Дрэмле памятка дзён...
Леанід Пракопчык
Выдавец: Полымя
Памер: 174с.
Мінск 1991
Вернемся нарэшце да Тамаша Ваўжэцкага. Існуе думка, хоць прамых сведчанняў і не многа, што ён не толькі цалкам раздзяляў дэмакратычныя, патрыятычныя ідэі Тадэвуша Касцюшкі і безагаворачна яго падтрымліваў, але іх звязвала сардэчнае сяброўства. Магчыма, яны сустракаліся значна раней, яшчэ ў Варшаве, дзе Касцюшка вучыўся ў кадэцкім корпусе, або ў Францыі. Канешне, нейкія прамыя адносіны паміж імі існавалі, а гэта і прывяло да вялікай узаемнай сімпатыі і дружбы. Пра даўнія тайныя сувязі Ваўжэцкага з кіраўніцтвам даўстання і, напэўна, з самім Касцюшкай, сведчыць г неабвержны факт: менавіта ён адзін з першых у далёкай ад цэнтраў паўстання..Кракава і Варшавы правінцыі стаў арганізоўваць і ўзбройваць атрады касінераў, распачаў выступленне.
За паспяховае вядзенне барацьбы з інтэрвентамі ў Курляндыі і.Жмудзі і наогул за баявыя заслугі Тадэвуш Касцюшка v прысвоіў Тамашу Ваўжэцкаму званне генерал-маёра нацыянальных узброеных сіл Рэчы Паспалітай, а таксама прызнаv чыў камандуючым узброенымі сіламі Жмудскага княства і бліжэйшых да яго паветаў. Акрамя таго, і гэта было вышэйшай ганаровай узнагародай асабіста ад сябе падарыў залаты абразок з надпісам: „Абаронцу Айчыны нашай”.
Калі інсургенты пацярпелі паражэнне (10 кастрычніка ў баі з войскамі рускага генерала Ферзана), а сам начальнік паўстання атрымаў цяжкае раненне ў нагу і трапіў у палон, праз два дні Вышэйшы нацыянальны савет прызначыў пераемнікам Касцюшкі генерала Ваўжэцкага. Апошні стаў адводзіць разбітае войска да Варшавы, а следам ішла выкліканая з Валыні армія Суворава. 9 лістапада рускі палкаводзец заняў Варшаву, a 18 лістапада пад Раджыцамі атрадам генерала Дзянісава Ваўжэцкі быў узяты ў палон, але так сведчаць гісторыкі адмовіў Сувораву падпісаць капітуляцыю...
Як і многіх кіраўнікоў паўстання, Тамаша Ваўжэцкага v адправілі ў Пецярбург і заключылі ў Петрапаўлаўскую крэпасць. На следстве, стоячы перад імператрыцай, генерал касінераў смела, у твар сказаў ёй: „Рускія бясчынствавалі. Дамы шляхты разбураны, жывёла забрана, маёмасць вывезена, жыхары аддадзены на дзікія расправы казакам. Забівалі, палілі, змучаныя людзі аддавалі сваю маёмасць. Польшча разрабавана, знішчана так, што няма гэтаму прыкладу ў мінулых вяках і войнах”.
Два гады правёў Ваўжэцкі ў астрозе і ўвесь час сумленна,> v як салдат, пісаў свае ўспаміны, якія назваў „Выпадкі з паўстання на Літве і ў Жмудзі”.
Паваротам у лёсах інсургентаў стаў узыход у 1796 годзе на рускі прастол Паўла I, сына Кацярыны 11. Па амністыі, аб’яўленай новым імператарам, многіх паўстанцаў вызвалілі. Ваўжэцкі вярнуўся на радзіму, у Відзы Лаўчынскія. Шэсць гадоў ён бязвыезна жыў у сваім маёнтку, і пра нядаўняга героя было амаль не чуваць. Вядома толькі, што ў 1807 годзе колішні баявы генерал вёў барацьбу з бандытамі-рабаўнікамі ў Браслаўскім павеце, а ў 1814-ым арганізаваў (зноў-такі для захавання парадку) народную міліцыю. Падчас жа французскай навалы, не паверыўшы абяцанкам Банапарта дараваць Польшчы такую жаданую народам свабоду, Тамаш Ваўжэцкі выехаў з Відзаў у Пецярбург.
Пасля разгрому Напалеона на Венскім кангрэсе 18141815 гадоў нанава падзялілі польскія землі і стварылі так званае Каралеўства Польскае. Каралём яго прызналі рускага імператара. 1 зноў на палітычнай арэне з’явілася імя генерала Ваўжэцкага, але цяпер ужо як дзяржаўнага чыноўніка вышэйшых рангаў: у новым польскім урадзе ён займаў пасады сенатара, ваяводы, міністра фінансаў (шмат чым здзіўляе нас гісторыя). За службу атрымаў узнагароды: ордэны Белага арла, Святога Станіслава, Аляксандра Неўскага.
