• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэмле памятка дзён...  Леанід Пракопчык

    Дрэмле памятка дзён...

    Леанід Пракопчык

    Выдавец: Полымя
    Памер: 174с.
    Мінск 1991
    іншых твораў. Хутчэй за ўсё лісты да Грознага пісаліся Курбскім у Крэве.
    ...Безумоўна, руіны Крэўскага замка-кастэлі неабходна
    закансерваваць, што нарэшце, ёсць спадзея, і адбудзецца. Але чаму б справу не доўжыць. Ёсць жа і прыклад амаль завершана рэстаўрацыя Лідскага замка. Але апошні аднаўляецца перш за ўсё як абарончая крэпасць-кастэль, а вось славутую Княжацкую вежу ў Крэве, ад якой між іншым яшчэ засталася добрая трэць, можна адбудаваць і размясціць на яе паверхахзалах цікавыя гістарычныя экспазіцыі. І чаму б не пафантазіраваць: вось я трымаю ў руках праспект „Замак у Крэве”, у якім прапануецца наведаць у тутэйшым музеі „Залу Крэўскай уніі”, „Кабінет князя Курбскага”, „Камору-турму Кейстута”,
    пазнаё.міцца з многімі сабранымі ў Беларусі, Літве, Польшчы выявамі (арыгіналамі, копіямі, фотарэпрадукцыямі) гістарычных асоб, каго лёс прыводзіў у Крэва. Гэта немалая галерэя: Гедымін, Альгерд, Ягайла, Вітаўт, Скіргайла, Вайдыла, Андрэй Курбскі, каралева Ядвіга, жонка Вітаўта Ганна Станіславаўна і, вядома ж, яе служанка Алена выратавальніца вялікага князя Вітаўта, славутая крэўская вязніца...
    кенды старога Лоска
    Не шмат можна пабачыць на Беларусі вёсак, дзе б галоўная вуліца, як у Лоску, цягнулася па самым грэбені высокага, з крутымі схіламі ўзгорка. Таму і няма тут роўных двароў усе то на адхонах, то на равах. Разам з сядзібамі, з садамі ды агародамі, што прытуліліся да схілаў, старая лоская вуліца і сама пастулова сыходзіць, спадае да замчышча.
    Замчышча ў Лоску таксама высокі ўзгорак, на дзіва правільнай авальнай формы, які ў свой час падсыпалі і ўмацавалі, бо яму суджана было стаць пляцоўкай пад цэлы горадкрэпасць. Гэтаму помніку старажытнасці не менш як шэсцьсот гадоў: у пісьмовых крыніцах ХІУ стагоддзя Лоск згадваецца ўжо як вядомае, добра ўмацаванае паселішча. А недзе ў другой палове ХУ стагоддзя на памянёным узвышшы замест землянога вала і драўляных тыноў узняліся высокія зубчастыя муры. Мяркуюць, што замак пабудаваў князь Януш Карыбутовіч. Яго жонка Ганна, застаўшыся ўдавою, правіла тут і падпісвалася на дзелавых паперах ужо не інакш як княгіня Лоская.
    Пасля Карыбутовічаў гісторыя мясцовасці працягвае ісці па ўзыходзячай лініі, узбагачаючыся як цікавымі падзеямі, так і знанымі імёнамі. 3 1494 года Лоск стаў уласнасцю магнатаў Кішкаў. Спачатку замкам валодаў Пётр Кішка полацкі ваявода, потым яго брат, Ян Кішка кашталян віленскі, вядомы ў межах Літвы і Беларусі як заўзяты прыхільнік рэфармацыі. Тут, за сценамі надзейнага замка і ў баку ад вялікіх гарадоў, апошні ў 1570 годзе заснаваў адну з першых у Беларусі друкарняў.
    3 1574 года ў летапіс Лоска ўпісваецца імя Сымона Буднага выдатнага філосафа-асветніка, публіцыста і пісьменніка, аднаго з самых адукаваных людзей свайго часу. Вучыўся ён у Кракаўскім універсітэце, некаторы час жыў у Вільні настаўнічаў у пратэстанцкай школе, потым займаў пасаду пратэстанцкага прапаведніка ў Клецку. У 1562 годзе выдаў сваю першую кнігу на беларускай мове „Катэхізіс”, якая хутка набыла папулярнасць. Твор быў надрукаваны ў Нясвіжскай друкарні,
    заснаванай самім жа Будным і яго паплечнікамі Лаўрэнціем Крышкоўскім і Мацеем Кавячынскім.
