Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
Магчыма, вы запытаецеся:
— А чаму ў кнізе больш няма такіх сур’ёзных малюнкаў, як гэты, з баабабамі?
Адказ зусім просты: я спрабаваў, але не здолеў. Калі я маляваў баабабы, мяне натхняла думка, што гэта вельмі важна і надзённа.
VI
Мой Маленькі прынц! 3 цягам часу я зразумеў, якім аднастайным і самотным было тваё жыццё. Доўга ў цябе была адна толькі забава: ты любаваўся захадамі сонца. Гэтая новая дэталь дайшла да мяне наранку чацвёртага дня, калі ты сказаў:
— Я так люблю адвячоркі. Хадзем паглядзім, як заходзіць сонца..-.
— Дык трэба ж пачакаць...
— Чаго пачакаць?
— Каб сонца пачало заходзіць.
Ты спачатку вельмі здзівіўся, а потым пасмяяўся з самога сябе.
— Мне ўсё здаецца, што я дома! — прызнаўся ты.
I сапраўды. Калі ў Злучаных Штатах Амерыкі поўдзень, то ў Францыі — хто гэтага не ведае? — сонца заходзіць. Дастаткова было б за адну хвіліну перанесціся з Амерыкі ў Францыю, каб пераканацца ў гэтым. Але на тваёй планеце табе даволі было пераставіць на некалькі крокаў уперад сваё крэсліца, і ты мог любавацца адвячоркам столькі, колькі табе хацелася...
— Аднойчы я назіраў, як сонца заходзіла сорак тры разы запар!
Ты трошкі памаўчаў і дадаў:
— Ведаеш... калі вельмі сумна на душы, так хораша глядзець, як заходзіць сонца...
— Значыць, у той дзень, калі ты бачыў сорак тры захады сонца, табе было сумна?
Але Маленькі прынц не адказаў.
VII
На пяты дзень, і зноў-такі дзякуючы баранчыку, я даведаўся пра сакрэт Маленькага прынца. Неяк раптоўна, без усялякай сувязі, бы ў выніку доўгага маўклівага абдумвання нейкай праблемы, ён спытаў:
— А калі баранчык есць кустоўе, дык ён і кветкі есць?
— Баранчык есць усё, што трапіцца.
— Нават тыя кветкі, што з калючкамі?
— Ага, нават тыя, што з калючкамі.
— Тады навошта ім калючкі?
Гэтага я не ведаў. I акурат у мой момант намагаўся адкруціць у маторы адзін непадатлівы вінт. Я быў моцна заклапочаны, бо пашкоджанне пачало здавацца мне сур’ёзным, а вада канчалася, і гэта вымушала мяне думаць пра найгоршае.
— Дык навошта ж тады ім калючкі?
Маленькі прынц ніколі не супакойваўся, пакуль не атрымліваў адказу на сваё пытанне. Мяне злаваў пракляты вінт, і я ляпнуў, абы адмахнуцца:
— А нінавошта! Кветкі проста ад злосці выпускаюць іх!
— Вось як!
Ен памаўчаў, потым абурана сказаў:
— He веру я табе! Кветкі кволыя. I наіўныя. Яны падбадзёрваюць сябе, як могуць. Яны думаюць, што калі выпусцяць калючкі, то іх усе пачнуць баяцца...
Я нічога не адказаў. Якраз у тую хвіліну я думаў: «Калі гэты чортаў вінт і зараз не дакруціцца, то я так лясну па ім малатком, што ён на друзачкі разляціцца». Маленькі прынц зноў перабіў мае думкі:
— А ты думаеш, што кветкі...
— Ды не, не! Нічога я не думаю! Я сказаў, абы сказаць. Ты ж бачыш, я заняты сур’знай справай!
Ен недаўменна паглядзеў на мяне.
— Сур’ёзнай справай?!.
Ен глядзеў на мяне, згорбленага над нейкім прадметам, які здаваўся яму вельмі няўклюдным, на малаток у руцэ, на чорныя ад мазуту пальцы.
— Ты разважаеш, як дарослыя! — сказаў ён.
Мне стала трошкі сорамна. А ён бязлітасна дадаў:
— I ўсё ты блытаеш!.. I нічога ты не разумееш!
Так, ён раззлаваўся не на жарт. Ен страсянуў галавой, і вецер раскудлачыў яго залатыя валасы.
