Дрэмле памятка дзён...
Леанід Пракопчык
Выдавец: Полымя
Памер: 174с.
Мінск 1991
Наконт гэтага ў Гродне хадзілі такія чуткі. Нібыта прадпрымальны і хітры Тызенгаўз, якому заўсёды не хапала грошай, спачатку, каб хутчэй заманіць патрэбных яму замежных майстроў, паставіў уздоўж Раскошы адны толькі цагляныя фасады. Немчукоў праімчалі з вецярком па новай вуліцы, паказваючы быццам ужо пабудаваныя для іх дамы, а потым наладзілі ў гонар гасцей добры, з выпіўкай абед. Калі ж яны заўважылі падман, граф не разгубіўся і растлумачыў, што, не ведаючы густаў сваіх сяброў, не адважыўся цалкам завяршыць пабудовы і цяпер прапануе ім зрабіць гэта самім. У прыезджых грошай таксама бракавала не паспелі зарабіць, вось яны і прыстаўлялі да цагляных фасадаў рубленыя сцены...
Гродзенскія і пастаўскія дамы Тызенгаўза былі ўмяшчальныя, мелі па некалькі пакояў і падсобныя памяшканні і ў гісторыю архітэктуры ўвайшлі як адны з першых узораў тыпавых маламетражных дамоў, дзе эканамічна сумяшчаўся розны будаўнічы матэрыял.
Па вуліцы Э. Ажэшка, па правы бск (як ісці да цэнтра горада) на краі старога парка стаіць яшчэ адна пабудова часоў Тызенгаўза колішняя медыцынская школа, пазней названая акадэміяй. 3 гэтым вялізным трохпавярховым будынкам звязаны многія асветніцка-культурныя і грамадскія дзеянні гродзенскага старосты. Нягледзячы на неаднаразовыя аднаўленні, дом і зараз адметны сваім маляўнічым сілуэтам, прыгожымі, розных форм вокнамі і дзвюма шасціграннымі вежамі абапал фасада, дзе знаходзіліся „вялікія” аўдыторыі, высокім, з пераломамі дахам. Ад цэнтральнага памяшкання адыходзілі аднапавярховыя крылы. Складанымі аб’ёмамі, дэталямі ўпрыгожванняў, характэрнымі для барока, вылучаліся амаль усе значныя пабудовы, што ўзводзіліся пры Тызенгаўзе.
Лічыцца, што медыцынскую школу, як і болыласць дамоў у Гарадніцы, пачынаў будаваць Ю. Мёзер ён нрацаваў тут амаль дзесяць гадоў. Прадоўжыў работы, відаць, Джузепе Сака, які ў 1774 годзе прыехаў у Гродна з Вероны. Італія ў той час лічылася заканадаўцам новых архітэктурных стыляў, славілася дойлідэмі, якіх запрашалі ў розныя краіны. Таленавітаму італьянскаму майстру ўжо праз год даручылі ўзвядзенне адразу некалькіх будынкаў у Гродне, палацаў у прыгарадзе, розных памяшканняў у каралеўскіх маёнтках. Сака ўдзельнічаў у будаўніцтве Новага замка ў Гродне, Станіслаўскага сядзібнага дома і Аўгустоўскага палаца каля горада, палаца Тызенгаўза. Пазней стварыў праекты для палацаў у Свяцку (пад Гроднам), Брэсце, Шчорсах, Паставах, Камянцы, Беніцы. Уключыўся ў узвядзенне грамадскіх будынкаў, мануфактур, тэатра ў Гарадніцы. Акрамя таго, ён, напэўна, завяршаў, карэкціраваў і некаторыя праекты Ю. Мёзера. Архітэктар з Вероны хутка ўзначаліў усе работы ў Гродне, праславіўся і быў абсыпаны міласцямі не толькі з боку Тызенгаўза, але і караля: атрымаў дваранства, чын маёра і нарэшце званне галоўнага архітэктара Вялікага княства Літоўскага.
