• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэмле памятка дзён...  Леанід Пракопчык

    Дрэмле памятка дзён...

    Леанід Пракопчык

    Выдавец: Полымя
    Памер: 174с.
    Мінск 1991
    64.81 МБ
    Заўзяты бібліяфіл Іаахім Храптовіч пачаў збіраць уласную бібліятэку, калі вучыўся за мяжой, шмат падарожнічаў. Ён закупляў выданні ў Германіі, Францыі, Італіі. Акрамя таго, яму перайшла кніжная спадчына графа Міхаіла Раецкага і так званыя „зборнікі Браніцкага” акты і дакументы сеймаў
    другой паловы ХУШ стагоддзя, палітычныя памфлеты, вершы, перапіскі вядомых палітычных дзеячаў. Старыя заходнееўрапейскія выданні з бібліятэкі кардынала Іосіфа Імперыяла Храптовіч набыў, жывучы ў Рыме. Калі пасля далучэння Галіцыі да Аўстрыі пачалі закрывацца каталіцкія манастыры і распадацца іх бібліятэкі, агенты графа і там паспелі выкупіць каштоўныя кнігі. Пасля таго як быў сасланы ў Расію заснавальнік Варшаўскай публічнай бібліятэкі біскуп Іосіф Залускі, захавальнік фондаў стаў употай прадаваць кнігі. Праз іншыя рукі некаторыя з іх таксама трапілі ў бібліятэку Храптовіча, што да пабудовы памяшкання ў Шчорсах знаходзілася ў Варшаве.
    Збор працягвалі папаўняць у асноўным адукаваныя і перадавых поглядаў нашчадкі Іаахіма Храптовіча. Прынамсі, сын яго Адам Храптовіч (17681855). Ён вучыўся ў Францыі, займаў пасаду візіцёра школ Віленскай акругі. Нягледзячы на сваё паходжанне са знатнага магнацкага роду, прымаў удзел у паўстанні 1794 года, якое ўзначальваў Тадэвуш Касцюшка. Аматар славеснасці, ліберал, прыхільнік рэвалюцыйна-вызваленчай барацьбы Адам Храптовіч. сімпатызаваў філаманам, Адаму Міцкевічу. Лічыцца, што пры ім, прыблізна да 1820 года, бібліятэка ўсё яшчэ працягвала папаўняцца рэдкімі выданнямі і складала больш як дзесяць тысяч тамоў.
    Ад Адама Храптовіча Шчорсы перайшлі ў спадчыну да яго сына Міхаіла вядомага рускага дыпламата, які быў пасланнікам у Неапалі, Бруселі, Лондане. Міхаіл бяздзетным памёр у Парыжы. Згодна са спецыяльным указам ад 1893 года маёнтак і графскі тытул атрымаў сын сястры Адама Міхаіл Апалінаравіч Буцянёў (Храптовіч-Буцянёў).
    Апошнім гаспадаром Шчорсаўскай бібліятэкі стаў граф Канстанцін Апалінаравіч Храптовіч-Буцянёў. Пры ім у пачатку XX стагоддзя кніжны фонд складаў ужо каля пяцідзесяці тысяч тамоў, у тым ліку сем гысяч рукапісаў 1 рэдкіх антыкварных выданняў. Перад першай сусветнай вайной Канстанцін Храптовіч-Буцянёў вырашыў частку кніг перадаць Кіеўс.каму універсітэту, але з некалькі незвычайнай умовай, што было агаворана ў завяшчанні; вярнуць іх на радзіму, як толькі тут адкрыецца універсітэт.
    У Цэнтральным гістарычным архіве БССР знаходзіцца пісьмо, адрасаванае ў канцылярыю Мінскага губернатара: „Паведамляем, што ў маёнтак Шчорсы графа Храптовіча-Буцянёва для прыняцця падоранай ім Кіеўскаму універсітэту бібліятэкі быў камандзіраваны з Кіеўскага універсітэта памочнік бібліятэкара Н. Л. Эрнст, які закончыў прыём бібліятэкі 14-15 жніўня. Рэдкасць бібліятэкі заключаецца ў тым, што ў ёй многа старадаўніх выданняў ХУІ стагоддзя на лацінскай і
    польскай мовах. Спраўнік Арлоў, лістапад 1913 год”. Па адных крыніцах, у Кіеў вывезлі каля сямі тысяч тамоў, па другіх чатыры з палавінай тысячы. У 1927 годзе кіеўскую частку Шчорсаўскай бібліятэкі яна лічыцца найбольш каштоўнай перадалі ў Цэнтральную навуковую бібліятэку Акадэміі навук Украінскай ССР. У Вялікую Айчынную вайну апошняя, у тым ліку 1 збор Храптовічаў, была эвакуіравана ў Уфу. Па даных намесніка дырэктара бібліятэкі Фёдара Захаравіча Шымчанкі, амаль палова шчорсаўскіх кніг і рукапісаў падчас эвакуацыі загінула. Засталіся і захоўваюцца ў Кіеве каля дзвюх з nano­Baft тысяч тамоў і частка архіва Храптовічаў.
