Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.
Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал
Памер: 120с.
Мінск 2000
Значнай з"явай у культурным жыцці Беларусі канца XVI— пачатку XVII стагоддзя была друкарня беларускіх купцоў-прадпрымальнікаў братоў Кузьмы і Лукаша Мамонічаў, заснава-ная ў Вільні ў пачатку 80-х гадоў. He кранаючы яе іншых выдан-няў, адзначым два асноўныя, якія адыгралі вялікую ролю ў ста-наўленні і развіцці беларускай прававой культуры, гэта - "Тры-бунал грамадзян*(2) Вялікага княства Літоўскага» (1586), выдад-зены накладам (на сродкі) А.Валовіча. Другі — Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года, надрукаваны на сродкі падканцле-ра Льва Сапегі. Статут 1588 года быў перавыдадзен у той жа дру-карні ў 1592 і 1594 гадах. У 1614 годзе з"явілася польскамоўнае выданне Статуту 1588 года, якое таксама выйшла і ў друкарні Мамонічаў. На думку даследчыкаў, тыраж трох беларускіх вы-данняў складаў амаль 4 тысячы асобнікаў (што па тагачасных мерках - лічба вялікая) і шырока распаўсюдзіўся як у межах Рэ-чы Паспалітай, так і за яе межамі. 3 друкарні Мамонічаў выйшла
21
вялікая серыя афіцыйных палітычных і юрыдычных дакументаў, „ (46)
галоўным чынам сенмавых пастаноў.
Некалькі слоў аб Статутах Вялікага княства Літоўскага як аб фактарах культуры Беларусі. Іх узнікненне было абумоўлена прагрэсіўным развіццём грамадства, якое адчула пільную патрэбу ў павышэнні і ўзмацненні ролі права, звязана з характэрнай для Заходняй Еўропы тэндэнцыяй да кадыфікацыі і уніфікацыі зака-надаўства, што ў сваю чаргу стымулявалася палітыка-прававой „ • . . (47)
думкан эпохі Адраджэння, як еўрапейскай, так і айчыннай. Мы не будзем падрабязна спыняцца на характарыстыцы Статутаў Вя-лікага княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гадоў, таму што гэта-му прысвечаны спецыяльны раздзел. Дадзім толькі агульную, гісторыка-культурную ацэнку. І.Юхо зусім справядліва падкрэс-лівае, што падрыхтоўка, а затым і ўвядзенне ў дзеянне першага уніфікаванага і універсальнага агульнадзяржаўнага зводу законаў Вялікага княства Літоўскага — Статуту 1529 года з"яўляецца якасна новым этапам у развіцці айчыннай дзяржаўна-прававой . (48) _
тэорыі і практыкі. I істарычнае значэнне гэтага этапу заключа-ецца ў тым, што беларуска-ўкраінска-літоўскае грамадства, у ад-розненне ад грамадства расійскага, стала на шлях фарміравання прававой дзяржавы, у якой, па-першае, укаранялася ідэя вяршэн-ства закону, безумоўнага падпарадкавання яму ўсіх без выклю-чэння — падданых, грамадзян, службовых асобаў, манарха (асаб-ліва красамоўна пра гэта сведчыць знакамітая прадмова Льва Caneri да Статуту 1588 года); па-другое, у якасці важнейшых пасту-ліраваліся такія правы чалавека як права на жыццё, якое ахоўваецца законам і уладай, на уласнасць, духоўную, рэлігійную свабоду (Варшаўская канферэнцыя, уключаная ў Статут 1588 го-да), права свабоднага выезду людзей усіх саслоўяў за мяжу, за выключэннем прыгонных сялянаў і гэтак далей. Карацей кажучы, гэтыя і іншыя факты даюць падставу зрабіць вывад, што па-літычнае развіццё Беларусі XVI— першай паловы XVII стагоддзя ішло пераважна па заходнім шляху. Гэта асобная праблема, якую мы закранулі ў сваім навуковым дакладзе на сесіі Аддзялення гуманітарных навук АН Беларусі (22 лютага 1993 года) "Сымон Ьудны і беларускі менталітэт эпохі Адраджэння і якая патра-буе , больш дэталёвага і грунтоўнага разгляду.
