Дрэмле памятка дзён...  Леанід Пракопчык

Дрэмле памятка дзён...

Леанід Пракопчык
Выдавец: Полымя
Памер: 174с.
Мінск 1991
64.81 МБ
Адметна, што люцінскі тэатр з’яўляўся музычным. Прытым у ім іграліся не толькі камедыі-вадэвілі, якія суправаджаліся музыкай і песнямі, танцамі, але і спектаклі накшталт „Сялянкі” або „Рэкруцкага набору”. Ажыццявіць пастаноўку музычнага спектакля ў невялікім сельскім фальварку, вядома, было нялёгка: патрабавалася немалая колькасць выканаўцаў, пры гэтым падрыхтаваных, здольных да спеваў, і калі ўжо не аркестр, то хоць бы некалькі музыкантаў, адпаведна інструменты, дый месца, пляцоўка для выступлення.
Таму драматург Марцінкевіч пісаў лібрэта, тэксты камедый і вадэвіляў, разлічваючы перш за ўсё на сваю „сямейную” трупу, на некаторых суседзяў, на сяброў, што наведваліся з Мінска, і нават, як паведамляе Ядвігін ІП.,на дзяцей вучняў люцінскай школкі. Канешне ж, і аўтар меў вялікі камедыйны талент, удзельнічаў у спектаклях, а ў „Сельскай ідыліі” цудоўна выконваў ролю Навума Прыгаворкі.
Як кажуць, не абдзяліў бог здольнасцямі і дзяцей Марцінкевіча дачок Камілу, Мальвіну, Цэзарыну, сына Міраслава. Як музыканты-выканаўцы Каміла (пісала музыку сама) і Міраслаў неаднаразова выступалі ў аматарскіх канцэртах. Пра іх выканаўчае майстэрства ў свой час расказвалі газеты „Внленскне губернскне ведомостл”, „Кневскне губернскяе ведомостя”. ІІраз віленскага ваеннага губернатара Бібікава Дунін-Марцінкевіч звяртаўся ў 1851 годзе да цэсарэвіча з просьбай накіраваць яго адораных „дзяцей-артыстаў” 14-гадовую дачку Камілу і 13-гадовага сына Міраслава у Парыжскую кансерваторыю „...і да поўнага заканчэння вышэйшай музычнай навукі ўтрымліваць там на казённым рахунку”. Праўда, Марцінкевічам адмовілі, але вядома, што некаторы час яны займаліся ў Вільні, Варшаве. І, трэба думаць, музычнае суправаджэнне люцінскіх спектакляў было на высокім узроўні.
У доме пастаяйна знаходзілася фартэпіяна, меліся, відаць, і іншыя інструменты. A пра тое значэнне, якое ў гэтай сям’і надавалася музыцы, сведчыць такі факт: дочкі Марцінкевіча, выкладаючы ў люцінскай школцы, уключалі навучанне музыцы ў складзеную імі праграму і самі ж вялі заняткі. Традыцыйна „музычнай” сядзіба заставалася і пры ўнучках пісьменніка.
„...На месцы старога згарэўшага дома ў Люцінцы стаіць цяпер новенькі зграбненькі дамочак зусім на манер местачковага. Зграбненькі ён зверху, чысценькі усярэдзіне, мэблі пекныя, мяккія сядзіш, як на пярыне, фартэпіяна аж блішчыць...”. Далей Ядвігін Ш. у памянёным ужо творы прыводзіць кароценькае апісанне колішняга фальваркавага дома „старэнькай, згорбленай, пад амшэлай страхой хаткі”. І ўсё ж у ёй хапала месца для пражывання шасці вучням, для бібліятэкі і вучэбных дапаможнікаў, для фартэпіяна. Таму, трэба думаць, тут жа, у нейкай прасторнай, выслабаненай ад мэблі і рэчаў палавіне дома ставіліся і славутыя люцінскія спектаклі.
Пасля падзей 1863 года за падтрымку паўстання амаль усе члены сям’і Дуніна-Марцінкевіча падвергліся ганенням. Сам пісьменнік зведаў дзевяцімесячнае зняволенне ў мінскім турэмным замку, старэйшая дачка Каміла была саслана на Паўночны Урал, другая Цэзарына знаходзілася пад следствам, жонку Марыю вымусілі заплаціць штраф. Пасля выхаду з турмы Марцінкевічу дазвалялася жыць толькі ў фальварку, пад наглядам паліцыі без права выезду.
Люцінку, сваю „хаціну”, лясныя і палявыя пейзажы, якія адкрываліся з пагорка, ціхія куточкі-прытулкі, рэчку, што пятляла па лузе, Марцінкевіч любіў да канца сваіх дзён.
