Дрэмле памятка дзён...
Леанід Пракопчык
Выдавец: Полымя
Памер: 174с.
Мінск 1991
Ці ж ты не бачыш, золата лічым!
Золата? яшчэ больш здзівіўся гаспадар. Ды гэта ж чарапкі ды каменьчыкі нейкія!
Каменьчыкі? Відаць, ты яшчэ не прачнуўся, калі чыстае золата за каменьчыкі лічыш. Але няхай будзе так, удзень разбярэшся і будзеш яшчэ ўдзячны лёсу, які паслаў нас да
цябе, сказаў варшавяк і адлічыў з мяшка некалькі чарапкоў гаспадару.
І пайшлі далей хлопцы шчаслівыя, задаволеныя...
Вясной, калі бульба яшчэ не пасаджана, альбо восенню, як ужо выкапана, цётка Ефрасіння ахвотна пакажа на сваіх сотках тыя ўчасткі, дзе штогод выворваюцца кавалкі чырвонай цэглы, чарапкі посуду, шлак і попел. Раней меліся на замчышчы месцы, якія араць зусім было нельга. Плуг натыкаўся на заплыўшы пяском брук яго і лом не браў. Але, каб пустка гэтая не гуляла, свёкар цёткі Ефрасінні навазіў сюды зямлі, і тут таксама сталі сажаць бульбу.
За сваёй хатай гаспадыня пакажа і рэшткі замкавых муроў. Праўда, каменняў, кладкі ўжо не відаць наверсе тоўсты пласт зямлі і дзірвану, але вялікія выступы і цяпер выпіраюць гэта падмурак.
Недзе тут, дзе падымаліся высокія сцены Лоскага замка і праз вокны-амбразуры адкрываўся від на далёкі гарызонт, на Бярэзіну, што бегла між зялёных лугоў, знаходзіўся пакойкелля Сымона Буднага. У сутарэннях муроў стаяў друкарскі станок. Дакладна вызначыць тое месца, дзе амаль дваццаць гадоў жыў вялікі гуманіст і дзе размяшчалася яго друкарня, цяжка. Пэўна вядома другое: тут, у Лоску, у сваіх творах, прадмовах і перакладзеных артыкулах да кніг пісьменнік адстойваў, абараняў (і гэта ў канцы ХУІ стагоддзя!) правы чалавека на свабоду сумлення, думкі, волі, гаварыў аб неабходнасці ўсеагульнай, шырокай асветы.
Дарэчы, спіс кніг, выдадзеных Сымонам Будным у Лоску, усё яшчэ ўдакладняецйа. Зараз ужо вядома каля 20 твораў самога асветніка і іншых аўтараў, напісаньіх на рускай, польскай, лацінскай мовах і выпушчаных у мясцовай друкарні. Але ёсць падставы меркаваць, што гэта толькі частка прац выдатнага публіцыста і спіс іх яшчэ будзе прадоўжаны...
У цёмную ноч, калі контуры замкавай гары нібы раствараюцца, цьмяныя жаўтаватыя вочкі святла ў верхніх лоскіх хатках здаюцца далёкімі зоркамі.
А з вышыні, з гары, добра відаць россып агнёў на станцыі Гародзькі, у вялікіх вёсках, што цягнуцца адна за адной уздоўж Валожынскага тракту, і, вядома, унізе, у Лоску, кожны агеньчык, кожнае асветленае акно.
Аднойчы я застаўся ў цёткі Ефрасінні начаваць. У яе хаце ёсць прасторная чыстая палавіна. Яна не разгароджаная, тут амаль няма мэблі, але ў кожнай з трох сцен па два акны. І гэта зразумела тут жывуць людзі, якія прывыклі са сваёй сядзібы бачыць на многа вёрст навокал. А гаспадыня зноў распавядала шмат чаго цікавага. Ад часоў далёкага сярэднявечча, калі Лоск яшчэ лічыўся горадам, доўга захоўваўся і своеасаб-
лівы падзел яго жыхароў на людзей рынкавых, з падзамачча, з Татарскай горкі і замкавых. І хоць тыя, хто жыў на замчышчы, даўно ўжо не адрозніваліся ад астатніх сялян ні багаццем, ні знатнасцю, аднак выйсці замуж на замчышча лічылася гонарам.
Цётка Ефрасіння прыйшла сюды з небагатай хаты, што стаяла пасярэдзіне колішняга рынка. Было ёй тады васемнаццаць гадоў, і яна ледзь не бягом бегала з вёдрамі па ваду ўніз да крыніцы.
