Дрэмле памятка дзён...
Леанід Пракопчык
Выдавец: Полымя
Памер: 174с.
Мінск 1991
Дарэчы, вучнямі Дамініка Стафановіча з’яўляліся кампазітар Фларыян Міладоўскі і дачка пісьменніка Дуніна-Марцінкевіча піяністка, спявачка Каміла. Мяркуюць яшчэ, што якраз ён стаўся тайным сааўтарам 15-гадовага кампазітара Манюшкі ў яго першай камедыйнай оперы „Канторшчыкі”, якую паставілі аматары спевакі і музыканты ў 1834 годзе ў Мінску.
He закончыўшы гімназіі, Станіслаў у 1835 годзе пераехаў у Вільню, а ўжо з 1838 года вельмі сур’ёзна заняўся музыкай у Берлінскай музычнай акадэміі. Праз два гады ён завяршыў вучобу і вярнуўся ў Вільню. У гэтым горадзе ажаніўся на Аляксандры Мілер, тут у іх нарадзіліся ўсе тры сыны. Жылі бедна, зарабляў Манюшка прыватнымі ўрокамі, а ў нядзелю іграў на вядомым аргане ў касцёле святога Яна. Увесь вольны час кампазітар цяпер аддаваў творчасці пісаў аперэты, кантаты, рамансы. Падтрымліваў сувязь са сваімі мінскімі настаўнікамі і сябрамі. У 1843 годзе вандроўная трупа немца Шмідкофа паставіла ў Мінску яго аперэту „Латарэя”, прэм’ера якой з поспехам прайшла. У той жа час там былі выдадзены і першыя м^зычныя творы Манюшкі два сшыткі эцюдаў для фартэпіяна.
Жывучы ў недалёкай Вільні, кампазітар часта гасцяваў у Мінску, дзе ў яго завязаліся новыя знаёмствы і перш за ўсё, дружба і плённае творчае супрацоўніцтва з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, а таксама з вядомым скрыпачом, педагогам і кампазітарам Канстанцінам Кжыжаноўскім. Акрамя таго, Манюшка ездзіў у гэты горад па справах, звязаных з фальваркам Убель, які перайшоў яму ў спадчыну. І вось у пачатку 50-ых гадоў у садружнасці з Канстанцінам Кжыжаноўскім і Вікенціем Стафановічам (братам Дамініка) Манюшка напісаў на творы Дуніна-Марцінкевіча чатыры камедыцыйныя оперы: „Рэкруцкі набор”, „Спаборніцтва музыкаў”, „Чарадзейная вада” і „Сялянка” („Сельская ідылія”), дзе выкарыстаў матывы з беларускіх вародных песень і танцаў. Музыка, нотныя запісы да гэтых твораў, на жаль, не захаваліся, і толькі нядаўна польскі музыказнавец У. Пожняк знайшоў у адной з Вільнюскіх бібліятэк лібрэта і музыку да оперы „Рэкруцкі набор”.
Трапляючы ў Мінск, Манюшка спыняўся звычайна ў доме Дуніна-Марцінкевіча. Вядомы прывітальны „Верш Навума Прыгаворкі”, напісаны і зачытаны пісьменнікам перад сябрамі ў кастрычніку 1856 года (усе з’ехаліся на дваранскія выбары
або так званыя кантракты). У падзагалоўку твора названы тыя, каму ён прысвячаецца: „На прыезд да места Менска Апалінара Концкага, Уладзіслава Сыракомлі і Станіслава Манюшкі”.
...Засвяцілі тры звёздачкі ў пару нам шчасліву!
Заляцелі тры сакалы дый на нашу ніву!..
А трэці дудар між намі ўзрос, ён нам братка, Яму Мінская зямелька родненькая матка!.. Трэці дудар як загудзе песенькі радненькі, Бяды дый гора забудзеш, сіанеш весяленькі! А так думкі прыуныўны соладка спявае, іііто за сэрца, баш кляшчамі, дзетачкі, хватае!
