• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэмле памятка дзён...  Леанід Пракопчык

    Дрэмле памятка дзён...

    Леанід Пракопчык

    Выдавец: Полымя
    Памер: 174с.
    Мінск 1991
    64.81 МБ
    „...Пасажыры былі разнастайныя: крамнікі і крамнічыхі, прапаведнікі, настаўнікі, студэнты, гімназісты, музыкі, дробныя чыноўнікі, рабіны, прадаўшчыкі ікон і крыжыкаў, прадаўшчыкі бібліі і яўрэйскіх багамолляў, папы, ксяндзы, агенты па страхаванню жыцця, па страхаванню ад пажараў, рамеснікі, ювеліры, фокуснікі і шмат, шмат іншых...”.
    А як трапна малюе аўтар ужо адышоўшыя ў нябыт, а некалі такія звычайныя на беларускіх гасцінцах корчмы:
    „...У Пасадцы былі дзве карчмы. Адна з іх вялікая са стадолай на дваццаць падарожніцкіх фур. Пры карчме была крама і шынок, у які гарэлку прывозілі бочкамі з недалёкага панскага бровара. Часта прыязджалі акцызнікі, правяралі градусы гарэлкі і бралі ў карчмара хабар. У карчму хадзілі местачковыя даведацца ў камісіянераў і пасажыраў аб тым, што дзеецца на свеце. Газет ніхто не чытаў...”.
    „...Такія карчмы-станцыі мінскі тракт (Даўгінаўскі. Л. П.) меў, бадай, праз кожныя дзесяць кіламетраў. Па гэтых карчмах камісіянерскія караваны спыняліся нанач. Тут п’янствала навакольнае сялянства. Тут аддавалі за гарэлку апошні пуд збожжа, апошні кажух. Тут ачумелыя п’яніцы біліся каламі, абдымаліся, цалаваліся ды зноў пілі ды зноў біліся... Ля карчмы заўсёды бывала „весела” галоўны тэатр, галоўнае відовішча аколіцы...”.
    Максім Багдановіч сказаў пра Бядулю: „Гэта пісьменнік з
    „Я. Купапа і 3. Бядуля ў рэдакцыі „Нашай нівы”. Фотарэпрадукйыя з карціны Я. Ціхановіча і І. Давідовіча
    душой чулай і паэтычнай”. Уладзіслава Францаўна Луцэвіч, жонка Купалы, успамінаючы першыя сустрэчы з пісьменнікам у Вільні, у рэдакцыі „Нашай нівы”, дзе ён з 1912 года працаваў разам з Купалам, аб яго творчасці, стылі пісала: „Мова Змітрака Бядулі чаравала сваёй мяккасцю і сакавітасцю, вельмі блізкая да народнай, яна адначасова была высокакультурнай мовай, здольнай выказваць самыя тонкія адчуванні... Усе мы з цікавасцю слухалі Бядулю. Асабліва цікавіліся ім Цётка і Ядвігін Ш., якія прысутнічалі пры сустрэчы...”.
    Аб сваёй літаратурнай спадчыне, аб яе вытоках сам Змітрок Бядуля сказаў: „Кожнае слова маё шчыры ўспамін убогай вёскі. Кожны радок маёй песні малюнак перажыванняў гаротнага, простага беларуса”. Той „убогай вёскай”, дзе пісьменнік чэрпаў сваю непаўторна мяккую, сакавітую народную мову, жыццёвыя ўражанні, дзе адбываліся галоўныя падзеі большасці яго твораў, быў перш за ўсё Пасадзец радзіма пісьменніка.
    5а Зак. 3792
    ^яртанне у Багданава
    Бадай, любы мастак ці майстар слова, ці музыкант, ці жывапісец можа назваць мясціны, дзе збіраліся, праламляліся яго першыя ўяўленні, успрыйманні свету, складваўся, выспяваў талент. Часцей за ўсё гэта „родны кут” краіна дзяцінства, юнацтва. Скарб тых уражанняў бясцэнны для творчай асобы, ён яе вызначальны фундамент.
    Фердынанду Рушчыцу (1870-1936J, выдатнаму жывапісцу свайго часу, якога не без падстаў лічаць сваім і беларусы, і палякі, і літоўцы, у гэтых адносінах пашанцавала. Ён нарадзіўся ў сям’і дробнапамеснага шляхціца, лад жыцця якой быў цесна звязаны з беларускімі вёскамі палявой і лясной Ашмяншчыны з яе працавітым і кемлівым сельскім жыхарствам сейбітамі, леснікамі, местачковымі рамеснікамі. Разам з тым бацька мастака быў высокаадукаваным чалавекам, сапраўдным інтэлігентам, ён мала чым нагадваў тыповага для таго часу панка-гаспадара. Валодаючы дзвюма сотнямі гектараў зямлі і лесу, млынам, сыраварняй, Рушчыц-старэйшы, як пазней і яго сын, гаспадаркай амаль не займаўся, даверыўшы яе сваякам, эканомам, а доўгія гады служыў чыноўнікам-казначэем у Лібаве, Маскве, Мінску. Захапляўся тэатрам, сабраў у Багданаве багатую бібліятэку, якую Рушчыц-малодшы павялічыў да некалькіх тысяч тамоў, набываючы рэдкія і дарагія выданні па гісторыі і этнаграфіі, кнігі рускіх, польскіх, французскіх класікаў, а таксама альбомы рэпрадукцый з любімых ім твораў жывапісу, графікі.
