Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.
Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал
Памер: 120с.
Мінск 2000
30
сферы маралі пратэстантызм асноўны ўпор зрабіў на сумленне чалавека, павысіўшы тым самым значэнне індывідуальнай ма-ральнай адказнасці. Акрамя таго, праіэстантызм вучыў, што ча-лавечая актыўнасць павінна праяўляцца не столькі ў царкоўнай, колькі ў мірской (свецкай) сферы. Чалавек абавязаны самасц-вярджацца галоўным чынам у свецкім жыцці, у сваёй справе, гас-падарцы, выбранай прафесіі, грамадскай дзейнасці, у сямейным коле і гэтак далей. На думку Макса Вэбера, вучэнне аб мірскім прызванні чалавека складае адну з самых важных ментальнасцяў пратэстанцкай свядомасці, якая аказала вялікі ўплыў на фар-міраванне чалавека "новага складу", раннебуржуазны тып асо-г (69) бы.
Рэфармацыя, як ужо адзначалася, паўплывала на змянен-не палітычнай і прававой свядомасці чалавека і грамадства. Ідэя маральна-рэлігійнай аўтаноміі асобы трансфармавалася ў ідэю неад"емных, натуральных, неадчужаемых правоў чалавека, якімі з"яўляюцца права на жыццё, уласнасць, дабрабыт, сацыяльны камфорт і што залежыць перш за ўсё ад разумнага, звернутага да (70)
чалавека заканадаўства і мудрай улады. Пастуліраванне аб-міршчэння, секулярызацыя зямнога быцця чалавека цесна ўвязвалася з яго абнаўленнем, з палітычнай, дзяржаўна-прававой рэформай. У цэнтры ўвагі найбольш відных прадстаўнікоў бела-рускай палітычнай і прававой думкі аказваюцца праблемы свабо-ды, справядлівага грамадскага ладу, найлепшага дзяржаўнага кіравання, права, судаводства, сацыяльных супярэчнасцяў, вайны і міру і гэтак далей. Усё гэта не здзіўляе, таму што найболш відныя палітычныя мысліцелі і дзяржаўныя дзеячы Беларусі былі ці блізкія да рэфармацыі (Францыск Скарына, Міхалон Літвін), ці з"яўляліся адкрытымі кальвіністамі і нават антытрынітарыямі (Мікалай Радзівіл, Астафей Валовіч, Леў Сапега, Сымон Будны, Андрэй Волан і іншыя). Пацвярджэнне і тэарэтычнае абгрунта-ванне сваіх ідэяў беларускія палітыкі і прававеды знаходзілі і ў антычнай думцы (Платон, Арыстоцель, Цыцэрон), у рымскім праве, у вучэнні еўрапейскіх сучаснікаў (Эразм Ратэрдамскі, Жан Бадэн, Анджэй Фрыч Маджэўскі, Гуга Гроцый і іншыя).
Тэарэтычнай заслугай беларускіх палітычных мыс-ліцеляў-гуманістаў з"яўляецца тая акалічнасць, што, абгрун-
31
тоўваючы ідэю грамадскіх змяненняў (сацыяльных, прававых, палітычных, рэлігійна-царкоўных) і рэформаў, яны арыентаваліся пераважна на эвалюцыю, адвяргаючы прынцып карэннага, а тым больш насільнага змянення існуючых сацыяльных, рэлігійных, дзяржаўных, прававых адносін. I настойліва падкрэслівалася, што рэфармаванне грамадскага жыцця павінна ажыццяўляцца ў рам-ках хрысціянскай маралі і закону (Скарына, Сапега, Волан). У прыватнасці, менавіта на гэтых прынцыпах, як меркаваў Сапега, павінен быў ажыццяўляцца працэс царкоўнай унізацыі ў Вялікім княстве Літоўскім. Калі ж гэты працэс выйшаў за прававыя рамкі, а таксама за рамкі хрысціянскага чалавекалюбства, Сапега расча-раваўся ў царкоўнай уніі, што паслужыла галоўнай прычынай яго добраахвотнай адстаўкі з пасады канцлера.
