• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэмле памятка дзён...  Леанід Пракопчык

    Дрэмле памятка дзён...

    Леанід Пракопчык

    Выдавец: Полымя
    Памер: 174с.
    Мінск 1991
    64.81 МБ
    „...Паміж усіх сялян адразу кідаюцца ў вочы шчарсунцы ў нацыянальных сваіх апратках: у мужчын белыя доўгія балахоны, падпяразаныя шырокім тканым або ласіным поясам, і саламяныя шырокія капялюшы сваёй работы. Кабеты ў самадзялковых спадніцах, белыя з вышыўкамі кашулі, гарсеты
    наверх, на галаве крамная хустачка, да рагоў якой папрычапляны сваёй работы кутасікі, хустачка гэта ўкруг твару прыстае гладка, але на вярхочку самой галавы падкладаюць паперу, дык выглядае начыпурыўшыся; на шыі паначапляны пацеркі”.
    Пра Любчанскія кірмашы ведзлі за дзесяткі кіламетраў у акрузе. На той час гэта была важная падзея для мястэчка. Торгі наладжваліся, як правіла, на цэнтральнай плошчы, ля царквы. Зразумела, у той дзень працавалі ўсе шынкі, крамы, што знаходзіліся паблізу плошчы.
    Любчанская царква, пабудаваная ў сярэдзіне XIX стагоддзя, захавалася. Яна невялікая, з ярка-сінімі купаламі-макаўкамі ў залатых зорках, высокімі крыжамі, абвешанымі ланцужкамі. А, відаць, там, дзе калісьці размяшчаліся гандлёвыя рады, дзе ў разброд ставілі вазы і ў спецыяльна адведзеным месцы гандлявалі жывёлай, дзе збіраўся народ, цягер разбіты сквер. 3 аднаго боку плошчы знаходзіыва зараз новы двухпавярховы магазін гастраном і універмаг, непадалёку кніжная лаўка. Насупраць яшчэ некалькі невялікіх магазінаў.
    У цэнтры Любчы, як і на ўскраіне, няма шматпавярховых будынкаў, там,у і захавалася яе колішняе аблічча. Ад плошчы ідуць ціхія зялёныя вуліцы з драўлянымі дамамі-сядзібамі, з садамі і агародамі. Вуліцы строга прамыя, паралельныя, а тыя, што перасякаюцца, утвараюць правільныя прамавугольнікі кварталаў. Дарэчы, напрамак іх у многім быў вызначаны і, як цяпер гаворыцца, прывязаны да Нёмана яшчэ ў ХУІІ стагоддзі. На малюнку-плане Любчы канца ХУІІ стагоддзя, выкананым мастаком Т. Макоўскім, цэнтральная плошча сваімі формай (прамавугольнік) і памерам адпавядае сучаснай. Дзве старыя вуліцы з боку Навагрудка ад варот-вежаў вялі да Нёмана. Перасякаючы іх, праз усё паселішча ад паўночна-ўсходніх варот да замка, што стаяў на паўднёва-ўсходняй ускраіне, праходзіла галоўная вуліца мястэчка. Цяпер, каб трапіць на гістарычны цэнтр Любчы, трэба ад аўтобуснай станцыі па адной з вузкіх вуліц падняцца на ўзгорак, да замка.
    Першая пабудова, бачная тут на фоне цёмных ліп, гэта чатырохпавярховая гранёная вежа, атынкаваная і пабеленая, што стаіць па другі бок глыбокага рова. Яна ўяўляе сабой масіўны куб, які на вышыні другога паверха пераходзіць у васьмівугольную прызму. Зараз перад варотамі насыпаны земляны пераход, а калісьці ў замак можна было трапіць толькі праз пад’ёмны мост. Ажыўляе той змрочны будынак, прызначаны для абароны, шырокі ўязны праём, абкружаны ляпным бардзюрам і дзвюма паўкалонамі. Археолагі ўстанавілі, што вежу закрывала некалі моцная дубовая брама, у
    Любча. Брамная вежа
    падмурках-сутарэннях месціліся скарбніца і турма. Справа ад уваходу знаходзілася варта кардыгарда, а на сцяне, павернутай у бок двара, гадзіннік з боем. Праходзячы праз уязную вежу (дзесяціметровы тунель), і зараз нібы апынаешся ў сівым сярэднявеччы. Над галавой крутыя каменныя скляпенні, па баках нішы для ліхтароў, байніцы, пад нагамі зліліся ў маставую вялікія булыжнікі.
    Вежа, як кажуць спецыялісты, мела чатыры ярусы бою. На кожным паверсе байніцы: на першым восем, на другім дванаццаць, і ўжо пад самым дахам шатровым, васьмігранным па дзве ў кожнай грані круглыя мушкетныя. Так што галоўная надворная вежа была для ворага непрыступнай.