    Маёнтак Багданава, які перайшоў да Фердынанда ад бацькі, быў родавым, вотчынным, што пацвярджаюць старадаўнія помнікі на сямейных могілках, дзе даты нараджэння Рушчыцаў, продкаў мастака, пазначаны нават пачаткам ХУШ стагоддзя. Хоць дома Рушчыцы звычайна карысталіся польскай мовай, але Фердынанд адзначаў сваё паходжанне менавіта ад беларускай шляхты і ведаў, што толькі недзе ў канцы ХУП стагоддзя яго продкі прынялі каталіцтва, з якім пастунова прыйшла польская мова, польская культура.
    Галоўная сядзіба размяшчалася каля старой дарогі, што
    агінала сінія адгор’і Налібоцкай пушчы і лугавую даліну ракі Альшанкі, перагароджанай у некалькіх месцах плацінамі пад млыны. Мшскі тракт падыходзіў сюды ад Валожына і Вішнева і далей, праз Дзесятнікі, вёў у старажытныя Гальшаны, а адтуль на Ашмяны і Вільню. Унізе па абодва бакі гасцінца туліліся хаты Багданава. Як згадваў жывапісец, вёска і старая дзедава сядзіба былі для яго не толькі кроўна роднымі, але менавіта гэты куток беларускай зямлі стаў тым адзіным, дзе склаліся першыя адчуванні радзімы. Тут ён усвядоміў сябе мастаком, тут адчуў творчую сілу, тут стварыў свае лепшыя палотны. 1 куды б не кідаў яго лёс, а Рушчыц жыў у Пецярбургу, Варшаве, Кракаве і Вільні, ездзіў у Італію, Берлін, Парыж, на Балтыку, заўсёды цягнула дамоў, у Багданава.
    Першымі гарадамі, куды Фердынанд прыязджаў з бацькам, былі Вільня, Мінск. Кемлівы, старанны юнак паступіў у Мінскую гімназію і закончыў яе з залатым медалём. Тут пад кіраўніцтвам вопытнага настаўніка, выхаванца Пецярбургскай акадэміі мастацтва К. Я. Ермакова, якога з удзячнасцю ўспамінаў усё жыццё, Рушчыц упершыню захапіўся жывапісам, адчуў радасць творчасці. Але яшчэ, мабыць, не быў упэўнены, ш яго прызначэнне мастацтва, і таму пайшоў спачатку на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Аднак праз два гады перавёўся вольным слухачом у Акадэмію мастацтва, a праз год зрабіў канчатковы выбар стаў акадэмістам.
    Здольнага навучэнца заўважылі, яго настаўнікамі сталі майстры рускага рэалістычнага жывапісу І. Шышкін і А. Куінджы. Мастак усё жыццё вёў дзённік, які зберагла яго старэйшая дачка Яніна Рушчыц, вядомы польскі мастацтвазнавец, аўтар амаль усіх, што выходзяць у Польшчы, каталогаў, артыкулаў, прысвечаных творчасці, педагагічнай і асветніцкай дзейнасці свайго бацькі. Аб значэнні, якое Рушчыц прыдаваў сваім педагогам у Акадэміі мастацтва, гавораць хоць бы вось гэтыя ўрыўкі з таго дзённіка:
    „27.Х.1894 года. Мяркую, што Шышкін спецыяльна заехаў параіцца з Куінджы наконт каляровай танальнасці ў маіх карцінах. Я быў задаволены гэтым паведамленнем. Што б яны не сказалі, ці добра ці дрэнна, але нарэшце ёсць нехта з гэтых недасягальных прафесараў, хто'цікавіцца маім талентам...
    Шышкін быў у мяне даволі доўга... Ведаю, што ён гаворыць праўда. Але мучыць мяне іншае не магу выказаць усяго, што ў сабе адчуваю. Мяне яшчэ не пазналі настолькі, каб не баяцца памыліцца адносна майго таленту. Ведаю, Шышкін мяне паважае, але таксама ведаю яшчэ не ацаніў у жывапісе. Няўжо ніколі не зразумеюць, што магу даць нешта новае ў мастацтве! Няўжо гэтага не відаць у маіх творах. Адчуваю, што маю дараванне...”