Многія сюжэты яго вадэвіляў, паэм, п’ес маюць рэальную аснову, узяты з жыцця суседзяў, сяброў. Шматлікія прымаўкі, прыказкі, моўныя абароты, якімі так шчодра „дудар беларускі” насычаў свае творы, былі пачуты, пачэрпнуты ім тут, у Люцінцы ад сялян-фальваркаўцаў, жыхароў недалёкага мястэчка Пяршаі.
Вельмі падрабязнае, відаць, даўно вынашанае, выпеставанае апісанне сядзібы дае Дунін-Марцінкевіч у пралогу да свайго гістарычнага апавядання „Люцінка, альбо Шведы на Літве”:
...Калі хмара жыцця далягляд захінае,
Дык хаціна ахвотна бадзягу прымае,
Боль душы супакоіць, уіаймуе ў спачынку...
А зімой добра мары снаваць ля камінку.
Дзетак я ўзгадаваў пад страхою хаціны, Тут цудоўныя часта я ведаў хвіліны. Дом стаіць на пагорку — лес вокал, алешнік,
Дом за домам, а ў садзе ігрушы, чарзшні.
3 ганка сіупіш і бачыш — лес воддаль, яліны...
Дзеліць лес папалам сіужка сіняй Люцыны...
Невялічкая рэчка, ды рыбы ў ёй поўна, А пры рэчцы крыніца з вадою цудоўнай. Злева, быццам дыван, луг стракаты квітнее, А на лузе бярозка там-сям зелянее...
...І сёння мы пазнаём Люцінку Марцінкевіча: невялікі, але ўсё ж прыкметны пагорак, на адхоне яго схаваная ў зарасніку крынічка, з якой яшчэ і ў наш час бяруць тубыльцы ваду, мураваныя прыступкі, што некалі вялі на ганак, у колішнюю хаціну...
Неўзабаве пасля смерці Дуніна-Марцінкевіча люцінскі дом згарэў. Але амаль на тым жа падмурку нашчадкі пісьменніка пабудавалі новы, які прастаяў да 1950 года. Калі праўнучка Марцінкевіча выехала адтуль, пуставаўшы будынак разабралі і перавезлі ў суседнюю вёску пад школу.
Зараэ тое месца, дзе знаходзілася колішняя пабудова, зялёны мурожны лужок пасярод саду акрэсліваюць ружовашэрыя гранітныя камяні падмурка. На вяршыні пагорка ад
Ад колішняга дома Марцінкевічаў засталіся толькі прыступкі...
былога парку засталося некалькі старых ясеняў, клёнаў. А гадоў пяць назад тут стаяла яшчэ і раскідзістая ліпа. Ствол гэтага дрэва-патрыярха (мела за дзвесце гадоў) быў на дзіва моцны, без адзінага дупла. Магутную, у тры абхваты, закаваную ў цвёрдую, здаровую кару калону вянчала пышная крона. Як кажуць тутэйшыя жыхары, Марцінкевічава ліпа (паводле падання, пад ёй пісьменнік стварыў славутую „Пінскую шляхту”) з’яўлялася галоўнай прыкметай Люцінкі: відна была за некалькі кіламетраў ад вёскі нібы зялёная шапкастраха, што хавала пад сваімі шатамі ўвесь пагорак... Зараз ліпы ўжо няма спалілі. Замінала некаму цудоўнае гістарычнае дрэва кідала цень на вакольныя агародчыкі... Адзінае суцяшэнне: на яе месцы настаўнікі Пяршайскай школы пасадзілі маладзенькуіо ліпку.
Рэчка Люцінка (прыток Іслачы), якая цячэ да пушчы, каля паселішча выраўнена, ператворана ў меліярацыйную канаву. Праўда, пад пагоркам цяпер разлілося возера тут Люцінку перагарадзілі плацінай. У сучаснай вёсцы чатырнацца'ць двароў. Прытым туляцца дамы, хлеўчукі і розныя прыбудовы ўздоўж агінаючай схіл вузенькай вулачкі. Як і здавён, на сядзібах, у дварах, пад агароджамі і на межах тут шмат розных кустоў, старых дрэў, амаль ля кожнай хаты кветнікі.
Цікава, што ў доме, які стаіць на люцінскім сядзібным двары, і зараз жывуць Марцінкевічы. He, не сваякі пісьменніка, але ўсё ж некаторая сувязь прасочваецца. Як вядома, Вікенцій Іванавіч нарадзіўся пад Бабруйскам у фальварку Панюшкавічы. Тут жылі і продкі яго, прадстаўнікі даволі старога, вядомага з пачатку ХУІІ стагоддзя шляхецкага роду. Марцінкевічы сучасныя жыхары Люцінкі, таксама наезджыя, з таго ж Бабруйскага павета. Па расказах гаспадара Войцеха Браніслававіча, бацька яго, Браніслаў Францавіч, перабраўся ў Люцінку ў дзевяностых гадах мінулага стагоддзя.