Іду, бывала, і ўглядаюся ў гліняныя пражылкі, у жоўты пясок на сцежцы. 1 вельмі часта здаралася, што тут жа і атрымаю ўзнагароду: то вымыты дажджом медны грошык знайду, то раптам сіні'м ці жоўтым агеньчыкам засвеціцца на пяску пацерка або нібы спецыяльна хто падкіне пад самыя ногі пачарнелы ключык, падкоўку... А цяпер, уздыхае цётка Ефрасіння, як дажыла да сямідзесяці, дык нешта перастала дарыць мне сцежка грошыкі ды пацеркі...
Два вядры з крыніцы заўсёды стаяць на лаве ў цёткі Фросі і цяпер. Трэцяе, што на расходзе, вісіць на круку перад печчу. Каштаваў я тую ваду. Відаць, маецца ў ёй увесь неабходны складаны набор солей, які робіць яе прыемнай на смак. Да таго ж, як кажа гаспадыня, тыдзень-два можа стаяць вада, толькі каб у чыстай пасудзіне, і не будзе ў ёй ні муці, ні асадку.
Праўда, аднойчы нібыта без прычыны замуцілася замкавая крыніца, насілі з яе ваду ледзь не папалам з граззю і глінаю. Увесь гэты час свёкар Ефрасінні, Сцяпан (жывы ён яшчэ быў), хадзіў хмуры, гаварыць ні з кім не хацеў. 1 толькі калі зноў пачысцела вада, прызнаўся, што сам вінаваты: пакрыўдзіў незнарок Белую панначку, яна ўсё і надстроіла.
Белая панначка! Загадкавая і няўлоўная гераіня мясцовых легенд, прычына многіх колішніх ды і цяперашніх цудаў. Канешне, дзе ж ёй і жыць, як не на такім слынным паданнямі і таямніцамі старым Лоскім замчышчы. Цікава, што сама цётка Ефрасіння гаворыць пра яе, стараючыся ні здзівіць, ні напалохаць слухача, нібы пра сваю суседку, з характарам і капрызамі якой даводзіцца лічыцца.
А ваду ў крыніцы вось чаму замуціла Белая панначка. Там, дзе пасярэдзіне агароду прыкметная круглая ўпадзіна, калісьці стаяў калодзеж. He драўляны зруб, як звычайна ў вёсках, а глыбачэзная, выкладзеная часаным абымшэлым каменнем шахта. Камяні тыя павыязджалі, павысоўваліся са сваіх гнёздаў і завалілі калодзеж. Ніхто ўжо не памятаў, калі ім карысталіся. Але як кідалі ў шахту каменьчык, ён знаходзіў шчыліну і, доўга стукаючыся, нарэшце далятаў да вады. Адтуль, са дна, заўсёды цягнула, нібы скразняк, халоднае, сырое паветра.
Стары калодзеж знаходзіўся на самай сярэдзіне двара, і, каб ніхто туды не ўваліўся, Сцяпан вадумаў яго засыпаць: накідаў карчоў, рознага ламачча, а зверху зямлі. Закончыў работу вечарам, а раніцой наступнага дня ў крыніцы была не вада, а адна каламуць. Праз пяць дзён не вытрымаў Сцяпан, устаў рана і сказаў абодвум сынам: „Будзем калодзеж чысціць”. Прынёс доўгія лейцы, адным канцом абвязаў сябе, другі аддэў хлопцам і загадаў моцна трымаць, а калі што цягнуць наверх, а сам рыдлёўкай і ломам пачаў раскопваць закіданую ім старую шахту. Спыніўся толькі тады, калі з прабітай дзіркі са свістам вырвалася паветра. Каб праверыць, кінулі ў шахту каменьчык. Ён даляцеў да вады, адазваўшыся са дна ледзь чутным рэхам. Пасля гэтага ачысцілася крынічная вада.
А Сцяпан доўга ўспамінаў потым, як усё здарылася. У тую ж ноч, як заваліў ён стары калодзеж, убачыў у сне панначку. Яна падышла і села ў нагах на край ложка. Ляжыць Сцяпан, гарачым потам абліваецца і чакае, што ж далей будзе. A панначка сядзела-сядзела, апусціўшы галаву, дый заплакала, слёзы з вачэй, нібы макавінкі, на прыпол пасыпаліся.
Шкада стала Сцяпану панначкі, і ён, асмялелы, спытаўся, чаго такая маладая і прыгожая сумуе і плача, ці не здарылася што? Панначка ўзняла на яго заплаканыя вочы і кажа, што было ў яе адно-адзінае акенца, праз якое яна на свет, на сіняе неба глядзела. І вось зачынілі яго, засыпалі ёй вочы пяском, таму і слёз спыніць не можа... Сказала так і знікла, толькі лёгкі ветрык па хаце прайшоў і лісце на вазонах закалыхалася.
