Дрэмле памятка дзён...  Леанід Пракопчык

Дрэмле памятка дзён...

Леанід Пракопчык
Выдавец: Полымя
Памер: 174с.
Мінск 1991
64.81 МБ
ся цікавым расказчыкам. Ён лёгка пры необходнасці пераходзіў на французскую мову і гаварыў як сапраўдны парыжанін. Калі ў доме мелася фартэпіяна, то маэстра сам прапаноўваў памузыцыраваць і здзіўляў усіх ігрой сапраўднага сталічнага піяніста-віртуоза: выконваў па памяці Шапэна, Гендэля, Ліста... і свае ўласныя творы паланезы, мазуркі, вальсы. Потым, калі ў „Тыгодніку ілюстраваным” пачалі публікавацца рэпрадукцыі архітэктурных пейзажаў пад рубрыкай „3 папкі Орды”, то мастаку не трэба было называць сябе: яго пазнавалі, прыезд лічылі за гонар і прымалі як жаданага госця.
... Нарадзіўся Напалеон Орда ў Варацэвічах, што пад Янавам (Іванавам), ў сям’і адукаванага шляхціца. Бацька яго Міхал Орда адзін час захапляўся генералам Банапартам як рэвалюцыянерам, дэмакратам (з тае нагоды і сыну надаў такое імя), працаваў інжынерам-фартыфікатарам, будаваў дарогі і асушальныя каналы на Палессі. І.напэўна, іх небагаты шляхецкі дом, сям’ю ад многіх падооных адрознівала тое, што ў Ордаў любілі кнігі і музыку. Маці Напалеона, сама добрая піяністка, з дзяцінства вучыла яго іграць на фартэпіяна. Бацька выдатна чарціў, маляваў. Прыязджаў, жыў у іх родавым фальварку таксама настаўнік малявання.
Орда скончыў Свіслацкую гімназію, а затым, як і большасць маладых літвінаў таго часу, якія жадалі працягваць вучобу, Віленскі універсітэт. На гэтым спакойнае жыццё пад апекай бацькоў закончылася, наперадзе юнака чакалі бурныя падзеі, нялёгкія выпрабаванні...
Пра Варацэвічы ў польскім „Слоўніку геаграфічным...”, выдадзеным у 1893 годзе ў Варшаве, сказана: „...павет Кобрынскі, у 70 вярстах ад Кобрына. Два маёнткі 575 дзесяцін і 796 дзесяцін зямлі, 64 дзесяціны царкоўнай зямлі. Дзве царквы, два ветракі. Даўняя ўласнасць Ордаў. Тут у 1807 годзе нарадзіўся Напалеон Орда, вядомы рысавальшчык і выдавец альбомаў. Належалі князям пінскім, каралеве Боне. Упамінаюцца Варацэвічы населены пункт у 18 кіламетрах на захад ад Іванава, што ў Брэсцкай вобласці, уяўляюць сабой вялікую некалькі шырокіх і доўгіх вуліц на роўным месцы тыповую палескую вёску. У цэнтры, на плошчы;стаіць мураваная царква з ліку так званых „мураўёвак”, што густа ўзводзіліся на тэрыторыі Беларусі пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гадоў, каб зацвердзіць праваслаўе ў краі, які апалячваўся. Варацэвіцкая Хрыстаўздзвіжанская царква асвечана ў 1872 годзе і цяпер з’яўляецца адзіным у вёсцы будынкам з часоў Напалеона Орды. Праўда, не так даўно знойдзена яшчэ адно вельмі каштоўнае сведчанне сувязей мастака з радзімай. Ужо ў наш час, і;алі культавыя пабудовы гвалтоўна ператвараліся ў склады, a то і наогул знішчаліся, вара-

Н. Орда. Фотарэпрадукцыя з аўгапартрэта. 70-ыя гады XIX ст.
цэвіцкія прыхаджане са сваёй царквы (яе таксама зачынялі) разабралі па дамах на захоўванне іконы і розныя царкоўныя рэчы. Вось тады адзін з мясцовых жыхароў цяпер царкоўны староста, бо храм у Варацэвічах нядаўна нанава асвечаны і адкрыты на адваротным баку іконы (пісанае маслам адлюстраванне Хрыста), здымаючы яе з рамы, каб зручней захоўваць, заўважыў напалавіну сцёрты надпіс, але сэнс яго было не цяжка зразумець: ...Праваслаўным сяла Варацэвічы ў дзень асвячэння Варацэвіцкай царквы дораць абраз „гаспадары маёнтка Варацэвічы прозвішча Орда”. Ніжэй ішлі словы: „Абноўлена гэта ікона... у 1907 годзе 12 снежня”. Сёння каштоўная рэліквія менавіта як падарунак ад Напалеона Орды (у 1872 годзе, калі асвечваўся храм, Орда, ужо вядомы мастак, часта бываў на радзіме) займае ў царкве ганаровае месца...