Пераклад Паўлюка Пранузы
Пра духоўную сувязь з Беларусіяй, з народнымі песнямі і музыкай, пра дружбу са сваімі землякамі гавораць і шматлікія творы Манюшкі (гэта ён „трэці дудар” у Дуніна-Марцінкевіча). Амаль усе яны напісаны на вершы землякоў. Так вядома, што яшчэ ў 1844 годзе ён звяртаўся да паэта і фалькларыста Яна Чачота з просьбай выслаць вершаваныя тэксты. Апошні збіраў, запісваў беларускія песні, перакладаў іх на польскую мову, ставячы сваёй мэтай пазнаёміць адукаваную, чытаючую публіку з багаццем беларускіх пёсень, і ў рэшце рэшт выдаў некалькі зборнікаў, куды ўвайшло каля тысячы нацыянальных музычных твораў. Словы некаторых песень, што даслаў паэт, аказаліся знаёмымі, блізкімі кампазітару чуў у дзяцінстве, і ён лёгка паклаў іх на музыку. Толькі ў 1848 годзе на вершаваныя запісы Чачота Манюшка напісаў песні: „Дубрава”, „Думка”, „Зязюля”, „Сірата”, „Сонейка”, „Шумі, гай”, „Пералётная птушка”, „Выбар”. Выкарыстоўваў ён для сваіх твораў і вершы Міцкевіча, Сыракомлі. Так склаўся цыкл „Песні прынёманскіх вёсак”, які ўвайшоў потым у зборнік „Хатнія спеўкі”.
Трэба сказаць, што ў Мінску творы Манюцікі, напісаныя на аснове беларускага фальклору, адразу набылі папулярнасць, часта выконваліся музыкантамі і спевакамі-аматарамі. Дый у наш час яго песні пастаянна ўваходзяць у рэпертуар беларускіх оперных артыстаў, у так званы залаты фонд фанатэкі Беларускага радыё.
Сталася знамянальнай падзеяй пастаноўка камічнай оперы „Сялянка” 9 лютага 1852 года ў Мінску прагучала першая беларуская опера. Лібрэта яе Дунін-Марцінкевіч напісаў у 1842-1844 гадах. (У 1846 годзе двухактавы твор выдаваўся асобнай кніжкай у Вільні ў друкарні Завадскага.) У складанні музыкі яшчэ браў удзел Канстанцін Кжыжаноўскі. Колькі мі-
Помнік С. Манюшку ў Вільні
нула часу паміж напісаннем музыкі і пастаноўкай оперы, сказаць цяжка. Дэкарацыі да спектакля падрыхтаваў мастак Адам Піамеш.
Калі лібрэта „Сялянкі” захавалася і ўваходзіць цяпер ва ўсе выданні твораў Дуніна-Марцінкевіча, то запіс музыкі партытура Манюшкі і Кжыжаноўскага, на жаль, згублены. Праўда, у 60-ых гадах беларускі літаратуразнавец Адам Мальдзіс знайшоў у адной з варшаўскіх бібліятэк партытуру дзвюх арый з оперы, перапісаў іх, перадаў у Акадэмію навук БССР, але і там запісы недзе прапалі. Застаецца дапоўніць, што спектакль гэты яшчэ два разы ставіўся ў Мінску у 1853 і 1855 гадах, а таксама ў правінцыі у Глуску, Бабруйску, Слуцку, Нясвіжы, Віцебску.
У творчасці Манюшкі трэба вылучыць эпахальнае здзяйсненне у 1847 годзе ён закончыў вядомую оперу „Галька”, якая азначала нараджэнне польскай нацыянальнай оперы! Пастаўлены аматарскім калектывам спачатку ў Вільні, потым двойчы у 1856 і 1858 гадах у Мінску спектакль толькі праз дзесяць гадоў выпусціў Варшаўскі оперны тэатр. Публіка з захапленнем сустрэла оперу, што сведчыла аб поўным прызнанні кампазітара, яго вялікім трыумфе. Тут жа Манюшку прапанавалі месца галоўнага рэжысёра Вялікага тэатра ў Варшаве. Акрылены поспехам, ён адну за адной піша оперы „Плытагоны”, „Графіня” і „Страшны двор”. Апошняя стала вяршыняй яго опернай творчасці. Дарэчы, і ў гады ўжо поўнага поспеху Манюшка, які пастаянна жыў у Варшаве, не раз прыязджаў у Мінск у 1860, 1861, 1863 гадах, і апошні раз у 1864-ым.
У сваіх творах кампазітар змог перадаць нацыянальны дух польскага народа, і яшчэ пры жыцці быў прызнаны нацыянальным польскім кампазітарам, заснавальнікам польскай оперы. Меладычнасць, задушэўнасць, дэмакратызм яго песень, арый з опер, асабліва „Галькі”, безумоўна, бачацца ў тым, што ў іх аснове ляжаць матывы беларускага і польскага фальклору, якія Манюшка чэрпаў з жыватворнай крыніцы народных песень і танцаў і вяртаў успрынятае ўжо ў выглядзе сваіх таленавітых твораў, што сталі здабыткам сусветнай музычнай культуры. Творчая спадчына народжанага і выхаванага на беларускай зямлі класіка польскай музыкі, аўтара музыкі да першай беларускай оперы, кампазітара Станіслава Манюшкі належыць і беларусам, з’яўляецца і нашай нацыянальнай гордасцю.