He адразу зразумеў Сцяпан, што яму гаварыла панначка. Усе пяць дзён мучыла яго нейкая сумота, пакуль нарэшце не здагадаўся, пра якое акенца яна мовіла...
Змяніліся часы. Цётка Фрося расказвае, што раней, пры тым жа свёкру Сцяпану і ў іх з мужам маладосці, нібыта прывід гэты людзям часцей паказваўся, а цяпер нешта даўно нічога не чутно. Некалі ж многае прыкмячалі за лоскай панначкай. Напрыклад, любы мясцовы жыхар мог расказаць, які ў яе конь: шэры, у яблыках і з доўгаю белаю грывай. А бачыўся ён толькі ў першы дзень маладзіка, калі ледзь прыкметна пакажацца ражок месяца. У такія ночы панначка любіла пасвіць свайго скакуна на крутых схілах замкавай гары. Але варта было таму, хто іх заўважыць, свіснуць ці кашлянуць, як знікалі і конь, і панначка, а на іх месцы потым знаходзілі два белыя камяні.
Іншыя нібыта з’яўляліся сведкамі таго, як плавала панначка па лоскіх рэчках Піжме і Пахамянцы. Сустракалі яе часцей за ўсё закаханыя. Стаяць дзе-небудзь пад вольхамі, мілуюцца, і раптам як зацурчыць, зазвоніць вада на камянях!
Азірнуцца на звон і ўбачаць: выплывае з белага туману панначка. He на лодцы для лодкі мелка, а на праніку, якім бабы палатно пераць. Плыве сабе і залатым грэбенем валасы расчэсвае. Вочы ў яе нібы заплюшчаны, а сама ўсміхаецца некаму, як у сне, і ўсё кланяецца, кланяецца, ды гэтак па-даўнейшаму, у пояс. Калі хочаш панначку лепш разглядзець, замры, не дыхай. А зварухнуўся і ўсё, знікне, прападзе за кустамі...
Хто і калі бачыў Белую панначку ў апошні раз невядома. Але цікава, што ва ўсіх легендах і казках яна на дзіва аднаго характару. Хутчэй нясмелая і сумная, чым злосная, хоць і валодае, як і іншыя здані, усялякімі спосабамі свавольства, чараў. Але яе бяскрыўдныя ўчынкі носяць адбітак жыццёвай мудрасці і прыстойнасці. А што любіць у першы дзень маладзіка прагуляцца са сваім белым канём па схілах замкавай гары, паказацца парачцы закаханых або падпільнаваць юнака дык яна ж і сама прыгожая, маладая, таму гэта ёй даравальна і толькі дамалёўвае, дапаўняе пяшчотны паэтычны вобраз добрай, але нечым пакрыўджанай, няшчаснай дзяўчыны.
Бадай адзіным дапушчэннем таго, што Белая панначка вобраз хаця і апаэтызаваны, але сапраўдны, з’яўляецца яшчэ адно, прытым самае старажытнае паданне аб верным каханні і трагічнай смерці дзяўчыны, на аснове якога, відаць, і саткаўся ўвесь гэты прыгожы ўзор з легенд.
Жыла ў Лоскім замку прыгажуня з залатой касой. Прыехаў аднойчы туды пагасцяваць юнак, таксама прывабны, станісты. Маладыя пакахалі адзін аднаго. Нішто, здавалася, не магло перашкодзіць іх шчасцю, быў ужо і дзень вяселля назначаны. Як раптам пачалася вайна. Надзеў хлопец свае даспехі, пацалаваў на развітанне нявесту і знік за варотамі з атрада.м коннікаў. 3 таго дня мінула семнаццаць гадоў. Узмужнеў за гэты час юнак, стаў дужым і адважным.
І вось надышоў доўгачаканы дзень, калі гучна заспявалі баявыя трубы, і на сваім верным кані з’явіўся ў двары Лоскага замка праслаўлены воін. Узбег па лесвіцы ў высокую вежу, дзе былі пакоі панначкі, расчыніў дзверы і знерухомеў на парозе: яму насустрач з верацяном у руках паволі ішла незнаёмая пажылая жанчына. Ішла і ласкава ўсміхалася. А ён усе стаяў, нібы ўкапаны: іншай памятаў усе гады сваю каханую.
І тут вывалілася з рук у панначкі верацяно і ўшчэнт разбілася. Ачнуўся воін, але не паспеў зрабіць і крок, як панначка падбегла да расчыненага акна, яшчэ раз азірнулася, махнула яму рукой і кінулася ўніз на брук. Закрычаў воін у адчаі і пабег па доўгай лесвіцы ўніз. Калі ён нахіліўся над распластанай на каменных плітах панначкай, то раптам убачыў, што ляжыць перад ім маладая, прыгожая, такая ж, як ён пакінуў