• Газеты, часопісы і г.д.
  • Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.  Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал

    Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.

    Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал

    Памер: 120с.
    Мінск 2000
    47.13 МБ
    радзе, у тым ліку і сам Альгерд. Каталіцызм пачаў пранікаць у межы Вялікага княства Літоўскага задоўга да Крэўскай уніі1385 года, аднак пасля уніі пачалася больш інтэнсіўная каталіцызацыя, асабліва ўласна летувіскіх земляў. Працэс гэты ажыццяўляўся параўнальна мірна. Польскі гісторык Ян Длугош паведамляе, што пры хрышчэнні ў каталіцкую веру Ягайлы і яго братоў "іншыя літоўскія князі, якія ўжо былі раней ахрышчаны па грэчаскім аб-(80)
    радзе, не згадзіліся з абнаўленнем". Тым не менш неўзабаве феадалы-католікі дабіваюцца істотных перавагаў у параўнанні з праваслаўнымі (Гарадзельская унія 1413 года), аднак ужо праз 34 гады вялікі князь Казімір граматай ад 2 мая 1447 года ўраўноўвае ў правах праваслаўную шляхту з каталіцкай. Да канца XV ста-годдзя ў некаторых беларускіх гарадах існавала даволі значная праслойка каталіцкага насельніцтва, што не ўскладняла яе адно-сінаў з праваслаўнымі, аднак гэтыя адносіны рэгуляваліся ве-лікакняжацкім урадам прававымі сродкамі. У прыватнасці, у жа-лаванай грамаце вялікага князя Аляксандра аб прадастаўленні
    35
    Полацку магдэбургскага права (4 кастрычніка 1498 года) сказана: "мають теж бытн в месте первореченом завсегды 20 радец, кото-рых будет обнратн войт, половнну закону рммского, а половнну другую грецкого, которые ж радцы з войтом посполнто мають обратн, промежду себе, на каждый год, 2 бурмнстра, одного за-кону рнмского, а другого грецкого, которых же рукамн з войтом обаполно, поспольство мает бытн ряжено .
    3 сярэдзіны XVI стагоддзя, калі на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ўзнікае даволі масавы рэфармацыйны рух, які ахапіў значную колькасць буйных беларускіх і літоўскіх феада-лаў (Радзівілаў, Валовічаў, Сапегаў, Кішак, Хадкевічаў, Гарна-стаяў, Хлябовічаў, Пацаў, Дарагастайскіх), частку шляхты і га-раджанаў, праблема верацярпімасці становіцца асабліва актуаль-най, таму што ад гэтага залежыць грамадзянскі мір. У 1563 годзе вялікім князем Сігізмундам II Аўгустам у Вільні быў падпісан прывілей (свайго роду Magna Harta Libertatum), згодна з якім, пратэстанцкая шляхта ўраўноўвалася ў правах з праваслаўнай і каталіцкай. У 1568 годзе гэты прывілей быў пацверджаны на Гродзенскім сейме. На падставе гэтых дакументаў быў складзены акт Варшаўскай канфедэрацыі 1573 года, які гарантаваў рэ-лігійную свабоду ўсім хрысціянскім веравызнання, якая цалкам была ўключана ў Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года (раздз.З, арт.З). Прынцып рэлігійнай верацярпімасці, такім чы-нам, стаў канстытуцыйнай нормай у межах Вялікага княства Літоўскага.