Як вядома, рэфармацыйны рух, апрача іншага, насіў ан-тытэакратычную накіраванасць, гэта значыць, ён адмаўляў прыя-рытэт духоўнай над свецкай уладай, выступаў супраць абсалю-тысцкіх прэтэнзій рымскага першасвятара, які імкнуўся дыкта-ваць сваю волю гасударам. Палітычныя, дзяржаўныя, нацыяналь-ныя інтарэсы важней за інтарэсы царкоўныя — менавіта так ставіў пытанне Леў Сапега ў сваім пісьме да Юзафата Кунцэвіча. Такая пастаноўка праблемы садзейнічала фарміраванню грамадзянскай свядомасці, разуменню чалавека не толькі як істоты, накіраванай да Бога, як часткі створанай ім прыроды, але і як члена грамадст-ва, надзеленага палітычнымі, грамадзянскімі правамі і абавязкамі, зацікаўленага не толькі ў духоўным, але і ў грамадскім прагрэсе, гэта значыць, рэфармацыя садзейнічала палітызацыі грамадскай свядомасці, яе секулярызацыі. У рэфармацыйным антыпапізме, апрача таго, утрымлівалася ідэя нацыянальнай царквы, якой Мікалаю Радзівілу Чорнаму, Астафею Валовічу, Мікалаю Дара-гастайскаму, Льву Сапегу (да прыняцця ім у 1588 годзе ката-ліцызму) уяўлялася беларуская евангеліцка-рэфармацкая (каль-вінісцкая) царква.
Грамадска-гістарычныя традыцыі, ідэі Адраджэння і Рэ-фармацыі (вечавыя традыцыі, трактоўка княжацкай улады, ма-гдэбургскае права, старажытнейшая палітычная і прававая куль-тура беларуска-літоўскага грамадства, ідэя індывідуальнай ма-ральнай адказнасці і іншые) фарміравалі палітычную і прававую
32
свядомасць народа — шляхты, гараджанаў, сялянаў— якую можна ацаніць як даволі развітую. Характэрнымі ментальнасцямі гэтай свядомасці былі ідэя агульнага дабра, паняцце свабоды, закона-паслушэнства і законапавагі, высокая ацэнка асабістай годнасці і развітое разуменне правоў чалавека і грамадзяніна, непрыняцце насіля над чалавечымі перакананнямі, патрыятызм і гэтак далей. Дарэчы, гэтыя моманты спрабаваў улічыць Статут 1529 года, у якім, па назіранні даследчыкаў, зафіксавана тэндэнцыя да індывідуалізацыі адказнасці, пераадоленне калектывісцкай тра-дыцыі, абарона маёмасці, жыцця і гонару чалавека як асобна ўзятага члена грамадства. А. Коршунаў піша, што нягледзячы на эканамічную залежнасць ад магнатаў у пытаннях палітычных шляхта "імкнулася быць раўнапраўным партнёрам", "упрата аба-раняла свой юрыдычна-прававы імунітэт, які забяспечваў ёй не-абмежаваную сзабоду. Шляхціч мог адступіцца ад усяго, але (71)
толькі не ад свайго права на свабоду". Натуральна, у рэальным жыцці, як сведчаць шматлікія крыніцы, існавала практыка сілавога, накіраванага вырашэння розных канфліктаў паміж шляхцічамі, практыка набегаў і наездаў "сільных" феадалаў на сваіх "слабых" і небагатых суседзяў, але ўсё ж у свядомасці бела-рускай шляхты пераважаў прававы спосаб вырашэння спрэчных пытанняў, часцей практыкавалася звяртанне да закону, а не да сілы. Так, брэсцкі зямянін Маціас Разбіцкі ў сваёй пісьмовай скарзе за 1629 год у брэсцкі гарадскі суд на Крыштафа Сапегу і ягоных слугаў, якія прычынілі яму матэрыяльныя і маральныя страты, падкрэслівае, што не хоча помсціць, але хоча дзейнічаць у адносінах да сваіх крыўдзіцеляў па законе . Па іронп лесу парушальнікам закону ў дадзеным выпадку быў сын Льва Сапегі. Супярэчнасці шляхецкага менталітэту зафіксаваны ў грамадска-палітычнай думцы таго часу (М.Літвін, А.Волан). Дарэчы, пра-васвядомасць выхоўвалася не толькі дзяржавай, існуючым зако-нам, палітычнай літаратурай, але і рэлігійна-маральнымі паву-чэннямі (прадмовы Скарыны, "Катэхізіс" Буднага). Пачуццё агульнага дабра, адказнасці за лёс радзімы, дзяржавы было ўласціва асноўнай масе беларускай шляхты. Пра гэта сведчаць не толькі сачыненні Васіля Цяпінскага, Сымона Буднага, Льва Caneri, але і творы менш вядомых палітычных дзеячаў. Філон Ся-
33
мёнавіч Кміта-Чарнобыльскі — беларускі шляхціч, аршанскі ста-раста, кіраўнік разведвальнай службы Вялікага княства Літоўскага ў прыгранічных з Расіяй землях у сваім лісце да канц-лера А.Валовіча ад 1 чэрвеня 1574 года пісаў: "што над горло мое (73) важнейшое ест, реч государская, або справа Речн Посполнтой".
