• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэмле памятка дзён...  Леанід Пракопчык

    Дрэмле памятка дзён...

    Леанід Пракопчык

    Выдавец: Полымя
    Памер: 174с.
    Мінск 1991
    64.81 МБ
    драўляныя, пабеленыя) порцік, амаль абавязковы ў такога тыпу пабудовах канца ХУШ пачатку XIX стагоддзя. Дах высокі, калісьці быў вальмавы, з пераломам гэта павялічвала аб’ём будынка, прыдавала яму ўрачыстасць і пакрываўся, відаць, гонтай, а пазней чарапіцай. Зараз тут змрочна-шэры шыфер. І ўсё ж „азёрны” фасад, арыентаваны на Дворнае возера, якое раскінулася ўнізе пад крутым спускам, больш прыгожы і ўнушальны, чым парадны. На ўхіле ледзь не цалкам праступае каменна-цагляны цокальны паверх, а пасярэдзіне яго арачная галерэя з чатырма праёмамі. Ад кветнікаў, што цягнуцца па спуску да возера, наверх на балкон-галерэю вядуць дзве бакавыя лесвіцы, складзеныя з магутных гранітных прыступкаў. Унутраная планіроўка дома строга сіметрычная: ад прамавугольнай залы ў цэнтры направа і налева адыходзяць амфілады невялікіх звязаных калідорамі пакояў. Па прынятых характарыстыках, Відзылаўчынская сядзіба ўяўляе сабой прыклад мясцовай інтэрпрэтацыі стылю класіцызму ў архітэктуры фальваркаў.
    Пейзажны парк займае плошчу ў пяць гектараў. Прамых алей тут няма, да возера і старога шляху Відзы Вільня бягуць звілістыя сцяжынкі. Дрэвы пасаджаны групамі „букет” старых серабрыстых таполяў змяняецца круглай альтанкай са стогадовых ліп, а побач сцяной стаяць елкі. Трапляюцца прасторныя „сонечныя” лужкі з адным магутным дубам або прыгажуном-клёнам пасярэдзіне. Захаваліся і дрэвы рэдкіх відаў: елка калючая блакітная, клёны вастралісты і прырэчны, дубы скальны і чырвоны і інш.
    Падобных у значнай ступені ўцалелых фальваркаў, заснаваных і абжытых яшчэ ў ХУШ пачатку XIX стагоддзя, на тэрыторыі Беларусі амаль не засталося. А між іншым, менавіта ў іх жыла дробная і сярэдняя беларуская шляхта найбольш адукаваная, дзейсная праслойка грамадства, якая, праўда, да пачатку XIX стагоддзя ці не ўся прыняла каталіцкую веру і польскую культуру. Таму Відзы Лаўчынскія ў многім яшчэ натуральны, а таму і асабліва каштоўны ўзор беларускага шляхецкага фальварка, помнік сядзібна-паркавай архітэктуры. Аднак несумненная вартасць гэтага дома ў тым, што тут большую частку жыцця правёў вядомы грамадскі дзеяч-дэмакрат, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года, бліжэйшы сябар і паплечнік Тадэвуша Касцюшкі Тамаш Ваўжэцкі.
    Род яго старадаўні, знаны яшчэ з ХУІ стагодпзя. Відзы Лаўчынскія ў канцы ХУІІ стагоддзя набыў АўгустВаўжэцкі. 3 таго часу прадстаўнікі гэтага роду пастаянна займалі розныя адміністрацыйныя пасады ў Браслаўскім павеце. Аляксандр Ваўжэцкі быў паслом ад павета на Вялікім сейме, і тая ж пасада перайшла да яго малодшага, трэцяга сына Тамаша.
    Тамаш нарадзіўся ў 1753 годзе, атрымаў добрую адукацыю: вучыўся ў”Шльні, а потым, відаць, і за мяжой, аб чым у немалой ступені сведчыць яго прыхільнасць да поглядаў французскіх асветнікаў, уласны дэмакратызм, ды і самы непасрэдны ўдзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні.
