Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
Каб вы маглі ўявіць памеры Зямлі, дастаткова сказаць, што да адкрыцця электрычнасці тут трэба было трьімаць на ўсіх шасці кантынентах цэлую армію ліхтаршчьікаў з чатырохсот шасцідзесяці дзвюх тысяч пяцісот адзінаццаці чалавек.
Калі паглядзець збоку, гэта было незабыўнае відовішча. Рухі гэтай арміі падпарадкоўваліся дакладнаму рытму, зусім як у балеце. Спачатку выступалі ліхтаршчыкі Новай Зеландыі і Аўстраліі. Яны запальвалі свае ліхтары і ішлі спаць. Потым наступала чарга ліхтаршчыкаў Кітая і Сібіры. Яны выконвалі свой танец і таксама непрыкметна знікалі за кулісамі. Пасля прыходзіла чарга ліхтаршчыкаў Расіі і Індыі. Пасля — ліхтаршчыкаў Афрыкі і Еўропы. Пасля — Паўднёвай Амерыкі. А там — Паўночнай Амерыкі. I ніколі яны
не блыталі парадку выхаду на сцэну. Гэта было проста грандыёзна.
I толькі ліхтаршчык адзінага ліхтара на Паўночным полюсе і яго калега на Паўднёвым полюсе вялі жыццё ў гультайстве і бесклапотнасці: ім даводзілася запальваць свае ліхтары ўсяго двойчы ў год.
XVII
Калі чалавек сіліцца паказаць сваю дасціпнасць, ён міжволі трошкі прыхлусіць. Гэтак сталася і са мной, калі я казаў вам пра ліхтаршчыкаў. Баюся, што ў тых, хто не ведае нашай планеты, створыцца няправільнае ўяўленне пра яе. Людзі займаюць вельмі мала месца на зямлі. Калі б два мільярды жыхароў, якія насяляюць зямлю, шчыльна, як на мітынгу, пасталі адзін каля аднаго, яны б свабодна ўмясціліся на прасторнай плошчы ў дваццаць міль даўжынёй і дваццаць шырынёй. Усё чалавецтва можна было б размясціць на самым маленькім астраўку Ціхага акіяна.
Дарослыя, канечне, не павераць у гэта. Яны думаюць, што займаюць вельмі шмат месца. Яны здаюцца самі сабе велічнымі, як баабабы. А вы парайце ім зрабіць дакладны разлік. Гэта прыйдзецца ім даспадобы, яны ж без памяці ад лічбаў. А вы лепей не марнуйце часу на гэтую нудную работу. Яна ні да чаго. Вы і без таго мне верыце.
Маленькі прынц, трапіўшы на Зямлю, быў дужа здзіўлены, што нікога не ўбачыў. Ен ужо засумняваўся, ці не памыліўся часам планетай, як тут у пяску заварушылася нейкае колца колеру месячнага святла.
— Добры вечар,— на ўсякі выпадак прывітаўся Маленькі прынц.
— Вечар добры,— адказала змяя.
— На якую планету я трапіў?
— На Зямлю,— адказала змяя.— У Афрыку.
— А!.. А што, на Зямлі няма людзей?
— Тут пустыня. А ў пустыні ніхто не жыве. Зямля вялікая,— растлумачыла змяя.
Маленькі прынц сеў на камень і ўзняў вочы да неба.
— Хацеў бы я ведаць,— вымавіў ён,— для чаго свецяць зоркі? Ці не для таго, каб рана ці позна кожны мог адшукаць сваю зорку? Глянь, вунь мая планета — якраз над намі... Але як далёка да яе!
— Прыгожая,— ухваліла змяя.— А што ты будзеш рабіць тут, на Зямлі?
— Я пасварыўся са сваёй кветкай,— прызнаўся Маленькі прынц.
— А, вось яно што...
I яны змоўклі.
— А дзе ж людзі? — зноў загаварыў нарэшце Маленькі прынц.— Нейк самотна ў гэтай пустыні...
— I між людзей таксама самотна,— заўважыла змяя.
Маленькі прынц дапытліва паглядзеў на яе.
— Дзіўная ты істота,— нарэшце прамовіў ён,— тонкая, як палец.
— Затое магутней пальца караля,— сказала змяя.
Маленькі прынц усміхнуўся:
— Якая ж ты магутная... У цябе нават ног няма... Ты нават падарожнічаць не можаш...
— Я магу даставіць цябе далей, чым які карабель,— сказала змяя.
Яна, як залаты бранзалет, абвілася вакол шчыкалаткі Маленькага прынца.
— Кожнага, каго я крану, я вяртаю зямлі, з якой ён выйшаў,— дадала яна.— Але ты чысты і прыляцеў з зоркі...
