Дрэмле памятка дзён...  Леанід Пракопчык

Дрэмле памятка дзён...

Леанід Пракопчык
Выдавец: Полымя
Памер: 174с.
Мінск 1991
64.81 МБ
Альбомы выходзілі даволі-такі вялікімі для тае пары тыражамі і мелі поспех. 3 часам іх можна было атрымаць у любой бібліятэцы Варшавы, Кракава, Вільні, Кіева. Прэстыжным лічылася для польскага інтэлігента-патрыёта мець альбом гістарычных пейзажаў мастака ў асабістай бібліятэцы.
Дайшлі гэтыя выданні і да нашага часу. Яны значных памераў (прыкладна 20x30 сантыметраў), вельмі добра аформленыя: цвёрдыя ціснёныя золатам вокладкі малінавага, салатавага колеру, літаграфіі жоўта-карычневага адцення .
Назвы іх розныя. Напрыклад, выдадзены ў 1876 годзе называецца: „Альбом гістарычных пейэажаў нашага краю, зрысаваных з натуры Напалеонам Ордай”. На супервокладцы падрабязнае тлумачэнне і адначасова рэклама: „Альбом малюнкаў губерняў Гродзенскай, Мінскай, Віленскай, Ковенскай, Валынскай, Падольскай, Кіеўскай, Віцебскай і Магілёўскай. У трох серыях прадстаўлены месцы гістарычныя з часоў войнаў: турэцкіх, татарскіх, крыжацкіх і казацкіх, а таксама старыя руіны замкаў і выдатныя рэзідзнцыі, што сведчаць аб прыгажосці і цывілізацыі краю. Варшава, літаграфія Максімільяна Фаянса”.
Орда суправадзіў кароткімі, але ёмістымі, змястоўнымі подпісамі кожны ліст літаграфіі, што, дарэчы, гаворыць аб яго далёка не дылетанцкім веданні гісторыі. Вось, напрыклад, якімі словамі аздобіў ён літаграфію з малюнка Гродзенскага замка: „Гродна месца вядомае з 1128 года. На руінах абарончага замка Эрдзвіла пляменніка Міндоўга, стаяў замак, у якім праходзіў апошні сейм”. Падрабязная гістарычная даведка дадзена да літаграфіі „Лідскі замак”: „Вельмі старажытнае мястэчка. Руіны замка, пабудаванага вялікім князем літоўскім Гедымінам у 1323 годзе. У гэтым замку бывалі вялікія князі Вітаўт, Ягайла, Аляксандр Ягелончык. Тут пражываў Тахтамыш хан татарскі. Старостам лідскім быў Наджы-Гірэй пазнейшы хан крымскі. Замак разбураны ў вайну са шведамі”.
Літаграфія „Свіслацкі касцёл” мае паважлівы надпіс: „Касцёл асвечаны ў 1666 годзе. У мястэчку граф Вінцэнт Тышкевіч заклаў на свае сродкі слаўную гімназію для навучання юнацтва”.
Акрамя таго, у левым ніжнім вугле кожнага малюнка, адпаведна і кожнай літаграфіі, абавязкова пазначалася: „Зрысавана з натуры” нязменнае аўтарскае сведчанне арыгінальнасці твора, таго, штс мастак працаваў ля адлюстраванага помніка, сядзібы. І зноў здзіўляешся шчыраму, пастаяннаму інтарэсу Орды да мінулага і сучаснасці роднага краю, дый проста вынослівасці. А яму ж было і за шзсцьдзесят, і за семдзесят гадоў, калі штогод рабіў ледзь не тысячакіламетровыя пераезды (а па якіх дарогах’), каб самому ўбачыць „натуру” і зарысаваць помнік, пейзаж вакол яго, дзе-небудзь на Кіеўшчыне, у Магілёве, пад Кракавам, Коўнам...
„Сведчанні аб прыгажосці і цывілізацыі краю” гэта выказванне наконт сваіх малюнкаў можна лічыць ідэйным крэда мастака-патрыёта Напалеона Орды. У яго творчай спадчыне ўвасоблены своеасаблівы мастацкі вобраз Беларусі больш як сто гадоў назад. У гэтым вечная каштоўнасць твораў мастака, якія па-свойму унікальныя і з’яўляюцца своеасаблівым прак-
тычным дапаможнікам па гісторыі архітэктуры Беларусі, Літвы, Украіны, надзейным, дакладным зыходным матэрыялам для аднаўлення, рэстаўрацыі помнікаў...
