• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэмле памятка дзён...  Леанід Пракопчык

    Дрэмле памятка дзён...

    Леанід Пракопчык

    Выдавец: Полымя
    Памер: 174с.
    Мінск 1991
    64.81 МБ
    У „Станцыйным наглядчыку” A. С. Пушкіна чытаем: „Праз пяць мінут званочак!.. і фельд’егер кідае яму на стол сваю падарожную!”... Менавіта так. Праезджы, вандроўнік, перш за ўсё прад’яўляў на станцыі падарожную дакумент на замену коней. Тут жа, у гасцінічным пакоі, можна было пераначаваць, адпачыць, атрымаць гарачую ваду і перакусіць. У доме знаходзілася кватэра наглядчыка, канторка, дзе афармлялі падарожныя і захоўвалася пошта. Для надта важных гасцей, асабліва на станцыях першага і другога класаў, меліся асобныя пакоі з паркетнай падлогай, у вокнах вітражы. А за станцыйным домам, па перыметры квадратнага двара, замыкаючы яго, размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы: канюшня, свіран, хлеў, навесы для павозак, а таксама ямскія памяшканні для фурманаў.
    Ад шашы двор адгароджвала магутная цагляная сцяна з двума варотамі уязнымі і выязнымі (каб не губляць час на разварот цяжкіх экіпажаў, карэт, дыліжансаў). З’езды са шляху на двор выбрукоўваліся каменнем, а пасярэдзіне двара абавязкова стаяў калодзеж.
    Праязджаючы па Варшаўцы, адкрываеш яшчэ адну заканамернасць: станцыйныя дамы на ёй ідуць дакладна праз 18-19 вёрст такім быў вызначаны адзін перагон.
    Свой пачатак паштовыя станцыі бяруць ад заезджых
    двароў і корчмаў, якімі славіліся беларускія дарогі. Але ў адрозненне адгэтых прыватных устаноў, як правіла, брудных, запушчаных, недзе з сярэдзіны мінулага стагоддзя станцыі пачалі будаваць толькі па ўзорных праектах, распрацаваных архітэктарамі і інжынерамі ў сталіцы. У залежнасці ад колькасці наяўных коней, што з’яўлялася характэрным паказчыкам, колькасці і размераў памяшканняў, яны дзяліліся на тры разрады.
    Унікальнасць, непаўторнасць Варшаўкі як раз у тым, што на ёй захавалася.каля дваццаці старадаўніх, сярэдзіны мінулага стагоддзя, паштовых станцый. Большасць з іх трэцяга разраду гэта параўнаўча невялікія пабудовы, дзе на канюшнях утрымлівалі па 18-20 коней. Галоўнае, цэнтральнае памяшканне станцыйны дом, абавязкова выцягнуты паралельна да шашы, сіметрычна спланаваны, даўжыня фасаду каля трыццаці метраў. Скразны праход ва ўсе памяшканні станцыі і ў двор раздзяляў яго на роўныя палавіны. Па баках ад уваходу па два-тры акны. Франтончыкі, пілястры, навес над дзвярыма, які падтрымлівалі літыя чыгунныя кранштэйны, упрыгожвалі галоўны ўваход. Вокны, стральчатыя або закругленыя ўверсе, мелі ўзорыстыя пераплёты рам. Наогул лічылася, што на адной шашы архітэктурныя афармленні фасадаў дамоў трэба рабіць як мага больш разнастайнымі, каб падарожнікі запаміналі іх.
    Будаваліся станцыі з адборнай, моцнай цэглы, што ўкладвалася вельмі шчыльна, „пад расшыўку”. Надзейная 1 таўшчыня сцен ад васьмідзесяці сантыметраў да аднаго метра. Дах з ліставога, складанага сплаву жалеза. 3 цэглы рабіліся і ямскія, склеп, кладоўка. Астатнія гаспадарчыя пабудовы ўзводзіліся з дрэва шырокіх пілаваных плах і пакрываліся гонтам.
    Маляўнічую, каларытную карціну жыцця, руху на падобнай дарозе-шашы даўней пакінуў сучаснік і сябра A. С. Пушкіна У. А. Салагуб: „Зірніце хоць на праязджаючых, колькі іх тут! Усё ваенныя ды чыноўнікі, ды недаросткі, ды немцы. Вось імчаць калёсы буйная маладосць рускіх дарог, вось перавальваецца брычка, як саратаўскі памешчык пасля абеду, вось горда выступае шырокая карэта, як які-небудзь багаты адкупшчык, вось дармез, вось каляска, а за імі тоўсты купец дыліжанс, выпіўшы чатырнаццаць шклянак чаю на паштовым двары, падае міласць абарванай жабрачцы...”