Маленькі прынц прамаўчаў.
— Мне шкада цябе, ты такі бездапаможны на гэтай камяністай Зямлі. Я змагу дапамагчы табе, калі ты моцна знудзішся па сваёй планеце. Я магу...
— Я цудоўна зразумеў цябе,— сказаў Маленькі прынц.— Але чаму ты ўвесь час гаворыш загадкамі?
— Я рашаю ўсе загадкі,— сказала змяя.
I яны змоўклі.
XVIII
Маленькі прынц прайшоў усю пустыню і не сустрэў ніводнай жывой душы. За ўвесь час яму трапілася толькі адна-адзіная кветка, кволенькая, непрыкметная кветачка ў тры пялёсткі.
— Добры дзень,— павітаўся Маленькі прынц.
— Дзень добры,— адказала кветка.
— А дзе людзі? — ветліва спытаў Маленькі прынц.
Кветка аднойчы бачыла, як міма ішоў караван.
— Людзі? Ды іх, па-мойму, усяго шасцёра ці сямёра.
Я бачыла іх некалькі гадоў назад. Але хто іх ведае, дзе іх шукаць. Іх носіць ветрам. У іх няма каранёў, гэта надае ім безліч турбот.
— Бывай,— развітаўся Маленькі прынц.
— Бывай,— адказала кветка.
XIX
Маленькі прынц падняўся на нейкую высокую гару. Адзіныя горы, якія ён ведаў у сваім жыцці, былі тры вулканы, якія былі яму па калена. Патухлы вулкан служыў яму табурэтам. «3 такой высачэзнай гары,— падумаў ён,— я адразу ўбачу і ўсю планету і ўсіх людзей...» Але наўкол перад яго вачыма тырчалі адны вострыя вяршыні скал.
— Добры дзень,— павітаўся ён на ўсякі выпадак.
— Добры дзень... дзень... дзень...— адгукнулася рэха.
— Хто вы? — спытаў Маленькі прынц.
— Хто вы.„ хто вы... хто вы„.— адгукнулася рэха.
— Будзьце маімі сябрамі, я зусім адзін,— сказаў ён.
— Адзін... адзін... адзін...— адгукнулася рэха.
«Якая дзіўная планета! — падумаў Маленькі прынц.— Сухая-сухая, і ўся ў ражнах, і салёная нейкая. А людзям бракуе ўяўлення. Яны толькі паўтараюць тое, што ім кажуць... Дома ў мяне была кветка: тая заўсёды загаворвала першая...»
хх
Доўга блукаў Маленькі прынц па пясках, снягах ды скалах і натрапіў нарэшце на нейкую дарогу. А ўсе дарогі вядуць да людзей.
— Добрьі дзень,— сказаў ён.
Перад ім рассцілаўся сад, у якім квітнела мноства ружаў.
— Добры дзень,— азваліся ружы.
Маленькі прынц не мог паверыць сваім вачам. Усе яны былі так падобны да яго кветкі!
— Хто вы? — уражаны, спытаў ён.
— Мы ружы,— адказалі ружы.
— Вось як...— прамовіў Маленькі прынц.
I ён адчуў сябе вельмі-вельмі няшчасным. Яго кра-
суня казала, што яна адзіная такая ў сусвеце. I вось — калі ласка! У адным толькі садзе іх цэлых пяць тысяч, як на падбор.
«Яна вельмі раззлавалася б, калі б убачыла іх,— падумаў ён.— Яна страшэнна закашляла б і прыкінулася, што канае, толькі б не паказацца смешнай. I я быў бы вымушаны рабіць выгляд, што ратую яе, бо іначай яна сапраўды памерла б, каб толькі прынізіць мяне...»
А потым ён падумаў: «А я ж яшчэ думаў, што валодаю адзінай у свеце кветкай, а цяпер аказалася, што гэта звычайная ружа. Усяго і было ў мяне — звычайная ружа ды тры вулканы вышынёй мне па калена, адзін з якіх, мабыць, назаўсёды патух... Які ж я пасля ўсяго гэтага прынц?..»
I ён уткнуўся тварам у траву і заплакаў.
XXI
У гэты момант і з’явіўся Ліс.
— Добры дзень,— сказаў ён.
— Добры дзень,— ветліва азваўся Маленькі прынц, абярнуўся на голас, але нікога не ўбачыў,
— Я тут,— данёсся голас.— Пад яблыняй...
— Хто ты? — спытаў Маленькі прынц.— Які ты прыгожы!
— Я — Ліс,— сказаў Ліс.
— Пагуляй са мной,— папрасіў Маленькі прынц.— Мне так сумотна.
— He магу я гуляць з табою,— сказаў Ліс.— Я не прыручаны.
— Ах, прабач,— сумеўся Маленькі прынц.
