Дрэмле памятка дзён...
Леанід Пракопчык
Выдавец: Полымя
Памер: 174с.
Мінск 1991
Шапэн вельмі добра ставіўся да творчасці свайго таленавітага вучня і па яго настойлівай просьбе Орда ў 1838 годзе ўключыў некалькі сваіх фартэпіянных п’ес у выпушчаны Шапэнам „Альбом твораў польскіх кампазітараў”. Праз дзесяць гадоў „Альбом” пабачыў свет у Парыжы, а ў 1882 годзе (за год да смерці) Напалеон Орда ўсё ж выдаў, ужо ў Варшаве, нотныя запісы дванаццаці сваіх паланезаў і некалькі песень на словы Станіслава Вітвіцкага і Адама Плуга.
Орда беражна захоўваў, ведаў на памяць апошнія пісьмы рана пайшоўшага з жыцця блізкага яму чалавека, усяму свету вядомага кампазітара.
„Студзень, 1849 год.
Жыццё маё!
3 таго часу, як мы не бачыліся, я зрабіўёя вельмі хворы, сёння мне хацелася б пабываць у вас, але я яшчэ не ў стане. Заўтра пайду на італьянцаў.
Знайдзі мне, як бы гэта ні было цяжка, два месцы зробіш добрую справу.
Твой стары сябар Ш.”.
За два месяцы да смерці ПІапэн пісаў:
„Іііапо, ліпень, 1849 год.
Мой мілы, паспяшайся дзеля нашай старой дружбы. (Размова ідзе пра продаж старога гадзінніка. Л. П.) Бог за гэта выпесціць табе выдатнага хлопца літвіна (Орда меў сына Вітольда. Л. П.), а пані Ордзе дасць сто гадоў здароўя. Пакуль засведчы ёй, калі ласка, маю павагу.
Абдымаю цябе слабей, чым раней, але з ранейшай сардэчнасцю.
ТвойШ.”.
...У далёкім Парыжы лёс звёў Орду таксама і з Адамам Міцкевічам. Паміж імі склаліся сяброўскія адносіны, тым больш, што абодва літвіны вучыліся ў адной „альма-матэр” Віленскім універсітэце. Міцкевіч часта выступаў з паэтычнымі імправізацыямі перад палякамі-змігрантамі ў літаратурных салонах і яго чытанні неаднойчы суправаджаў ігрой на фартэпіяна Орда.
Дасягнуўшы высокага майстэрства як піяніст, Орда адначасова карыстаўся вядомасцю і як адзін з лепшых у Парыжы, аб чым паведамлялі даведнікі і энцыклапедыі таго часу, выкладчыкаў музыкі. Напэўна, тыя заняткі сталі потым адной з крыніц яго параўнаўча бязбеднага існавання. Пераканаўчы.м сведчаннем таго, што кампазітар распрацаваў сваю тэорыю, школу выкладання музыкі, з’явілася выдадзеная ў 1873 годзе ў Варшаве кніга „Граматыка музыкі”, у якой ён абагульніў
уласны трыццацігадовы вопыт навучання ігры на фартэпіяна. Доўгія гады „Граматыка” лічылася адным з лепшых дапаможнікаў для выкладчыкаў музыкі і падручнікам для вучняў. Гэту фундаментальную працу каля трохсот старонак, шмат нотных дадаткаў аўтар прысвяціў свайму земляку, ураджэнцу Міншчыны, Станіславу Манюшку. Апошні наконт кнігі пісаў:
„3 асалодай чытаў работу аб гармоніі, пераказ якой мне здаецца найбольш поўным і разумным. Збянтэжаны дабрынёй Орды, што прысвяціў мне такую дастойную кнігу...”.
Усё сваё доўгае жыццё Орда заставаўся выдатным музыкантам-выканаўцам. Пісьменнік Адам Плуг, які ведаў яго ўжо ў сталым узросце, згадваў, што і ў 70 гадоў ён з натхненнем музыцыраваў і заўсёды з ахвотай прымаў удзел у дабрачынных канцэртах.
Пра папулярнасць і аўтарытэт Орды ў музычных і тэатральных колах сведчыць такі факт: у 1843 годзе Таварыства акцыянераў італьянскай оперы ў Парыжы аднаго з самых вядомых музычных тэатраў Еўропы прапанавала яму пасаду дырэктара. Орда згадзіўся, бо прапанова сталася вельмі дарэчы: ён нядаўна жаніўся на Ірыне Богле, і мець пастаянны заработак сямейнаму чалавеку было пажадана. Але, на жаль, папрацаваць кіраўніком оперы яму давялося ўсяго адзін сезон з-за рознагалосся паміж членамі праўлення тэатр праз некалькі месяцаў зачынілі. .