    Узмацненне рэлігійнай нецярпімасці ў Вялікім княстве Літоўскім звязана з актывізацыяй контррэфармацыйнага руху, з каталіцкай экспансіяй, правядзеннем у жыццё Брэсцкай цар-коўнай уніі 1596 года. Ужо на Варшаўскім сейме 1606 года пра-васлаўныя і пратэстанты выступілі з патрабаваннем увядзення "канстытуцыі аб пагромах", захавання Варшаўскай канфедэрацыі „ (82)	.	„
    і гэтак дален. У сваю чаргу насільнае ўвядзенне унп правака-вала проціпраўныя дзеянні з боку праваслаўных і пратэстантаў. Так, магілёўскія гараджане адмовіліся пусціць у горад уніяцкага архіепіскапа І.Кунцэвіча, устанавіўшы на гарадскім вале пушкі. У адказ на гэта паследавала суровае рашэнне асэсарскага суда за подпісам Льва Сапегі, які, хаця і не падзяляў тых насільных ме-
    36
    тадаў, якімі карыстаўся Кунцэвіч, прымушаючы праваслаўных да унп, аднак оыў рашучым праціўнікам беззаконня. Драматыч-ная барацьба праваслаўнай і пратэстанцкай часткі беларускага народа супраць прымусовага ўвядзення уніі асвечана ў адпавед-най літаратуры. Мы ж зазначым, што ў працэсе гэтай барацьбы і той, і іншы бок — як уніяты, так і праваслаўныя і пратэстанты — прыбегалі да супрацьпраўных дзеянняў. Прычым уніяты першымі ступілі на гэты шлях. Падтрымка ж велікакняжацкай уладай уніі стварала надзвычай небяспечную палітычную сітуацыю, калі ўсялякая абарона рэлігійнай свабоды магла трактавацца як суп-рацьпраўная акцыя. Трэба прызнаць, што рэалізацыя пастановы Брэсцкага царкоўнага сабору гранічна дэстабілізавала сацыяльна-прававую сітуацыю ў краіне, істотна падарвала прававую культу-ру грамадства, паставіла Вялікае княства Літоўскае на мяжу гра-мадзянскай вайны, а на Украіне выклікала магутны ўзброены ка-зацкі рух. Нават кароль і вялікі князь Стэфан Баторый назваў царкоўную унію "яблыкам разладу", кінутым паміж палякамі, (84)
    рускімі і літоўцамі". I нездарма патрыятычная частка белару-скай шляхты патрабавала адмовіцца ад уніі "ў імя абароны цэлас-насці айчыны, а таксама дзеля захавання правоў, свабод і воль-(85)
    насцяў усіх трох народаў". He толькі беларусы і ўкраінцы, але і некаторыя палякі адмоўна ацэньвалі царкоўную унію ў тым вы-глядзе, у якім яна ажыццяўлялася на беларуска-украінскіх зем-лях. Дабрамільскі, візненскі і мосціцкі стараста Шчэнсы пісаў: "хто парушае законы і разбурае згоду паміж народамі, з якіх складаецца Рэч Паспалітая Польская, той наносіць смяротны ўдар у сэрца айчыны... Такая сварка, якую мы пачалі з рускім народам (86)
    — адзінакроўным нашым братам".
    Нецярпімая контррэфармацыйная палітыка, насільная уніязацыя разбурала не толькі прававы, але і маральны мента-літэт беларуска-літоўскага грамадства. К канцу XVII стагоддзя ад былой талерантнасці засталіся толькі ўспаміны. Як моцна змя-нілася грамадская атмасфера, наколькі дэградзіраваў духоўна на-род сведчыць сучаснік Ян Цэдроўскі ў сваіх мемуарах, дзе апісвае пагром, што ўчынілі католікі над пратэстантамі 3 краса-віка 1682 года ў Вільні. Як паведамляе Цэдроўскі, "падбухтораны лаялітамі, г. зн. айцамі іезуітамі”, віленскі ваявода Пац "даў даз-37
    вол на зняцце крыжа з евангеліцкага збора у прадмесці за трок-скай брамай". "Пасля гэтага студэнты і гарадская чэрнь, якіх іезуіты прывялі з сабой, раптам напалі, разбурылі і раскідалі збор і дамы, у якіх жылі евангеліцкія служыцелі, спалілі кнігі... Hi шпіталю, ні паважаных жанчын, якія там прыслужвалі, яны не пашкадавалі; усё, што там было, яны разграбілі, а затым разбу-рылі і сам шпіталь.. Трупы мерцвякоў яны выкідвалі з трунаў, без усялякага сораму здзекаваліся з іх, а затым спалілі... Язычнікі
    . . . . . . „ „ (ЭТ) ніколі так не глуміліся над целамі хрысціянаў, як яны там .
