Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
— А што такое — абрад? — спытаў Маленькі прынц.
— Гэта таксама нешта даволі прызабытае,— растлумачыў Ліс.— Ну. тое, пры дапамозе чаго адзін дзень робіцца непадобным на другі, адна гадзіна — на другую. Ну вось, напрыклад, у маіх паляўнічых ёсць такі абрад: у чацвер яны танцуюць з местачковымі дзяўчатамі. I чацвер для мяне — самы шчаслівы дзень! Я магу прагульвацца аж да самых вінаграднікаў. А калі б паляўнічыя танцавалі абы-калі, усе дні былі б падобныя адзін на адзін і я ніколі не ведаў бы спакою.
Так Маленькі прынц прыручыў Ліса. I вось надышоў дзень развітання.
— Ах! — уздыхнуў Ліс.— Я буду плакаць...
— Ты сам вінаваты,— сказаў Маленькі прынц.— Я ж не хацеў, каб табе было кепска. Ты сам хацеў, каб я прыручыў цябе...
— Ну вядома ж,— адказаў Ліс.
— Значыць, табе ад гэтага. дрэнна!
— He,— запярэчыў Ліс.— Успомні, што я казаў табе пра залатое калоссе...
Ен памаўчаў, потым дадаў:
— Ідзі яшчэ раз глянь на ружы. Ты зразумееш, што твая ружа — адзіная ў свеце. А калі вернешся, каб развітацца са мною, я раскрыю табе адзін сакрэт. Гэта будзе мой падарунак табе.
Маленькі прынц пайшоў яшчэ раз глянуць на ружы.
— Вы зусім не падобны на маю красуню,— сказаў ён ружам.— Вас ніхто не прыручаў, і вы нікога не прыручылі. Зараз вы такія, якім быў раней мой Ліс. Ен нічым не адрозніваўся ад сотні тысяч іншых лісіц. Але я пасябраваў з ім, і цяпер ён — адзіны ў свеце.
Ружы вельмі збянтэжьіліся.
— Вы прыгожыя, але пустыя,— працягваў Маленькі прынц,— Дзеля вас нельга памерці. Вядома, звычайнаму прахожаму мая ружа можа здацца падобнай на вас. Але яна адна даражэй мне за вас усіх, таму што яе, а не вас, паліваў я штодня. Яе, а не вас, хаваў пад каўпак. Яе, а не вас, закрываў парасонам. Дзеля яе знішчаў я вусеняў, толькі двух ці трох пакінуў, каб вывеліся матылькі. Я слухаў, як яна скардзілася і выхвалялася, я прыслухоўваўся да яе, нават калі яна змаўкала. Яна — мая!
I Маленькі прынц вярнуўся да Ліса.
— Бывай,— сказаў ён.
— Бывай,— сказаў Ліс.— Вось мой сакрэт: відушчае толькі сэрца. Самага галоўнага вачыма не ўбачыш.
— Самага галоўнага вачыма не ўбачыш,— паўтарыў Маленькі прынц, каб лепш запомніць.
— Твая ружа такая дарагая табе таму, што ты аддаваў ёй усе свае дні.
— Таму, што я аддаваў ёй усе свае дні...— паўтарыў Маленькі прынц, каб лепш запомніць.
— Людзі забыліся пра гэтую ісціну,— сказаў Ліс.— Але ты не забывай: ты заўсёды ў адказе за ўсіх, каго прыручыў. Ты ў адказе за сваю ружу...
— Я ў адказе за сваю ружу...— паўтарыў Маленькі прынц, каб лепш запомніць.
ххп
— Добры дзень,— павітаўся Маленькі прынц.
— Добры’дзень,— азваўся стрэлачнік.
— Што ты тут робіш? — спытаў Маленькі прынц.
— Сартырую падарожнікаў,— адказаў стрэлачнік.— Адпраўляю іх у цягніках, аж па тысячы чалавек запар — адзін цягнік направа, другі — налева.
I міма з перуновым грукатам, ад якога задрыжала кабіна стрэлачніка, увесь у агнях пранёсся хуткі цягнік.
— Як яны спяшаюцца! — заўважыў Маленькі прынц.— Чаго яны шукаюць?
— Нават сам машыніст таго не ведае,— адказаў стрэлачнік.
I ў другі бок, увесь у агнях, прагрукатаў яшчэ адзін хуткі цягнік.
— Яны ўжо вярнуліся? — зацікавіўся Маленькі прынц.
— He, гэта іншыя людзі,— растлумачыў стрэлачнік.— Гэта сустрэчны цягнік.
— Гэтым людзям кепска там, дзе яны былі дагэтуль?
— Там добра, дзе нас няма,— адказаў стрэлачнік.
