Дрэмле памятка дзён...  Леанід Пракопчык

Дрэмле памятка дзён...

Леанід Пракопчык
Выдавец: Полымя
Памер: 174с.
Мінск 1991
64.81 МБ
...Балаголаў ужо не было і толькі невялікую пад Мінскам частку Даўгінаўскага гасцінца „ахоплівалі” маршрутныя аўтобусы, таму я вырашыў ісці пешшу. Вядома ж, хацелася нетаропка разгледзець стары тракт, яго наваколле, больш адчуць сябе ў тым часе. (Дарэчы, некалі і фурманы-балаголы і іх седакі, асабліва папутный, значную частку гарыстай дарогі, якой з’яўляўся гэты шлях, праходзілі побач з гружонай фурай таксама пешшу шкадавалі коней.) Тракт тады мяне сапраўды ўразіў: асфальт ляжаў толькі на першых ад Мінска дваццаці кіламетрах да Лускава, астатнія восемдзесят, за Даўгінавам, цягнуўся той жа спрадвечны балаголаўскі пясчаны і гліністы, прарэзаны каляінамі, у калдобінах і лужынах гасцінец. Абапал яго рэдкія, глухія вёсачкі, там-сям палі, затое скрозь зараснікі алешніку, месцамі лясы, часцей хваёвыя.
3. Бядуля ў маладосці
Запусценне, адзічанне старога шляху мела пэўныя прычыны, У 1921 годзе яго перарэзала за Віліяй, перад Каменам, дзяржаўная граніца з Польшчай, потым пачалося знішчэнве хутароў, на якіх у гэтых гарыстых, лясных мясцінах з невялікімі латкамі палёў жыла значная частка насельніцтва. У Вялікую Айчынную вайну амаль уся Лагойшчына стала партызанскай зонай. Падчас блакады фашысты спалілі частку вёсак і, між іншым, разбурылі на Даўгінаўскім гасцінцы ўсе масты.
Значныя тэрыторыі ў Лагсйскім і колішнім ІІлешчаніцкім раёнах проста ператварыліся ў абязлюдзеўшую, парослую кустоўем пустыню.
І вось я зноў трапіў у прыдарожную вёску Пасадзец. Сюды з Мінска цяпер штодзённа ідзе прамы аўтобус. Мясцовыя жыхары нават жартуюць: аўтобусаў у нас зараз як у Мінску. Сапраўды, яшчэ не так даўно ўсё было інакш, цяпер жа ў паселішча можна дабрацца не толькі „мінскім”, але і асобнымі аўтобусамі з Лагойска, а таксама з Плешчаніц. Прычыны такіх відавочных змен, ажыўлення краю розныя. 3 боку сталіцы каля тракта паўсталі і працягваюць будавацца дачныя пасёлкі. Тут Даўгінаўскі шлях даўно заасфальтаваны і па ім, асабліва ў суботу і нядзелю, штогадзіны бяжыць аўтобус. Далей раскінуліся вялікія „перспектыўныя” вёскі Дзяніскі, Крэмянец, за імі, на поўнач, ляжань лясныя абшары, пушча.
У Пасадзец мяне прывяло нясцерпнае жаданне наведаць на радзіме славутага майстра слова, класіка беларускай літаратуры, паплечніка і сябра Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Ядвігіна Ш. Змітрака Бядулі яго літаратурна-мемарыяльны музей.
Падчас вайны вёску напаткаў лёс многіх лясных, „партызанскіх” паселішчаў амаль усю яе спляжыў агонь. He стала хаткі, у якой нарадзіўся Самуіл Плаўнік (сапраўднае імя пісьменніка), згарэў дом, дзе пазней жылі яго бацькі. Таму музей Змітрака Бядулі знаходзіцца ў мясцовай школе. Будынак узведзены адразу пасля вайны драўляны, амаль квадратвы, стаіць на ўзгорку, у глыбіні двара, на якім відаць некалькі ўжо немаладых яблынь. На пярэдняй сцяне, каля вугла замацавана мемарыяльная дошка з надпісам: „У вёсцы Пасадзец 6.мая 1886 года (23 красавіка па старому стылю) нарадзіўся выдатны беларускі пісьменнік Змітрок Бядуля. Тут ён правёў дзіцячыя і юнацкія гады і пачаў сваю літаратурную дзейнасць”. А на звычайнай шыльдзе „Пасадзецкая няпоўная сярэдняя школа” ёсць ганаровы дадатак: імя Змітрака Бядулі.