    Размешчана шчорсаўская калекцыя ў старым, ХУШ стагоддзя, будынку акадэміі, адведзеным пад раздзел рэдкіх выданняў і рукапісаў. Трэба сказаць, што кнігі ў добрым стане разабраны, пранумераваны і расстаўлены на стэлажах прыблізна ў такім жа парадку, у якім размяшчаліся ў Шчорсах, да іх свабодны доступ. Уражвае знешні выгляд старых манускрыптаў у белых пергаментных вокладках, у цёмных скураных пераплётах, ціснёных золатам, з залацістымі абрэзамі, выдатна аформленымі тытульнымі лістамі. Прыкметна, што многія калісьці нанава перапляталіся добрым майстрам, напэўна, спецыяльна запрошаным у Пічорсы,пазнаецца адзін стыль, манера работы.
    Ёсць кнігі-гіганты, літаральна мятровага памеру, і маленькія, што свабодна змяшчаюцца ў далоні, малітвеннікі-кантычкі. На кожнай экслібрыс, які ўключае герб Храптовічаў. У большасці гэта так званая свецкая літаратура мастацкая, прытым не толькі на польскай, але і на грэчаскай, лапінскай, нямецкай мовах. Маюцца выданні па прыродазнаўству, батаніцы, мінералогіі, гісторыі Рэчы Наспалітай, Літвы, багата ілюстраваныя анатамічныя атласы.
    Ёсць меркаванне, нібы частка кніг са Шчорсаўскай бібліятэкі трапіла ў Кракаў. Гравюры, у тым ліку работы Бачарэлі, Лампі, Рустама, сустракаюцца ў калекцыі Музея выяўленчага мастацтва імя Пушкіна ў Маскве, частка архіва знаходзіцца ў Ленінградскай публічнай бібліятэцы імя СалтыковаШчадрына. Таксама вядома, што каля трох тысяч тамоў заставалася да 1939 года ў Шчорсах, дзе працягваў жыць у бібліятэчным флігелі ўжо стары граф Канстанцін Апалінаравіч ХраптовічБуцянёў. Лёс іх аказаўся самым трагічным. Па расказах настаўніка з недалёкай Любчы Н. А. Вінера (ён жа стваральнік Любчанскага школьнага гістарычнага музея), у 1939 ці 1940 годзе адзін з прадстаўнікоў Савецкай улады ў Заходняй Беларусі, прыехаўшы ў Шчорсы нацыяналізаваць маёнтак, загадаў ачысціць яго ад кніг і... спаліць „панскія”, ды яшчэ не на рускай мове! Храптовіч намагаўся растлумачыць, што
    гэта самая вялікая каштоўнасць у памесці, і прасіў выклікаць кампетэнтную камісію, якая ацэніць кнігі і вывезе ў якуюнебудзь бібліятэку. Але ўпаўнэважаны быў няўмольны і ў двары бібліятэчнага флігеля запалаў касцёр. Мяркуюць, тады загінула каля трох тысяч выданняў.
    Так, ад некалі вядомага на ўсю вучоную Еўропу шчорсаўскага збору каштоўных кніг, рукапісаў, архіўных дакументаў захаваліся ўсяго толькі некалькі кніг, якія сталі экспанатамі школьнага музея...
    Ад колішняга багатага дварцовага комплексу ў Шчорсах на краі парку ўцалелі бібліятэчны павільён (спачатку ў ім размяшчалася школа, зараз частка памяшканняў жылая) і некалькі гаспадарчых пабудоў. Павільён уяўляе сабой двухпавярховы, з балконам-тэрасай, некалькімі заламі і пакоямі даволі-такі вялікі будынак. Па стылі ён калісьці адпавядаў архітэктуры палаца, супраць якога і знаходзіўся. Але пасля шматлікіх рамонтаў, аднаўленняў гэты унікальны помнік сярэдзіны ХУІІІ стагоддзя якія-небудзь архітэктурныя рысы, калі толькі не лічыць вялікіх выцягнутых вокнаў, страціў.
    Праўда, у пачатку 1980 года па ініцыягыве кафедры інтэр’ера і абсталявання Беларускага дзяржаўнага тэатральнамастацкага інстытута мастак-рэстаўратар В. П. Панкратаў (гэта была яго дыпломная работа) распрацаваў праект рэстаўрацыі двух пакояў-залаў флігеля.
    Літаральна па крупінках збіраліся звесткі старыя замалёўкі, пісьмы, расказы відавочцаў пра інтэр’ер старой бібліятэкі (ляпніну, насценныя рысункі і нават колер шпалераў). У выніку мастак прадставіў некалькі дзесяткаў лістоў-праектаў унутранай рэстаўрацыі пакояў. Дыплом ён выдатна абараніў, і праўленне мясцовага калгаса, дарэчы, аднаго з лепшых у Навагрудскім раёне мільянера, спачатку быццам бы зацікавілася аднаўленнем павільёна, ператварэннем яго ў музей, але работы так і не пачаліся...