    Амаль да саракагадовага ўзросту Тамаш Ваўжэцкі, хоць і з’яўляўся ўжо дэпутатам сейма, нічым асабліва не вылучаўся і толькі сярод бліжэйшых сяброў быў вядомы сваёй праматой, сумленнасцю, патрыятызмам, выказваннямі за выхаванне і падтрымку нацыянальнай годнасці як у шляхты, так і ў мяшчан, сялян. Але вось у 1791 годзе адно за адным прагучау лі і адразу прыцягнулі да сябе ўвагу ў палітычных колах яго два выступленні на Вялікім сейме 30 сакавіка, калі Ваўжэцкі абгрунтаваў неабходнасць мець гарантыі палітычных правоў такой значнай частцы насельніцтва Рэчы Паспалітай, як мяшчанства (асноўныя жыхары тагачасных мястэчак і гарадоў), і 14 мая, дзе ён горача падтрымаў вядомую Канстытуцыю 3 мая, адну з першых на Еўрапейскім кантыненце, што расшырала правы мяшчан. Згодна з ёю ў склад сейма ўводзіўся 21 гарадскі ўпаўнаважаны з дарадчым голасам і крыху стрымлівалася феадальная анархія аб’яўлялася прававая і дзяржаўная апека над прыгоннымі сялянамі. Акрамя таго, Канстытуцыя ліквідавала выбарнасць каралёў, адхіляла „ліберум вета” і, адмяніўшы унію, аб’яўляла аб уз’яднанні Вялікага княства і Польшчы ў адзіную дзяржаву Рэч Паспалітую. У цэлым яна павінна была садзейнічаць палітычнаму і эканамічнаму ўмацаванню Польшчы, у значнай ступені абмяжоўваць самавольства магнатаў.
    Прыняў Канстытуцыю так званы чатырохгадовы сейм 17881792 гадоў, які праходзіў падчас распачатай у Францыі буржуазнай рэвалюцыі, што аказала несумненны ўплыў на шляхецка-буржуазных прыхільнікаў польскай Канстытуцыі. Да гэтае пары ўжо на працягу дваццаці гадоў згодна першаму раздзелу Рэчы Паспалітай частка польскіх зямель была адлучана і падпарадкавана Расіі, Прусіі і Аўстрыі. Цяпер жа супраць Канстытуцыі 3 мая і „французскай заразы”, якая падрывала феадальныя ўстоі, выступілі рэакцыйныя магнаты ў самой Польшчы і ўтварылі Таргавіцкую канфедэрацыю. „Таргавічане” звярнуліся за дапамогай да Кацярыны II, і ў 1892 годзе ўсю тэрыторыю Рэчы Паспалітай занялі войскі інтэрвентаў Расіі і Прусіі. У 1793 годзе Гродзенскі сейм зацвердзіў другі раздзел Польшчы, у выніку чаго да Расіі адыходзілі амаль уся Беларусь, Літва, Валынь, да Прусіі Гданьск, Тарунь, Вялікая Польшча.
    Групы барацьбітоў за нацыянальнае адраджэнне Польшчы на чале з генералам Тадэвушам Касцюшкам і галоўным
    ідэолагам патрыётаў, грамадскім дзеячам, пісьменнікам Гуга Калантаем, што эмігрыравалі ў 1792 годзе, энергічна рыхтаваліся пакуль за мяжой да паўстання супраць дзяржаў, якія ажыццявілі другі раздзел Рэчы Паспалітай, і іх войск, што занялі польскія гарады і землі.
    24 красавіка 1794 года Касцюшка вярнуўся на радзіму і, прысягнуўшы на вернасць польскаму народу і паўстанвю, пачаў ажыццяўляць план, распрацаваны ў эміграцыі. Згодна з ім, у ваяводствах, землях, паветах патрыёты павінны былі ўскладаць на аднаго са сваіх аднадумцаў галоўную місію сакрэтную вярбоўку людзей у будучае апалчэнне. Завербаваным даручалася збіраць зброю, прадукты. У Браслаўскім V павеце і наваколлі тайнай падрыхтоўчай дзейнасцю кіраваў Тамаш Ваўжэцкі. За свой кошт ён узброіў трыста чалавек іпл_яхтьі, мяшчан і"сялян, якія~нярэдка”прыходзілі да інсургентаў з адзінай зброяй-косамі. 3 тае прычыны апалчэнцы, іііто складалі асноўную баявую сілу паўстання, і атрымалі гэтую вобразную, увайшоўшую ў гісторыю назву касінеры.
    у Выступленне на Браслаўшчыне ўзначаліў таксама Ваўжэцкі. Яно не мела поспеху: у маі 1794 года сюды былі падцягнугы рускія войскі, і паўстанцаў выгналі з Браслава, а горад спалілі. Ваўжэцкі перайшоў у Курляндыю ўжо з тысячным атрадам, які, рухаючыся ў глыб правінцыі, хутка вырас да васьмігысячнага войска.
