• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэмле памятка дзён...  Леанід Пракопчык

    Дрэмле памятка дзён...

    Леанід Пракопчык

    Выдавец: Полымя
    Памер: 174с.
    Мінск 1991
    64.81 МБ
    На ўсё патрабаваліся немалыя сродкі, а казна, пра што падскарбі-казначэй добра ведаў, была паўпустая. Таму ён стаў угаворваць караля для ажыццяўлення новых планаў і рэформ узяць у Галандыі пазыку ў дзевяць мільёнаў залатых пад заклад маёнткаў. Зачараваны ідэямі свайго сябра Станіслаў Аўгуст Панятоўскі згадзіўся. Тызенгаўз акрылены: грошы здабыты, цяпер ён пакажа гэтым ганарлівым Чартарыйскім і Мнішкам, лісліўцу Пане Каханку Радзівілу, на што здольны, і хто не ў прамовах на сейме і ў свецкіх салонах, а практычна, на справе сябра караля, патрыёт!
    І гродзенскі староста пачынае будаваць. Старых вуліц яму
    Дом Тызенгаўза на вуліцы Э. Ажэшка (былая Раскоша) у Гродне
    не хапае, таму на свабодным месцы адводзіцца пляцоўка амаль у трэць існуючага горада. Новы раён атрымае потым найменне Гарадніца (ад ракі Гараднічанкі, якая перасякала яго). Адразу тут спланавалі адну даўж.ынёй у паўтары вярсты, шырынёй у пятнаццаць метраў прамую вуліцу з гучнай назовай Раскоша (пяпер носіць імя Э. Ажэшкі). Амаль адначасова ўзводзяцца карчма на ўездзе з боку мястэчка Азёры, за ёй, паабапал вуліцы двацваць жылых дамоў для запрошаных майстроў з-за мяжы, і далей, набліжаючыся да старога цэнтра горада, рэстаран, кафэ, гасцініца, дзве кухні, кузня, адміністрацыйныя будынкі, школы, музычны флігель, а каля штучнай сажалкі, адведзенай ад ракі, шыкоўны палац. І ўсё гэта ўзнікла не стыхійна, а па загадзя распрацаваных кваліфікаванымі архітэктарамі планах.
    За пятнаццаць гадоў Тызенгаўз узвёў у Гарадніцы каля 50 будынкаў рознага прызначэння, Акрамя таго, у межах горада і ў недалёкай вёсцы Ласосня выраслі новыя памяшканні пад семнаццаць мануфактур, жыллё для рабочых, магазіны, склады. Як можна меркаваць па знойдзеных у архівах праектах, усяго ў Гродне планавалася каля васьмідзесяці пяці пабудоў. Пры Тызенгаўзе, аб чым сведчылі сучаснікі, з невялікага, бруднага і соннага гарадка, што толысі і ажываў, калі збіраліся сеймы, Гродна ператварылася ў буйны прамысло-
    ва-культурны цэнтр, які ў Вялікім княстве ўступаў па значэнні толькіВільні.	й/
    Як казначэй надворны (загадчык дзяржаўнай і каралеўскай уласнасці) Тызенгаўз стаў поўным гаспадаром вялікіх каралеўскіх латыфундый. Адна гродзенская эканомія (самая значная) мела 150 тысяч дзесяцін зямлі і ў яе ўваходзіла 200 вёсак. А яшчэ каралеўскія сталовыя маёнткі знаходзіліся ў Кобрыне, Брэсце, Шаўляі, Алітусе. Усе прыносілі мільённыя даходы, але ў распараджэнне караля трапляла толькі трыста тысяч злотых, астатняе ж асядала ў бяздонных кішэнях шматлікай адміністрацыі, чыноўнікаў, справіцца з якімі было не вельмі проста. Тызенгаўз не сумняваўся, што знойдзе ўцечкі і, акрамя таго, дадуць вынік рэформы, таму па кантракту ўзяў абавязанельства давесці даходы да мільёна пяцісот тысяч злотых у год.
    Ён арганізаваў сваё і, як яму здавалася, надзейнае, з новых служачых кіраўніцтва эканоміямі, памяняў арэндатараў, упраўляючых, паслаў на тры гады ў Англію вывучаць аграномію шляхціца Даўнаровіча, купіў у Германіі пародзістых коней, з Англіі завёз авечак, з Галандыі кароў. Пачаў праводзіць меліярацыю 1 будаваць сапраўдныя абкапаныя канавамі з гравійным і каменным пакрыццём -дарогі. Дарэчы, пры Тызенгаўзе і па яго ініцыятыве быў пракладзены амаль стокіламетровы Днепра-Бугскі канал (дзейнічае і цяпер). Аб азначэнні гэтага воднага шляху гаворыць ужо тое, што называлі яго каралеўскім.