    Застаецца адкрытым і пытанне пра далейшы лёс уцалелай часткі Шчорсаўскай бібліятэкі. Як завяшчаў яе колішні гаспадар граф Храптовіч-Буцянёў, калекцыю належала перадаць універсітэту, які, ён спадзяваўся, усё ж такі будзе адкрыты на яго радзіме. Са старэйшых навучальных устаноў краю на шчорсаўскі збор цяпер могуць прэтэндаваць Віленскі 1 Беларускі дзяржаўныя універсітэты. Праўда, ёсць сур’езнае ўскладненне: вядома некалькі апублікаваных спасылак на завяшчанне, але само яно пакуль што не знойдзена ці наўмысна схавана.
    Сучасную асфальтаваную шырокую магістраль, якая строга па прамой перасякае Слуцк, упершыню мне ахарактарызаваў колішні начальнік Слуцкага дарожна-будаўнічага ўпраўлення У. А. Усовіч:
    Старэйшая на тэрыторыі Беларусі шасіраваная, з дакладна спланаваным дарожным налатном, абочынамі і кюветамі, дарога. Поўнасцю шаша была адкрыта ў 1851 годзе, прыблізна за паўстагоддзя даз’яўлення аўтамабіля. Так што будавалася яна з разлікам на конны транспарт. Першапачаткова называлася Маскоўска-Варшаўскай і ўяўляла сабой 999 вёрст найпрамейшай, па ацэнках таго часу, першакласнай дарогі з Масквы да Брэст-Літоўска. Сёння гэта ўжо гістарычная шаша, шаша-помнік.
    Апошнія словы некалькі здзівілі мяне: паняцце „помнік” сумяшчалася з дарогай чеяк цяжка. He збіраюцца ж адну з галоўных магістралей рэспублікі кансерваваць, а тым больш рэстаўрыраваць зноў толькі пад конную цягу. 1 наогул, як гэта помнікам можа быць шлях?
    Але з тае пары, калі мелася магчымасць, я ўжо зусім інакш прыглядаўся да магістралі, і пачаў заўважаць, распазнаваць яе асаблівасці, а потым і збіраць звесткі пра вядомую шашу. Безумоўна, Варшаўка, як і па сённяшні дзень называюць дарогу ў мясцінах, дзе яна праходзіць, перш за ўсё помнік сотням, тысячам безыменных рабочых, якія фактычна ўручную, з дапамогай адзінай прылады рыдлёўкі. перакапалі мільёны кубаметраў грунту, насыпаўшы, пабудаваўшы за кароткі тэрмін (чатыры гады) тысячу вёрст дарожнага палатна. Несумненна, гэта помнік і інжынерам-дарожнікам. Сучасная расшыраная і асфальтаваная магістраль Масква-Івацэвічы па сённяшні дзень трымаецца першапачатковага кірунку, здзіўляючы і ўражваючы сваёй праматой. Калі зараз пры павышаных хуткасцях на навейшых трасах спецыяльна плануюцца некаторыя адхіленні прамога напрамку, то ў тыя часы пры павольным руху экіпажаў, калясак, санак (нашы продкі ездзілі на конях прыблізна ў семдзесят разоў цішэй, чым мы
    на аўтамашынах) прамая дарога была ідэалам, сімвалам кароткага і зручнага шляху. І канешне, Маскоўска-Варшаўская шаша помнік пакаленням дарожных майстроў, рабочых, якія абслугоўваюць і рамантуюць яе амаль паўтара стагоддзя. Добраўпарадкаваная, яна аб’ядноўвала яшчэ і цэлыя комплексы прыдарожных пабудоў, розныя ўказальнікі, пасадкі-алеі, што таксама планаваліся, знаходзіліся пад пастаянным назіраннем і доглядам.
    Так і зараз, калі праязджаеш па былой Варшаўцы, нават не будучы загадзя інфармаваным, заўважаеш белакаменныя, аднапавярховыя дамы старой архітэктуры, што стаяць пры самай дарозе, у іх строгая сіметрыя класіцызму, элементы готыкі ва ўпрыгожанні. Гэта і ёсць вядомыя, трывала ўвайшоўшыя ў гісторыю і літаратуру паштовыя станцыі, або станцыйныя дамы (там жылі некалі станцыйныя наглядчыкі ці паштовыя камісары). Будаваліся яны на спецыяльна адведзенай дзесяціне зямлі. Строга па праекце ўзводзіліся станцыйны дом і гаспадарчыя пабудовы, сядзіба абавязкова абсаджвалася клёнамі, ліпамі, ясенямі, а на абведзеным канавай участку можна было разбіць сад, завесці агарод. Да нашых дзён за абочынай дарогі месцамі захаваліся тагачасныя прысады векавыя, у паўтара-два абхваты бярозы, сосны, а каля дома магутныя клёны, ліпы.