Упершыню я трапіў у Пасадзец пятнаццаць гадоў назад, калі рабіў свой першы пераход з Мінска ў Даўгінава па вядомым гасцінцы...
Даўгінаўскі тракт так яшчэ называлі гэтую ў свой час бойкую дарогу ідучы строга на поўнач, не толькі злучаў губернскі горад Мінск са старадаўнім гандлёвым мястэчкам Даўгінава.м, але, як можна цяпер адзначыць, праходзіў і праз асаблівы беларускі Парнас. Амаль у адзін час пры шляху жылі пачынальнікі, класікі беларускай літаратуры Ядвігін Ш., Янка Купала, Змітрок Бядуля, будучае творчае ядро „Нашай нівы”. Тут знаходзіўся хутар Кур’янаўшчына, радзіма вядомага дзеяча Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, паэта, драматурга, аўтара папулярнага вадэвіля „Збянтэжаны Саўка” Леапольда Іванавіча Родзевіча (загінуў падчас рэпрэсій 1937 года).
Ці выпадкова, ці ёсць таму пэўныя прычыны, што менавіта пры адным гасцінцы, па-суседску раслі, мужалі, у многім складваліся як творчыя асобы выдатныя пісьменнікі, сказаць цяжка. Але блізкасць бойкай дарогі, якая давала магчымасць жыхарам невялікіх вёсак, фальваркаў больш шырокіх, рознабаковых зносія ці дазваляла ўсяго за які-небудзь дзень апынуцца ў Мінску, відаць, адыграла сваю ролю ў лёсе, у развіцці будучых літаратараў.
Знаёмы гэты мне шлях родны, Даўгінаўскі вядомы шлях! Які нёс годных і нягодных На векавых сваіх плячах.
3 Даўгінава ў Мінск балаголы Па ім, бывала, дзень у дзень... Ад дзёгцю пах, скрыпня ад колаў, ІПум ад людзей...
I ўсё як цень!..
Я. Купала.
„Па Даўгінаўскім гасцінцы”
Недзе да 20-30-ых гадоў нашага стагоддзя амаль адзіным транспартным сродкам на Даўгінаўскім, як і на іншых бела-
рускіх шляхах, быў конь. Да рэвалюцыі на кірмаш у мястэчка, а калі і ў Мінск сяляне ездзілі на сваіх конях, запрэжаных у простыя вазы, сані. Мясцовыя паны, багацейшая шляхта мелі ўласны выезд, а, кажучы сучаснай мовай, грамадскім транспартам на гасцінцы лічыліся балаголы. У канцы XIX пачатку XX стагоддзя на Беларусі яны ўяўлялі сабой асобны тып прафесіянальных ламавікоў, фурманкі якіх наймалі для перавозу людзей, грузу, з імі ж можна было пад’ехаць і спадарожна. Менавіта балаголы многія дзесяцігоддзі заставаліся прызнанымі гаспадарамі амаль усіх беларускіх шляхоў, гасцінцаў і толькі дзякуючы ім на дарогах існавалі падобныя на Пасадзец маленькія, абавязкова з корчмамі мястэчкі.
„Трухкоча брычка па дарозе, сам Разымблюм за фурмана”, з падкрэсленай пашанай прыгадвае Купала ва ўжо ўспомненым вершы балагола, што не раз браў яго ў свае седакі. Змітрок Бядуля, які таксама сябраваў не з адным з тых „капітанаў”, амаль цалкам прысвяціў ім у аўтабіяграфічнай аповесці „У дрымучых лясах” раздзел „Караваны”. Варта прывесці ўрывак:
„...Перавозкай тавараў займаліся патомныя ад дзядоў і прадзедаў балаголы. Яны называліся камісіянерамі. Гэта былі людзі-асілкі, абветраныя сцюжай і абпаленыя спёкай. Усе нібы на падбор, высакарослыя, барадатыя, у доўгіх бобрыкавых балахонах з капюшонамі, падпярэзаныя шырокімі рамнёвымі паясамі. Ад камісіянераў пахла дзёгцем, гарэлкай, конскім потам і лесам.
...Па начах ездзіць з дарагімі таварамі ды з кайстрамі, напакаванымі „кацярынкамі” (сторублёвымі асігнацыямі) было небяспечна. Рэдка калі ездзілі ўначы... На камісіянераў адбываліся часам напады і сярод белага дня. Таму яны ездзілі караванамі. Камісіянеры мелі пры сабе сякеры, чачоткавыя даўбежкі, пісталеты, таму на іх нападалі рэдка...”.