    Аднак нядоўга староста вытрымліваў замацаванае кантрактам абавязацельства павялічыць прыбыткі. Новая адміністрацыя экавомій, якой ён даверыўся, сам мала ўнікаючы ў справы, у рахункі, абвыкнуўшы, пачала нажьівацца не менш старой. Тыя ж, хто быў звольнены і не мог, як раней, „урываць” ад даходаў, станавіліся ворагамі Тызенгаўза. Акрамя таго, будаўніцтва дарог, меліярацыя, закупкі жывёлы за мяжой абышліся яму дорага...
    Забавай арыстакрата можа здацца і ўся мануфактурная вытворчасць, праз якую гродзенскі староста намерваўся вывесці дзяржаву, край з эканамічнага тупіка, бо гэта выраб у асноўньіхХі прадметаў раскошы. Семнаццаць „мавуфактур яго каралеўскай вялікасці”, паўнамоцным адміністратарам якіх фармальна . з’яўляўся Тызенгаўз, шмат чаго выпускалі. Прынамсі, шаўковая -шоўк, аксаміт, камізэлькі, жупаны, шаўковыя „літыя” паясы, нМкшталт слуцкіх, цана якіх даходзіла да пяцісот злотых за штуку; залатая залаты і срэбраны дрот, галуны (дарэчьд адну з разнавіднасцей апошніх распрацаваў і прапанаваў для вытворчасці сам кароль, пра што абвяшчалася як мага шырэй); суконная у асноўным ліўрэі
    для двара; палатняная абрусы, муслін, батыст. Меліся таксама мануфактуры панчошная, карункавая, васковая, капялюшная, па вытворчасці пацерак, а яшчэ гарматная, ружэйная, металургічная і інш.
    Майстры, кіраўнікі амаль усіх фабрык былі з чужаземцаў, а рабочыя каля трох тысяч у большасці набіраліся з мясцовай моладзі. Хоць юнакоў і дзяўчат крыху і вучылі, праца іх лічылася малапрадукцыйнай, вынікі яе амаль не заахвочваліся, а плату нярэдка забіраў гаспадар або яе аддавалі бацькам узятых на работу падлеткаў.
    Тызенгаўз рабіў стаўку на вытворчасць галоўным чынам драдметаў раскошы шоўку, галуноў, карункаў. Тут дзелавы, рэалістычны падыход да справы: пры натуральнай гаспадарвы, калі амаль усё ад прадуктаў харчавання да адзення, прадметаў хатняга ўжытку і прылад працы выраблягася ў сядзібах уласнікаў, не гаворачы ўжо пра сялянскія двары, інляхта і магнаты толькі і куплялі тое, у чым адчувалі недахоп, каштоўныя рэчы. Праўда, усё гэта здаўна набывалася за мяжой, а да свайго адносіліся з недаверам. Але вось з’явіліся тавары тызенгаўзаўскіх фабрык. Іншы раз яны былі не горшыя за імпартныя, аднак амаль удвая даражэйшыя. І ўсё з прычыны непрадукцыйнай працы прыгонных. высокіх затрат на сыравіну, семдзесят працэнтаў якой завозіліся зноў-такі з-за мяжы, і на аплату іншаземным майстрам. He вытрымліваючы канкурэнцыі з завознымі, тавары накопліваліся, мёртвым грузам ляжалі на складах.
    Прапрацаваўшы па тры-чатыры гады, многія з новых каралеўскіх мануфактур, якія не прыносілі прыбытку, пачалі закрывацва. Катастрафічна падаў даход з эканомій, эатрымліваліся плацяжы працэнтаў па галандскай пазыцы. Распаўсюджваліся чуткі аб крадзяжах з казны, пра несумленныя здзелкі з замежнымі купцамі, пра неверагодную жорсткасць у абыходжанні з падначаленымі. Спецыяльная скарбавая камісія, правёўшы расследаванне, адхіліла Тызенгаўза ад кіравання фабрыкамі і эканоміямі. Толькі выступленне караля на пасяджэнні сейма выратавала гродзенскага старосту ад суда. На яго Пастаўскае графства вотчынныя ўладанві быў накладзены штраф у чатыры мільёны злотых. Тызенгаўз не змог унесці назначаную суму ў тэрмін, і маёнтак канфіскавалі. Тады самы злосны вораг яго Ржэвускі, жадаючы канчаткова расправіцца з каралеўскім любімчыкам, прынізіць апошняга, аплаціў дзевяпь мільёнаў графскага доўгу і атрымаў ва ўзнагароду ўсе яго, акрамя адной надворнага саветніка, пасады, а таксама кіраўніцтва каралеўскімі эканоміямі і мануфактурамі. (Дарэчы, амаль усе, за малым выключэннем, прыйшлі пры Ржэвускім у поўны заняпад.)