    Прыблізна з 1570 года асветнік жыў у Нясвіжы пад апекай магната Мікалая Радзівіла (Сіроткі). 3 пераходам апошняга ў каталіцызм Буднаму давялося адмовіцца ад друкарні і пакінуць Нясвіж: як аўтар добра вядомай прадмовы да „Катэхізіса” гуманіст асабліва не падабаўся каталіцкім царкоўнікам.
    Спачатку Будны пераехаў у Хоўхлава, недалёка ад Маладзечна, потым, як мяркуюць, у Заслаўе і ўсюды наладжваў выдавецкую справу. У 1574 годзе ён аказаўся ў Лоску. Надзеі знайсці спакойнае месца для працы нарэшце збыліся. Лоск Будны не пакідаў амаль на працягу дваццаці гадоў. Тут пабачылі свет лепшыя яго творы. Асабліва плённым быў першы год. Адна за адной выйшлі пяць кніг пісьменніка: „Супраць хрышчэння дзяцей”, „Пра дзве сутнасці Хрыста”, „Наконт аргументаў пра дзве сутнасці Хрыста”, „Кароткі доказ, што Хрыстос не з’яўляецца такім жа богам, як айцец” і „Пісьмо Дж. Фоксу”. Кожнае выданне было накіравана супраць састарэлых догмаў хрысціянскай царквы...
    Ад калісьці непрыступных сцен замка, ад мураваных будынкаў і драўляных хацін, што цясніліся за імі, да нашых дзён у Лоску захаваліся толькі засыпаныя зямдёю рэшткі падмуркаў. Але затое не забылася легенда яна існуе не адно стагоддзе 1 зберагае нам уяўленне аб славутым у свой час прыгажосцю і магутнасцю Лоскім замку. Згодна з ёй будаваўся замак не з цэглы і не з граніту, а з „дзікіх” камянёў, якімі былі ўсеямы тутэйшыя палі і лясы. Сабралі іх усе да адзінага на тры вярсты вакол паселішча, але гэтага хапіла толькі на падмурак. Тады і выдалі загад: кожны, хто едзе ў Лоск на кані, павінен прывезці і здаць варце ля гарадскіх варот не меней тузіна валуноў ці глыжакоў, а кожны пешы, хоць у торбе, хоць у кішэні, таксама мусіць прынесці.
    Калі камянёў назбіраліся горы, іх рассартавалі па велічыні, колеры і пачалі ўзводзіць муры. Найперш паклалі ў зямлю самыя вялікія валуны, усе чорнага колеру, далей сіняга адцення, затым карычневага. І чым вышэй узнімаліся сцены збудавання, тым яны станавіліся больш светлымі, яркімі. Самы верх іх зубцы і вежы зрабілі чырвонымі.
    1 вось толькі ў муры лёг апошні камень пунсовага колеру, як над Лоскам сабраліся хмары і пайшоў дождж. Ён ліў усю ноч, змываючы са сцен замка пясок і гліну. А раніцою жыхары паселішча раптам убачылі, што зубцы і вежы замка, хоць сонца яшчэ і не ўзышло, адліваюць яркім вогненна-чырвоным святлом. 3 таго часу ў любое надвор’е, калі палохаючы ворагаў, калі здзіўляючы гасцей, з раніцы і да цямна Лоскі замак свяціўся чырвоным зарывам.
    На пабудову гмаха, сведчыць далей легенда, пайшлі ўсе камяні з тутэйшай зямлі. Таму ў наваколлі хто хацеў пакласці камень у падмурак хаты, мусіў купляць яго ў замку або ехаць за ім аж пад самую Вільню. Так мучыліся людзі да тае пары, пакуль нарэшце не пачалі трэскацца і рассыпацца старыя муры. А тады той-сёй і заўважыў, што кожны камень, сарваўшыся з замкавай гары, каціўся да таго самага месца, з якога калісьці быў падняты.
    ...На замчышчы, на колішняй плошчы з краю пры ўездзе, стаяць дзве невялічкія хаткі. Побач хлявы, паветка, старая скасабочаная пуня. Перад хлявамі і вакол пуні, нібыта зусім не да месца, буйна разрасліся кусты бэзу, шыпшыны, бружмелю. Абягаючы замкавы ўзгорак, сюды, на плошчу, вядзе наезджаная крутая дарога. Калісьці яна пачыналася з паўднёвага падножжа, ад Татарскай гары, дзе цераз роў на ланцугах і канатах спускалі пад’ёмны мост. Зараз дарога на замчышча так крута ідзе ўверх, што на машыне не ўсякі рызыкне па ёй падняцца.
    У першай хаце (яна бліжэй да адхону) жыве цётка Ефрасіння, у другой яе дзевер. Абодва будынкі стаяць на адным двары. Трапляючы на Лоскае замчышча, перш за ўсё апынаешся на гэтым звычайным сельскім падворку.