Час несправядліва распарадзіўся спадчынай Орды-кампазітара: значная частка яго музычных твораў згубілася, а тыя лічаныя, што захаваліся, некалькі паланезаў, песні не выконваюцца. Хоць яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя іх добра прымала патрабавапьная парыжская публіка і аматары музыкі. У канцы XIX стагоддзя музыканта і кампазітара Орду ведалі, высока цанілі ў Варшаве.
Як жа развіваўся другі бок таленту гэтага ад прыроды адоранага чалавека мастацкі, наколькі ён быў плённым? Жывапісцам у прамым значэнні слова Орда не стаў. Але затое пад уплывам свайго настаўніка П’ера Жырара ён дасканала авалодаў тэхнікай, майстэрствам рысавалылчыка, яго таксама захапіў жанр архітэктурных пейзажаў. І тут зноў праявілася асаблівасць яго натуры дапытлівасць і шырыня інтарэсаў, жаданне падзяліцца ўражаннямі аб убачаным і перш за ўсё перадаваць мінулае і сённяшняе мясцін, дзе пабываў, праз замалёўкі гістарычных і культурных помнікаў.
Орда стаў мастаком-вандроўвікам, мастаком-пілігрымам, яшчэ жывучы ў Парыжы. Са сваёй першай экспедыцыі па Іспаніі, якую зрабіў у 1840 годзе, закончыўшы кўрс у Жырара, ён прывёз дзесяткі малюнкаў і акварэлей, напісаных на вуліцах
старых гарадоў, замалёўкі руін на фоне аліўкавых гаёў, палацаў, пастаялых двароў. Гэтыя творы, дзе захавалася даку^іентальная дакладнасць аб’екта і па-майстэрску перадаваўся настрой, пазнаваўся край, атрымалі высокую ацэнку. Адно з выдавецтваў (саліднае) прапанавала мастаку рабіць да турыстычных даведнікаў папкі ілюстраваных дадаткаў. Па дамоўленасці, атрымліваючы ад выдавецтва заданні, Орда аб’ехаў літаральна паў-Еўропы, пры тым яго экспедыцыі працягваліся па году, два. Ён пабываў у Англіі, Шатландыі, Галандыі, Партугаліі, Алжыры, Скандынаўскіх краінах, прывёз адтуль дзесяткі, сотні архітэктурных пейзажаў...
Парыжскае жыццё Напалеона Орды было не бяздзейсным існаваннем эмігранта: ён змог вучыцца, увайсці ў мастацкае інтэлектуальнае асяроддзе сталіцы, знайшоў прымяненне свайму таленту і здольнасцям. Здавалася б, склаўся творчы інтэлігент, які за дзесяць, дваццаць гадоў мог бы ўжо і страціць духоўную сувязь з радзімай, са сваім рэвалюцыйным мінулым. Але не: у душы яго ўвесь гэты доўгі час жыла, магчыма, схаваная ад блізкіх, вялікая мара вярнуцца дамоў, на бацькаўшчыну. Ён не рабіў спроб тайна прабрацца ў Варшаву, у любую сэрцу Вільню, бо ведаў, што рэвалюцыйнае мінулае рускі цар не даруе палякам, і яго, калі з’явіцца на радзіме, спасцігне лёс землякоў, таварышаў-інсургентаў ссылка ў Сібір.
Неўзабаве на расійскі прастол прыйшоў новы імператар Аляксандр 11, у гонар чаго ў 1856 годзе была аб’яўлена амністыя і для паўстанцаў 1831 года. Тады Орда вярнуўся ў родны край. У дарагіх сэрцу Варацэвічах ён не быў дваццаць пяць гадоў! Бацькоўскі маёнтак даўно канфіскаваны, прададзены, аднак Ордзе знайшлося месцад ён некаторы час жыў там і нават спрабаваў адкрыць невялічкі заводзік па вытворчасці сельгасінвентару і сельгасмашын. Задума не атрымалася, толькі дарэмна затраціў грошы. Аднак Орда не падаў духам галоўным для сябе лічыў тое, што прыехаў на радзіму. Ён змяніў некалькі месцаў, наймаючыся рэпетытарам, але асаблівай стараннасці нідзе не праяўляў яго ўжо захапіла ідэя стварыць галерэю архітэктурных пейзажаў краю. Вопыт, навык ёсць, але адна справа рабіць замалёўкі французскіх замкаў і галандскіх фермаў, і зусім іншая помнікаў, адзначаных падзеямі сваёй гісторыі, родных мясцін знакамітых асоб, старых сабораў і замкаў Беларусі. І ён вырашае: ніякіх лішніх затрат на камфортнае жыццё, на адзенне. Усё павінна падпарадкавацца высакароднай мэце. Дарма, што ўжо пяцьдзесят, страчанае нагнаць павінен, перадаць дастойнае мінулае, прыгажосць і культуру роднага краю ў малюнак.
