• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

    Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

    Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 429с.
    Мінск 1996
    148.39 МБ
    I я намаляваў.
    Ен паглядзеў на малюнак і сказаў:
    — He, гэты баранчык вельмі ўжо хворы. Намалюй другога.
    Я намаляваў.
    Мой новы сябар хораша, паблажліва ўсміхнуўся:
    — Ты ж сам бачыш... гэта не баранчык, а баран. 3 рагамі...
    Я зноў перарабіў малюнак. Але і гэты быў адхілены, як папярэднія.
    — Гэты надта стары. Я хачу такога баранчыка, які жыў бы доўга-доўга.
    Тады, трацячы цярпенне,— мне ж трэба было хутчэй разбіраць матор,— я накрэмзаў.
    — Гэта скрынка,— раздражнёна буркнуў я.— А ў ёй сядзіць твой баранчык.
    Як жа я быў здзіўлены, калі нечакана мой юны суддзя ўвесь аж засвяціўся ад радасці:
    — Вось гэткага мне і трэба! Як ты думаеш, яму спатрэбіцца шмат травы?
    — А што?
    — У мяне яе мала...
    — Напэўна, хопіць. Я даю табе зусім маленькага баранчыка.
    Ен схіліўся над малюнкам.
    — He такі ўжо ён і маленькі... Ты глянь! Заснуў...
    Вось так я пазнаёміўся з Маленькім прынцам.
    ш
    He адразу зразумеў я, адкуль ён з’явіўся. Маленькі прынц, які літаральна засыпаў мяне пытаннямі, нібыта і не чуў маіх. Толькі з паасобных, выпадкова сказаных слоў мне пакрысе адкрылася яго таямніца. Так, калі ён упершыню ўбачыў мой самалёт (самалёт я маляваць не буду, гэта надта складаны для мяне малюнак), ён спытаў:
    — А гэта што за штука?
    — Гэта не штука. Гэта самалёт. Мой самалёт. Ен лятае.
    I я з гордасцю раслумачыў яму, што я ўмею на ім лятаць.
    — Як?! — усклікнуў ён.— Ты ўпаў з неба?!
    — Так,— сціпла пацвердзіў я.
    — Як забаўна!..
    I Маленькі прынц гэтак весела засмяяўся, што мне аж прыкра стала. Мне хацелася, каб ён паспачуваў мне.
    — Значыць, ты таксама прыйшоў з неба! — дадаў ён.— А з якой планеты?
    «Дык вось дзе разгадка яго таемнага з’яўлення тут, у пустыні!» — падумаў я і без усякіх хітрыкаў спытаў:
    — Значыць, ты прыйшоў сюды з іншай планеты?
    Але ён не адказаў. Ен паглядзеў на мой самалёт і паківаў галавой.
    — Ну, на гэтым ты сапраўды не мог прыляцець здалёк...
    I ён надоўга задумаўся. Потым дастаў з кішэні намаляванага баранчыка і стаў пільна разглядваць гэты свой скарб.
    Можаце сабе ўявіць, якая цікаўнасць апанавала мяня ад прызнання наконт «іншых планет». I я паспрабаваў дазнацца паболей:
    — Адкуль ты прыляцеў, малыш? Дзе гэта — «у цябе»? Куды ты хочаш забраць майго баранчыка?
    Ен з хвіліну маўчаў, потым прамовіў:
    — От добра, што ты даў мне скрынку: буду заганяць у яе баранчыка нанач.
    — Ну вядома. А калі будзеш разумны, я дам табе і вяровачку, каб можна было прывязваць яго на дзень, і калочак...
    Гэтая прапанова прывяла ў недаўменне Маленькага прынца:
    — Прывязваць? Якая недарэчнасць!
    — Але, калі ты не прывяжаш яго, ён пойдзе невядома куды і прападзе.
    Мой сябар зноў весела засмяяўся.
    — Ды куды ж ён пойдзе?!
    — Абы-куды. Куды вочы глядзяць...
    Тады Маленькі прынц сур’ёзна сказаў:
    — Гэта не страшна. Там, у мяне, так мала месца.
    I з нейкай задуменнасцю дадаў:
    — Калі ісці толькі куды вочы глядзяць, далёка не зойдзеш...
    IV
    Так мне стала вядома яшчэ адна, вельмі важная акалічнасць: яго родная планета была бадай ці большая за хату!
    Зрэшты, гэта не вельмі здзівіла мяне. Я добра ведаў, што апроч вялікіх планет, такіх, як Зямля, Юпіцер, Марс, Венера, ёсць яшчэ сотні іншых, якім нават імёнаў не далі, такіх дробненькіх, што іх і ў тэлескоп цяжка разгледзець. Калі астраном адкрывае такую планету, ён дае ёй не імя, а проста нумар. Напрыклад, называе яе так: «астэроід «3251».