У той жа час, і зноў па запрашэнні Тызенгаўза, у Гродне з’явілася яшчэ адна выдатная асоба французскі натураліст, хірург і анатам, доктар медыцыны Жак Эмануэль Жылібер. Спачатку ён арганізаваў і ўзначаліў ветэрынарную школу. Потым адкрыў пры ёй хірургічнае аддзяленне, школу акушэрак, дзе заняткі вяла вядомая акушэрка з Францыі. За адзінаццаць гадоў працы ў Гродзенскай акадэміі прафесар паспеў
заснаваць батанічны сад, які хутка стаў вядомы ў Еўропе. У ім налічвалася больш як паўтары тысячы рэдкіх раслін. Сучасны Цэнтральны гарадскі парк з векавымі ясенямі, ліпамі, клёнамі рэшткі колішняга батанічнага саду. Акрамя таго, Жылібер адкрыў музей прыроды, бібліятэку. У Гродне ён выдаў два тамы „Флоры Літвы”. Але пасля краху гродзенскага старосты перастала існаваць акадэмія, бібліятэку перавезлі ў Віленскі універсітэт, туды ж пераехаў Жылібер і заснаваў медыцынскі факулыэт.
Пры Тызенгаўзе ў Гродне дзейнічалі школы землямераў, будаўнікоў, якімі кіравалі Мёзер і Сака, кадэцкі корпус. Гэтыя навучальныя ўстановы размяшчаліся ў адным месцы, некаторыя ў флігелях медыцынскай школы. Староста меў намер аб’яднаць іх у адзіную Гродзенскую акадэмію.
У былым батанічным садзе знаходзіўся і стары гродзенскі тэатр (зараз тэатр лялек). Памяшканне аднаўлялася ў XIX стагоддзі. Сёння гэта ўзор архітэктуры грамадскіх збудаванняў таго часу: яго прыгажосць дасягнута дзякуючы розным стылям неабарока і неарэнесанса. І хоць дакументаў не захавалася, але мяркуюць, што гмах той у цэнтры Гарадніцы, побач з іншымі буйнымі адміністрацыйнымі пабудовамі, закладваўся (а магчыма яго і пачалі ўзводзіць) пры Тызенгаўзе. Вядома, што гродзенскі староста нямала прыклаў намаганняў, каб арганізаваць аркестр. Пры ім жа заснаваны драматычная і балетная трупы, літаратурнае таварыства. Так што меламан і прыхільнік мастацтва проста не мог не ўключыць у свае грандыёзныя планы будаўніцтва сапраўднага тэатра.
Калі быў разбураны палац Тызенгаўза (1915 год), які паўкругам агінаў плошчу, яна аказалася як бы раскрытай да дзвюх асобных яго пабудоў, што захаваліся да нашага часу,так званага музычнага флігеля, або крывой афіцыны, і дома віцэ-адміністратара. Музычны флігель, узведзены некалі адным з першых на плошчы (зноў сведчанне таго, якую роль адводзіў Тызенгаўз культурна-музычнай асвеце), і цяпер з’яўляецца найпрыгажэйшым будынкам у горадзе. Трохпавярховы, масіўны і сапраўды выгнуты колькі ж няпростых пытанняў патрабавалася вырашыць архітэктарам пры яго будаўніцтве. Аркі, пілястры, міжпавярховыя паясы, мансарда пад высокім фігурным дахам усё прыдае крывой афіцыне пластычную выразнасць.
На першым і другім паверхах флігеля знаходзіліся зала для публічных канцэртаў і класы балетнай групы, якой кіраваў французскі балетмайстар Ле Ду. Акрамя маладых выканаўцаў і вучняў, набраных з прыгонных, у апошнюю ўваходзілі вядомыя ў свой час танцоўшчыкі італьянцы браты Патынеці. Падораная потым каралю гродзенская балетная трупа
За*
Помнік Тызенгаўзу у фарным касцёле
разам са слонімскай стала аснсвай варшаўскага балета, што атрымаў сусветную вядомасць...
Яшчэ адна цікавая пабудова знаходзіцца ў двары крывой афіцыны колішняя кантора лясной адміністрацыі. (Дарэчы, адно з гаспадарчых дасягненняў Тызенгаўза -ён усё ж змог навесці парадак у лясах каралеўскай эканоміі.) Будынак квадратны, масіўны, падобны на казачны лясны церам, з глыбока ўрэзанымі ў дах мансардамі, з высокімі трубамі. Цяпер гэта жылы дом, які даўно чакае рэстаўрацыі як помнік архітэктуры. Насупраць яго, адарваны ад астатніх пабудоў, стаіць дом віцэ-адміністратара. (Адміністратар і віцэ-адміністратар былі памочнікамі Тызенгаўза ў кіраванні асобнымі эканоміямі.) Ён адзін з дзесяці тагачасных будынкаў, што захаваліся ў горадзе, цалкам адрэстаўрыраваны і амаль набыў свой першапачатковы выгляд. Двухпавярховы, прамавугольны, не вызначаецца асаблівай выразнасцю, у архітэктуры нраглядваюцца рысы ранняга класіцызму.