— Я ведаю адну планету, там жыве такі Пан з пунсовым тварам. Ен ніколі не нюхаў кветкі. Hi разочку не глянуў на зорку. Ен ніколі нікога не любіў. I ніколі нічога не рабіў. Ен заняты толькі адным: лічэннем. Цэлымі днямі напралёт ён, як ты, паўтарае адно і тое ж: «Я чалавек сур’ёзны! Я чалавек сур’ёзны!» I проста ледзь не лопаецца ад гордасці. Але гэта не чалавек, гэта — грыб!
— Хто, хто?
— Грьіб!
Маленькі прынц нават збялеў ад гневу.
— Мільёны гадоў у кветак растуць калючкі. I мільёны гадоў баранчыкі ўсё-такі ядуць кветкі. I гэта не сур’ёзна — знайсці адказ, зразумець, навошта кветкі гэтак сіляцца выпусціць калючкі, калі ад гэтых калючак ніякага толку? Гэта не важна — вайна баранчыкаў і кветак? Гэта не сур’ёзней і не важней вылічэнняў надзьмутага пунсовага Пана? I калі я ведаю адзіную ў свеце кветку, якая існуе толькі на маёй планеце, а нейкі баранчык як-небудзь наранку, бяздумна, у імгненне вока можа загубіць яе — гэта зусім не важна?
Ен пачырванеў, але гаварыў далей:
— Калі любіш кветку — адзіную, якой больш няма ні на адной з мільёнаў і мільёнаў зорак, гэтага дастаткова: глядзіш на неба і адчуваеш сябе шчаслівым... I думаеш: «Недзе там жыве мая кветка...» А калі баранчык з’есць кветку, то гэта будзе тое самае, як бы раптоўна згаслі ўсе зоркі! I гэта, па-твойму, зусім не важна?
Нечаканае рыданне абарвала яго словы. На пустыню ўжо апусціўся вечар. Я адкінуў свае інструменты. Якімі недарэчнымі выглядалі цяпер і малаток, і вінт, і смага, і сама смерць!.. На адной з зорак, на адной з планет, на маёй Зямлі горка плакаў Маленькі прынц, і яго трэба было суцешыць. Я ўзяў яго на рукі і пачаў калыхаць. Я казаў яму: «Кветцы, якую ты любіш, нічога не пагражае... Я намалюю твайму баранчьіку аброцьку... Я намалюю агароджу для тваёй кветкі... Я...» Я не надта ведаў, што казаць, і адчуваў сябе дужа няёмка. Я не ведаў, як дайсці да яго сэрца, чым крануць яго... Краіна слёз такая таемная...
VIII
Неўзабаве я ўжо добра ведаў, што гэта за кветка. На планеце Маленькага прынца адвеку раслі звычайныя, сціплыя краскі ў адзін венчык пялёсткаў, якія амаль не займалі месца і нікому не заміналі. Уранку яны ўсходзілі ў траве, увечары прападалі. Але аднойчы з насенінкі, занесенай невядома адкуль, паказаўся парастак, зусім не падобны на іншыя былінкі. Маленькі прынц вельмі сачыў за ім. А раптам гэ-
та якая-небудзь новая разнавіднасць баабабу?! Але кусцік хутка перастаў расці і пачаў рыхтаваць кветку. Маленькі прынц, які ўбачыў вялікі бутон, адчуваў, што ў ім нейкі цуд, але кветка ўсё прыхарошвалася і прыхарошвалася ў прытулку сваёй зялёнай святліцы. Яна няспешна апраналася, адзін за адным прымервала пялёсткі. Яна не хацела з’яўляцца на свет ускудлачанай, як нейкі там мак-самасейка. Ей хацелася паказацца ў поўным бляску свайго хараства. Гэта была страшэнная какетка! Дзень за днём яна рыхтавалася да выхаду ў свет. I вось аднойчы раніцай, якраз на ўзыходзе сонца, бутон раскрыўся.
I кветка, якая столькі сілы выклала, рыхтуючыся да гэтай хвіліны, з позяхам вымавіла:
— Ах! Ледзьве прачнулася... Прашу прабачэння... Я яшчэ такая ўскудлачаная...
Маленькі прынц не змог стрымаць свайго захаплення:
— Якая вы прыгожая!
— А што, праўда? — мякка падхапіла кветка.— Я нарадзілася разам з сонцам...
Маленькі прынц яшчэ тады падумаў, што кветка не дужа сціплая, але яна была такая чароўная!
— Калі не памыляюся, якраз час снедаць,— хутка дадала яна.— Будзьце ласкавы, паклапаціцеся пра мяне...
Збянтэжаны Маленькі прынц схапіў лейку з крынічнай вадой і паліў кветку.