Канкрэтны план стварыць сістэматызаваныя па губернях,
гарадах серыі гістарычна-архітэктурных пейзажаў Ордзе падказаў гісторык і пісьменнік Юзаф Крашэўскі, якога мастак высока цаніў і да каго адносіўся з асаблівай павагай. Патрыятызм, гарачае жаданне служыць радзіме, выхоўваць гонар, нацыянальную годнасць у землякоў складваліся амаль адначасова. Крашэўскі таксама былы выхаванец Свіслацкай гімназіі, студэнт Віленскага універсітэта, удзельнік паўстання 1830-1831 гадоў.
Напалеон Орда больш не пакідаў свой край. Вядома, што яго жонка прыязджала ў Варацэвічы, некаторы час явы жылі ў Пінску, але яна вярнулася разам з сынам ‘у Парыж, не прыжылася францужанка на радзіме мужа. Так што Орда, можна сказаць, ахвяраваў і сям’ёй у імя мэты, у імя служэння таленту. Сын яго Вітольд меў чын капітана французскай арміі, дарэчы, як калісьці бацька, удзельнічаў у франка-прускай вайне 1870-1871 гадоў і ўжо ў сталым узросце пераехаў у Польшчу.
Сам Орда жыў два гады ў Гродне, потым у Пінску, Варацэвічах. Апошняе дзесяцігоддзе пасля зкспедыцый прыязджаў з папкамі, поўнымі замалёвак, у Варшаву да сястры Гартэнзіі Скірмунтавай, у якой праводзіў зімнія месяцы. ГІамёр там у 1883 годзе ва ўзросце 76 гадоў зусім нечакана, у разгар падрыхтоўкі да выдання дзевятага альбома літаграфій са сваіх малюнкаў. Скірмунтава выканала лажаданне брата яго прах быў перавезены на радзіму ў Янаў і пахаваны ў сямейным склепе.
Праз тры гады пасля смерці Орды дачка Гартэнзіі, Канстанцыя Скірмунтава, перадала ў народны музей у Кракаве ўвесь збор архітэктурных пейзажаў мастака, што захоўваўся ў яе 977 малюнкаў і акварэлей вынік саракагадовай (з 1840 па 1880 год) натхнёнай працы, штогадовых падарожжаў.
Аднак гэта не ўся творчая спадчына жывапісца па натуры чалавек добры, шчодры, ён раздарыў, раздаў нямала сваіх работ сябрам і знаёмым.
Амаль сто гадоў праляжалі творы мастака ў запасніках музея не разабранымі, і толькі ў 70-ых гадах была закончана іх класіфікацыя, а ў 1977 годзе Кракаўскі музей нарэшце выдаў фундаментальную, аб’ёмную (без малога тысяча рэпрадукцый) працу „Каталог малюнкаў архітэктурных. Малюнкі Напалеона Орды”. У яго ўвайшло каля сотні пейзажаў, прывезеных мастаком з вандровак 1840-1844 гадоў па Францыі, Іспаніі, Нідэрландах, Партугаліі. Але асноўную і найбольш каштоўную частку калекцыі складалі, вядома, малюнкі і акварэлі, напісаныя пасля вяртання жывапісца на радзіму (з I860 года), у тым ліку больш як трыста змаляваныя з архітэктурных і гістарычных помнікаў у межах Беларусі: Гродзенская, Мінская, Віцебская, Магілёўская, Віленская губер.чі. Значная колькасць ма-
Вокладка аднаго з альбомаў Н. Орды
люнкаў, таксама каля трохсот, прывезена Ордам з падарожжаў па Валынскай, Кіеўскай, Ковенскай губернях.
Але калі б захаваліся толькі арыгінальныя творы Орды ў музеях, прыватных калекцыях, наўрад ці набыў бы мастак тую шырокую вядомасць, якой карыстаўся ў канцы мінулага стагоддзя. Справа ў тым, штс^ нягледзячы на ўжо сталы ўзрост, пачынаючы з 1873 года Напалеон Орда паспеў стварыць восем серый-альбомаў усяго 260 лістоў літаграфій са сваіх архітэктурных пейзажаў. Малюнкі пераводзіў на камень, друкаваў літаграфіі варшаўскі мастак Алаіз Місгровіч і там жа ў Варшаве на працягу дзесяці гадоў яны выдаваліся ў майстэрні Максімільяна Фаянса і ўсе на сродкі самога Орды.