1895 годзе Луцэвічы зноў пераязджаюць, цяпер у фальварак Селішча недалёка ад Прудзішчаў, за восем вёрст, але. гэта ўжо Барысаўскі павег, Гайна-Слабодская воласць. Перавозіў іх на сваёй кабылцы гаварыш Дамініка Ануфрэвіча прудзішчанец Іосіф Антонавіч Рынковіч, які насля расказваў, іпто Дуцэвічы не хацелі перабірацца з абжыгага, наседжанага месца прымусілі абставіны. Сумна выглядаў іх „абоз”. Пагрузілі небагаты скарб, пасадзілі малодшых дзетак. Ясь (меў гады трынаццаць гадоў) усю дарогу прайшоў пехатой.
На гэты раз не выбіраліся на Даўгінаўскі гасцінец, трымаліся накірунку на Дзяніскі. Гры кіламетры ехалі прасёлкам, міма хутароў, потым праз пахмурны ельнік, што сцяной прыкрываў у гэтых мясцінах шлях на Барысаў. Пачатак яго развілка каля вёскі Дзяніскі (таму гасцінец і называлі тут Дзяніскаўскім). Там пры самай дарозе і стаяў фальварак Селішча.
Сёння ўсе дваццаць тры кіламетры ад перакрыжавання Мінск-Лагойск (Чудзеніцкага) да Даўгінаўскага тракта брукаваная паласа дзяніскаўскага шляху бяжыць амаль лесам. Вольхі і лозы перабраліся на самыя абочыны і так узняліся, выцягнуліся, што месцамі пераплятаюцца ў вышыні, ствараючы цяністы калідор. Пры самай дарозе цяпёр усяго адна большменш значная вёска Вялікія Бясяды. Аўтобусныя маршруты скарочаны да мінімуму. „Сёмкаўскі” праходзіць трэць бальшака і заварочвае направа, на Сёмкава. Толькі раз у суткі, апоўдні, да Дзянісак ідзе „дзяніскаўскі”...
На жаль, ад хутара Селішча амаль нічога не ўцалела. Але месца колішняга жытла ўсё ж можна распазнаць.
Фальварак знаходзіўся на роўнай адлегласці за тры кіламетры ад Вялікіх Бясяд і Дзянісак, метраў за сорак ад дарог. Зараз, калі ехаць з Бясяд, трэба не прапусціць прарыў у лесе квадрат поля і старэнькі масток. Гэты, гектараў дзесяць участак зямлі дзяніскаўскай брыгады мясцовай гаспадаркі (тут садзяць бульбу, сеюць ячмень) некалі і адносіўся да фальварка Селішча. Быў яшчэ сад, у лагчыне каля лесу луг. Даводле ўспамінаў дзяніскаўцаў, у 1928-1929 гадах сюды, у Селішча яшчэ хадзілі касіць лужкі. У фальварку тады стаяў дом, які перавезлі ў Бясяды. Пасля Луцэвічаў у сядзібе доўгія гады жылі іншыя людзі.
Сёння ў Селішчы цяжка нават акрэсліць межы падмуркаў: ачышчаючы двор, далучаючы яго да поля, старанна папрацаваў бульдозер. На пагорку, у кустах шыпшыны і бузіны цяпер камяніца, па-за якой чарнее ствол засохлай яблыні. Адзінае, што ажыўляе гэта месца, адгароджанае ад дарогі маладым асіннікам, у акружэнні лазняку і нечаканага на ўзвышшы аеру блакітнае вочка чыстай вады, колішняй селішчанскай сажалкі.
... Вясной 1902 года ў Селішчы памёр бацька. Дзевятнаццацігадовы Ясь, старэйшы з семярых дзяцей, застаўся за гаспадара. Але жудасны для сям’і год прынёс яшчэ смерці: восенню на адным тыдні памерлі ад шкарлятыны брат Казік і дзве малодшыя сястры Сабіна і Гэля. Пахавалі на каталіцкіх моплках за семнаццаць кіламетраў ад Селішча, у мястэчку Корань...
Селішчанскі перыяд у жыцці Яна Луцэвіча знамянальны яшчэ і тым, што менавіта тут ён вырашыў парваць з дараваным яму бацькам і дзедам нялёгкім лёсам „гаспадара” на чужой зямлі, вечнага вандроўніка і ўпершыню паехаў з дому служыць, працаваць. Праўда, атрымаўшы тэлеграму аб хваробе маці, зноў на некаторы час вярнуўся ў Селішча і заняўся гаспадаркай. Але ненадоўга. Ужо восенню 1905 года ён уладкаваўся на вінакурны завод у Сёмкаве і з тае пары за зямлю амаль не браўся.