    Паўстанне ахоплівала ўсё новыя і новыя паветы. Яго кіраўнікі разумелі, што толькі сацыяльныя, дэмакратычныя рэформы і перш за ўсё як не адмена прыгоннага права, то хоць некаторае паслабленне феадальнага прыгнёту прыцягне на бок інсургентаў асноўную масу сялянства. Таму 7 мая Касцюшка выдае свой вядомы Паланецкі універсал (названы так па месцы яго падпісання у лагеры пад мястэчкам Паланец гіаблізу Сандамежа (Сандаміра), што на Вісле). У ім, у прыватнасці, гаварылася:
    I „...Сапраўднае нацыянальнае паўстанне хоча вярнуць < Польшчы свабоду, цэласнасць і незалежнасць, даўшы гірава . вырашаць самой, які яна хоча мець урад...
    Абвясцім жа, што просты народ карыстаецца заступніцті вам урада краіны, што ўсякі прыгнечаны чалавек можа звяр! нуцца да Камісіі ўпраўлення свайго ваяводства, і прыгняталь1 нік, які праследуе абаронца сваёй краіны, будзе пакараны, як ' вораг і здраднік Айчыны. Я даручаю таму камісіям упраўлен/ ня ваяводстваў і зямель па ўсёй краіне выдаць наступнае । распараджэнне да ўсіх памешчыкаў, гаспадароў маёнткаў і I служачых, якія замяняюць іх:
    1.	Аб’явіць простаму народу, што згодна з законам ён / знаходзіцца пад заступвіцтвам урада краіны.
    2.	Што просты народ атрымае наступныя льготы ў адбыван4 ні паншчыны: той, хто працаваў 5-6 дзён у тыдзень, павінен працаваць на два дні менш, хто працаваў 2-3 або 4 дні ў тыдзень, павінен працаваць на адзін дзень менш...” Далей папярэджвалася, што ўсё гэта даецца селяніну пасля выплаты I ім„пазык і падаткаў”.
    Амаль следам, 12 мая, Касцюшка звяртаецца да народа з пракламацыяй такога зместу: „Наша вайна вайна асаблівага характару, якую трэба зразумець. Яе поспех заснаваны, у першую чаргу, на распаўсюджванні энтузіязму і на ўсеагульv ным узброеным паўстанні ўсіх, хто жыве на нашай зямлі. Акрамя таго, трэба абудзіць любоў да Айчыны ў тых, якія нават не ведаюць, што маюць Айчыну. Выставіць адразу сто тысяч войск цяжка ў нашых умовах, але сабраць трохтысячную масу лёгка, калі гэтага шчыра захочуць памешчыкі і ксяндзы, якім народ дазваляе сабой кіраваць...”
    Вядома, і Паланецкі універсал, і ўсе наступныя звароты галоўнакамандуючага кур’еры дастаўлялі Ваўжэцкаму ў кароткі тэрмін, і ён вопытны партызан, як называлі яго сучаснікі, а потым і гісторыкі, ласпяхова карыстаўся імі пры вярбоўцы соцень касінераў у сваё паўстанцкае войска. Стаў здабыткам гісторыі пераможны рапарт галенавітага кіраўніка інсургентаў, адпраўлены ім 1 ліпеня з Кайдан:
    „Наша войска з боку Курляндыі і да Браслаўскага павета нідзе не дае спакою маскалям. Днём і ноччу нашы дабравольцы нападаюць. Сабранае з паветаў Ковенскага, Упіцкага, Вількомірскага і Браслаўскага наша войска ўжо налічвае восем тысяч чалавек. Доўга будуць памятаць нас маскалі! Іх v пакладзена каля тысячы, нашы страты невялікія...”
    Атрад Ваўжэцкага штурмам^узяў Лібаву і менш чым праз месяц ужо ўдзельнічаў усйтве з рускімТпад Брэстам...
    Паўстанцы захапілі Кракаў, Варшаву, дзе пакаралі некалькі здраднікаў таргавічан, у руках патрыётаў знаходзіліся Вільня і Гродна. Больш за тры месяцы да лістапада ім удавалася адбіваць шматлікія атакі прускіх войск і ўтрымліваць Варшаву.
    Аднак далёка не „ўвесь народ, што жыў на нашай зямлі”, выступіў супраць расійскіх і прускіх інтэрвентаў. Перш за ўсё значная частка магнатаў дый шляхты не жадала ажыццяўлення Канстытуцыі і Паланецкага універсалу, і сяляне рэальна к не пазбавіліся прыгоннай залежнасці, не атрымалі паслаблення паншчыны. Яшчэ больш чым падпарадкаванне Расіі і Прусіі магнатаў-здраднікаў палохалі антыфеадальныя, дэмакратычныя ідэі, якія спрабавалі ажыццявіць паўстанцы. He на карысць апошнім было і тое, што асноўную сілу інсургентаў
    складалі касінеры. Ці ж маглі яны адолець рэгулярную армію праціўнікаў...