Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
— Але ж звяры...
— Нічога страшнага, калі з’явяцца тут два-тры вусені, калі хочаш пазнаёміцца з матылькамі. Здаецца, яны вельмі прьігожыя. A то хто ж наведае мяне? Ты будзеш далёка. Што ж да вялікіх звяроў, то я нічога не баюся. У мяне таксама ёсць кіпцюры.
Яна наіўна паказала чатыры калючкі.
— Толькі не марудзь, гэта нясцерпна! — дадала яна.— Вырашыў пайсці адсюль — дык ідзі!
Яна не хацела, каб ён бачыў яе слёзы. Такая ўжо гордая кветка...
х
Бліжэй усяго да планеты Маленькага прынца былі астэроіды 325, 326, 327, 328, 329 і 330. Вось ён і вырашыў для пачатку наведаць іх: трэба ж знайсці сабе хоць які занятак ды навучыцца чаму-небудзь.
На першай планеце жыў кароль. Увесь у пурпуры і гарнастаях, ён сядзеў на простым, але дужа велічным троне.
— Ага! Вось і падданы! — усклікнуў задаволены кароль, як толькі заўважыў Маленькага прынца.
«Як ён можа ведаць, хто я такі, калі ніколі не бачыў мяне?!» — падумаў Маленькі прынц.
Ен не ведаў, што для каралёў свет надта спрошчаны. Усе людзі для іх — падданыя.
— Падыдзі бліжэй, я хачу лепей разглядзець цябе,— загадаў яму кароль, страшэнна горды, што ён можа быць некаму каралём.
Маленькі прынц пашукаў вачыма, дзе б прысесці, але ўся планета хавалася пад велікапышнай каралеўскай мантыяй. Давялося стаяць, але ён быў моцна стомлены і пазяхнуў.
— Непрыстойна пазяхаць у прысутнасці караля,— заўважыў яму манарх.— Я забараняю табе гэта.
— Ніяк не мог утрымацца,— адказаў збянтэжаны Маленькі прынц.— Я з доўгай дарогі, не выспаўся...
— У такім разе,— злітаваўся кароль,— загадваю табе пазяхаць! Гадамі не бачу, каб хто пазяхаў. Мне гэта нават цікава. Ну, пазяхні яшчэ раз. Гэта загад.
— Прабачце... He магу болын...— вымавіў Маленькі прынц і заліўся чырванню.
— Гм! Гм! — кашлянуў кароль.— У такім разе, я... я загадваю табе то пазяхаць, то...
Ен заблытаўся і, здаецца, нават трошкі зазлаваў.
Бо каралю ж самае важнае — каб яму безагаворачна падпарадкоўваліся. Ен не цярпеў непаслушэнства. Гэта быў абсалютны манарх. Але ён быў вельмі добры, таму і аддаваў толькі разумныя загады.
«Калі б я загадаў,— сціпла тлумачыў ён,— калі б я загадаў якому-небудзь генералу перакінуцца ў марскую птушку і калі б генерал не паслухаўся, вінаваты быў бьі не генерал. Вінаваты быў бы я».
— Можна мне сесці? — нясмела запытаў дазволу Маленькі прынц.
— Я загадваю табе сесці,— адказаў кароль і велічным рухам падабраў палу сваёй мантыі.
Але Маленькі прынц не пераставаў дзівавацца. Планета была зусім невялічкая. Над чым жа пануе гэты кароль?
— Пане,— сказаў ён,— дазвольце запытацца ў вас...
— Загадваю: пытайея! — паспешна сказаў кароль.
— Пане... над чым вы пануеце?
— Над усім,— з невымоўнай прастатою адказаў кароль.
— Як — «над усім»?
Кароль сціплым рухам абвёў сваю планету, паказаў на іншыя планеты і зоркі.
— Над усім гэтым? — моцна ўразіўся Маленькі прынц.
— Над усім гэтым,— пацвердзіў кароль.
Бо гэта быў не проста абсалютны, а ўсеадзіны, нічым не абмежаваны манарх.
— I зоркі слухаюцца вас?
— А як жа? — адказаў кароль.— Іменна слухаюцца. Я цярпець не магу непаслушэнства.
Такая ўсемагутнасць прывяла ў захапленне Маленькага прынца. От, калі б у яго была такая ўлада! Тады ён змог бы любавацца не толькі сарака чатырма, а сямідзесяццю двума ці нават сотняй або двумастамі захадамі сонца ў адзін дзень. I ніколі не перастаўляў бы свайго крэсла! Успамін пра сваю пакінутую планету напоўніў сумам сэрца Маленькага прьінца, і ён асмеліўся звярнуцца да караля з просьбай:
— Я хацеў бы ўбачыць захад сонца... Зрабіце такую ласку... Загадайце сонцу заходзіць...