У адным з нумароў штотыднёвіка „Клосы” за 1883 год, што выдаваўся ў Варшаве, Адам Плуг у некралогу на смерць Напалеона Орды пісаў: „Гэта быў сімпатычны чалавек, усё жыццё якога было чыстым, як сляза, хоць характар і мог бы зацвярдзець у яго салдацкіх вандраваннях. Гэта быў пісьменнік, мастак і музыкант, але перш за ўсё сумленны патрыёт, які вельмі любіў свой край... Толькі такі чалавек мог выканаць такую справу выдаць свае вядомыя „Альбомы пейзажаў...”.
'таніслау Ммюшканаш зямляк
Кожны год у пачатку мая Волму цэнтральную сядзібу рыбгаса „Валмянскі” наведваюць прадстаўнікі польскага консульства ў Мінску. У склад гэтай традыцыйнай дэлегацыі, як правіла, уваходзяць і беларускія кампазітары, музыканты, пісьменнікі. Калі надвор’е добрае, картэж аўтамашын спыняецца ў пасёлку, які раскінуўся паміж сасновым борам і вадасховішчам, і госці пешшу ўскрайкам лесу накіроўваюцца ў Убель ад Волмы гэта недалёка, кіламетра паўтара. (
Дарога туды вядзе ціхая, ніякага транспарту сельскі пясчаны прасёлак, дзе толысі і можна сустрэць павозку, што едзе няспешна, ці лясніка з ружжом за плячыма, ці дзяцей, якія хадзілі ў сасняк за смаржкамі. Але раптам наперадзе паўстае агароджаная паляна. У цэнтры яе пасярод клумбы прамавугольны з шэрай вапны абеліск. На ім па-беларуску і польску напісана: „Тут у фальварку Убель 5 мая 1819 года нарадзіўся кампазітар Станіслаў Манюшка”. І не бывае, каб у гэты дзень ля помніка не ляжалі кветкі.
Ад колішняга фальварка Манюшак у Убелі нічога нё захавалася. Хіба што на вялікім двары па ўзгорках на месцы былых падмуркаў і печаў можна вызначыць, дзе стаяў дом, а неглыбокая варонка згадвае пра калодзеж. Вакол зараснікі, што пераходзяць у незвычайны лес, дзе вельмі многа ліпняку, ясеняў, таполяў, кустоў бэзу і шыпшыны несумненна, гэта „нашчадкі” высаджаных гадоў паўтараста назад у фальваркавым парку дрэў і кустоў. І толькі старая паўсухая таполя справа ад абеліска напэўна, апошняе дрэва ад даўнейшых прысад. За шырокай далінай ракі Волмы бачна вёска Убель. Некалі пры Манюшках вёску ад фальварка аддзяляла рака, і паміж імі быў наведзены мост, па якім праходзіла дарога.
Пра тое, як выглядаў фальварак, дзе нарадзіўся і жыў заснавальнік польскай класічнай оперы, мы ведаем, дзякуючы бясцэннаму малюнку з натуры сучасніка і сябра кампазітара, мастака Напалеона Орды. На палатне жывапісца адлюстраваны аднапавярховы, даволі высокі драўляны дом. На пярэднім фасадзе невялікі, з дзвюма драўлянымі, „точанымі”
калонамі порцік, над ім мансарда ў тры акны, з балконам. Дах, крыты гонтай, з пераломам, аб’ёмны, высокі. Звонку сцены ашалёваныя дошкамі, прытым вертыкальна. На фасадзе паабапал парадных дзвярэй па тры прамавугольныя акны. За домам маляўнічы парк. Перад ганкам расце вялікі куст ні то бэзу, ні то шыпшыны. Справа эа плотам стаіць стройная пірамідальная таполя, а далей на краі парку, пад дрэвамі, бачна мураваная квадратная капліца, хутчэй за ўсё пахавальня.
Наогул, убельская сядзіба Манюшкаў (узводзілася ў другой палове ХУІІІ стагоддзя) была падобна на сотні такіх жа фальваркаў сярэдняй беларускай шляхты, якія будаваліся ў ХУІП і недзе да сярэдзіны XIX стагоддзя.
Памяць пра знакамітага кампазітара захоўваюць экспанаты адзінага пакуль што у Полыпчы яшчэ няма музея Станіслава Манюшкі, які існуе пры Валмянскай васьмігадовай школе (не так даўно была дзесяцігодкай) ужо больш як дваццаць гадоў. Ідэю адкрыцця яго падаў польскі музыказнавец Фукс. Ён прывёз некалькі копій дакументаў і партытуры да некаторых музычных твораў кампазітара. Тэматыка-экспазіцыйны план музея ў 1968 годзе распрацавалі нашы навукоўцы Г. А. Каханоўскі і В. А. Конан.