    Цётка Фрося ўжо ведае, чым здзівіць гасцей, і без доўгіх размоў выносіць звычайна кош, a то і два з аскепкамі кафлі, глінянага і шклянога посуду, кавалкамі шлаку, які запёкся ў цікавыя фігуркі. Сувеніраў гаспадыня не шкадуе, і кожны набірае іх, колькі хоча.
    Бярыце, бярыце, падбадзёрвае яна. Мы дабро гэта не купляем, само на сотках расце...
    Пасля такіх слоў карціць пацікавіцца: а як жа цэгла на градах можа расці? І тады цётка распавядае, што жыве на замчышчы ўжо пяцьдзесят гадоў пераехала сюды, як выйшла замуж. Кожную восень, выбіраючы бульбу, абавязкова назбірвае некалькі вёдраў тых самых аскепкаў. Адкуль яны бяруцца, і сама не ведае.
    Калі даўжэй затрымацца ў цёткі Ефрасінні, ^азгаварыцца з ёй, то можна пачуць павучальную гісторыю пра шукальнікаў так званай лоскай казны.
    ...Было гэта даўно, на замчышчы тады яшчэ ніхто не жыў, a тутэйшае поле належала аднаму старому пану. Прыехалі неяк да яго два хлопцы нібыта з Варшавы і сказалі, што ім дакладна вядома, дзе на замкавай плошчы закапаны багаты скарб залатых манет.
    Пагалоска пра зніклую бясследна гарадскую казну даўно ішла па наваколлях Лоска. Расказвалі, што калі крыжакі акружылі замак і рыхтаваліся яго ўзяць, мясцовыя жыхары,
    сярод якіх было рямала багатых купцоў і рамеснікаў, знеслі ўсе свае грошы, золата ў адно месца, ссыпалі ў скураны мяшок і замуравалі яго недзе ў зямлі.
    Доўга пуставаў пасля крыжацкага нашэсця спалены і разбураны Лоск. Нарэшце людзі зноў пачалі збірацйа і будавацца на старым замчышчы, на сваіх папялішчах. Але тыя, хто хаваў казну, хто ведаў, дзе яна, не вярнуліся з вайны усе загінулі.
    He даваў скарб людзям спакою шукалі яго і тутэйшыя, і прыезджыя. Адны капалі глыбокія ямы пасярэдзіне былога пляца, другія разбівалі старыя падмуркі, трэція ўзрывалі каменне на дарозе, але нічога так і не знаходзілі...
    І вось сталі пераконваць варшавякі лоскага гаспадара, што абавязкова знойдуць скарб, нават план паказалі, на якім усё адлюстравана. Паабяцалі пану аддаць роўна трэцюю частку ўсяго адшуканага. Тры дні ён думаў, гадаў і згадзіўся.
    Пачалі хлопцы капаць адразу ў двух вуглах, але рыдлёўкамі не доўга карысталіся пайшоў суцэльны камень, і давялося ўзяцца за ламы і кіркі. Сем дзён працаваў кожны ў сваёй яме, і нарэшце на восьмую ноч у аднаго на дно глыбокай шахты аднекуль збоку раптам пасыпаліся залатыя манеты. Ашалелі варшавякі, убачыўшы золата: яны смяяліся, крычалі, седзячы ў яме, запіхвалі манеты ў кішэні, сыпалі за пазуху. Калі апамяталіся, падзялілі ўсё пароўну (па паўмяшка абодвым выйшла) і, вырашыўшы нічога не плаціць пану, тут жа ноччу пайшлі з Лоска.
    Да раніцы блукалі па дарогах і сцежках, далёка абыходзячы кожную вёску, кожны хутар. А як ужо зусім стаміліся, у адным з паселішчаў папрасіліся нанач. Пусціў іх гаспадар у хату, накарміў, напаіў, паслаў за перагародкаю. Здзівіўся, чаму падарожнікі адмовіліся ад падушак і паклалі пад галаву свае цяжкія мяшкі. Нават доўга не мог заснуць. Недзе пад раніцу пачуў, што госці нечым бразгаюць і паціху смяюцца. Заглянуў за перагародку і ўбачыў: сядзяць хлопцы на падлозе і, як малыя дзеці, чэрпаюць кожны са свайго мяшка каменьчыкі, чарапкі і перакідваюць, перасыпаюць іх са жмені ў жменю.
    He вытрымаў гаспадар, запытаўся:
    Што гэта вы, хлопцы, робіце?
    А яны спалохаліся, хуценька пазакрывалі мяшкі, але адзін усё ж адказаў: