Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.
Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал
Памер: 120с.
Мінск 2000
Е.А.ПАД0КШЬШ
Е.Ф.Е0КАД
ПААІТЫШЯ
I ПРАВАВАЯ ДУМКА
БШРУЕІ XVI - XVII ЕТ.ЕТ.
МШЕК
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Інстытут філасофіі і права
Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства
Серыя: “Гісторыя Бацькаўшчыны”
Дадатак да часопіса “Права і эканоміка”
ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ IПРАВА БЕЛАРУСІ СА СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ ДА КАНЦА XVI СТАГОДДЗЯ
ЧасткаIV
С.А.Падокшын
С.Ф.Сокал
ПАЛІТЫЧНАЯ I ПРАВАВАЯ ДУМКА БЕЛАРУСІXVI-XVII ст.сг.
2-е выданне дапоўненае
Мінск 2000
УДК 340.0
ББК 67
Аўтары:
С.А.Падокшын С.Ф.Сокал
ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ IПРАВА БЕЛАРУСІ СА СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ ДА КАНЦА XVI СТАГОДДЗЯ
ЧасткаIV
С.А.Падокшын
С.Ф.Сокал
ПАЛІТЫЧНАЯ I ПРАВАВАЯ ДУМКА БЕЛАРУСІ XVI-XVII ст.ст. Серыя: “Гісторыя Бацькаўшчыны”, дадатак да часопіса “Права і эканоміка”. - Мн., 2000. 2-е выд.дап. - 120 с. ISBN 985-442-028-6
У кнізе разглядаюцца перадумовы фарміравання палітычнай і прававой думкі Беларусі, выказаны погляды найбольш значных беларускіх мысліцеляў эпохі - Ф.Скарыны, М.Гусоўскага, М.Літвіна, С.Буднага і інш. Аўтары - доктар філасофскіх навук С.А.Падокшын і доктар юрыдычных навук С.Ф.Сокал - вучоныя-даследчыкі, пяру якіх належыць шэраг грунтоўных прац па дадзенай праблеме. Навуковым кіраўніком працы з’яўляецца вядомы спецыяліст у галіне гісторыі і тэорыі дзяржавы і права, доктар юрыдычных навук В.А.Круталевіч.
Прапануецца навуковым супрацоўнікам, аспірантам, a таксама выкладчыкам, студэнтам і вучням навучальных устаноў у якасці дапаможніка па гісторыі палітычнай і прававой думкі.
ISBN 985-442-028-6
УДК 340.0
ББК 67
© С.А.Падокшын, С.Ф.Сокал 2000
© Права і эканоміка 2000
ГЛАВА I.
ПЕРАДУМОВЫ ФАРМІРАВАННЯ
Паміж палітыка-прававой думкай, з аднаго боку, і гра-мадскім жыццём Беларусі XVI—XVII стагоддзяў — з другога існавала як прамая, так і адваротная сувязь. У такой жа ступені як сацыяльна-эканамічныя, дзяржаўныя, царкоўныя, культурныя і іншыя грамадскія інстытуты ўплывалі на характар і спецыфіку палітычнай і юрыдычнай тэорыі, сама тэорыя аказвала істотнае ўздзеянне на развіццё грамадства, яго палітычную і прававую практыку. Намаганнямі дарэвалюцыйных, паслярэвалюцыйных і сучасных гісторыкаў і прававедаў (Т.Чацкага, С.Ліндэ, І.Даніловіча, І.Лелявеля, М.Уладзімірскага-Буданава, Т.Нарбута, М.Доўнар-Запольскага, М.Любаўскага, Ул.Пічэты, С.Кутшэбы, I. Лапо, Я.Адамуса, В.Пашуты, З.Капыскага, М.Улашчыка, В.Гудавічуса, С.Лазуткі, В.Раўдзелюнаса, Ю.Бардаха, І.Юхо, С.Сокала, А.Харашкевіч, Г.Дзербінай і іншых) часткова адна-вілася гісторыя палітыка-прававой культуры Вялікага княства Літоўскага XVI — першай паловы XVII стагоддзя, выяўлены не-каторыя характэрныя рысы і асаблівасці. Пэўны ўклад у распра-цоўку гэтай праблемы ўнеслі даследчыкі беларускай грамадска-палітычнай і філасофскай думкі (М.Алексютовіч, А.Бірала, Ул.Конан, С.Падокшын і іншыя). 3 апошніх прац на гэту тэму асабліва трэба адзначыць манаграфію І.Юхо "Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі" (Мінск, 1992). У ёй грун-тоўна выкладзена гісторыя дзяржаўна-прававых установаў Бела-русі, але недастаткова адлюстравана развіццё айчыннай палітыка-прававой думкі. Між тым сучаснаму беларускаму чытачу патрэб-на работа, у якой бы грунтоўнае і сістэматычнае выкладанне гісторыі дзяржаўна-прававых інстытутаў было цесным чынам увязана з гісторыяй айчынных палітычных і прававых вучэнняў. Такое даследаванне мела б не толькі вялікае навуковае значэнне, але адыграла б істотную ролю ў фарміраванні адэкватнай нацыя-нальнай самасвядомасці.1
3
§ 1. Станаўленне прававой сістэмы