    Інтэнсіўная работа беларускіх юрыстаў па сістэматызацыі і кадыфікацыі законаў, актыўная праватворчая дзейнасць у спа-лучэнні з тымі вялікімі змяненнямі ў матэрыяльным і духоўным жыцці грамадства, пра якія ішла размова вышэй, стымулявала развіццё палітычнай думкі і прававой тэорыі. Беларускія мыс-ліцелі ставілі і вырашалі цэлы шэраг розных актуальных, старых і новых, палітычных і юрыдычных праблем: характару сацыяльна-палітычных змяненняў; рэформы асноўных палітычных і права-вых інстытутаў - улады, заканадаўства, судаводства; ідэальных і рэальных сацыяльна-палітычных формаў грамадскага і дзяр-жаўнага жыцця; рэлігійнай свабоды і нацыянальнай культуры; чалавека і грамадства; сацыяльнай і прававой роўнасці і ня-роўнасці; вайны і міру; адносін грамадства і чалавека да прыро-ды; пытанняў ўласнасці; падаткаабкладанняў; саслоўнай іерархіі; ролі свецкай і духоўнай уладаў; паходжання дзяржавы і права; суадносін права і маралі; сутнасці палітычнай і прававой свабо-ды; сацыяльна-прававога статусу саслоўяў; асноватворных прын-цыпаў функцыянавання грамадства; дыстрыбутыўнай і камута-тыўнай справядлівасці; паходжання сацыяльнай і прававой ня-роўнасці; сацыяльна-класавай гармоніі; сутнасці закону і права-вой дзяржавы; законапраўя і беззаконня; юрыдычнай адказнасці; верыфікацыі, інтэрпрэтацыі і рэалізацыя закону; суадносін духу і літары закону; натуральнага права і іншае.
    Некалькі слоў аб айчыннай тэорыі натуральнага права, якая распрацоўвалася такімі мысліцелямі як Ф.Скарына, А.Волан, Л.Сапега, А.Алізароўскі і іншыя. Натуральнае права ёсць ідэальная норма, якая выцякае з самой прыроды рэчаў, вечная і абавязковая, у прыватнасці, напрыклад, неадчужаемае права ча-
    38
    лавека на жыццё, свабоду, уласнасць, шчасце і г.д. Натуральнае права ёсць нейкая інварыянтная, гэта значыць, нязменная пара-дыгма для права пазітыўнага, дзейнічаючага.
    Яшчэ сафісты лічылі, што людзі канструююць свае зако-ны па нейкіх ідэальных мерках. Сакрат сцвярджаў, што існуюць боскія, няпісаныя законы, з якімі павінны ўзгадняцца законы ча-лавечыя, пісаныя. Для іх разумення патрэбны веды, якія з"яўляюцца асновай дзяржаўнага кіравання. Нешта падобнае, як будзе адзначана далей, выказваў і Скарына. Платон у "Дзяржаве" і Арыстоцель у "Палітыцы" лічылі ідэальным такое дзяржаўнае ўладкаванне, якое было ў згодзе з боскай справядлівасцю. Рэаль-ныя формы улады яны трактавалі як адхіляючыеся ад ідэалу, што мы назіраем і ў палітычным вучэнні Волана. Разуменне нату-ральнага права рымскімі юрыстамі -- іншага парадку: гэта права-выя нормы, абумоўленыя прыродай (узростам, натуральнымі ўласцівасцямі рэчаў і іншым).