— Калі б я загадаў генералу, каб ён, як матылёк, пырхаў з кветкі на кветку або перакінуўся ў марскую чайку, і калі б генерал не выканаў загаду, хтр з нас быў бы вінаваты?
— Вы, ваша вялікасць,— цвёрда адказаў Маленькі прынц.
— Несумненна. Трэба патрабаваць ад кожнага тое, што ён можа зрабіць,— разважаў кароль.— Улада трымаецца, у першую чаргу, на разумнасці. Калі б ты загадаў свайму народу кінуцца ў мора, ён зрабіў бы рэвалюцыю. Я маю права патрабаваць паслушэнства, бо мае загады заўсёды разумныя.
— А як з захадам сонца? — напомніў Маленькі прынц, які ніколі не супакойваўся, пакуль не атрымліваў адказу на сваё пытанне.
— Будзе табе твой захад сонца. Я запатрабую яго. Але варта пачакаць спрыяльных умоў, бо якраз у гэтым і заключаецца мудрасць правіцеля.
— I калі гэта будзе? — пацікавіўся Маленькі прынц.
— Гм! Гм! — кашлянуў кароль і зазірнуў у тоўсты каляндар.— Гм! Гм! Гэта будзе прыблізна... прыблізна... гэта будзе сёння вечарам прыблізна а палове вось-
май! I ты пабачыш, як усё выдатна слухаецца мяне.
Маленькі прынц пазяхнуў. Яму было шкада, што захад сонца так і не адбыўся. I яму стала ўжо нецікава тут.
— Ну, мне пара,— сказаў ён каралю.— Больш мне тут няма чаго рабіць.
— Застанься,— папрасіў кароль, горды, што ў яго ёсць, нарэшце, падданы.— Застанься, я зраблю цябе міністрам!
— Міністрам чаго?
— Гм-гм... Міністрам юстыцыі!
— Але няма ж каго судзіць!
— Хто ведае,— адказаў кароль.— Я яшчэ не абышоў усяго свайго каралеўства. Стары ўжо, для карэты на планеце месца мала, а пеша хадзіць — ногі забаляць.
— Ды я ўжо бачыў,— сказаў прынц і яшчэ раз кінуў вокам за спіну караля, на другі бок планеты.— Тут анікога больш няма...
— У такім разе, будзеш судзіць самога сябе,— адказаў кароль.— Гэта самае цяжкае. Куды цяжэй судзіць самога сябе, чым каго іншага. Калі ты зможаш справядліва асудзіць сябе, значыць, ты сапраўдны мудрэц.
— Я і ў іншым месцы магу судзіць сябе,— адказаў Маленькі прынц.— Для гэтага не абавязкова жыць менавіта тут.
— Гм! Гм! — кашлянуў кароль.— Я ўпэўнены, што на маёй планеце дзесьці хаваецца стары пацук. Начамі чутно. Можаш судзіць гэтага старога пацука. Час ад часу будзеш прыгаворваць яго да смерці. Такім чынам, жыццё яго будзе залежыць ад тваёй справядлівасці. Але кожны раз табе давядзецца мілаваць яго. Трэба берагчы старога пацука. Ен жа ў нас адзін.
— He люблю я выносіць смяротных прыгавораў,— адказаў Маленькі прынц.— I наогул, мне пара.
— He, не пойдзеш! — запратэставаў кароль.
Маленькаму прынцу, які ўжо сабраўся ў дарогу, зусім не хацелася засмучаць старога манарха.
— Калі ваша вялікасць хоча, каб вас безагаворачна слухалі, вы маглі б аддаць мне разумны загад. Вы, да прыкладу, маглі б загадаць мне адпра-
віцца не пазней як праз хвіліну. Мне здаецца, умовы спрыяльныя.
Кароль маўчаў. Маленькі прынц трошкі павагаўся, уздыхнуў і пайшоў.
— Прызначаю цябе паслом! — паспешліва крыкнуў яму ўслед кароль.
I выгляд у яго быў пры гэтым такі, быццам ён не дапускаў ніякіх пярэчанняў.
«Дзіўныя людзі гэтыя дарослыя»,— падумаў дарогаю Маленкі прынц.
XI
На другой планеце жыў славалюб.
— Ну, нарэшце такі дачакаўся паклонніка! — здалёк узрадаваўся Маленькаму прынцу славалюб.
Для славалюбаў жа ўсе астатнія людзі — паклоннікі.
— Дзень добры,— сціпла павітаўся Маленькі прынц.— Які забаўны ў вас капялюш.