Калі працягваць знаёміцца з манюшкаўскімі мясцінамі на Міншчыне, то варта пабываць і ў недалёкіх ад Убеля Сміла-
вічах. Менавіта там у кнігах парафіяльнага касцёла запісана, што 5 мая 1819 года нарадзіўся і быў хрышчоны Станіслаў-ЯнЭдуард-Казімір Манюшка. Першае імя нададзена будучаму кампазітару ў гонар аднаго з продкаў. Ваенны суддзя Вялікага княства Літоўскага Станіслаў Манюшка-дзед набыў у Агінскіх маёнтак і мястэчка Смілавічы Ігуменскага павета ў 1787 годзе. Па дакументах, што захоўваюцца ў Цэнтральным дзяржаўным архіве БССР, вядома і пра заснавальніка гэтага роду. Ім лічыцца Пётр Манюшка, які валодаў маёнткамі Манюшкі і Сморгаўка і ў 1529 годзе атрымаў прывілеі на дваранства ад караля Жыгімонта. Пазней прасочваецца ўжо некалькі ліній Манюшкаў.
Пасля смерці гаспадара Смілавіч эямлю падзялілі паміж сабой пяць яго сыноў. Бацьку будучага кампазітара Чэславу перайшла сядзіба ў Убелі. Галоўны фальварак усёй вотчыны Смілавічы стаў уласнасцю старэйшага брата Чэслава Дамініка. Апошні заснаваў тут школу, бальніцу, даваў вольныя сялянам. Чэслаў у 1812 годзе паступіў на ваенную службу герцагства Варшаўскага, але ўжо ў 1815 годзе па ўласным жаданні выйшаў у адстаўку і пасяліўся ў Убелі. Ён быў нядрэнным паэтам, маляваў і нават пакінуў некалькі партрэтаў юнага Станіслава. Дарэчы зазначыць, што маці музыканта Альжбета Манюшка добра спявала, іграла на фартэпіяна, яна стала і першай настаўніцай сына.
Чэслаў, напэўна, меў добрыя адносіны з Дамінікам, бо часта са сваёй сям’ёй наведваўся ў Смілавічы. Ад Убеля да бацькоўскага маёнтка ўсяго восем верст дарога ўздоўж Волмы, на мяжы паміж лугамі з аднаго боку, і полем, лесам з другога. На юнага Стася моцнае ўражанне рабілі пустыя пакоі старога палаца паўцёмныя, з тая.мнічымі гукамі, з партрэтамі суровых вяльмож на сценах, з цяжкай мэбляй. Мяркуюць, што менавіта пад уплывам тых дэіцячых успамінаў была напісана адна з лепшых опер кампазітара „Страшны двор”.
Палац Агінскіх-Манюшкаў часткова захаваўся, праўда, да непазнавальнасці перабудаваны. Цяпер гэта адзін з карпусоў Смілавіцкага сельскагаспадарчага тэхнікума. Але галоўная выдатнасць колішняга фальварка збераглася стары парк са стогадовымі ліпамі і цаглянай агароджай.
...Рана, у восем гадоў, бацькі аддалі сына ў навуку паехаў у Варшаву. Але кожны год на канікулы ён прыязджаў дамоў, у Убель. Калі ў 1831 годзе Манюшкі пграбраліся на пастаяннае жыхарства ў Мінск (пражылі тут да 1838 года), Станіслаў паступіў у мясцовую гімназію. Спачатку сям’я пасялілася ў доме Клімковіча, на вуглу Валоцкай і Дамініканскай вуліц сучасныя Інтэрнацыянальная і Энгельса. Той стары бу-
■ С. Манюшка ў сталыя гады
дынак 1797 года, чатырохпавярховы, цагляны, стаіць і сёння. Некаторы час Манюшкі жылі на Верхнім рынку ў доме Паляковай. Іх гасцінная кватэра вельмі хутка ператварылася ў своеасаблівы мастацкі салон. Музыканты, артысты, мастакі Валянцін Ваньковіч, Ян Дамель, Каруфа-Корбут сталі тут частымі гасцямі. Захаваўся малюнак-шарж, зроблены гаспадаром, дзе лёгка пазнаць ўдзельнікаў аднаго з вечароў у Манюшкаў. Пастаянна наведваўся сюды і кіраўнік Мінскага аркестра, а таксама выкладчык музыкі ў гімназіі Дамінік Стафановіч, што адыграў значную роль у развіцці таленту, у лёсе будучага
кампазітара. У 1856 годзе Станіслаў Манюшка, успамінаючы дзяцінства, юнацтва, пісаў этнографу і публіцысту Адаму Кіркору: „Выкладчыкамі фартэпіяннай музыкі былі: у вёсцы (Убель. Л. П.) мая маці, у Варшаве слаўны арганіст Фрэер, у Мінску мой бясцэнны Дамінік Стафановіч”.