    Свой колішні выгляд варшаўскія паштовыя двары-станцыі захавалі да нашага часу ў рознай ступені. Некаторыя пабудовы сур’ёзна пацярпелі ў войны, пашкоджаны часам. Акрамя таго, да нядаўняй пары пры аднаўленні, рамонтах памяшканняў не заўсёды клапаціліся аб тым, каб зберагчы іх
    першапачатковасць: наўмысна паніжалі столь, па-новаму планавалі пакоі. І ўсё ж, наведаўшы на Варшаўцы некалькі паштовых станцый, пагутарыўшы з дарожнікамі, з тымі, хто і па сённяшні дзень кватаруе там, не цяжка ўявіць, як выглядалі калісьці двор, дом, гаспадарчыя пабудовы, як праходзіла тут служба, ды і наогул жыццё.
    Амаль усе старыя станцыйныя дамы на шашы і цяпер у жылым стане. Па традыцыі, можна сказаць, векавой яны перш за ўсе належаць дарожнікам. У Крычаве, Слуцку, Сіняўцы, Мілавідах у іх размяшчаюцца канторы дарожна-будаўнічых упраўленняў, жывуць майстры, рабочыя, у дварах стаіць тэхніка. І зноў жа па традыцыі, шмат дзе, напрыклад у Гадзіловічах, Багушнеўцы, тут і па сённяшні дзень працуюць паштовыя аддзяленні.
    У добрым стане станвыя ў Слаўгарадзе адрамантавана, у вокнах адноўлены вітражы. Кобрынская, што месціцца літарай „II” і хутчэй нагадвае палац (фасад з шырокім парадным уваходам, у крылах па дзесяць вялікіх вокнаў, па вуглах аркі), была некалі першага класа, зараз перададзена мясцоваму прафесійна-тэхнічнаму вучылішчу пад вучэбныя памяшканні.
    Заўсёды прыцягвае ўвагу праезджых і турыстаў колішняя станцыя першага класа ў Нехачаве пад Івацэвічамі. Галоўны будынак рэстаўрыраваны пад даўніну, там цяпер рэстаран на некалькі залаў. У памяшканнях вельмі ўтульна каміны, драўляныя крэслы, дубовыя сталы, стылізаваныя лямпы, маляўнічыя драпіроўкі на сценах. У флігелях дома гасцініца, лазня, гаражы. „Гасціны двор” так называецца гэты кэмпінг.
    Няхачава. Колішняя паштовая станцыя
    Калі будуць адноўлены з улікам гістарычна-архітэктурнай каштоўнасці астатнія станцыі, а многія з іх маюць у гэтым пільную патрэбу, то ў будынках тых мяркуецца адкрыць кафэ, закусачныя, гасцініцы-кэмпінгі, а дзесьці музей дарожнага будаўніцтва ці гісторыі Маскоўска-Варшаўскай шашы або паштовай справы. Тады падарожжа па Варшаўцы адначасова стане каштоўнай, пазнавальнай вандроўкай у мінулае. Матэрыялаў для прыдарожнага музея тут дастаткова. У Крычаўскім і Слаўгарадскім краязнаўчым музеях, напрыклад, захоўваюцца першыя тэлеграмы-весткі аб здзяйсненні ў Петраградзе Кастрычніцкай рэвалюцыі, атрыманыя тэлеграфістамі паштовых станцый'. А пад Мілавідамі ёсць помнікі паўстанцам 18631864 гадоў, і вядома, што адзін з атрадаў базіраваўся на мясцовай станцыі. Шмат чаго цікавага тоіць у сябе гэты гістарычны шлях.
    У гады станаўлення Савецкай улады, у перадваенны час некаторыя станцыі сталі культурнымі цэнтрамі ператварыліся ў клубы, хаты-чытальні. А вось у Вялікую Айчынную ў падсобных памяшканнях станцыі ў Сіняўцы гітлераўцы стварылі канцлагер.
    Жыхары прыдарожных вёсак, старажылы, якія працавалі на Варшаўцы, захоўваюць паданні, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне, аб будаўніцтве шашы, аб смелых, вынаходлівых ямшчыках і першых тэлеграфістах. І дзе ж, як ні на адным з такіх станцыйных двароў можна было б пабачыць амаль забыты ўжо колішні цяглавы транспарт: ад паштовых карэт і дыліжансаў да розных вазкоў, пралётак, калёсаў...
    Урагедыя Антонія Тызенгаўза
    ...Натоўп чакаў з паўдня. Ён выйшаў з палаца на захадзе сонца босы, з кіем у руках, што было прызнаннем поўнага разарэння, і пад смех і свіст адных, пад спачувальнымі поглядамі другіх накіраваўся ў манастыр, да езуітаў...
    Так, згодна з паданнем, падхопленым гісторыкамі, восенню 1780 года пакідаў Гродна яшчэ нядаўна магутны гродзенскі староста, любімец караля Антоній Тызенгаўз.