Вызначальны ўплыў на станаўленне і развіццё палітыка-прававой мыслі Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVII ста-годдзях аказваў характар грамадства, якое па сутнасці з"яўлялася феадальным, саслоўным, іерархічным. Гэтыя акалічнасці прадвы-значалі расстаноўку сацыяльных і юрыдычных прыярытэтаў і абумоўлівалі спецыяфіку палітычных і прававых ідэй і канцэп-цый. Сам феадальны клас не быў аднародным ні ў сацыяльным, ні ў нацыянальна-рэлігійным плане, і побач з агульнымі інтарэсамі кожны сацыяльны слой, кожная нацыянальна-рэлігійная група шляхецкага саслоўя мела і свае, асаблівыя інтарэсы і прэтэнзіі. Гэта паняцце ахоплівала як дробных і ся-рэдніх, так і буйных землеўладальнікаў - князёў, паноў радных, высокіх службовых асобаў. Шматвяковая барацьба розных сацы-яльных і рэлігійна-нацыянальных груп шляхты, якая атрымала яркае адлюстраванне як у заканадаўчай практыцы (сеймавых пас-тановах, велікакняжацкіх і каралеўскіх граматах, прывілеях і гэ-так далей), так і ў грамадскай мыслі, у выніку прывяла да ўнутрысаслоўнага кансенсусу, хаця і не ліквідавала многіх супя-рэчнасцяў і канчаткова не ўраўняла ў правах шляхту і магнатаў. Так, калі Гарадзельскі прывілей 1413 года адрозніваўся яўнай , ~ (2)
дыскрымінацыян у адносінах да праваслаўных феадалаў, то на-ступныя прывілеі, у прыватнасці, жалаваныя граматы вялікага князя ад 15 кастрычніка 1432 года і ад 6 мая 1434 года, у агуль-ным і цэлым ураўноўвалі ў правах (галоўным чынам у маёмас-. „ . . (3)
ных) праваслаўных з католікамі.
Даследчыкамі правільна падкрэсліваецца вялікая роля на-званых дакументаў у справе згуртавання, кансалідацыі беларускіх (4)
і літоўскіх феадалаў. Гэтую ж мэту праследавала жалаваная грамата вялікага князя і караля Казіміра ад 2 мая 1447 года, вы-дадзеная "прэлатам, княжатам, рыцарам, шляхцічам, баярам, мес-цічам земляў Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага", „ „ „ . - <5>
якая ўраўноўвала іх у правах з польскімі феадаламі.
У велікакняжацкіх прывілеях, граматах, несумненна, былі зафіксаваны не толькі вынікі барацьбы шляхецкага саслоўя за
4
раўнапраўе, але і плады палітыка-прававых пошукаў невядомых беларускіх шляхецкіх мысліцеляў, прававедаў, палітыкаў, з-за чаго яны з"яўляюцца выдатнымі помнікамі фарміравання айчын-най палітычна-прававой тэорыі і культуры. Справядлівасць дад-зенага выказвання пацвярджаецца ўступам да жалаванай граматы 1447 года вялікага князя і караля Казіміра, які сведчыць аб філасофскім складзе мыслення невядомага юрыста — аўтара гэта-га прывілею: "Во нмя Божое, амянь. К вечной речн памятм Всн речм, которын бывають, от людской памятн поспол с часом отхо-дят, а нм потом у памятн могут прнведены бытм: олн ж пнсмом (6)
мають подтвержены бытн. Про тож мы, Казнмнр..." і г.д. Трэба адзначыць, што названыя дакументы не толькі юрыдычна афарм-лялі прывілеі пануючага класа, але і з’яўляліся выяўленнем пра-ва, якое складвалася. Яны ўжо змяшчалі і асобныя рысачкі права-вой дзяржавы: ідэю вяршэнства закону, абарону асабістых і маё-масных правоў і свабод чалавека, дзяржаўнага суверэнітэту і іншае. У прыватнасці, у граматах 1434 і 1447 гадоў было за-фіксавана палажэнне, згодна з якім, ні падазрэнне, ні данос не з"яўляюцца падставай для абвінавачання; шляхціч і гараджанін могуць быць прыцягнуты да адказнасці толькі ў судзе "водлуг права хрнстнанского". У прывілеі 1447 года сцвярджалася, што за злачынства чалавека не адказваюць ні яго сын, ні жонка, ні баць-ка, ні слуга. Тут жа было запісана, што княжаты, рыцары, баяры, шляхцічы могуць "выехатн з нашмх земель ... для лепшага шча-стья набытая, а любо учннков рытерскнх, до каждых земель, сто-рон, только выменяючн стороны непрнятельское", гэта значыць, феадалам было прадастаўлена права свабоднага выезду за мяжу. Пазней такое права было дадзена ўсім саслоўям (Статут 1566 rofla). Забаранялася таксама набываць землі і займаць службовыя
(7) пасады іншаземцам.