Фальварак Варацэвічы знаходзіўся ў баку ад сяла, у кіламетрах двух. У наш час на тым месцы, дзе стаяў дом Ордаў, размяшчаўся двор з гаспадарчымі пабудовамі, прысадамі, раскінулася роўнае чыстае поле („руплівыя” меліяратары далёка да гарызонта ссунулі хмызнякі, лес). Адзіная прыкмета: як раз на колішнім двары стаіць малады дуб, пад ім абгароджаная магіла таму дрэва і ўцалела аднаго з апошніх гаспадароў хутара, які памёр недзе ў 30-ых гадах XX стагоддзя і завяшчаў пахаваць сябе пад дубам, пасаджаным ім яшчэ ў дзяцінстве.
Мясціна носіць назву Першы Міхалін і мяжуе з Другім Міхалінам. Магчыма, найменні дадзены па імені бацькі Напалеона Міхала. 3 краю Другога Міхаліна месціцца хутар таполевы і ясеневы гай, сад, стары вялікі будынак. Часам яго прымаюць, а ў перыядычным друку нават і фатаграфіі даваліся, за фальваркавы дом Ордаў. Але гэта памылка сядзіба ўзнікла тут у 20-ых гадах нашага стагоддзя.
Упершыню Орда намаляваў свой родавы фальварак яшчэ ў дзяцінстве, апошні раз у 1860 годзе (тады ўжо сядзіба Ордам не належыла). На малюнку адлюстраваны драўляны дом на дзве палавіны, парадны двор. Адзінае ўпрыгожанне будынка ганак-порцік з чатырма драўлянымі калонамі, над ім невялічкая мансарда. За домам бачыцца парк з ліставых і хвойных дрэў. Такая сядзіба небагатага беларускага ці польскага шляхціца была ў многім тыповай на Беларусі і Літве, пра што сведчаць зноў-такі літаграфіі з малюнкаў Орды: „Смольгаў”, фальварак Бабруйскага павета Мінскай губерні, дзе нарадзіўся паэт Уладзіслаў Сыракомля, „Убель”, сядзіба Ігуменскага павета, радзіма Станіслава Манюшкі, „Завоссе” Навагрудчына, адкуль родам Адам Міцкевіч. У праўдзівасці малюнкаў, дакладнасці ўсіх дэталей можна не сумнявацца. Гэта было правіла, крэда Орды пакінуць нашчадкам да.кументальна-мастацкія сведчанні. І ўсё ж асабістыя адносіны мастака адчува-
Так выглядаў фальварак Смольгаў радзіма У. Сыракомлі. Фогарэпрадукцыя з малюнка Н. Орды. 70-ыя гады ХІХ ст.
„Палац графаў Тышкевічаў у Лагойску.” Фотарэпрадукйыя
малюнко Н. Орды. 1870 год
юцца спакой, мяккі лірызм... Шматлікія замалёўкі падобных фальваркаў у рэшце рэшт зліваюцца ў яго ў мастацкі, абагульнены вобраз радзімы. Так, гэта не рамантычная веліч сярэдневяковых замкаў, не халодная прыгажосць магнацкіх двароў, a такі блізкі сэрцу мастака шляхецкі фальварак, з традыцыйнымі прысадамі, гаспадарчымі пабудовамі, дваром, на якім бачацца невялікія фігуркі сялян з косамі, граблямі, прыслуга, распрэжаны конь, павозка...
Як вядома, у 1823 годзе Напалеона Орду залічылі ў Віленскі універсітэт на фізіка-матэматычны факультэт, куды, дарэчы, толькі на восем гадоў раней паступаў першапачаткова і Адам Міцкевіч. Год гэты ўвайшоў у гісторыю навучальнай установы трывожным часам была ўчынена расправа над тайным студэнцкім таварыствам філаматаў, што ад быццам бяскрыўдных задач асветніцтва і культурнай дасканаласці перайшлі да распрацоўкі праграм палітычнай барацьбы за нацыянальнае і сацыяльнае адраджэнне. Болыласць членаў таварыства, у тым ліку Тамаша Зана, Яна Чачота і Адама Міцкевіча, выслалі ў глыбінныя губерні Расіі. Але рэвалюцыйны дух не ўдалося задушыць канчаткова працягвала існаваць, дзейнічаць тайная суполка „Заране”, звязаная з дзекабрыстамі. Сціплы, старанны студэнт з Піншчыны Напалеон Орда таксама аказаўся ў адным ланцужку са „змоўшчыкамі”. Пасля нядоўгага расследавання яго вык.лючылі з універсітэта і пасадзілі ў турму. Праўда, адбыў ён параўнаўча невялікі тэрмін год і тры месяцы. Пасля вызвалення вярнуўся дамоў у Варацэвічы, займаўся самаадукацыяй.