22
На думку даследчыкаў (І.Юхо, Ю.Бардаха і іншых), Ста-тут 1529 года грунтаваўся не толькі на звычайным праве, айчын-най юрыдычнай традыцыі, але і на рэцэпцыі некаторых артыку-лаў кодэксу Юсцініяна. Звяртае на сябе ўвагу думка Ю.Бардаха аб рэцэпцыі рымскіх прававых нормаў і інстытуцый у еўрапейскай, у тым ліку і беларуска-літоўскай культуры XVI ста-годдзя, як адаптацыі, прыстасаванні да новых умоў і ў канчатко-вым выніку як прававой творчасці, у выніку якой мы маем новы (50) . . .
якасны змест. У Беларусі такі падыход характэрны ў адносінах
(5І) да культурнан спадчыны антычнасці ў цэлым.
Другая рэдакцыя (1566) Статуту Вялікага княства Літоўскага была абумоўлена не толькі грамадскімі зменамі, але і прагрэсам айчыннай прававой навукі. Па ўказанні вялікага князя Сігізмунда П Аўгуста, які кіраваўся "парадаю паноў-рады", была створана на парытэтных пачатках камісія з пяці праваслаўных і пяці католікаў для падрыхтоўкі новага выдання Статуту. У яе склад уваходзілі: юрыст, член асэсарскага суда (велікакняжацкі суд для гарадоў на магдэбургскім праве), жемайційскі епіскап Ян Даманоўскі; Станіслаў Наркускі — член віленскай капітулы; Па-вел Астравіцкі — земскі віленскі суддзя; Марцін Валадкевіч — пісар велікакняжацкай канцылярыі, а затым земскі пісар і мінскі суддзя, кальвініст, які паходзіў з праваслаўнай сям"і. Ролю наву-ковых экспертаў у камісіі выконвалі Аўгусцін Ратундус — доктар права Вітэнбергскага універсітэта, сакратар вялікага князя і віленскі войт і Пётр Раізій (Педра Руіз де Мароз) — доктар права Балонскага універсітэта, прафесар рымскага права Кракаўскага універсітэта, асэсарскі суддзя. I адзін, і другі прыклалі нямала намаганняў да таго, каб абагаціць айчынную прававую тэорыю ідэямі рымскага права. У той жа час яны настойвалі на ла-цінізацыі (і па сутнасці на дэнацыяналізацыі) прававой культуры, на замене беларускай мовы лацінскай у заканадаўчай і судовай дзейнасці, што, як правільна заўважае Ю.Бардах, "не было ні рэ-альным, ні неабходным, таму што стараславянская мова, на якой былі напісаны ўсе тры Статуты, поўна і выразна выказвала ўсе (52)
неабходныя прававыя паняцці". Мабыць, наконт гэтага ішла дыскусія паміж "лаціннкікамі" і "беларусістамі", гэта значыць, паміж прававедамі — прыхільнікамі адной і другой мовы, і ў кан-23
чатковым выніку пункт гледжання "беларусістаў" узяў верх. Відаць, спрэчка гэта не спынялася ў далейшым, і адным з яе ўдзельнікаў быў Леў Сапега — не толькі выдатны дзяржаўны дзе-яч, але і сапраўдны патрыёт Беларусі. У адной са сваіх прадмоваў да Статуту 1588 года ён, як вядома, з гонарам сцвярджаў, што мы "не обчым якнм языком, але свонм власным права спнсаные ма-ем". Тым не менш, і Ратундус, і Раізій, нягледзячы на іх скепсіс у адносінах да ўжывання беларускай мовы ў заканадаўстве і ў судзе Вялікага княства Літоўскага, з"яўляліся гуманістычна арыентава-нымі юрыстамі, якія крытычна ацэньвалі літаральны метад „ (53) інтэрпрэтацыі права сярэдневяковых гласатараў.