У 1816 годзе ва ўзросце шасцідзесяці трох гадоў Тамаш Ваўжэцкі памёр. Прах яго перавезлі з Варшавы на радзіму і пахавалі на ўскраіне Відзаў, у каплічцы, што стаяла на развілцы дарог. На гэтым відзаўскі род Ваўжэцкіх абрываецца, бо Тамаш хоць 1 быў жанаты, але дзяцей не меў.
У першую сусветную вайну фронт два гады стаяў тут мястэчка згарэла. He стала і той каплічкі, але магіла Ваўжэцкага яшчэ заставалася. У пяцідзесятыя гады, калі Відзы сталі райцэнтрам, масіўную чыгунную пліту з магілы „польскага генерала”, хаця на ёй і значылася, што тут пахаваны прах героя паўстання 1794 года, сябра і пераемніка Тадэвуша Касцюшкі, знялі (не без ведама раённых улад!) 1 здалі на металалом.
Усяго некалькі гадоў назад па патрабаванні краязнаўцаў помнік выдатнаму земляку аднавілі. Цяпер вялікая прамавугольная пліта чорнага мармуру аказалася на скрыжаванні вуліц, у двары прадуктовага магазіна, і мае вельмі сціплы надпіс: „Тамаш Ваўжэцкі. 17531816”.
...Менш чым за сто гадоў Рэч Паспалітую, Польшчу тры разы ахоплівалі нацыянальна-вызваленчыя паўстанні, якія ўплывалі на палітыку 1 Расіі, і ўсёй Еўропы. Кожны раз яны ўспыхвалі не толькі ў Цэнтральнай Польшчы, але і на Беларусі, у Літве. Хто ж кіраваў імі, хто з’яўляўся асноўнай ідэйнай сілай? Найбольш адукаваная частка грамадства шляхта, у асноўным дробная, сярэдняя і нярэдка беларуская. Белару-
самі былі Кастусь Каліноўскі, Тадэвуш Касцюшка, са стараv даўняга беларускага шляхецкага роду паходзіў, вядома, і Тамаш Ваўжэцкі.
Многія прадстаўнікі шляхты, што насяляла Беларусь, лічылі сябе палякамі, бо ўспрынялі (часта некалькі пакаленняў назад) каталіцызм, польскую мову, культуру. Аднак „тутэйшыя палякі” добра валодалі і „простай” беларускай мовай, мовай асноўнага насельнійтва. Так што па прыродзе, па крыві такі беларуска-польскі шляхціц іншая справа, прызнаваў ён гэта ці не быў, заставаўся беларусам.
ціьварак Люцінка
Эпісталярная спадчына Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча невялікая: адшуканы і дайшлі да нас, на жаль, лічаныя пісьмы славутага „дудара беларускага”, хоць па натуры ён быў чалавекам кампанейскім, дзейным, сябраваў з многімі сучаснікамі. У ліку сямі вядомых лістоў адно кароценькае пасланне (трэба думаць, з багатай перапіскі) да жыўшага тады ў Вільні свайго блізкага сябра, беларускага этнографа, археолага, публіцыста і выдаўца Адама Кіркора:
„Высакародны пане Адаме! У сувязі са справамі з’явілася пільная патрэба бачыцца з Загорскім, а паколькі я хворы, то папрасі яго, каб на святы прыехаў да мяне ў Люцінку...Гэта ж не вельмі далёка праз Лебедзева, Хажова, Ізабелін да Гарадка, а адтуль дарогай у Люцінку Марцінкевіча...
Любі любячага цябе Навума, 23 сакавіка 1862 года, Люцінка”.
...Люцінка Марцінкевіча! Так, адзін з пачынальнікаў, класікаў беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч на поўным праве мог называць свой невялікі фальварак пад Пяршаямі.
Выйшаўшы ў 1840 годзе ў адстаўку, чыноўнік мінскай крымінальнай палаты, калежскі рэгістратар Вікенцій Марцінкевіч неўзабаве набывае разам з адзінаццаццю валокамі зямлі хутар. І ўжо ў Люцінцы, амаль у саракагадовым узросце, ён усур’ёз пачынае займацца літаратурнай творчасцю. Піша не толькі па-польску, як многія беларускія літаратары таго часу, а, па словах Купалы, „паслухаўшы сэрца, бярэ дуду беларускую ў рукі”.
Марцінкевіч складае лірычныя вершы, пасвячэнні, лібрэта шматлікіх музычных вадэвіляў і першай беларускай оперы „Сялянка” („Сельская ідылія”), у Мінску і Вільні выдае вершаваныя аповесці, гістарычныя паэмы. І ўсё гэта на працягу сарака чатырох гадоў да апошніх дзён жыцця пісьменнік выношваў, ствараў у Люцінцы.