У абарону сваіх правоў непасрэдна да вялікага князя і ка-раля маглі звяртацца не толькі феадалы, але і мяшчане і сяляне. I нярэдка спрэчка паміж феадаламі — з аднаго боку, мяшчанамі і сялянамі — з другога, вырашаліся на карысць апошніх. Так, кара-лева Бона ва ўстаўной грамаце ад 4 верасня 1535 года, адрасава-най жыхарам Усвяцкай і Азярышчанскай воласцяў у сувязі з іх скаргай на павелічэнне пабораў і прыцясненні з боку віцебскага (74) ваяводы, становіцца на бок першых. Тая ж Бона ў адказ на скаргу сялянаў вёскі Лучынцы Рагачоўскай воласці бярэ апошніх пад сваю абарону і загадвае свайму управіцелю, каб ён "тых под-даных нашнх лучынцов водлуг сего лнсту нашого заховал н над повннность нх стародавную штобы есн нм крывд некоторых не (75) делал н новнн не уводнл". Аналапчным па змесце з"явіліся граматы вялікага князя Сігізмунда II Аўгуста бельскаму і мазыр-скаму старасту Гаштольду наконт скаргі жыхароў Бабруйскай воласці на прыцясненні і павелічэнне падаткаў (1533). а таксама (76) мяшчанам і сялянам Чачэрскай воласці (1554).
Адной з адметных рысаў ментальнасці, культуры, Вя-лікага княства Літоўскага XVI— першай паловы XVII стагоддзя з"яўлялася верацярпімасць, якая была не толькі зафіксавана ў прававых актах (Прывілеі 1563, 1566 гадоў, Варшаўская канфедэ-рацыя 1573 года, Статут 1588 года і іншыя), але існавала на гра-мадска-бытавым узроўні, пра што сведчыць у сваіх успамінах беларускі шляхціч з-пад Ляхавічаў Фёдар Еўлашоўскі. Калі ў 1566 годзе ён апынуўся ў Вільні, яму, евангеліку (кальвіністу) ў яго першых кроках на ніве дзяржаўнай дзейнасці вельмі дапамог князь Ян Макавецкі, католік. "Он час,— адзначае Еўлашоўскі ў сваіх мемуарах, — розность веры не чыннл, а намнейшей розно-стн в мнлостн прнятельской, для чого самого там тот век злотым мн се вндн от нннейшого веку (успаміны пісаліся ў пачатку XVII стагоддзя. Падкр.намі— С.П.), кде южн межн еднэй вяры людьмн облуда все заступнла". Далей той жа Еўлаіцоўскі расказвае, што 34
аднойчы ён сядзеў за сяброўскім сталом у віленскага каноніка Балтрамея Нядзвіцкага ў кампаніі з "влохамм" — італьянцамі. "Тые же се, — працягвае ён, — кгды доведелн, жем евангелнк, дн-вовалнсе барзо, яко ме смял князь — каноннк на обяд свой взы-вать. А кеды нм он (Нядзвіцкі — С.П.) преложнл, жем в нас з того жадна ненавнсть не быва н мнлуе — мысе яко з добрымн прыяте-лы, хвалнлн то влошн, мовечн, же тут бог жыве, а свое домове (77)
права кганнлн .
Поліканфесійнасць зацвердзілася ў Вялікім княстве Літоўскім з найстаражытнейшых часоў, у сувязі з чым існаванне грамадства і дзяржавы магчыма было толькі на аснове ўзаемнай рэлігійнай цярпімасці. Як сведчаць крыніцы — старажытныя бе-ларускія летапісы, "Хроніка" Стрыйкоўскага, польскія гісторыкі і іншыя - з самага пачатку паміж беларускімі праваслаўнымі кня-зямі, баярамі, гараджанамі і літоўцамі-язычнікамі складваліся адносіны цярпімасці. Літоўскія князі, іх сыны, знатныя феадалы радніліся з беларускімі князямі і знаццю, жаніліся на іх дочках, (78) „
нярэдка самі прымалі праваслаўе. Па сведчанні М.Стрыйкоўскага, у часы вялікага княжяння Альгерда амаль усе Гедымінавічы, акрамя Кейстута, былі "хрышчаны" па рускім аб-(79)