Нягледзячы на тое, што агульнадзяржаўнае права, якое складвалася, у сваёй аснове з"яўлялася феадальным, замацоўвала правы і прывілегіі галоўным чынам шляхты, сцвярджала яе ўласнасць на зямлю залежных сялян, яно, як правільна падкрэс-лівае І.Юхо, было не толькі вузкасаслоўным, а "мела юрыдычнае значэнне і для простых людзен, асаоліва гараджан , утрым-лівала некаторыя агульначалавечыя элементы, ідэю "агульнага
5
дабра", "пожнтку посполнтого". Як убачым ніжэй, гэта тэндэн-цыя асабліва ўзмацняецца ў другой палове XVI стагодзя ў эпоху Адраджэння і Рэфармацыі. Трэба адзначыць, што менавіта на працягу XV—XVI стагоддзяў складваюцца асноўныя палітычныя і прававыя ідэі шляхецкай дэмакратыі, якая, на наш погляд, не-справядліва трэціравалася ў дарэвалюцыйнай вялікадзяржаўнай і савецкай гістарычнай літаратуры і якая з"яўляецца выдатным на-быткам палітычнай і прававой культуры і мыслі Вялікага княства Літоўскага і Польшчы.* Сутнасць гэтай праблемы выклаў А. Во-лан у сваім трактаце "Аб палітычнай, ці грамадзянскай свабодзе" (1572).
Ідэя вяршэнства закону і абароны дзяржаўнага суверэ-нітэту атрымала развіццё ў прывілеі вялікага князя Аляксандра ад 1492 года. Устанаўлівалася, што вялікі князь мог скасаваць ці змяніць старыя законы толькі са згоды паноў-рады, абмя-жоўвалася мера ўзнагароджання ўрадоўцаў за выкананне імі службовых абавязкаў, сцвярджалася, што ніхто не можа быць пазбаўлены "вряда" без рашэння суда, рэкамендавалася на дзяр-жаўныя пасады назначаць высокамаральных і годных людзей, судам прадпісвалася кіравацца ў сваіх рашэннях пачуццём спра-вядлівасці і непрадузятасці, забаранялася прымаць "дары" і гэтак далей. У той жа час вялікі князь абавязваўся не ўзвышаць про-стых людзей над шляхтай, што, як відаць, ужо ўваходзіла ў прак-тыку і выклікала незадавальненне першага саслоўя . Дазволім сабе зрабіць наступнае назіранне: прававыя ідэі прывілею 1492 года сугучныя з думкамі Францыска Скарыны, якія ён выказвае ў (Ю)
сваёй прадмове да кніг Суддзяў Ізраілевых . Відаць, дадзены прывілей аказаў вялікі ўплыў на правасвядомасць і палітычную думку беларускага грамадства, і ў прыватнасці, на палітыка-прававыя погляды вялікага палачаніна. Дарэчы, гэта адзін з аргу-ментаў на карысць гіпотэзы І.Юхо пра тое, што Скарына мае да-чыненне да складання Статуту Вялікага княства Літоўскга 1529 года.
Прывілей ад 7 снежня 1506 года сведчыць аб далейшай дэмакратызацыі агульнадзяржаўнага права. Падданым дазваляла-ся скардзіцца на службовых асобаў і на рашэнні, якія імі прыма-ліся. Выданнем прывілею ад 7 снежня 1506 года завяршыўся, на
6
думку І.Юхо, першы этап праватворчай дзейнасці ве-. (Ц)
лікакняжацкай канцылярыі. Наступны этап - сістэматызацыі і кадыфікацыі напрацаваных прававых нормаў, стварэння "ас-ноўнага закону" — Статуту Вялікага княства Літоўскага.