    У мяне ёсць сур’ёзныя прьічыны думаць, што планета, адкуль прыляцеў Маленькі прынц, гэта астэроід Б-612. Гэты астэроід быў заўважаны ў тэлескоп толькі адзін раз, у 1909 годзе, адным турэцкім астраномам.
    Астраном паведаміў тады пра сваё адкрыццё на Міжнародным астранамічным кангрэсе. Але ніхто яму не паверыў. А ўсё з-за таго, што астраном быў апрануты па-турэцку. Такі ўжо народ гэтыя дарослыя!
    На шчасце, дзеля рэпутацыі астэроіда Б-612, тагачасны турэцкі правіцель загадаў свайму народу пад пагрозай смерці апранацца, на еўрапейскі лад. Той астраном у 1920 годзе зноў паведаміў пра сваё адкрыццё,— цяпер ён быў ужо у надзвычай элегантным касцюме. I на гэты раз усе паверылі яму.
    Калі я расказаў вам усе гэтыя дэталі аб астэроідзе Б-612, калі я даверліва паведаміў вам яго нумар, дык гэта толькі з-за дарослых. Дарослыя любяць лічбы. Калі гаворыш ім пра свайго новага сябра, яны ніколі не пытаюцца пра сутнасць. Яны ніколі не цікавяцца: «Які ў яго голас? Якія гульні ён любіць? Ці ловіць ён матылёў?» Яны пытаюцца: «Колькі яму год? Колькі ў яго братоў? Колькі ён важыць? Колькі зарабляе яго бацька?» Толькі тады ім здаецца, што яны ўведалі чалавека. Калі скажаш дарослым: «Я бачыў прыгожы дом з ружовай цэглы, з геранню ў вокнах і галубамі на даху...», яны не могуць уявіць сабе гэты дом. Ім трэба сказаць: «Я бачыў дом за сто тысяч франкаў». Тады яны проста ў захапленні: «Вось гэта хараство!»
    Або паспрабуй сказаць ім: «Маленькі прынц існаваў, і доказам таму — яго незвычайнасць, яго смех, яго жаданне мець баранчыка. А хто хоча баранчыка, той
    сапраўды існуе»,— дарослыя паціснуць плячыма і абзавуць вас дзіцем! Але калі сказаць ім: «Маленькі прынц прыляцеў з астэроіда Б-612»,— гэта пераканае іх, і яны не будуць ^олей назаляць вам сваімі недарэчнымі роспыта.уіі. Такі ўжо народ гэтыя дарослыя. Што з іх возьмеш. Дзеці павінны быць вельмі паблажлівымі да дарослых.
    А мы — мы разумеем, што такое жыццё, і пасмейваемся з лічбаў! Я лепей пачаў бы гэтую аповесць, як чароўную казку. Я сказаў бы так:
    «Жыў ды быў Маленькі прынц. Ен жыў на планеце, якая была бадай ці большая за хату, і яму вельмі хацелася мець сябра...»
    Для тых, хто разумее, што такое жыццё, такі пачатак быў бы куды болей праўдзівы.
    А я ж зусім не хачу, каб маю кніжку чыталі проста так, дзеля забаўкі. Сэрца маё сціскаецца ад успаміну пра майго маленькага сябра. Шэсць гадоў ужо мінула з таго часу, як ён разам са сваім баранчыкам пакінуў мяне. Калі я цяпер спрабую апісаць яго, дык гэта таму, што не хачу забыць. Гэта вельмі сумна, калі людзі забываюць сяброў. He кожны чалавек мае сябра. I я баюся стаць падобным на дарослых, якіх цікавяць адны толькі лічбы. Вось чаму я купіў сабе скрыначку з фарбамі і алоўкі. Нялёгка ў мае гады зноў брацца за маляванне, калі першай і, на вялікі жаль, апошняй спробай былі мае малюнкі ўдаваў звонку і знутры — дый то яшчэ ў шасцігадовым узросце! Канечне, я паспрабую як мага лепш перадаць падабенства. Але я зусім не ўпэўнены, што змагу зрабіць гэта. Бо вось зраблю адзін малюнак — ну, здаецца, добра; зраблю другі —і ні кропелькі непадобны. Дый рост трошкі бянтэжыць. Тут Маленькі прынц надта высокі. Тут ён надта маленькі. А да таго ж яшчэ няўпэўненасць у колерах яго світкі. Вось і спрабуеш маляваць і так і гэтак. Але няхай ужо за гэта прабачаць мяне. Мой сябар ніколі не даваў мне тлумачэнняў. Ен, мусіў, думаў, што я падобны на яго. Але, на няшчасце, я не ўмею бачыць баранчыка ў зачыненай скрынцы. Я, мусіць, трошкі падобны на дарос лых. Пэўна, я старэю.