    Мяркуючы па кладцы, гэта гатычна-рэнесанснае збудаванне ўзведзена не раней чым у канцы другой паловы ХУІ стагоддзя і, напэўна, доўга заставалася адзіным муром у драўляным
    замку, пра што сведчыць не толькі прасла, якое прыкладзена да яго, але і другая вонкавая кутняя (паўднёва-ўсходняя) вежа. Апошняя адрозніваецца ад уязной не толькі памерамі яна квадратная, 8,3x8,3 метра, але і муроўкай (у стылі рэнесансу). Mae тры ярусы бою тры паверхі. Як і ўязная, стаіць на падмурку вышынёй каля чатырох метраў.
    На гербе Любчы, атрыманым мястэчкам у 1644 годзе, адлюстраваны дзве вежы, ад якіх па перыметры квадратнага двара ішлі драўляныя сцены. А згодна з інвентаром замка 1661 года, тут былі пабудаваны яшчэ дзве невялікія вежы і паміж імі палац. Бляшаныя дахі іх упрыгожвалі флюгеры з гербам Радзівілаў. Замак абкружаў злучаны з Нёманам роў (трыццаць метраў шырынёй і да дзесяці глыбінёй), які запаўняўся вадой. Акрамя таго, перашкодай, абаронай служыў сам Нёман і яго высокі, ды яшчэ надсыпаны, умацаваны бераг.
    Любчанскі замак, пабудаваны ў асноўным ужо ў ХУП стагоддзі, уяўляў сабой тыповы сядзібны комплекс, у чым і меў падабенства з суседнімі Гальшанскім і Мірскім. У 1655 годзе яго аблажылі казакі атамана Івана Залатарэнкі, і ўпершыню замак моцна пацярпеў былі разбураны радзівілаўскі палац, абвадныя сцены і дзве вежы. У пачатку XIX стагоддзя на палацавым падмурку ўзвялі арыгінальны белакаменны, упрыгожаны гатычнымі вежамі панскі дом (вядомы яго здымак пачатку XX стагоддзя), дзе жылі апошнія гаспадары маёнтка Фальцфейны.
    Так выглядае адноўлены Любчанскі замак
    У першую сусветную вайну колішні палац над Нёманам зноў разбурылі. Але праз колькі гадоў цэнтральны флігель аднавілі, праўда, ужо без рамантычных вежаў і зубчастых сцен.
    У канцы саракавых гадоў усе пабудовы на замчышчы адышлі школе, якая размяшчалася тут гадоў трыццаць. Залы і пакоі перагарадзілі для класаў, а драўляныя будынкі і ўязную вежу прыстасавалі пад падсобныя памяшканні. Сярод настаўнікаў знайшоўся энтузіяст, апантаны краязнавец выкладчык гісторыі Мікалай Андрэевіч Вінар, ураджэнец Любчы. Дзякуючы яго старанням верхнія паверхі надваротнай вежы былі адрамантаваны і адведзены пад школьны гістарычна-краязнаўчы музей. Тут, безумоўна, самым каштоўным экспанатам стала сама надваротнаявежа.
    У Беларусі не шмат знойдзецца памяшканняў помнікаў ХУІ стагоддзя, выкарыстаных пад выставачныя пакоі. На Любчанскім замчышчы, перш чым трапіць у музей, трэба з другога паверха суседняй прыбудовы па галерэі (яна некалі завяршала сцяну, якая прымыкала да вежы) прайсці ў вежу і падняцца па крутых вінтавых лесвіцах на яе другі і трэці паверхі. Вузкія пераходы, нізкія праёмы-дзверы, дзе-нідзе голыя муры векавая цёмна-чырвоная цэгла усё гэта адразу неяк асабліва ўздзейнічае, настройвае на пэўны лад.
    Амаль усе сабраныя ў музеі экспанаты былі знойдзены на замчышчы ў Любчы або ў недалёкіх Шчорсах. Тут маюцца старыя, пазелянелыя ключы і замкі, нязвыклай формы падковы, баявыя сякеры і аблегчаны меч літоўскага воіна, некалькі здабытых Вінарам кніг з пячаткамі-экслібрысамі з вядомай бібліятэкі Храптовічаў. Дарэчы, пасля вызвалення Заходняй Беларусі Мікалай Андрэевіч некалькі разоў сустракаўся з апошнім гаспадаром шчорсаўскага маёнтка Храптовічам-Буцянёвым і, так сказаць, з першай крыніцы атрымаў, запісаў цікавыя падрабязнасці пра выданні, што былі ў бібліятэцы, пра лёс збораў.