Што ж усё-такі змяніла лёс Яся Луцэвіча, якому, здавалася, ужо было наканавана ўсё жыццё заставацца запашнікам на глухіх фальварках? Бадай, і настойлівае жаданне бацькі даць свайму першынцу сярэднюю адукацыю адсюль і шматлікі перабор „настаўнікаў-перадзвіжнікаў”, і першая сустрэча з Уладзімірам Самойлам, і вучоба ў Бяларуцкім народным вучылішчы, і ўсё большая цяга юнака да чытання, і селішчанскія сустрэчы з адукаванымі, „кніжнымі” людзьмі. Пэўную ролю, відаць, пачынаў адыгрываць і агеньчык уласнай творчасці, што успыхнуў таксама ў Селішчы.
Наконт гэтага Купала зазначаў: „... Першы верш напісаў у Селішчы, прысвечаны сястры ў дзень яе імянін. Верш гэты крыху, наколькі помню, сястру злаваў, бо ў ім была пэўная доля насмешкі з нагоды яе падрыхтоўкі да імянін. Пазней я пачаў больш пісаць на розныя тэмы. Але ўсё гэта выйшла ў мяне выпадкова. Я сам не верыў, што звычайныя людзі могуць пісаць вершы. Тэсрыі ніякай тады я не сустракаў > паняцця аб ёй не меў. У якім годзе пачаў? Здаецца, у 1903 або 1904. Шсаў спачатку па-польску, але неўзабаве пачаў і па-беларуску”.
Месца нараджэння першых вершаў Купалы, месца нараджэння яго як паэта сціплы фальварак на Лагойшчыне, пад Дзяніскамі Селішча. Відавочцы, а яны яшчэ жывыя, вельмі схематычна абмалёўваюць колішнюю сядзібу. Дом быў драўляны, праўда, параўнаўча вялікі. У двары мураваны склеп. Хлеў, гумно, сад. І'яшчэ... свая сажалка з карасямі...
БЯЛАРУЧЫ
„...Нарэшце, калі жылі ў Селішчы, я настаяў, каб бацька даў мне магчымасць закончыць народнае вучылішча. Праўда,у гэты час я больш ведаў, чым патрабавалася па праграме народнага вучылішча, але мне патрэбна была хоць якая-небудзь казённая паперка аб маёй адукацыі. І такім чынам правучыўся адну зіму ў Бяларучах (Мінскай губерні і павета) у настаўніка Турчыновіча. Здаў экзамен, атрымаў атэстат, які, дарэчы, недзе згубіўся і ўсё”. (3 аўтабіяграфічных пісьмаў Я. Купалы).
Бяларучы, хсць і знаходзіліся ў Мінскім павеце, але заставаліся малым, глухім і бедным паселішчам. Драўляная царква, шынок, млын і некалькі крам, тры дзесяткі хат, невялікі, таксама драўляны будынак вучылішча, які стаяў каля рэчкі?вось і ўсё мястэчка. Але затое з мясцовай уладай валасным старостам, пісарам, ураднікам і папом.
Царква стаяла высока на пагорку, і зайсці ў храм, асабліва зімой, або занесці на адпяванне нябожчыка было няпроста. І
гэтак жа з пагоркаў да невялікай плошчы, дзе стаяў помнік „цару-вызваліцелю” Аляксандру II, спускалася адзіная, цесная, брудная бяларуцкая вуліца.
Сваю назву Бяларучы атрымалі нібыта ад моцнай, а таму заўсёды пеністай белай крыніцы Белага ручая якая і цяпер выбіваецца з-пад Салаўінай гары, што зарасла лазняком і чаромхай, і паступова збягае па намытым пясчаным рэчышчы ў Вячу. Сярод пагоркаў вакол мястэчка адну гару у адрозненне ад суседніх бязлесную, аголеную называюць Замкавай. І сапраўды, на яе схілах і цяпер яшчэ можна распазнаць колішнюю заезджую дарогу і земляны вал з аселымі ў векавым дзірване валунамі.
Бяларучы, безумоўна, адно са старажатных паселішчаў у гэтай акаймаванай пагоркамі, зручнай для жытла пры вадзе, лугах I лесе а таксама для схову і абароны мясцовасці. Свой начатак яно, можна меркаваць, вядзе ад вартавога, яшчэ на межах Лагойска-Заслаўскага і Мшскага княстваў, паста-ўмацавання або ад узнесенага на непрыступны пагорак магнацкага „гнязда”.