    „Ля касцёла”. Фотарэпрадукцыя з карціны Ф. Рушчыца
    Дыплом Пецярбургскай Акадэміі мастацтва Фердынанд Рушчыц атрымаў у 1897 годзе за карціны „Вячэрняя зорка” і „Вясна”. Апошнюю адразу набыў для сваёй галерэі Пётр Траццякоў. А праз два гады жывапісец перавёз у Пецярбург палотны „Балада”, „Зямля” і прыняў удзел у выстаўцы „Свет мастацтва”, a таксама ў „Веснавой выстаўцы” ў Акадэміі.
    Поўны сіл, смелых парыванняў, малады мастак за пяць гадоў (з 1898 па 1902) напісаў каля двух дзесяткаў сваіх лепшых твораў (праўда, да многіх з іх ён пачаў цэліцца рабіў эцюды яшчэ ў акадэміі). У іх ліку эпічная „Зямля”, „Балада”, „Млын ноччу”, „Мінск зімой”, „Стары млын”, „Каля касцёла”, „У людзі”, „Мост зімой”, „Эмігранты”. Амаль ва ўсіх карцінах матывы роднага кута, багацейшы ўсплёск устойлівых, назапашаных з дзяцінства ўражанняў. „Багданаўскія” палотны прынеслі Рушчыцу вядомасць, іх адзначаў нават І. Рэпін.
    У тыя гады мастак з Беларусі завязвае сяброўства з В. Пурвітам, А. Рылавым, М. Рэрыхам, М. Чурлёнісам яны таксама займаліся ў майстэрні А. Куінджы. Усе мелі агульныя погляды на жывапіс, мастацтва, у нечым і агульную манеру пісьма. Гэта былі прадстаўнікі новага напрамку. Застаючыся вернымі сваім настаўнікам-рэалістам, яны даволі моцна адчувалі на сабе ўплыў імпрэсіянізму (палітра твораў эмацыянальна-каларытная, багатая, яркія фарбы). У той жа час кожны з плеяды гэтых выдатных майстроў вылучаўся сваёй непаўторнай індывідуальнасцю. Так, у творчасці Рушчыца на працягу ўсяго жыцця будуць прыкметны ўздзеянні віленскай, беларускай народнай школ, польскага мастацтва.
    Жывапісец доўга, упарта вучыўся ў выдатных, паважаных ім майстроў пэндзля. І, відаць, адчуўшы, што і сам можа нешта перадаць маладым, хутка пасля заканчэння акадэміі заняўся выкладчыцкай дзейнасцю. Спачатку працаваў у школе прыгожых мастацтваў у Варшаве, потым яго запрасілі на пасаду прафесара ў Кракаўскую мастацкую акадэмію, затым на працягу трыццаці гадоў (да канчатковага пераезду ў 1932 годзе ў Багданава) узначальваў кафедру прыгожых мастацтваў у Віленскім універсітэце. Яго навучэнцамі сталі такія самабытныя беларускія мастакі, як Язэп Драздовіч, Пятро Сергіевіч, Язэп Горыд.
    ...Маёй правадніцай па колішняй сядзібе Рушчыцаў была старэнькая, але яшчэ з лёгкай паходкай, спрытная мясцовая жанчына Марыя Іосіфаўна Есянчак. Як высветлілася, недзе яшчэ ў 1920 годзе жонка Фердынанда „пані Ганна”, пачуўшы аб нялёгкім жыцці дзяўчынкі-сіраты з Багданава, узяла яе да сябе на службу. Марыя Іосіфаўна прарабіла ў маёнтку трыццаць гадоў, вяла па дому, куды летам збіралася немалая сям’я (Рушчыцы мелі шасцёра дзяцей), ды амаль заўжды хто-небудзь гасцяваў, усю гаспадарку, была, як у той час называлі, ахмістрыняй.
    Прыблізна з сярэдзіны Багданава брукаваная дарога-алея, абсаджаная бярозамі, вядзе ўгару, да сядзібы Рушчыцаў. Вакол прастора пагоркавых палёў. Лес адсюль далекавата, таму
    месца былога котлішча перш за ўсё выдзяляюць адзінокія, разрозненыя, здаецца, выпадкова сюды трапіўшыя дрэвы. Іх стогадовых, таўшчынёй у абхват і больш засталося дзесяткі тры-чатыры. Гэта магутныя караністыя дубы і ўсё яшчэ стромкія клёны. А над ручаём, які перасякае сядзібу, стаіць некалькі закаваных у чорную кару высокіх гладкастволых вольхаў. На адной з іх відаць старое, шматслойнае, падобнае на стажок сена, буслінае гняздо.