Некаторыя творы Дуніна-Марцінкевіча так і вядомы з дакладным указаннем месца і часу іх напісання. Напрыклад,
жартоўная п’еса („смяхотная штука ў трох дзеях”) „Залёты” суправаджаецца заўвагай: „Напісана ў Люцінцы 8-га снежня 1870 года”. Назва гэтая ўвайшла ў выдадзенае ў 1857 годзе ў Вільні „гістарычнае апавяданне ў чатырох абразках” „Люцінка, альбо Шведы на Літве”. Дакладны адрас пастаўлены і на жартоўнай, напісанай на польскай і беларускай мовах паэме ,,3-над Іслачы, або Лекі на сон”: апавяданне Навума Прыгаворкі ў 2 частках, Люцінка, 1868 год. Твор не публікаваўся, рукапіс яго знойдзены пісьменнікам і літаратуразнаўцам Адамам Мальдзісам у 1964 годзе ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве.
У Мінску ў колішняга чыноўніка Дуніна-Марцінкевіча мелася кватэра. Наўрад ці ўласны дом хутчэй за ўсё ў нейкага здымаў. 3 гэтым горадам звязаны трынаццаць гадоў працы будучага пісьменніка ў кансісторыі перакладчыкам дакументаў з польскай мовы на рускую, а таксама чыноўнікам крымінальнай палаты. У Мінскай гімназіі і ў вядомым прыватным пансіёне Мантэграндзі вучыліся дзеці Дуніна-Марцінкевіча. Так што „асваенне” Люцінкі пачалося, пэўна, з заездаў сюды з усёй сям’ёй на летнія канікулы.
Люцінка (называлі яшчэ і Малая Люцінка) з’яўлялася тыповым фальваркам небагатага шляхціца. Куток на дзіва маляўнічы, утульны. Сярод пагоркавых палёў, у баку ад людных дарог, за сем вёрст ад бліжэйшага мястэчка Пяршаі, „на пагурку”, акаймаваным рачулкай з тым жа напеўным дзявочым імем Люцінка, стаяла небагатая, „пад абымшэлай страхой”, але даволі прасторная „хаціна”, як неаднаразова будзе называць свой дом пісьменнік. І ці не галоўным упрыгожаннем таго прыкметнага пагорка-сопкі былі ліпы, клёны ў старых прысадах, ніцыя вербы над крыніцай, купы бэзу ў кветніках.
Цудоўныя, задушэўныя радкі гэтай мясціне прысвяціў Ядвігін Ш., які васьмігадовым хлапчуком правёў тут, у „прыватнай школцы” дачок Марцінкевіча (перад паступленнем у Мінскую гімназію) адзін год. У сваіх „Лістах з дарогі” ён зазначае: „3 Люцінкі пацягнуўся я пуцявінамі на Пяршаі. Як малюнкі, то на ўзгорку, то пры лясочку панасаджаны дзе-нідзе хаткі, быццам хаваюцца яны ад людзей, каб не стрывожылі той цішы, якая вее ўкруг іх... Вось і Пяршаі: вялікая вёска, касцёл, двор; тут і палацы пяршайскага графа Тышкевіча”. Пра „люцінскі” год згадвае наступнае: „На кожны важнейшы, бывала, дзень нябожчык (Дунін-Марцінкевіч. Л. П.) пісаў для нас усіх дзяцей якую-колечы камедыю, мы яе вучылі, з’язджаліся госці, і ішло прадстаўленне”. А ці не так і з’явіліся, створаныя Дуніным-Марцінкевічам для выканання тут, у Люцінцы, першыя варыянты камедыйных паэм, оперы
„Сялянка”, „Рэкруцкі набор”, вершаваныя аповесці „Вечарніцы”, „Купала”, „Гапон. Беларуская аповесць з праўдзівага здарэння на мове беларускага народа напісана” і славуты фарс-вадэвіль „Пінская шляхта”?
Лібрэта камічнай оперы „Сялянка” выдавалася асобнай кніжачкай у Вільні ў 1846 годзе. Музыку да яе напісалі сябар Марцінкевіча выдатны польскі кампазітар Станіслаў Манюшка і настаўнік мінскай гімназіі скрыпач Канстанцін Кжыжаноўскі. У 1852 годзе, у пачатку лютага, опера была пастаўлена ў Мінску на аматарскай сцэне. Але першае яе выкананне адбылося сіламі сваёй „хатняй” трупы ў Люцінцы. Як правіла, спектаклі тут выконваліся на дзвюх мовах польскай і беларускай, і самую яркую, каларытную іх аснову складалі ўзятыя з жывой народнай гаворкі беларускія прымаўкі, папеўкі, бойкія, дасціпныя дыялогі...