У самой школе чыста і цёпла (быў зімой, у студзені). Але адразу непрыемна ўразіла „ўпрыгожанне” столі і часткова сцен яны выкладзены белай з разнымі ўзорамі гіпсавай пліткай. Даніна зараз пагалоўнаму захапленню дырэктароў сельскіх школ чым мы горш за іншых! гіпсоўкай. 3 часам, безумоўна, зразумеюць, што такая шалёўка столі, сцен негігіенічная, і потым дзе ж густ? Можна апраўдаць такое аздабленне падземнага пераходу ці вакзальных памяшканняў, але толькі не школы, дзе ўмовьгпавінны быць набліжаны да звычайных, хатніх. Чаму б, калі ёсць сродкі дый жаданне, не абабіць панелі, столь звычайнай дошчачкай, дрэва ж лічыцца на Беларусі традыцыйным будаўнічым матэрыялам. Яго прырод-
ная фактура прыгожая, цёплая, да таго ж зверху можна пацягнуць лакам. Але шыкоўнасці ў Пасадзецкай школе, відаць, прыдаюць значную ўвагу вокны ў класах уіірыгожаны доўгімі, да самай падлогі цюлевымі фіранкамі...
А вось музей 'пісьменніка на радзіме такая магчымасць выкарыстаць яго з мэтай выхавання вучняў, у літаратурнаэстэтычных мэтах, чым здавалася 5, перш за ўсё і павінна вылучацца невялікая вясковая школа вельмі ўбогі. На сценах класа літаратуры вывешаны тры сціплыя, адразу відаць, самаробныя стэнды з вядомымі, галоўным чынам з падручнікаў, фотаздымкамі самога Змітрака Бядулі і пісьменнікаў, яго сучаснікаў, сяброў, з цытатамі з твораў, ілюстрацыя.мі да абразка „Пяць лыжак заціркі”. Прытым здаецца, гэта ўсё тыя ж самыя стэнды, што віселі тут і пятнаццаць гадоў назад. A нядаўна ж адзначалася стагоддзе з дня нараджэння празаіка! У шафе ляжаць кнігі з аўтографамі літаратараў, якія бывалі ў Пасадцы, у школе, а таксама выданні Змітрака Бядулі з надпісамі яго брата Мацвея, жонкі апошняга і сына. У дзвюх старых папках захоўваюцца астатнія экспанаты музея і архіў, у тым ліку дакумент, які варта было б паказаць. Змест яго наступны: „Савет Міністраў БССР, пастанова № 2147, 4 снежня 1946 года, горад Мінск. Аб мерапрыемствах у сувязі з 50-годдзем з дня смерці вядомага беларускага празаіка Змітрака Бядулі. Савет Міністраў пастаяавіў: прысвоіць імя Змітрака Бядулі сярэдняй школе мястэчка Пасадзец Плешчаніцкага раёна, дзе доўгі час жыў пісьменнік.
Старшыня Савета Міністраў БССР П. Панамарэнка”.
Гэта ўжо гісторыя. Безумоўна, можна адшукаць для экспазіцыі здымкі вяскоўцаў знаёмых, сяброў Бядулі, цікавыя рэчы таго часу. Дзед пісьменніка, напрыклад, працаваў меднікам і кавалём, а маці яго шыла жаночыя каптуры (ёсць у Бядулі і абразчык „Каптурніца”). Так што медная конаўка, коўшык, дый адшуканы недзе ў старым куфры каптурык толькі б абагацілі калекцыю, так сказаць, матэрыялізавалі яе. Варта б знайсці фотаздымкі даваеннага ці нават дарэвалюцыйнага Даўгінава, дзе ў хедары пачатковай яўрэйскай школе, a потым пэўны час у ешыбоце школе рабінаў, вучыўся Самуіл Плаўнік. Між іншым, у паселішчы захавалася масіўная пабудова з чырвонай цэглы — каркас адной з тых школ.
Адзіны, можна лічыць, прыстойны экспанат і ўпрыгожанне музея выкананы скульптарам Заірам Азгурам бюст маладога Змітрака Бядулі, які, здаецца, добра, шчыра ўсміхаецца дзецям. He аказалася на гэты раз (а раней былі) запісаных у свой час вучнямі каштоўных успамінаў пра яго сяброў юнацтва, таварышаў па рабоце на лесанарыхтоўках, на сплаве Пятра Трафімавіча Анкуды, жыхара суседняй вёскі Рэпішча, і адна-
годка пісьменніка, ураджэнца Пасадца Станіслава Іосіфавіча Гярко. Меліся тут і даволі арыгінальныя ілюстрацыі да твораў Бядулі, яго біяграфіі, створаныя па ініцыятыве колішняга дырэктара школы К. С. Зянькевіча (сцэны па бядулеўскіх сюжэтах спецыяльна для фотаздымкаў разыгрывалі вучні). Напрыклад, такая: паблізу цёмнага лесу пасуцца коні, дагарае вогнішча, а каля яго бачны постаці задрамаўшых пастухоў сюжэт з вядомага абразка „Пяюць начлежнікі”. Памятаюцца фатаграфіі знакамітай Паненскай горкі месца традыцыйных збораў і гульняў моладзі ў часы, калі тут жыў пісьменнік, і старога Даўгінаўскага тракту.
