• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэмле памятка дзён...  Леанід Пракопчык

    Дрэмле памятка дзён...

    Леанід Пракопчык

    Выдавец: Полымя
    Памер: 174с.
    Мінск 1991
    64.81 МБ
    Па тэматыцы калекцыя кніг, рукапісаў і архіўных дакументаў, сабраная ў ПІчорсах, вылучалася асаблівай разнастайнасцю. У ёй меўся амаль поўны збор твораў выдадзеных у Еўропе грэчаскіх і рымскіх класікаў, французскіх і італьянскіх аўтараў, літаратура па прыродазнаўству, філасофіі, рыторыцы, філалогіі, рэлігійная, у тым ліку памфлеты эпохі рэфармацыі каталіцкага і пратэстанцкага напрамку. Наогул гэта быў традыцыйны збор для адукаванага арыстакрата, прыхільніка французскіх асветнікаў ХУШ стагоддзя.
    А яшчэ заснавальнік бібліятэкі Іаахім Літавор Храптовіч вядомы грамадскі і палітычны дзеяч, чалавек шырокіх інтарэсаў сабраў у Шчорсах (чым і праславіў сваю бібліятэку) каштоўныя выданні па гісторыі, геаграфіі, эканоміцы Польшчы ХУІ-ХУІІІ стагоддзяў. Акрамя таго, тут захоўваліся дзесяткі арыгінальных рукапісаў і дакументаў, а таксама копіі рэдкіх пісьмовых крыніц, што адлюстроўвалі гісторыю Польшчы. Напрыклад, поўная калекцыя польскіх летапісаў ХУІ-ХУІІІ стагоддзяў, збор сеймавых і сеймікавых актаў, два выданні Статута Вялікага княства Літоўскага, у тым ліку Статут Жыгімонта Аўгуста 1551 года, выдадзены на пергаменце, матэрыялы Кракаўскай, Таргавіцкай і Сандамірскай канферэнцый. Меліся і такія унікальныя кнігі, як Геаграфічна-статыстычнае апісанне парафій каралеўства Польскага (24 тамы) з дадаткам карт кожнага прыходу, складзенае каралеўскім географам Пертэсам у 1791 годзе, і яшчэ адзін поўны і, безумоўна, надзвычай рэдкі збор усе калі-небудь і дзе-небудзь выпушчаныя да канца ХУШ стагоддзя геаграфічныя карты Польшчы. Апошніх налічвалася сто папак.
    Былі ў Шчорсаўскай бібліятэцы і арыгіналы ці копіі пісьмаў і дзённікаў вядомых гістарычных дзеячаў. Напрыклад, „Дзённік польскага пасольства ў Расіі 1866 года” або так званы „Дзённік Марыі Мнішак”, запісаны яе спадарожнікам Дзем’яноўскім, перапіска Багдана Хмяльніцкага з польскімі гетманамі, пісьмы Станіслава Панятоўскага, а таксама багаты, цікавы сам па сабе архіў Храптовічаў аднаго са старэйшых беларускіх родаў. Усяго ж арыгінальныя і скапіраваныя архіўныя крыніцы складалі 150 (!) тамоў каштоўныя матэрыялы па гісторыі Польшчы, Беларусі, Літвы. Таму і не дзіўна, што ў сярэдзіне XIX стагоддзя тут падоўгу працавалі амаль усе шырока знаныя віленскія і варшаўскія гісторыкі. У асобную, мастацкую частку калекцыі ўваходзіла каля сямі тысяч гравюр. Сярод іх былі работы такіх выдатных майстроў, як. Бачарэлі, Лампі, Рустам, Адашкевіч. Калі ў 1880 годзе зрабілі пералік Шчорсаўскай бібліятэкі, у кнігазборы аказалася каля 26 тысяч тамоў.
    Праўда, каталог бібліятэкі ні разу не публікаваўся, таму
    меркаваць, колькі і ў які час было ў Шчорсах кніг, можна толькі прыблізна. У Кракаве, у Ягелонскім універсітэце захоўваецца рукапісны каталог, але далёка няпоўны: у прадмове гаворыцца, што там апісаны толькі польскія выданні і кнігі пра Полылчу. Усяго іх налічвалася 2374 асобнікі, з якіх 1229 на польскай мове, прытым 417 тамоў ХУІ стагоддзя, 774 ХУІІ, 523 ХУІІІ і 364 тамы пачатку XIX стагоддзяў. Месца выдання: Кракаў, Варшава, Вена, Парыж, Венецыя, Брунсберг (Германія). 126 кніг друкаваліся ў Вялікім княстве Літоўскім у Вільні, Супраслі, Гродне і Полацку. Сярод іх „Флора Літвы” Э. Жыльберта (1781), „Маніфест Богу, Міру і Айчыне” (1699), „Трон Айчыны або прытулак вечнасці” (1727), бібліі, царкоўныя хронікі, багаслоўскія кнігі, творы пра розныя цячэнні рэфармацыі, што вялі барацьбу з каталіцызмам, a таксама „Гісторыя рэфармацыі ў Польшчы” Ст. Любянскага (1685), „Гісторыя кальвінізму, яго пачатак і заняпад” Я. Гачкоўскага (1747), „Выступленні на генеральным евангелічным сінодзе ў Турыне” (1595). У каталогу ўпамінаецца шмат гаспадарчай і эканамічнай літаратуры, у тым ліку віленскае выданне „Палітычнай эканоміі” Адама Сміта (1841). Аднак з гэтага няпоўнага пераліку бачна, што Іаахіма Храптовіча, а потым і яго сына Адама больш за ўсё цікавіла гісторыя. Таму значную частку збору складалі матэрыялы па гісторыі польскіх каралёў, літоўскіх і польскіх князёў, геральдычныя зборнікі, літаратура па магдэбургскаму праву, дакументы, матэрыялы аб руска-польскіх адносінах, палітычныя выступленні.