    Перабраўшыся ў Варшаву, Тызенгаўз паслаў у сейм пратэст, назваўшы расправу над ім няправільнымі і насільнымі дзеяннямі ворагаў. Але справа была зроблена і ніхто не заступіўся за яго.
    Апошнія гады Антоній Тызенгаўз хварэў меланхоліяй, жыў у поўнай адзіноце. Памёр у Варшаве ў 1785 годзе, на пяцьдзесят другім годзе. Пахаваны ў Жалудку, вотчынным маёнтку.
    Гаспадарчая дзейнасць колішняга Гродзенскага старосты асаблівых слядоў не пакінула, хаця наогул з’яўлялася прагрэсіўнай, неабходнай развіццё прамысловай вытворчасці, рэформы ў сельскай гаспадарцы толькі і маглі расхістаць феадальныя ўстоі, што тармазілі эканамічна-культурнае развіццё краю. Аднак засталіся яго пабудовы ў Гродне, Паставах, прадоўжаны былі і графскія пачынанні ў развіцці асветы, навукі, тэатра.
    Вось ужо два стагоддзі ў былой Гарадніцы, на вуліцы Э. Ажэшка (колішняй Раскошы) стаяць дамы Тызенгаўза, кожны з якіх і архітэктурны помнік і адначасова нагляднае сведчанне бурнай дзейнасці гродзенскага старосты. Ад вядомай карчмы „Раскоша” маляўнічай, з шырокімі „крыламі-рукавамі”, што ахапілі прасторны двор (знойдзены праект-малюнак), збераглася толькі частка сцен. Яна перабудавана пад склад. Далей, па абодва бакі вуліцы, блізка адзін да аднаго некалі месціліся дваццаць узведзеных адначасова і па адным праекце невялікіх домікаў, якія прызначаліся для замежных рабочых. Аднапавярховыя, але ўсе з мансардамі, акуратныя, утульныя, з атынкаванымі фасадамі, высокім, крытым чарапіцай дахам.
    Пасіаўскія дамы Тызенгаўза.
    У горадзе іх называлі „басняцкімі”. Відаць, таму, што нейкі час та*м кватаравалі нанятыя Тызенгаўзам для падтрымання на мануфактурах парадку баснякі кавалерысты.
    Яшчэ параўнаўча нядаўна у шасцідзесятыя гады, на вуліцы Э. Ажэшка захоўваўся амаль цалкам квартал, хоць і старых, але вабіўшых да сябе незвычайнай архітэктурай дзесяць „басняцкіх” дамоў. Цяпер паспяхова рэстаўрыруецца адзін як помнік архітэктуры ХУШ стагоддзя жылы дом рамесніка. На месцы астатніх узвышаецйа „сілуэтная” дзевяціпавярхоўка, якая, па задуме архітэктара, напэўна, прызначана аказваць належнае ўражанне на тых, хто прыязджае ў Гродна. Стаіць сабе гэты сумны шэдэўр сучаснага домабудавання насупраць вакзала...
    Праўда, пяць жылых будынкаў, што ўвайшлі ў гісторыю архітэктуры і энцыклапедычныя даведнікі пад назвай „Пастаўскія дамы Тызенгаўза”, захаваліся ў Паставах. Узводзіліся яны тут, як і ў Гарадніпы, архітэктарам„яго каралеўскай міласці” Ю. Мёзерам, і ў некаторай ступені дапамагаюць уявіць, як выглядаў „басняцкі” квартал у Гродне.
    Будаваліся жылыя дамы хаця і па тыпавых праектах (дарэчы, упершыню прымененых на Беларусі), але з мэтай стварыць адзіны архітэктурны комплекс, таму адначасова яны мелі і адрозненні. Перш за ўсё вылучаліся варыяцыямі форм высокіх, паднятых амаль яшчэ на адзін паверх франтонаўшчытоў. Наогул, будынкі гэтыя невялікія, сціплыя, з маленькімі двума-чатырма вокнамі на фасадзе, з нёвялікімі дзвярыма, і хіба што падняты фігурны шчыт і адна „пругкая” барэльефная лінія, пушчаная па яго краях, надаюць ім арыгінальнасць. Але пры ўсёй сціпласці гэта ўсё ж барока, варыянты якога на тэрыторыі Беларусі наогул вызначаліся стрыманасцю ва ўпрыгожваннях. Шкава, што фасады ў „басняцкіх” дамах цагляныя, а астатнія сцены складзены з драўляных брусоў (апошнія ў той час былі танныя).