Пытанне аб падрыхтоўцы новай, трэцяй рэдакцыі Статуту Вялікага княства Літоўскага ўстала пасля заключэння Люб-лінскай уніі 1569 года. Нягледзячы на спробу палякаў прывесці заканадаўствы Польшчы і Вялікага княства Літоўскага да ад-зінага назоўніка, беларускія і літоўскія магнаты і шляхта адстаялі ідэю палітыка-прававой аўтаноміі. У зноў створаную камісію вя-лікі князь назначыў прадстаўнікоў трох веравызнанняў - правас-лаўнага, каталіцкага і пратэстанцкага. Пры гэтым істотную ролю ў рабоце над новай рэдакцыяй Статуту адыгрывалі члены камісіі, дэлегіраваныя ваяводствамі, а таксама соймавыя паслы, паколькі праект Статуту абмяркоўваўся на павятовых сойміках, а затым на вальных. На думку Б.Бардаха, у рабоце над тэкстам Статуту тон задавала кальвінісцкая і арыянская шляхта. Кальвіністамі былі кіраўнікі і галоўныя тэарэтыкі рэдакцыйнай камісіі -- Мікалай Радзівіл Чорны, Астафей Валовіч, Крыштаф Радзівіл, Леў Сапега, Мікалай Монвід Дарагайстайскі — полацкі ваявода. Па ініцыятыве апошняга, а таксама на яго сродкі ў Лоску ў 1577 год-зе быў выдадзены трактат Анджэя Фрыча Маджэўскага "Аб вы-праўленні грамадства і дзяржавы" (Аб направе Рэчы Паспалітай), перакладзены на польскую мову Кіпрыянам Базілікам з прадмо-вай М.Стрыйкоўскага, С.Буднага, А.Волана. Ідэі гэтага сачынен-ня аказалі істотны ўплыў на Статут 1588 года як і ў цэлым на па-літыка-прававую думку Вялікага княства Літоўскага. У Статут 1588 года поўнасцю ўвайшоў тэкст Варшаўскай канфедэрацыі 1573 года (раздз.З, арт.З), які ўстанаўліваў у краіне роўнасць усіх хрысціянскіх веравызнанняў ("О захованью в покою вснх подда-
24
ных нашнх, обывателей того паньства з стороны розного розуме-(54)
нья н ужнванья набоженьства хрестнаньского"). У раздзеле 3 артыкулу 2 Статуту 1588 года гаспадар абяцаў усім — ад князёў і паноў да мяшчанаў і людзей паспалітых — "заховатн прн свобо-дах н вольностях хрестнаньскнх, в которых онн, яко людн воль-(55)
ные... жнлн н справовалнсе". Гуманістычнай перапрацоўцы падвергліся многія нормы і працэдуры крымінальнага права, у прыватнасці, смяротная кара за забойства назначалася незалежна ад саслоўнага становішча забітага і забойцы.
Пасля палітычных сачыненняў Платона і Арыстоцеля найбольш папулярнымі ў Беларусі былі сачыненні Цыцэрона. У 1575 годзе ў Лоску ўбачыў свет самы выдатны твор Цыцэрона "Аб абавязках", перакладзены з лацінскай мовы на польскую з мноствам актуальных палітыка-прававых каментарыяў Ста-(56)
ніслава Кошуцкага. Сачыненне гэта чатыры разы перавыдава-лася — у 1583, 1593, 1606, 1766 гадах. У сваіх каментарыях Ко-шуцкі падкрэсліваў актуальную ва ўсе часы думку аб неабход-насці безумоўнага выканання закону. На яго думку, ні пры якіх умовах нельга дапускаць парушэння закону, нават самае вялікае дзеянне не павінна атрымліваць апраўдання, калі яно зроблена цаной парушэння права. "Цыцэрон лічыць, — пісаў Кошуцкі, — што парушэне закону пад маркай дзяржаўнага інтарэсу з"яўляецца ўчынкам агідным, менавіта адсюль бяруць пачатак (57)
мнопя злачынныя дзеянні .
На працягу XVI-- першай паловы XVII стагоддзя ў Вя-лікае княства Літоўскае, у прыватнасці, у Беларусь, шырокім па-токам паступалі кнігі з-за граніцы. Іх набывалі магнаты, шляхта, зажытачныя гараджане. Ствараюцца прыватныя, школьныя, ма-настырскія бібліятэкі, сярод якіх трэба адзначыць радзівілаўскую бібліятэку ў Нясвіжы, бібліятэку Сігізмунда Аўгуста ў Вільні, бібліятэку вучонага-гуманіста С.Рысінскага ў Вільні, бібліятэку Слуцкай кальвінісцкай школы, кнігасховішча князёў Слуцкіх, Храптовічаў, Кішак, Гаштольдаў і іншыя.*(3) Сярод іншых сачы-ненняў тут знаходзіліся палітычныя і этычныя трактаты Платона, Арыстоцеля, Цыцэрона, Сенэкі, Эразма Ратэрдамскага, Анджэя Фрыча Маджэўскага, Рэйнхарда Лорыха, Мішэля Мантэня, Гуга Гроцыя, Марціна Лютэра, Фрэнсіса Бэкана, Жана Кальвіна, Жана 25
Бадэна, Томаса Мора, працы антычных псторыкаў Герадота, Фу-