    ...На ўсходняй ускраіне вялікага Шчорсаўскага парка (плошчай у дваццаць гектараў) стаіць касцяк трохствольнага векавога дуба, які называецца дубам Міцкевіча. Згодна з паданнем, жывучы ў гэтай мясціне, паэт любіў хадзіць да дрэва-велікана і нібыта менавіта тут у яго з’явілася задума і былі напісаны радкі паэмы „Гражына”.
    Першы раз Міцкевіч жыў у ПІчорсах і працаваў у бібліятэцы ў пачатку восені 1819 года. У пісьме, дасланым сябрам Юзэфу Яжэўскаму і Ануфрыю Петрашкевічу з Навагрудка 2 верасня, ён адзначаў: „Ежы і Нуфру. Злуйцеся, не злуйцеся, a я праз паўгадзіны еду да Верашчакаў, а ад іх другі раз у Шчорсы, часу мала, пішу абодвум адразу”. У другім лісце паэт зноў упамінае пра свае заняткі ў бібліятэцы: „Быў у Тугановічах, а цяпер працую ў Шчорсах”. Быццам бы і нядоўга Міцкевіч пражыў у тую восень у Шчорсах, але літаратура, магчыма, летапісы і архіўныя дакументы так задікавілі, захапілі маладога паэта, што сабраны матэрыял, відаць, пазней дапоўнены, расшыраны заняткамі ў Віленскай універсітэцкай бібліятэцы, натхніў яго на стварэнне абедзвюх „літоўскіх аповесцей” паэм „Гражына” і „Конрад Валенрод”. Па першапачатковай
    Дуб Міцкевіча ў Шчорсах
    задуме „Гражына” павінна была мець падзагаловак „3 літоўскай гісторыі”, але пазней Міцкевіч дадаў да паэм свае вядомыя „Гістарычныя заўвагі”, у якіх прывёў не толькі вельмі поўныя гістарычныя звесткі, але і апісаў вераванні старажыт-
    ных насельнікаў Беларусі, расшыфраваў малавядомыя тэрміны, некаторыя словы.
    У прадмове да „Конрада Валенрода” Міцкевіч пісаў: „...Літва ўжо ўся ў мінулым, яе гісторыя ўяўляе таму выдатны матэрыял для паэзіі, бо паэт, які праслаўляе падзеі таго часу, павінен сканцэнтраваць сваю ўвагу на гістарычных фактах, на паглыбленым вывучэнні і мастацкім увасабленні, не кіруючыся ніякімі разлікамі, пачуццямі і густамі чытача...”. І хоць твор гэты пісаўся на шэсць гадоў пазней „Гражыны”, у 1827 годзе, аднак, на думку даследчыкаў, аўтар яго выкарыстаў яшчэ той багаты матэрыял, які пачарпнуў, працуючы ў Шчорсаўскай бібліятэцы. Толькі ў „Заўвагах” да „Гражыны” ён спасылаецца на добры дзесятак кніг гісторыкаў, храністаў, якія пісалі аб старажытнай Літве. Гэта летапісец-манах Іаан Вінтэртурскі, нямецкі пісьменнік Аўгуст Кацябу, Давід Лука? Трэтнер, вядомы польскі гісторык ХУІ стагоддзя Мацей Стрыйкоўскі, Мартын Бельскі, літовец Хрысціян Данілайціс, немец Беккер. Напэўна, з большай часткай прац згаданых аўтараў Міцкевіч знаёміўся ў Шчорсах. Гаворачы ў тых жа „Заўвагах” аб хроніцы Вінцэнта Майнцкага, паэт упамінае збор Храптовічаў. „Аднак у Шчорсаўскай бібліятэцы сярод твораў гданьскіх студэнтаў ёсць рукапіс нейкага Ташке, памечаны 1735 годам, у якім аўтар цытуе хроніку Вінцэнта...”