Як зараз выглядае Пасадзец, што засталося тут з даваеннай пары? Вёска, якая павялічылася, прыблізна ў тры разы, па-ранейшаму цягнецца ўздоўж Даўгінаўскага гасцінца. Хаты звычайныя для сучаснай сельскай Міншчыны. Свае, уласныя, маюць неблагі выгляд, ашалёваныя, пафарбаваныя. У дварах хлявы, і хлявушкі (гаспадары трымаюць жывёлу), ёсць сады. Трапляюцца і фінскія домікі, абкладзеныя цэглай, відаць, калгасныя кватэры. А з даваенных пабудоў зберагліся толькі тры ці чатыры хаты з пачарнелых бярвенняў. Над ўсёй вёскай пануе круглая, парослая некалькімі старымі, скрыўленымі хвойкамі Паненская гара.
„...Калі над зубчатымі грэбнямі лясоў разгульвалі вятры, хаты маленькага мястэчка Пасадзец былі аглушаны гулам лясоў, нібы шумам своеасаблівых вадападаў”, піша Бядуля ў аповесці „У дрымучых лясах”. Да Знакамітых плешчаніцкіх лясоў, адкуль гонкія хвойкі і яліны тралявалі, звозілі на берагі Дзвінасы і сплаўлялі па ёй у Вілію, пэўны час меў самыя прамыя адносіны і малады канторшчык лесараспрацоўкі Самуіл Плаўнік. Цяпер той лес значна парадзеў дый адступіў ад паселішча. Але на поўдзень ад вёскі, абапал Даўгінаўскага гасцінца, чысты хвойнік так і цягнецца кіламетрамі. Суцэльная сінь яго стаіць і на ўсходнім гарызонце. „Сталых” дрэў тут нямнога усё яшчэ адчуваецца значны звод лясоў на будоўлі ў пасляваенны час: давалі ўсім, хто пагарэў, пацярпеў, адпраўлялі на Мінск. Аднак мясціна гэтая як была, так і застаецца лясной, хоць мала ўжо гаманлівых бядулеўскіх хвойнікаў, а ў большасці маладняк, які сёння займае ў краі, відаць, больш за палову тэрыторыі.
Цікавы факт: зараз ні самі пасадцы, ні суседзі не называюць паселішча, як у былыя часы, мястэчкам. Хоць у пачатку нашага стагоддзя тут і стаяла хат дваццаць (праўда, меліся два млыны, карчма і кузня, дзе працаваў меднікам і кавалём дзед пісьменніка), Пасадзец лічыўся мястэчкам. Відаць, пры старадаўнім бойкім гасцінцы яно і склалася як паселішча рамеснікаў і гандляроў, аб чым сведчыць яго назва. (Пасад так у
феадальных гарадках звычайна менавалася месца, дзе жыў рамесніцкі, гандлярскі люд.)
Але ўявіць гэтую ў нечым тыповую, у нечым непаўторную мясціну ў лясной глушы лепш за ўсё дазваляе сваім мастацкім словам сам Змітрок Бядуля. Мала хто з беларускіх пісьменнікаў пакінуў больш праўдзівае, больш пранікнёналірычнае апісанне роднага кутка. Высокамастацкія, вобразныя малюнкі дае Бядуля ў „У дрымучых лясах”.
„Праз Пасадзец праходзіў стары тракт на Мінск. Гэта надавала маленькаму мястэчку вялікае ажыўленне. Дзень у дзень праязджалі і спыняліся ў пасадзецкіх корчмах дзесяткі фурманак. 3 самых аддаленых вёсак Віленшчыны ездзілі ў Мінск караваны з ільном, збожжам, скурай, мясам, маслам, шчэццю, мёдам, пянькой, пушнінай, птушкай, яйкамі ды іншымі сельскагаспадарчымі прадуктамі. 3 Мінска везлі для крамнікаў дзесяткаў мястэчак мануфактуру, галантарэю, бакалею, скабяныя ды іншыя тавары... Па дарозе у Мінск камісіянеры бралі пасажыраў, або, як яны самі называлі?седакоў, іншых шляхоў зносін з Мінскам не было”.
А вось і прафесійны, сацыяльны склад седакоў, дарэчы, пэўная карцінка грамадства канца XIX пачатку XX стагоддзя.