    V
    Дзень пры дні я ўсё болей даведваўся пра планету Маленькага прынца, пра тое, як ён пакінуў яе, як вандраваў. Ен расказваў пра гэта патрошку, калі прыходзіла да слова. Так, на трэці дзень я даведаўся пра трагедыю з баабабамі.
    I на гэты раз дапамог баранчык. Маленькі прынц разглядваў малюнак і раптам, нібы яго апанавала цяжкае сумненне, спытаў:
    — А праўда, што баранчыкі ядуць кустоўе?
    — Так, праўда.
    — Цудоўна!
    Я не зразумеў, чаму так важна, што баранчыкі ядуць кустоўе. Але маленькі прынц дадаў:
    — Выходзіць, яны і баабабы таксама ядуць?
    Я заўважыў Маленькаму прынцу, што баабабы не кустоўе, а вялізныя, як званіцы, дрэвы, і што нават калі б ён узяў з сабою цэлы статак сланоў, гэты статак не адолеў бы і аднаго-адзінага баабаба.
    Думка пра статак сланоў насмяшыла Маленькага прынца.
    — Іх давялося б паставіць адзін на аднаго...
    Але тут жа ён мудра заўважыў:
    — I баабабы, перш чым вырастуць, бываюць маленькія.
    — Сапраўды! Але навошта баранчыку есці маленькія баабабы?
    — А то як жа! — усклікнуў ён, нібыта гаворка ішла пра нешта выключна відочнае. I мне прыйшлося напружыць свой розум, каб самастойна зразумець, што тут да чаго.
    На планеце Маленькага прынца, як і на ўсіх іншых планетах, растуць, вядома, і добрыя, і кепскія расліны. А значыць, ёсць там добрае насенне добрых раслін і кепскае насенне кепскіх раслін. Але насенне нябачнае. Яно дрэмле сабе ў глебе, пакуль якая-небудзь насеннінка раптам не прачнецца. Яна пачне пацягвацца і спачатку нясмела вытыркне да сонца кволенькі безабаронны парастак. Калі гэта парастак радысу ці ружы, можна дазволіць яму расці колькі зможа. Але калі прарастае кепская расліна, яе трэба адразу ж вырваць, як толькі распазнаеш. Дык вось, на планеце Маленькага прынца ёсць страшнае насенне... насенне ба-
    абабаў. Глеба планеты проста перапоўнена ім. Ад баабаба ж, калі спахапіцца надта позна, ужо ніколі не збавішся. Ен запалоніць усю планету. Навылёт прасвідруе яе сваім карэннем. I калі планета зусім невялічкая, а баабабаў надта многа, то яны проста разарвуць яе на кавалачкі.
    — Есць такое правіла,— сказаў мне пазней Маленькі прынц.— Устаў наранку, умыўся, прывёў сябе ў парадак — зараз жа прывядзі ў парадак і сваю планету. Трэба штодня выполваць баабабы, як толькі можна адрозніць іх ад ружавых кустоў, якія яны вельмі нагадваюць напачатку. Гэта даволі надакучлівая, але няцяжкая работа.
    I аднойчы ён параіў мне пастарацца зрабіць прыгожы малюнак, каб і нашы дзеці гэта добра зразумелі.
    — Можа, ім надарыцца калі-небудзь падарожнічаць,— растлумачыў ён,— дык гэта спатрэбіцца. Часам работу можна адкласці і на потым, бяды вялікай не будзе. Але калі дасі волю баабабам, то ўжо нідзе ратунку не знойдзеш. Я ведаў адну планету, на ёй жыў гультай. Ен не выпалаў тры кусцікі і...
    I па словах Маленькага прынца я намаляваў тую планету. Я страшэнна не люблю павучаць людзей. Але небяспека ад баабабаў так мала спазнана, а рызыка таго, хто трапіў бы на астэроід, такая сур’ёзная, што сёння я адкідаю сваю стрыманасць і папярэджваю:
    — Дзеці! Сцеражыцеся баабабаў!
    Толькі каб папярэдзіць сваіх сяброў пра небяспеку, якая даўно падпільноўвае іх, а яны і не здагадваюцца пра яе, як не здагадваўся раней і я, так шчыраваў я над малюнкам. I не шкадую аб гэтым.