I перуном прагрукатаў трэці хуткі цягнік.
— Яньі гоняцца за першымі падарожнікамі? — спытаў Маленькі прынц.
— Ды не,— адказаў стрэлачнік.— Яны там спяць ці проста сядзяць ды пазяхаюць. Адны дзеці не адарвуць насоў ад шьібаў.
— Адны дзеці ведаюць, чаго яны шукаюць,— прамовіў Маленькі прынц.— Яны ўсе свае дні аддаюць палатнянай ляльцы, і яна робіцца ім дарагой-дарагой, і калі яе адбіраюць, яны плачуць...
— Іх шчасце,— сказаў стрэлачнік.
ХХІП
— Добры дзень,— сказаў Маленькі прынц.
— Добры дзень,— сказаў гандляр.
Гэта быў гандляр удасканаленымі пілюлямі, якія спатольваюць смагу. Праглынеш такую пілюлю — і потым цэлы тыдзень не хочацца піць.
— Навошта ты прадаеш іх? — спытаў Маленькі прынц.
— Яны даюць вялізную эканомію часу,— растлумачыў гандляр.— Спецыялісты падлічылі, што можна зберагчы пяцьдзесят тры хвіліны за тыдзень.
— А што рабіць у гэтыя пяцьдзесят тры хвіліны?
— Што хочаш, тое і рабі...
«Калі б у мяне было пяцьдзесят тры хвіліны вольнага часу,— падумаў Маленькі прынц,— я б проста павольна-павольна пайшоў бы да крынічкі...»
XXIV
Мінуў тыдзень з таго часу, як я пацярпеў аварыю і, слухаючы пра гандляра пілюлямі, я дапіў апошнюю кроплю вады.
— Твае ўспаміны — проста цуд,— сказаў я Маленькаму прынцу,— але я яшчэ не адрамантаваў свайго самалёта, а не засталося ўжо ні кроплі вады, і я таксама быў бы пічаслівы, калі б мог проста пайсці да крыніцы!
— Мой сябар Ліс...— пачаў ён.
— Дружок мой, мне ўжо цяпер не да Ліса!
— Чаму?
— Ды таму, што давядзецца паміраць ад смагі...
Ен не зразумеў маіх разважанняў і адказаў:
— Добра, калі ёсць хоць адзін сябар, нават калі паміраеш ад смагі. Асабіста я вельмі рады, што я сябраваў з Лісам...
«Ен не разумее ўсёй глыбіні небяспекі,— падумаў я.— Яму ніколі не хочацца ні есці, ні піць. Яму хапае промня сонца...»
Але ён нібыта падслухаў мае думкі, паглядзеў на мяне і сказаў:
— Мне таксама хочацца піць... Давай пашукаем калодзеж...
Я безнадзейна махнуў рукой: недарэчна наўздагад шукаць калодзеж у бязмежнай пустыні. I ўсё ж мы рушылі ў дарогу.
Міналі гадзіна за гадзінай, а мы моўчкі ўсё ішлі ды ішлі па сыпкім залацістым пяску. Звечарэла, пачалі загарацца зоркі. Я бачыў іх, як у сне, ад смагі мяне трошкі ліхаманіла. У памяці ўсплылі словы Маленькага прынца.
— Значыць, ты таксама ведаеш, што такое смага? — спытаў я.
Але Маленькі прынц не адказаў на маё пытанне.
— Вада бывае неабходная і сэрцу...— проста сказаў ён.
Я не зразумеў яго адказу, але прамаўчаў... Я добра ведаў, што не варта яго распытваць.
Ен стаміўся і сеў на пясок. Я прымасціўся побач. Праз якую хвіліну маўчання ён вымавіў:
— Зоркі вельмі прыгожыя таму, што недзе там ёсць кветка, хоць яе і не відно...
Я згадзіўся з ім і моўчкі глядзеў на залітыя месячным святлом пясчаныя хвалі.
— Прыгожа ў пустыні,— дадаў ён.
Што праўда, то праўда. Я заўсёды любіў пустыню. Сядзеш на бархан. Нічога не відно. Нічога не чутно. I толькі нешта зіхаціць у цішы...
— I надае хараство пустыні тое,— сказаў Маленькі прынц,— што дзесьці ў ёй хаваюцца крыніцы...
I раптам я зразумеў гэтае варожкае ззянне пяску. У маленстве я жыў у вельмі старым доме. Расказвалі, што ў ім быў схаваны нейкі скарб. Вядома, ніхто так і не змог адшукаць таго скарбу, а можа яго нават і не шукалі. Але ён зачароўваў усю сялібу. Глыбока ў сэрцы хаваў дом неспазнаную таямніцу...