    Ва ўяўленні сярэдневяковых юрыстаў натуральнае права гранічна збліжалася з боскімі законамі -- маральна-прававымі прадпісаннямі Бібліі. Калі сярэдневяковыя гласатары абсалюты-завалі рымскае права, то іх больш познія паслядоўнікі, якія атры-малі назву каментатараў (XIII— XIV ст.ст.), імкнуліся выводзіць усе юрыдычныя нормы не толькі рымскага, але і звычаёвага, мясцовага права, з нейкіх больш высокіх агульных паняццяў, якіяфарміруюцца на падставе боскіх прадпісанняў і прыроды рэ-чаў. Пры распрацоўцы законаў яны імкнуліся ўлічваць рэ-гіянальныя і нацыянальныя ўмовы. Гэты матыў мы таксама зна-ходзім у прававых поглядах Скарыны Волана, якія зыходзілі з натуральна - прававых паняццяў (як іх разумелі сярэдневяковыя юрысты), дзе боскае цесным чынам перапляталася з натураль-ным. Некаторымі еўрапейскімі юрыстамі распрацоўваецца кан-цэпцыя вяршэнства закону (Г.Брактон "Аб законах і звычаях Англіі" - каля 1256 года), якая, як адзначаюць даследчыкі, "будзе потым яшчэ доўгім рэхам адгукацца ў гісторыі палітыка-юрыдычных ідэй,... стане адным з лейтматываў розных тэорый . .	(88)
    буржуазнага канстытуцыяналізму, якія з явіліся ў новы час".
    Пры аналізе айчыннай палітыка-прававой думкі, зразуме-ла, нельга абыйсці і вучэнні аб натуральным праве карыфея ся-
    39
    рэдневяковай філасофіі права Фамы Аквінскага. Грамадства і дзяржава (Аквінскі іх не дыферэнцыруе) ёсць частка ўстаноўленага Богам універсальнага светапарадку. Чалавек істота разумная, і менавіта ў гэтай якасці ён здольны арганізаваць сваё палітычнае жыццё на аснове справядлівасці, агульнага даб-ра,прыгажосці і тым самым рэалізаваць наканаваны з вышыні боскі намер. Закон ёсць адно са сродкаў разумнага грамадскага ўладкавання, якое ў сваю чаргу з"яўляецца абавязковай умовай дасягнення добрага існавання ў свеце іншым, вечным. Паняцце закону ў Фамы не з"яўляецца вузкаюрыдычным, яно універсальнае, і побач з іншымі кампанентамі ўтрымлівае ў сабе і прававы элемент. Яго класіфікацыя законаў уяўяле сабой ары-гінальную тэорыю боска-натуральнага права, якая аказала, на наш погляд, уплыў на прававы светапогляд Ф.Скарыны, А.Волана і іншых. Фама адрознівае: вечны закон -- lex aeterna, ці суму прынцыпаў боскага светапарадку, які з"яўляецца крыніцай усіх іншых законаў; натуральны закон — lex naturalis, або закон, што вынікае з прынцыпаў і падставаў створанай Богам прыроды і натуральных уласцівасцяў чалавека (розуму, свабоднай волі, здольнасці адрозніваць дабро і зло, імкнення да грамадскага жыцця, прадаўжэння роду, самазахавання); чалавечы закон — lex humana, ці канкрэтызацыя асновапалажэнняў натуральнага зако-ну ў прымяненні да рэальнай, эмпірычнай рэчаіснасці, гэта зна-чыць, пазітыўнае заканадаўства, асноўны прынцып якога — "агульнае дабро" (ідэя дамінанты агульнага дабра ў працэсе зака-натворчасці праходзіць чырвонай ніткай праз сачыненні Скары-ны, Волана, Сапегі); і, нарэшце, боскі закон — lex divina, або ма-ральна-юрыдычныя прадгіісанні, што ўтрымліваюцца ў Старым і Новым запаветах і з"яўляюцца, як вядома, словам Божым. Права ж, паводле Фамы Аквінскага, гэта дзеянне ў грамадскім жыцці прынцыпу справядлівасці, асноўным патрабаваннем якога з"яўляецца не абсалютная роўнасць, а аддаванне кожнаму па за-слугах, "кожнаму сваё". Апошняе, якое запазычыў Фама ў Ары-стоцеля і Ульпіяна, з"явілася прадметам скрупулёзнага разгляду ў беларускай палітыка-прававой думцы (у прыватнасці, разважанні Волана аб дыстрыбутыўнай і камутатыўнай справядлівасці). Ча-лавечы закон, ці дзейнічаючае пазітыўнае права мае сілу толькі