    Героі паэмы „Гражына” князь Літавор і яго жонка Гражына, хоць твор і названы гістарычнай аповесцю, прыдуманыя^гэта мастацкія, паэтычныя вобразы. Але вось рэдкае, старажытнае імя Літавор Міцкевіч даў свайму навагрудскаму князю хутчэй за ўсё не выпадкова, а ў памяць пра Храптовічаў. Ва ўсякім разе імя тое было ў паэта на слыху пасля прыезду ў Шчорсы, бо яго насіў заснавальнік бібліятэкі. •
    На асобе апошняга варта спыніцца. Іаахім Літавор Храптовіч (1729-1812) сярод радавітай беларускай знаці выдзяляўся перш за ўсё еўрапейскай вучонасцю закончыў Віленскую акадэмію, займаўся ва універсітэтах у Германіі, шырынёй поглядаў, прагрэсіўнай грамадскай 1 гаспадарчай дзейнасцю. У гісторыю ўвайшоў як вядомы дзяржаўны дзеяч, які завяршыў сваю кар’еру пасадай міністра замежных спраў, а напярэдадні раздзела Рэчы Паспалітай быў прызначаны канцлерам Вялікага княства Літоўскага. Акрамя таго, Іаахім Храптовіч стаў адным са стваральнікаў і кіраўнікоў з дня заснавання і да закрыцця (17731794) так званай Эдукацыйнай камісіі. Гэта была першая ў Еўропе ўстанова, якая, скарыстаўшы роспуск ордэна езуітаў, ажыццявіла карэнную рзформу школ і універсітэтаў, вызваліла выкладанне многіх дысцыплін ад сярэдневяковай схаластыкі, ад засілля тэалогіі. Акрамя таго, Іаахім Храптовіч нязменна загадваў дэпартаментам акадэміі і школ, кіраваў
    каралеўскай групоўкай магнатаў і шляхты Вялікага княства Літоўскага.
    Аб адукацыі, прагрэсіўна-ліберальных поглядах гэтага чалавека гаворыць і ажыццёўленая ім ва ўласных маёнтках Шчорсах і Вішневе адзіная ў сваім родзе рэформа. У 1790 годзе Храптовіч фактычна адмяніў прыгоннае права. Сялян вызвалілі ад працы на пана і ўсіх падаткаў. Адзінае за карыстанне зямлёй яны мусілі ўносіць вельмі ўмераную плату, фактычна былі пераведзены на арэнду, сталі хоць і не буйнымі, але дастаткова свабоднымі арэндатарамі зямлі ў магната. Акрамя таго, дзейнічала форма самакіравання. Сваю „дваровую” гаспадарку Храптовіч вёў на еўрапейскі манер рабіў насыпныя дарогі, добра ўзорваў зямлю, закупіў і разводзіў пародзістую галандскую жывёлу, што таксама служыла прыкладам для сялян. Дарэчы, і пры нашчадках Іаахіма Храптовіча рэформа ў маёнтках заставалася ў сіле.
    ...У 1770 годзе саракагадовы граф паставіў перад сабой мэту: ператварыць сваю вотчыну ва ўзорны маёнтак і на практыцы ажыццявіць гуманна-асветніцкія ідэі. Перш за ўсё ён пачынае ўзводзіць у Шчорсах багаты у стылі Людовіка ХУІ палацавы комплекс з загадзя ўлічанымі ў плане памяшканнямі пад бібліятэку і архіў. Будуе школу, царкву. Над праектам палацавага ко»мплексу працавалі выдатныя архітэктары ХУПІ стагоддзя, на рахунку якіх многія гмахі ў межах Беларусі і Літвы: Якуб Габрыэль, Джузепе Сака і Карла Спампоні. Галоўны, цэнтральны будынак комплексу белакаменны, грацыёзны палац з круглай залай у цзнтры, з упрыгожаным чатырма пілястрамі, круглымі вокнамі і параднай лесвіцай фасадам сумяшчаў элементы гюзняга барска і класіцызму. Дзе-нідзе толькі невысокай цаглянай агароджай ён звязваўся з адыходзячымі ад яго паўкругам дапаможнымі карпусамі: кухняй, майстэрняй, карэтнай, канюшняй, адміністрацыйнымі памяшканнямі і бібліятэкай. Усе гэтыя пабудовы былі ўпісаны ў пейзажны парк, выдзяляліся фонам і формай дрэў, дэкаратыўных кустоў, дагледжанымі газонамі і люстраной гладдзю сажалак. Падчас першай сусветнай вайны, калі непадалёк па Нёмане праходзіў фронт, палац згарэў. Як ён выглядаў, дае ўяўленне вядомы, напісаны ў 60-ых гадах мінулага стагоддзя малюнак Напалеона Орды „Архітэктурны пейзаж”, на якім адлюстраваны яшчэ сажалка, частка парку. Існуюць таксама і больш познія матэрыялы, у тым ліку фатаграфіі.