Калі пачалося паўстанне 1830 года, Орда ўжо служыў у коннай гвардыі Літоўскага корпуса, што амаль цалкам перайшоў на бок інсургентаў. І тут далёка не пасіўны, адважны гвардзеец, які застаўся верным вызваленчым ідэям, вызначыўся ў бітве пад Кочыем і ўдастоіўся вышэйшага ордэна Залатога крыжа. Да канца кампаніі паспеў даслужыцца да чына капітана. Падчас ганення на паўстанцаў Ордзе ўдалося пазбегнуць арышту; і ён на нядоўгі тэрмін зноў вярнуўся ў Варацэвічы. Аднак на ім вісела кляймо інсургента, і пры самым нязначным ладазрэнні, даносе можна было зноў трапіць у турму або ссылку. Таму, як і дзесяткі, сотні землякоў удзельнікаў паўстання, Напалеон Орда вырашае эмігрыраваць у Парыж. Але шлях у Францыю аказаўся для яго доўгім і хутчэй нагадваў падарожжа студэнта з мэтай азнаямлення з культурай Еўропы, расшырэння сваіх пазнанняў.
Дваццацічатырохгадовы Орда вандраваў не адзін, з ім у Еўропу адправіўся адзін з сяброў і аднадумцаў, магчыма, таксама інсургент. Маладыя людзі, на ўсякі выпадак не называючы сябе, абмінаючы вялікія гарады, дабраліся да аўстрый-
скай граніцы і перасяклі яе. Аўстрыя, нарэшце Швейцарыя, потым Германія, Італія, поўдзень Францыі, і толькі праз два гады яны трапілі ў Парыж.
Бадай, у тым доўгім пераездзе якраз і праявіліся галоўныя рысы характару, схільнасці Напалеона Орды будучага мастака, музыканта, адукаванейшага чалавека сваёй эпохі цяга да падарожжаў, жаданне сваімі вачыма ўбачыць, успрыняць помнікі даўніны, скарбніцы еўрапейскіх музеяў, пазнаёміцца з выдатнымі дзеячамі культуры. А зарад, цікавасць да ўсяго, прынамсі да мастацтва і музыкі, ужо былі дадзены, выхаваны ў маладым шляхціцу-інтэлігенце і дома, і ў Віленскім універсітэце...
Парыж пасля паўстання 1830-1831 гадоў стаў цэнтрам польскай рэвалюцыйнай эміграцыі. Тут знайшлі прытулак сотні палякаў ад вядомых афіцэраў і знатных вяльмож да падобных Ордзе маладых інсургентаў. У гэтым горадзе тады жылі Адам Міцкевіч, Фрэдэрык Шапэн.
Паколькі кар’ера ваеннага, хоць і меў чын капітана, Орду пакуль не цікавіла, ён вырашыў вучыцца, удасканальвацца. Але аддаць чаму-небудзь перавагу, раздзяліць свае захапленні было, напэўна, вельмі нялёгка, і Напалеон выбраў і музыку, і жывапіс.
Хто пазнаёміў маладога, захопленага жывапісам паляка з вядомым у той час парыжскім пейзажыстам П’ерам Жырарам, невядома. Але яны пасябравалі і Орда пачаў рэгулярна наведваць майстэрню Жырара, што ў многім і вызначыла яго будучы лёс як мастака-рысавальшчыка. Настаўнік Напалеона захапляўся менавіта архітэктурнымі пейзажамі, так званымі авіядукамі, на якіх цэнтрам кампазіцыі абавязкова былі антычныя руіны, масты, старыя замкі сярод узгоркаў, гор.
Адначасова і з не меншай ахвотай Орда браў урокі музыкі і кампазіцыі ў Фрэдэрыка Шапэна. Яны разам музыцыравалі ў салоне Жорж Санд, дзе хутчэй за ўсё Напалеона і пачуў праслаўлены мэтр Ферэнц Ліст і, як сведчаць сучаснікі, высока ацаніў талент маладога музыканта, параіў яму сур’ёзна заняцца кампазіцыяй. Шапэн многія свае рукапісныя творы прысвяціў Ордзе. У сваю чаргу і Орда лепшы паланез адрасаваў ІПапэну, якому першаму выконваў свае ўласныя творы фартэпіянныя п’есы паланезы, мазуркі, вальсы. Вядома, у іх адчуваўся ўплыў паважанага настаўніка і сябра, асабліва ў паланезах, што выдзяляліся меладычнасцю, драматызмам, віртуознасцю стылю. Часам для гасцей абодва музыканты арганізоўвалі своеасаблівую віктарыну: Орда выконваў нядаўна напісаныя творы Шапэна, а той музычныя мініяцюры Орды, чаргуючы іх са сваімі, і слухачам прапаноўвалася вызначыць аўтара.