Наўрад ці гэта выпадковае супадзенне. Відавочна, дочкі Дуніна-Марцінкевіча працягвалі падтрымліваць сувязь з раднёй, знаёмымі, што засталіся на Бабруйшчыне, дзякуючы чаму тутэйшы селянін даведаўся аб продажы ў параўнаўча далёкай Люцінцы зямлі і купіў яе.
Але чаму шляхціц-дваранін і селянін з аднолькавым прозвішчам? Вельмі магчыма, што нехта з продкаў ДунінаМарцінкевіча бацька, дзядзька даўшы „адпускную” прыгоннаму, па існаваўшым звычаі передаў яму і сваё прозвГшча, але ўжо без „прыдомка” Дунін родавага імя.
У шасцідзесятых гадах адна з праўнучак пісьменніка, якая жыла ў Польшчы, прыязджала ў Люцінку, гасціла ў Браніслава Францавіча. І да гэтай пары ўжо яе дзеці падтрымліваюць сувязь, перапісваюцца з мясцовымі Марцінкевічамі.
Люцінка... сто пяцьдзесят гадоў назад тут пасяліўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч пісьменнік, драматург, тэатральны дзеяч, таленавіты, нястомны працаўнік, дудар беларускі, што менавіта адсюль, з Люцінкі, як цудоўна сказаў Янка Купала,
...песню за песняй парадкам Пусціў, як жывую крыніцу: Пасыпалісь проста, як з неба, „Дажынкі”, „Гапон”, „Вечарніцы”. Як стораж, стаў смела на варце Радзімых, запушчаных соняў, Стаў сеяць па-свойму ўсё тое, Шю мы далей сеем сягоння...
^уч&рысавана з натуры
Свае экспедыцыі, што цягнуліся месяцамі, да зімовых халадоў, Орда пачынаў ранняй вясной, як толькі падсыхалі дарогі. Ён загадзя наймаў, a то і купляў каня і сціплую, але абавязкова з закрытым верхам на выпадак дрэннага надвор’я брычку. Рэчы браў самыя неабходныя і, вядома, мальберт, паперу, алоўкі, фарбы. Маршруты складаў яшчэ зімсй: чытаў у бібліятэках кнігі па гісторыі і геаграфіі кра'ю, вывучаў і перамалёўваў карты, адшукваў гарады і мястэчкі, сёлы, фальваркі, у якіх знаходзіліся руіны старажытных замкаў, палацы магнатаў, старыя касцёлы, цэрквы^і вызначаў іх як месца прыпынку на сваім будучым пераездзе. He менш цікавілі мастака таксама сціплыя двары, сядзібы, дзе нарадзіліся, жылі знакамітыя людзі паэты, кампазітары, вучоныя.
Ці вёў Орда дзённік у сваім працяглым дваццаць гадоў вандраванні па Беларусі, Літве, Валыні? Так. Ім створаны унікальны дзённік, нават, бадай, энцыклапедыя архітэктурных пейзажаў, у якой не прапушчаны літаральна ні адзін больш-менш вядомы, заслугоўваючы ўвагі помнік дойлідства або гісторыі краю. Вынікам выбранай мастаком творчай місіі стаўся неардынарны ў тысячу лістоў збор арыгінальных архітэктурна-гістарычных малюнкаў і выкананых з іх у канцы XIX стагоддзя восем серый-альбомаў буйнафарматных, каляровых літаграфій.
Як і ва ўсякім падарожжы, адзін дзень не быў падобны на другі, але часта работа Орды змалёўванне з натуры пачыналася з таго, што, прыехаўшы ў намечаную сядзібу, ён пакідаў у двары брычку, ішоў да гаспадароў, называўся і прасіў дазволу намаляваць фальварак, дом (часам, гэта быў і сучасны багаты палац або стары родавы замак). Звычайна гаспадары не пярэчылі, наадварот, праяўлялі цікавасць да просьбы вельмі далікатнага чалавека ў чорным дарожным плашчы, шырокім капелюшы. Нярэдка знаёмства заканчвалася запрашэннем на абед, на вячэру, а потым і просьбай пажыць у доме некалькі дзён. Справа ў тым, што вандроўны мастак быў выдатна выхаваным і вельмі адукаваным, многае бачыў, да таго ж з’яўляў-