Трапіўшы ў Бяларучы, Ясь Луцэвіч, канешне, пачуў пра Замкавую гару, а магчыма, і даведаўся аб якой-небудзь легендзе далёкай даўніны мястэчка і старога замка. Ва ўсякім разе юнак не мог не звярнуць увагі на пануючы над сялом высокі аголены пагорак. Ён запом'ніўся Яіму добра і, магчыма, стаў погым геаграфічным прататыпам „удзірванелага кургана” ў вядомай паэме.
Паміж пустак, балот беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, Удзірванелы курган векавечны...
Між іншым, і другі раздзел твора Купала пачынае з апісання кургана і яго ваколіц, дапаўняючы, расшыраючы пейзаж дэталямі, што вельмі нагадваюць мясцовасць пад Бяларучамі:
На гары на крутой, на абвітай ракой,
Лет назад таму сотня ці болей.
Белы хорам стаяў недаступнай сцяной,
Грозна, думна глядзеў на прыволле.
У нагах у яго рассцілаўся абшар
Хвоек гонкіх і пахані чорнай,
Сонных вёсак шары, хаг амшалых, як мар, Хат з сям’ёй душ падданых, пакорных...
„Курган"
Чаму бацька аддаў Яся менавіта ў Бяларуцкае народнае вучылішча, хоць ад Селішча да Бяларуч не так ужо й блізка -
кіламетраў пятнаццаць, і няма прамой дарогі? Пэўна, нейкую ролю адыграла тое, што Луцэвічаў тут ведалі яшчэ па тым часе,' калі яны жылі ў недалёкіх Прудзішчах і, вядома, бывалі ў мястэчку. Закончыў Ясь вучылішча за адну зіму (1897 1898), жывучы ў інтэрнаце, звычайнай хатцы, што знаходзілася побач са школай. Але і пазней з тых жа Селішчаў, з Акопаў, куды пераехала маці, Купала, наведваючы сваіх сяброў у Карпілаўцы, Жукаўцы, Лысай Гары, нярэдка заязджаў і ў Бяларучы.
Падчас акупацыі ў Вялікую Айчынную вёска была спалена, уцалелі толькі дрэвы старыя ліпы, клён, каштаны на бяларуцкай вуліцы. Праўда, адбудавалася яна і хутка зноў стала цэнтрам і сельскага Савета і калгаса. Адкрыліся аддзяленне сувязі, магазін, бібліятэка, Адной з першых у акрузе, ужо на свабодным, даступным месцьі пачала працаваць новая школа-дзесяцігодка, якой Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР яшчэ ў 1945 годзе прысвоена імя Янкі Купалы. Ля ўваходу ў будынак устаноўлена памятная дошка з надпісам: „У 1897 -98 гадах у Бяларучах вучыўся Янка Купала вялікі паэт Беларусі”.
У школе ўжо гадоў дваццаць існуе музей паэта. Пачыналася ўсё з партрэта народнага песняра і некалькіх яго кніг. Цяпер пад экспазіцыю адведзены самы вялікі, лепшы клас. Сярод экспанатаў ёсць макет сціплай драўлянай пабудовы памяшкання народнага вучылішча ў канцы мінулага стагоддзя. На стэндах фатаграфіі, вытрымкі з аўтабіяграфіі паэта, прысвечаныя яго дзіцячым і юнацкім гадам, той пары, калі Луцэвічы жылі ў Бяларуцкай і суседніх Гайна-Слабодскай і Радашковіцкай валасцях. Выстаўлены літаграфіі з вядомых партрэтаў Купалы і яго бацькоў, карціны-акварэлі „Лясное возера”, „Бяларуцкая школа”. Сабрана ў музеі і своеасаблівая бібліятэка з кніг з аўтографамі пісьменнікаў, якія бывалі ў вёсцы...
Новы навучальны год у Бяларуцкай школе па традыцыі пачынаюць Купалаўскім урокам: аповедам пра дзіцяцыя гады паэта, пра недалёкія, часта добра знаёмыя вучням вёскі і хутары, па якіх вандравала сям’я Луцэвічаў, пра мясціны, дзе бываў, вучыўся ў „перадзвіжнікаў” Ясь, пра яго вучобу ў саміх Бяларучах.