Ен трошкі падумаў і спытаў:
— А што азначае — прыручыць?
— Ты не тутэйшы,— заўважыў Ліс.— Чаго ты тут шукаеш?
— Людзей шукаю,— сказаў Маленькі прынц.— Што азначае — прыручыць?
— У людзей ёсць стрэльбы, і яны ходзяць на паляванне,— сказаў Ліс.— Гэта так непрыемна! А яшчэ яны разводзяць курэй. Гэта адзіны іх прыстойн£>і занятак. Ты шукаеш курэй?
— Не,— адказаў Маленькі прынц.— Я шукаю сяброў. А што азначае «прыручыць»?
— Гэта нешта вельмі прызабытае,— сказаў Ліс.— Нешта накшталт «ствараць сувязі»...
— Ствараць сувязі?
— Але,— сказаў Ліс.— Вось ты пакуль для мяне ўсяго толькі маленькі хлопчык, так падобны на сотні тысяч іншых маленькіх хлопчыкаў. I ты не патрэбен мне. I я не патрэбен табе таксама. Я для цябе проста лісіца, падобная на сотні іншых лісіц. Але калі б ты прыручыў мяне, мы сталі б патрэбныя адно аднаму. Ты стаў бы для мяне адзіным у свеце. I я стаў бы для цябе адзіным у свеце...
— Я пачынаю разумець,— сказаў Маленькі прынц.— Есць на свеце адна кветка... Мусіць, яна мяне прыручыла...
— Усё маг.чыма,— згадзіўся Ліс.— Чаго толькі не бывае на гэтай Зямлі...
— He, гэта было не на Зямлі,— сказаў Маленькі прынц.
Ліса гэта вельмі зацікавіла.
— На іншай планеце?
— Так.
— А на той планеце ёсць паляўнічыя?
— Няма.
— Як цікава! А куры ёсць?
— Няма.
— Няма ў свеце дасканаласці! — уздыхнуў Ліс.
Але ён зноў вярнуўся да разважанняў:
— Маё жыццё такое аднастайнае. Я палюю на курэй, людзі палююць на мяне. Усе куры падобны адна на адну, і ўсе людзі падобны адзін на аднаго. 3 гэтай прычыны мне і сумнавата. Але, калі ты прыручыш мяне, жыццё маё нібы сонцам азарыцца. Я навучуся распазнаваць твае крокі сярод тысячы іншых. Калі я чую людскія крокі, я ўцякаю і хаваюся. Твае ж паклічуць мяне з нары як музыка. I потым — паглядзі! Бачыш, там, удалечыні, жытняе поле? Я не ем хлеба. Жыта мне ні да чаго.Збажына нічога не напамінае мне. I гэта так сумна! А ў цябе залатыя валасы. I як цудоўна было б, калі б ты прыручыў мяне! Залатое жыта заўсёды было б мне напамінкам пра цябе... Я палюбіў бы песню ветру ў калоссі...
Ліс змоўк і доўга глядзеў на Маленькага прынца. — Калі ласка... прыручы мяне! — папрасіў ён.
— 3 радасцю,— адказаў Лісу Маленькі прынц,—
але ў мяне так мала часу. Мне яшчэ трэба знайсці сяброў і шмат чаго ўведаць.
— Рэчы можна ўведаць толькі тады, як прыручаеш іх,— сказаў Ліс.— У людзей не хапае часу ўведаць што-небудзь. Яны купляюць усё гатовае ў крамах. Але сябра ж не купіш у краме, вось чаму людзі і не маюць сяброў. Калі ты хочаш, каб у цябе быў сябар, прыручы мяне!
— А што для гэтага трэба зрабіць? — спытаў Маленькі прынц.
— Па-першае, трэба быць вельмі цярплівым,— адказаў Ліс.— Спачатку ты сядзі вунь там, воддаль ад мяне, на траве. Я буду сачыць за табой краёчкам вока, але ты маўчы. Словы — крыніца непаразуменняў. Але дзень пры дні ты сядай усё бліжэй і бліжэй...
На другі дзень Маленькі прынц зноў прыйшоў пад яблыню.
— Лепей з’яўляйся ў адзін і той жа час,— параіў Ліс.— Калі ты прыходзіш, да прыкладу, а чацвёртай папалудні, то ўжо а трэцяй гадзіне я адчуваю сябе шчаслівым. I чым бліжэй да азначанага часу, тым я шчаслівейшы. А чацвёртай гадзіне я ўжо стану хвалявацца і непакоіцца. Я спазнаю кошт шчасця! А як ты будзеш прыходзіць абы-калі, то я ніколі не буду ведаць, з якой хвіліны мне рыхтаваць сваё сэрца. Трэба трымацца абраду.