    Гэта быў чалавек валявы, разумны і ў той жа час натура складаная, супярэчлівая, таму, напэўна, і існуюйь далёка неаднолькавыя характарыстыкі яго дзейнасці дзяржаўнай, гаспадарчай, а таксама асобы.
    Беларускі этнограф і публіцыст XIX стагоддзя Адам Кіркор назваў Тызенгаўза геніяльным чалавекам, які апярэдзіў сваё стагоддзе, зрабіў многа дабра і стаў ахвярай зайздрасці, злосці, і, вядома, бяссілля каралеўскай улады. Вучоны канца XIX стагоддзя Еўстафій Арлоўскі характарызаваў дзеянні апошняга, як некалькі бліскучых старонак у „жыццяпісе” Гродна, што не абумовіліся жыццёвымі патрэбнасцямі краіны, а з’явіліся толькі плёнам фантазіі аднаго багатага, энергічнага і вельмі адукаванага чалавека. Адвак тут жа, супярэчачы сабе, заўважыў: „...у кнігі Тызенгаўз ніколі не зазіраў, гаворачы, што яны існуюць толькі для тых, хто не мае ўласнага розуму і павінен жыць розумам, пазычаным у іншых”.
    Гісторык Мікалай Кастамараў, калі згадваў пра пабудаваныя гродзенскім старостам фабрыкі і пракладзеныя праз дзікія лясы дарогі, адзначаў, што Тызенгаўз, вырабляючы на сваіх мануфактурах толькі прадметы раскошы, забыўся пра інтарэсы сваіх суседзяў і раздражняў іх сваімі паводзінамі, быў чалавекам буйным, самазадаволеным, любіў выпіць...
    А пачыналася яго кар’ера бліскуча. Сын шмельцінскага старосты, новаспечаны граф адну за адной атрымоўвае высокія дзяржаўныя пасады: канюшы літоўскі, праз год падскарбі надворны літоўскі і гродзенскі староста. На каранацыйным сейме сам кароль уручае яму ордэн Святога Станіслава. Новы манарх врызначае Тызенгаўза арэндатарам каралеўскіх
    эканомій (сталовых маёнткаў), а таксама ўпраўляючым усіх каралеўскіх мануфактур. Вядома7 гэтаму паспрыяла старое сяброўства: будучы кароль Станіслаў Панятоўскі і юны Тызенгаўз пасля нядоўгага знаходжання ў школе віленскіх езуітаў разам выхоўваліся ў Волчыне пры двары князёў Чартарыйскіх, на чыім сцягу, дарэчы, красавалася слова „рэформа”. Малады Антоній, як адзначаў біёграф Тызенгаўза 1. Гібянскі, у паводзінах быў нязграбны, ведаў толькі польскую і латынь, але вылучаўся розумам, энергіяй і большай сур’ёзнасцю, чым Панятоўскі.
    Атрымаўшы пасады, гродзенскі староста з уласцівым яму стараннем акунуўся ў справы. Ён паабяцаў каралю павялічыць у тры разы даходы ад эканомій, зрабіўшы іх узорнымі гаспадаркамі, адрадзіць старыя мануфактуры, узвесці новыя,
    Адмовіўшыся ад прыёмаў у знатных асоб і радні, граф дняваў і начаваў у сваёй Гарадніцы (колішняя новая частка горада, дзе ён распачаў нябачнае дасюль будаўнштва), сустракаўся толькі з немцамі ды французамі рамеснікамі, майстравымі, якіх сабраў з усяго свету і плаціў за работу вялікія грошы. Арыстакрат старой крыві, граф так напружана працаваў, што спаў усяго тры-чатыры гадзіны ў суткі.
    Многія адкрыта зайздросцілі Тызенгаўзу, а пазней знайшліся і такія, хто ў яго дзейнасці і рэформах убачыў нават намер падарваць існуючы ў Рэчы Паспалітай палітычны і грамадскі лад. Але гродзенскі староста не звяртаў увагі на зайздроснікаў, яму верыў кароль, і гэта галоўнае. У Тызенгаўза наспелі грандыёзныя планы: праз развіццё мануфактур, праз рэформы і новаўводзіны ў сельскай гаспадарцы перш за ўсё паляпшэнне апрацоўкі зямлі, меліярацыя, будаўніцтва дарог і закупка пародзістай жывёлы за граніцай, а таксама праз адкрыццё розных школ (каб мець сваіх кваліфікаваных майстроў), арганізацыю акадэміі, тэатраў вывесці з эканамічнага заняпаду і культурнай адсталасці Рэч Паспалітую і галоўнае, як зазначылі сучаснікі, у канец здзічэлыя Беларусь і Літву.