— Гэта каб раскланьвацца,— растлумачыў славалюб.— Каб раскланьвацца, калі мяне вітаюць. На жаль, сюды ніхто ніколі вачэй не кажа.
— Як гэта? — не зразумеў яго Маленькі прынц.
— Плясні ў ладкі,— параіў славалюб.
Маленькі прынц пляснуў у ладкі. Славалюб прыўзняў капялюш і сціпла раскланяўся.
«Тут яшчэ займальней, чам у караля» — падумаў Маленькі прынц. Ен зноў запляскаў у ладкі. Славалюб у адказ прыўзнімаў свой капялюш і раскланьваўся перад госцем.
Хвілін праз пяць аднастайнасць гэтай гульні стаміла Маленькага прынца.
— А што трэба зрабіць, каб капялюш упаў? — спытаў ён.
Але славалюб не адказаў. Славалюбы глухія да ўсяго, акрамя пахвал.
— Ты сапраўды захапляешся мною? — спытаў ён Маленькага прынца.
— А што гэта азначае — захапляцца?
— Захапляцца — азначае прызнаць, што я лепш за ўсіх апрануты, самы прыгожы, самы багаты і самы разумны чалавек на планеце.
— Ды ты ж адзін на ўсёй гэтай планеце!
— Ну, будзь ласкавы, усё роўна захапляйся мною!
— Я ў захапленні ад цябе,— сказаў Маленькі поынц і злёгку паціснуў плячыма.— Але чаму гэта можа так цікавіць цябе?
I Маленькі прынц пайшоў далей.
«Дзівакі гэтыя дарослыя»,— дарогаю падумаў ён.
хп
На наступнай планеце жыў п’яніца. Гэты візіт быў вельмі кароткі, але шмат роздуму даў ён Маленькаму прынцу.
— Што ты тут робіш? — спытаў ён у п’яніцы, які самотна сядзеў перад процьмай бутэлек, парожніх і поўных.
— П’ю,— змрочна адказаў п’яніца.
— А навошта? — пацікавіўся Маленькі прынц.
— Каб забыць,— адказаў п’яніца.
— Пра што забыць — дапытваўся Маленькі прынц, якому стала шкада бедалагу.
— Каб забыць, што мне сорамна,— прызнаўся п’яніца і апусціў галаву.
— Сорамна чаго? — не ўгамоньваўся Маленькі прынц, які прагнуў дапамагчы яму.
— Сорамна піць! — адрэзаў п’яніца і канчаткова панурыўся ў маўчанні.
I збянтэжаны Маленькі прынц рушыў далей.
«Дарослыя, бясспрэчна, вельмі, вельмі дзіўныя людзі»,— думаў ён дарогаю.
хш
Чацвёртая планета належала дзелавому чалавеку. Гэты чалавек быў настолькі заняты, што нават не падняў галавы, калі падышоў Маленькі прынц.
— Добры дзень,— павітаўся Маленькі прынц.— Ваша цыгарэта патухла.
— Тры ды два — пяць. Пяць ды сем — дванаццаць. Дванаццаць ды тры — пятнаццаць. Добры дзень. Пятнаццаць ды сем — дваццаць два.. Дваццаць два ды шэсць — дваццаць восем. Няма часу прыкурыць. Дваццаць шэсць ды пяць — трыццаць адзін. Уф! Такім
чынам, усяго будзе пяцьсот адзін мільён шэсцьсот дваццаць дзве тысячы семсот трыццаць адзін.
— Пяцьсот мільёнаў чаго?
— Га? Ты яшчэ тут? Пяцьсот мільёнаў... забыўся... далей... Столькі работы, столькі работы! Я чалавек сур’ёзны, зразумела? Тут не да балбатні. Два ды пяць — сем...
— Пяцьсот мільёнаў чаго? — паўтарыў Маленькі прынц, які ніколі не супакойваўся, пакуль не атрымліваў адказу на сваё пытанне.
Дзелавы чалавек падняў галаву:
— За пяцьдзесят чатыры гады, што я жыву на гэтай планеце, мне перашкаджалі толькі тройчы. Упершыню гэта здарылася дваццаць два гады назад, калі немаведама адкуль сюды занесла хрушча. Ен так жахліва бзымкаў, што я ажно чатыры памылкі ўпароў у лічэнні. Другі раз, адзінаццаць гадоў таму, у мяне быў прыступ рэўматызму. Нічога дзіўнага, увесь час сяджу. Тут не да пагулянак. Я чалавек сур’ёзны. Трэці раз... сёння! Ну, годзе, я, значыць, сказаў, пяцьсот мільёнаў...