Неўзабаве яна літаральна замучыла яго сваёй трошкі крыўдлівай пьіхлівасцю. Аднойчьі, да прыкладу, у размове пра свае чатыры калючкі, яна сказала Маленькаму прынцу:
— Сюды могуць прыйсці тыгры, і ў іх такія кіпцюры!
— На маёй планеце няма тыграў,— сказаў Маленькі прынц,— ды тыгры і не ядуць травы.
— Я не трава,— мякка запярэчыла кветка.
— Прашу прабачэння...
— Мяне ніколечкі не палохаюць тыгры, але я страшэнна баюся скразнякоў. У вас часам не знойдзецца парасона?
«Расліна, а баіцца скразнякоў... Як дзіўна...— падумаў Маленькі прынц.— Які складаны характар у гэтай кветкі...»
— Нанач мяне трэба накрываць шкляным каўпаком. Тут так холадна, няўтульна, Там, адкуль я прыйшла...
Але яна змоўкла. Яна прыйшла насенінкай і нічога не магла ведаць пра іншы свет. Прысаромленая, што так відавочна хацела зманіць, ды не выйшла, яна разы два-тры кашлянула, каб Маленькі прынц адчуў, як ён вінаваты перад ёю.
— To як з парасонам?..
— Я хацеў ісці па яго, але ж вы гаварылі са мной!
Яна зноў знарок закашляла, каб дадаць яму пакуты.
I Маленькі прынц, хоць і вельмі палюбіў кветку, хутка перастаў верыць ёй. Ен усур’ёз прымаў яе пустаслоўе і адчуваў сябе вельмі няшчасным...
— Дарэмна я слухаў яе,— неяк прызнаўся ён мне,— ніколі не варта слухаць, што кажуць кветкі. Трэба толькі любавацца імі ды дыхаць іх водарам. Ад маёй красуні па ўсёй планеце ішоў цудоўны пах, але я не ўмеў яму радавацца. Трэба было замілавацца гэтай байкай пра калючкі, а яна так засмуціла мяне...
Маленькі прынц замаўчаў, потым дадаў:
— Нічога я тады не разумеў! Трэба было судзіць яе па ўчынках, а не па словах. Яна была мне як гаючыя лекі, як святло. He трэба было мне ўцякаць! Я павінен быў разгледзець яе пяшчотнае сэрца за гэтымі няўдалымі хітрыкамі. Кветкі такія супярэчлівыя! Але я быў надта юны, каб умець любіць.
IX
Як я зразумеў, Маленькі прынц вырашыў вандраваць з пералётнымі птушкамі. Наранку ў дзень ад’езду ён, як ніколі старанна, прыбраў сваю планету. Клапатліва прачысціў дзейныя вулканы. У яго было два дзейныя вулканы. На іх вельмі ёмка разаграваць сняданкі. Быў у яго і адзін патухлы вулкан. Але, як ён казаў: «Да прыгоды не тры годы!» I ён прачысціў і гэты. Калі вулканы добра прачышчаны, яны гараць ціха і раўнамерна, без вывяржэнняў. Вулканічныя вывяржэнні — гэта як полымя ў печы. Канечне, мы занадта малыя, каб чысціць свае зямныя вулканы. 3 гэтай прычыны яны і прыносяць нам безліч непрыемнасцей.
Маленькі прынц задуменна павырываў апошнія
сцяблінкі баабабу. Ен думаў, што ўжо ніколі болей не вернецца сюды. Усе гэтыя будзённыя клопаты здаліся яму ў той ранак надзвычай прыемнымі. I калі ён апошні раз паліў кветку і намерыўся закрыць яе каўпаком, ледзь не заплакаў.
— Бывай,— сказаў ён кветцы.
Але тая маўчала.
— Бывай,— паўтарыў ён.
Кветка закашляла. Але не ад прастуды.
— Я была дурніца,— прамовіла яна нарэшце.— Прабач мне... Пастарайся быць шчаслівым.
I ніводнага папроку... Здзіўлены Маленькі прынц разгублена стаяў над ёю са шкляным каўпаком у руцэ. Ен не разумеў гэтай спакойнай пяшчоты.
— Так, я люблю цябе,— сказала яму кветка.— Сама вінавата, што ты не ведаў пра гэта. Цяпер гэта ўжо не мае ніякага значэння. Але і ты быў такі ж неразумны, як я. Пастарайся быць шчаслівым... I кінь ты гэты каўпак! Мне ён болып не патрэбен.
— Але ж вецер...
— He гэткая ўжо я і далікатная... Свежае начное паветра карьісна мне. Я ж кветка.