Палац адміністратара (цяпер корпус медыцынскага інстытута), які замыкаў плошчу, некалькі разоў перарабляўся і страціў сваё колішняе аблічча. Стайіслаўскі сядзібны дом на ўскраіне горада зараз там аўдыторыі сельскагаспадарчага інстытута добра захаваўся, хораша гляд.зіцца пасярод парка барочная пабудова, аднак і ёй, безумоўна, патрэбна аднаўленне...
...Ёсць у Гродне яшчэ адзін напамін пра вядомага старосту. У правым нефе старога езуіцкага касцёла пры калоне ў 1910 годзе графіня Пшэздзецкая, як падпісана „Марыя з Тызенгаўзаў”, паставіла сімвалічны помнік свайму продку. Гэта вялікі, з шэра-зялёнага мармуру пастамент, на якім устаноўлена скульптура жанчыны ў смуткуючай позе, з пальмавай галінкай у руцэ. Зверху вялікі медальён з барэльефам Антонія Тызенгаўза напамінае вядомы скульптурны партрэт Вальтэра: голы чэрап, твар з тонкімі аскетычнымі губамі, што захоўваюць цень усмешкі твар чалавека валявога, сііакойнага, які ведае сабе цану. Пад медальёнам надпіс: Антоній граф Тызенгаўз, староста Гродзенскі, казначэй Вялікага княства Літоўскага. 17331785 г.
...Трагедыя Тызенгаўза нібы працягваецца і ў нашы дні трагедыя яго спадчыны. Часы разбурэнняў, зносу старажытных пабудоў, у тым ліку і дзесяткаў дамоў гродзенскага старосты, будзем спадзявацца, адышлі. Але даўно наспела другая неабходнасць: усе ўцалелыя помнікі архітэктуры, помнікі прагрэсіўнай дзейнасці незвычайнага чалавека, рэфарматара і патрыёта, якім быў Тызенгаўз, неабходна дастойна ацаніць і вывесці з забыцця.
Купы старых дрэў ліп, клёнаў, вязаў, што віднеюцца дзе-небудзь на ўскраіне беларускай вёскі, звычайна паказваюць месца былога фальварка. Саміх дамоў захавалася вельмі нямнога, ды і прысады, алеі часцей вырубленыя, запушчаныя. І як „традыцыя”, у колішніх парках цяпер знаходзяцца калгасныя фермы, майстэрні (двор памешчыка ў часы калектывізацыі абагульняўся перш за ўсё, станавіўся гаспадарчым цэнтрам калгаса), а ад маляўнічых лужкоў, клумбаў тут ужо не засталося і следу. Ва ўсходняй частцы Беларусі памешчыцкія сядзібы знішчаны яшчэ ў трыццатыя гады, у заходняй звядзенне панскіх „гнё’здаў” пачалося пасля вайны. Зразумела, наколькі безгаспадарчай, варварскай была падобная практыка. Загублена шмат карысных, выдатных пабудоў, дзе змаглі б размясціцца школы, бальніцы, клубы, санаторыі. І, вядома ж, сярод тых маёнткаў мелася нямала бясцэнных помнікаў архітэктуры і садова-паркавага мастацтва, што ствараліся стагоддзямі.
Невялікаму фальварку Відзы Лаўчынскія на Браслаўшчыне пашанйавала: прысядзібны дом, частка вялікага парку з каштанавай алеяй, чыстае возера, якое так і называецца Дворнае,захаваліся. (Дарэчы, непадалёку, на беразе, заценены старымі прысадамі ўцалеў стары „панскі бровар” спіртзавод, яму ўжо больш як сто гадоў. Зараз выпускае дрожжы.) Сам будынак збярогся, напэўна, таму, што адразу ж пасля вайны ў ім размясціўся дзіцячы дом, потым мясцовая васьмігодка (тут яна і цяпер). Гаспадары аказаліся дбайнымі рэгулярна рамантавалі, падтрымлівалі ў жылым стане памяшканві, ахоўвалі, чысцілі, падсаджвалі а гэта ж цэлая навука разбіты на маляўнічым крутым беразе пейзажны, або, як яшчэ называюць, англійскі парк.
Фальваркавы дом, узведзены ў канцы ХУШ стагоддзя, драўляны, атынкаваны і пабелены, аднапавярховы, выцягнутай формы, па фасадзе дзесяць высокіх вокнаў. У цэнтр яго нібы ўрэзана трохвугольным невысокім франтонам мансарда, пад ёй парадны , аформлены чатырма калонамі (таксама