— Гэта праўда,— згадзіўся я.— Вазьмі ты дом, ці зоркі, ці пустыні, тое, што надае ім сапраўднае хараство, не ўбачыш вокам.
— Я рады, што ты згодзен з маім Лісам,— адказаў Маленькі прынц.
Маленькі прынц задрамаў. Я ўзяў яго на рукі і пайшоў далей. Я быў усхваляваны. Мне здавалася, што я нясу далікатны скарб. Здавалася нават, што на ўсёй Зямлі няма нічога болей кволага. Нас амывала месячнае святло, і я глядзеў на бледны лоб маленькага прынца, на яго заплюшчаныя вочы, на пасмачкі валасоў, якія паварушваў лёгкі ветрык, і я думаў: тое, што я зараз бачу, толькі абалонка. Самае галоўнае — тое, чаго не ўбачыш вачыма...
На яго вуснах мільгнула ледзь прыкметная ўсмешка, і мне зноў падумалася: «Што мацней за ўсё хвалюе мяне ў гэтым сонным прынцы, дык гэта яго вернасць кветцы, гэта вобраз ружы, які, як агеньчык каганца, свеціцца ў ім, нават калі ён спіць...» I ён здаўся мне
яшчэ болей кволым. Трэба вельмі старанна ахоўваць каганцы: дзьмухні вецер — і яны могуць патухнуць...
Так я ішоў ды ішоў, пакуль на досвітку не наткнуўся на калодзеж.
XXV
— Людзі ўплішчваюцца ў хуткія цягнікі, але яны і самі не разумеюць, чаго шукаюць,— сказаў Маленькі прынц.— I апаноўвае людзей трывога, і пачынаюць яны кідацца то ў адзін, то ў другі бок...
Маленькі прынц памаўчаў, потым дадаў:
— I ўсё дарэмна...
Калодзеж, да якога мы дайшлі, не быў падобны на сахарскія калодзежы. Сахарскія калодзежы — гэта звычайныя ямкі, выкапаныя ў пяску. Гэты ж нагадваў самы сапраўдны вясковы калодзеж. Але нідзе паблізу не было ніводнай вёсачкі, і я падумаў, што трызню.
— Як дзіўна,— сказаў я Маленькаму прынцу,— тут усё прыгатавана: і калаўрот, і вядро, і вяроўка...
Ен засмяяўся, узяў вяроўку, пачаў раскручваць калаўрот. I калаўрот зарыпеў, нібы стары флюгер, які доўга ржавеў у бязветры.
— Чуеш? — сказаў Маленькі прынц.— Мы разбудзілі калодзеж, і ён заспяваў...
Я не хацеў, каб ён высільваўся:
— Дай сюды, я сам. Гэта зацяжка для цябе.
Я павольна падцягнуў поўнае вядро да краю калодзежа. Трывала паставіў яго на зрубе. У вушах усё яшчэ звінела песня калаўрота, на яшчэ не супакоенай вадзе трымцела сонца.
— Мне хочацца глынуць гэтай вадьі,— сказаў Маленькі прынц,— дай папіць...
I я зразумеў, чаго ён шукаў!
Я паднёс вядро да яго вуснаў. Ен заплюшчыў вочы і пачаў піць. Было так хораша, нібы ў свята. Гэтая вада была не проста спажыўны прадукт, гэта было нешта куды большае. Яна нарадзілася з хадзьбы пад зоркамі, з песні калаўрота, з намаганняў маіх рук. Яна была прыемнай сэрцу, нібы падарунак. Нібы навагодні падарунак, які я атрымліваў у маленстве пад зіхаценне ёлкі, пад арганную музыку паўночнай месы, пад пяшчоту ўсмешак.
— На тваёй планеце,— сказаў Маленькі прынц,—
людзі вырошчваюць пяць тысяч ружаў у адным толькі садзе... I не знаходзяць таго, чаго шукаюць...
— He знаходзяць...— згадзіўся я.
— А тое, што яны шукаюць, можна знайсці ў адной толькі ружы,— альбо ў глытку вады...
— Безумоўна,— згадзіўся я.
А Маленькі прынц дадаў:
— Вочы сляпыя. Шукаць трэба сэрцам.
Я напіўся. Мне лёгка дыхалася. Пясок на дасвецці адліваў мёдам. I гэты мядовы колер таксама напаўняў мяне шчасцем. Чаго б мне было гараваць?
— Ты павінен стрымаць сваё абяцанне,— мякка напомніў Маленькі прынц, які зноў усеўся поруч са мной.
— Якое абяцанне?
— Помніш... наморднічак майму баранчыку... Я ж у адказе за сваю кветку!
Я дастаў з кішэні накіды малюнкаў. Маленькі прынц глянуў на іх і засмяяўся:
— Твае баабабы трошкі падобныя на капусту...