    Ёсць у музеі і каштоўная калекцыя старых, пачатку XX стагоддзя, фотаздымкаў, дзе адлюстраваны тагачасная Любча, яе замак, а таксама палац у Шчорсах. Экспануецца і яшчэ адна рэч знойдзены пры пасадцы на замчышчы дрэў бронзавы флюгер з выбітым на ім гербам Любчы.
    Школьны музей працягвае існаваць і нават папаўняецца новымі экспанатамі. Але многае ён і страціў, калі пераехаў з замкавай вежы ў сучасны клас з вялікімі вокнамі і плафонамі дзённага святла. Акрамя таго, пакуль вежа выкарыстоўвалася пад музей, яна падтрымлівалася, заставалася абжытай. Цяпер жа там запусценне, і унікальны помнік архітэктуры і гісторыі гіне, разбураецца...
    Калі на Любчанскім замчышчы (яго плошча каля гектара) узводзіліся фартыфікацыйныя вежы, сцены, капаліся і заліваліся вадой равы, наўрад ці саджалі тут дрэвы і кусты. Хутчэй наадварот, як і быў паблізу гай або лес, што мог схаваць ад наступаючага ворага, то яго высякалі, каб расшырыць агляд. Відавочна, на Беларусі нават прыватнаўласніцкія замкі-сядзібы пачалі ўпрыгожвацца паркамі не раней як з канца ХУШ стагоддзя. Таму і Любчанскі эамак, намаляваны вядомым жывапісцам І.Пешкам менавіта ў канцы ХУПІ стагоддзя, стаіць на зусім голым, пустым нёманскім беразе. А існуючы і па сённяшні дзень на замчышчы парк, напэўна, закладзены толькі ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Ён пачынаецца з колішняга школьнага двара, дзе вакол кветнікаў захаваліся колцы дэкаратыўных кустоў: бэзу, жоўтай акацыі, снежнай ягады. Дрэвьі тут у асноўным цвёрдых парод дубы, ясені, клёны, a таксама ліпы, якія купамі высаджаны вакол абарончых равоў, прамымі алеямі ідуць па беразе Нёмана, апаясваюць пладовы сад.
    ...Абыходжу даўно знаёмы замкавы двор. Уязная ад надворнай вежы дарога па дыяганалі перасякае пляц, вядзе да жылога памяшкання непрыкметнага двухпавярховага будынка, што стаіць на месцы колішніх палацаў. Ад дарогі разыходзяцца алеі, сцяжынкі. У запусценні паўднёва-ўсходні вугал парка-двара, дзе знаходзіцца другая, паўразбураная вежа замка. Вакол густыя зараснікі бузіны, алешыны. Цэнтр двара больш-менш дагледжаны: тут разбіты клумбы, захавалася некалькі старых дрэў, у тым ліку лістоўніцы, што, як асобныя калоны, даўно ўліліся ў кампазіцыю замчышча.
    Ёсць тўт яшчэ адзін сціплы куточак. 3 паўночнага вонкавага боку школьнага будынка над кручай рачнога берага праходзіць малапрыкметная, зарослая сцяжынка. Адсюль; з высока паднятай пляцоўкі, раптам раскрываецца гарызонт, і становіцца бачна ярка-зялёная прастора занёманскіх лугоў, a за ім сіняя далячынь Налібоцкай пушчы. Унізе, пад абрывам, няспынныя хвалі Нёмана, на якіх то абазначыцца паласой магутны струмень, то раптам прабяжыць кола хуткага віру. Стоячы тут, на старажытным замчышчы, дзе за спіной уздымаюцца грозныя сярэдневяковыя вежы, міжволі задаеш сабе пытанне: з якімі ж думкамі з гэтага даўно абжытага ўзгорка глядзелі на Нёман, на бязмежныя прасторы пушчы яго колішнія насельнікі, гаспадары ў ХУІ, ХУП, ХУШ стагоддзях? Што яны бачылі ў занёманскіх далях? Няўжо толькі змрочныя небяспечныя нетры, дзе акрамя злоснага звера мог хавацца, рыхтавацца да набегу вораг ці раптам разгарэцца няспынны пажар?.. He пакідае спадзея, што ім, як і мне, думалася і пра добрае, светлае...
    Пра Гайцюнішскі дом-крэпасць, які ўцалеў і знаходзіцца ў добрым стане, што для помнікаў архітэктуры на Беларусі рэдкая з’ява, не раз чытаў, бачыў яго на фотаздымках, малюнках, але толькі параўнаўча нядаўна трапіў у самыя Гайцюнішкі аддалены куток на поўначы Воранаўскага раёна Гродзеншчыны, пры самай граніцы з Літвой.