Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.
Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал
Памер: 120с.
Мінск 2000
(26)
няй Еўропе толькі ў XVII—XVIII стагоддзях". Такая высокая ацэнка судова-адміністратыўнай рэформы, як і рэформ ў цэлым, зусім справядлівая. Гэта адна са шматлікіх праяваў у палітычным жыцці і кулыуры Вялікага княства Літоўскага рэнесансна-гуманістычнай інтэнцыі (імкнення, намеру).
11
Натуральна, вялікую ролю ў абнаўленні грамадскага жыцця адыгрываў суб"ектыўны фактар, наяўнасць у айчыннай культуры значнага слою адукаваных і прагрэсіўнага мыслення феадалаў, юрыстаў, палітычных дзеячаў, якія распрацоўвалі кан-цэпцыю рэформаў і ажыццяўлялі іх на практыцы. Да ліку выдат-ных дзяржаўных і палітычных дзеячаў Вялікага княства Літоўскага, тэарэтыкаў права трэба аднесці Астафея Валовіча, Льва Сапегу, Мікалая Дарагастайскага, многіх іншых. Як правіла, яны мелі вышэйшую юрыдычную адукацыю. Валовіч, як мярку-юць, скончыў Падуанскі універсітэт, Сапега — Лейпцыгскі. Яны кіравалі правядзеннем рэформаў, прымалі актыўны ўдзел у пад-рыхтоўцы важнейшых палітычных і прававых дакументаў эпохі, велікакняжацкіх прывілеяў, граматаў, Статутаў Вялікага княства Літоўскага.
Астафей Валовіч (каля 1520--1587), які прайшоў шлях ад галоўнага пісара да канцлера і віленскага ваяводы, прымаў ак-тыўны ўдзел у правядзенні аграрнай і судова-адміністратыўнай рэформы. Ён з"яўляўся кіраўніком камісіі па падрыхтоўцы Стату-ту Вялікага княства Літоўскага 1566 года. Менавіта па яго наста-янні ў тэкст дакумента быў унесены артыкул, згодна з якім, "за-гранічнікам" забаранялася набываць землі і займаць дзяржаўныя пасады ў межах Вялікага княства Літоўскага (раздз.З, арт.4). На Люблінскім сейме 1569 года Валовіч быў адным з тых, хто най-больш рашуча адстойваў суверэнітэт беларуска-літоўскай дзяр-жавы, у прыватнасці, пад яго кіраўніцтвам быў падрыхтаваны "Праект уніі", які прадугледжваў канфедэратыўны характар саю-за паміж Польшчай і Вялікім княствам Літоўскім. Подпіс Вало-віча стаіць таксама пад такім славутым дакументам свайго часу як Варшаўская канферэнцыя, якая санкцыянуе ў краіне раўнапраўе ўсіх хрысціянскіх веравызнанняў. Разам з Сапегам Валовіч з"яўляўля адным са стваральнікаў Галоўнага трыбуналу . (27)
Вялікага княства Літоўскага (1581 год) і гэтак далей.
Буйным дзяржаўным дзеячам і юрыстам быў Мікалай Монвід-Дарагастайскі (каля 1530 — 28.01.1597) - магнат-кальвініст, член рэдакцыйнай камісіі па падрыхтоўцы Статуту 1566 года, удзельнік Люблінскага сейму 1569 года, з 1576 года — полацкі ваявода, герой Лівонскай вайны. Пад яго кіраўніцтвам у
12
1577 годзе была атрымана бліскучая перамога над крымскімі та-тарамі пад Дарагастаем (недалёка ад Луцка). Па яго ініцыятыве і з яго прадмовай у Лоску быў перакладзены з лацінскай на поль-скую мову і ў 1577 годзе надрукаваны знакаміты палітыка-прававы трактат Анджэя Фрыча Маджэўскага "Аб выпраўленні грамадства і дзяржавы" ("Аб направе Рэчы Паспалітай"). У пад-рыхтоўцы да выдання гэтага трактату прымалі ўдзел С.Будны, А.Волан, М.Стрыйкоўскі.
Выдатным дзяржаўным дзеячам, палітычным мысліцелем і прававедам Беларусі другой паловы XVl-пачатку XVII стагодд-(28)
зя быў Леў Іванавіч Сапега (04.04.1557--07.07.1633). Пра яго ў кнізе ёсць спецыяльны раздзел, таму адзначым толькі два моман-ты яго шматграннай дзейнасці, якая аказала вялікі ўплыў на дзяржаўна-прававую практыку і прававую тэорыю Вялікага кня-ства Літоўскага эпохі Адраджэння, - стварэнне Галоўнага тры-буналу (1581 год) і выданне Статуту Вялікага княства Літоўскага 1588 года з прадмовамі, што мелі канцэптуальны палітыка-прававы сэнс. Самай вялікай гістарычнай заслугай Сапегі і трэба прызнаць тое, што ён настойліва ўнушаў беларуска-літоўскаму грамадству, перш за ўсё шляхце, думку пра тое, што свабода — гэта жыццё ў строгай адпаведнасці з законам. У гэтых адносінах ён апярэдзіў многіх ідэолагаў і дзеячаў "заходняй дэмакратыі" і выгадна вылучаўся сярод сучасных яму палітычных функцыяне-раў Маскоўскай дзяржавы, для якіх не закон, а воля манарха з"яўлялася вышэйшай інстанцыяй.
Вядомы імёны некаторых юрыстаў, якія ўнеслі істотны ўклад у прававую культуру Вялікага княства Літоўскага XVI ста-годдзя, у прыватнасці, з"яўляліся членамі камісіі па падрыхтоўцы Статуту 1566 года. Гэта — юрысты-практыкі: суддзя Ян Дама-шэўскі, суддзя Павел Астравіцкі, юрыст-дыпламат Марцін Ва-ладкевіч; прававеды-тэарэтыкі: Пётр Раізій — выхадзец з Іспаніі, доктар рымскага права Ягелонскага (Кракаўскага) універсітэта, віленскі суддзя; Аўгусцін Ратундус - доктар права Вітэнбергскага універсітэта, віленскі войт і іншыя асобы.
Развіццё палітыка-прававой думкі стымулявалася знеш-непалітычнай дзейнасцю велікакняжацкай улады. Яна патрабава-ла новых, нестандартных дзяржаўных рашэнняў, прававых ацэ-
13
нак, адмысловай палітычнай дыпламатычнай "гульні". Адзначым тут два моманты: адносіны з Маскоўскай дзяржавай і Люб-лінскую унію 1569 года.
Геапалітычнае становішча Беларусі ў XVI—XVII стагодд-зях можна было б вызначыць формулай "паміж Усходам і Заха-дам, або паміж Маскоўскай дзяржавай і Польшчай". Беларусы на працягу ўсёй гісторыі ўсведамлялі сваю роднасць з рускім і з ук-раінскім народамі, блізкасць моваў, рэлігіі і культуры. Гэты фак-тар быў і застаецца пастаянна дзеючым, ён вызначальны ў адно-сінах паміж гэтымі трыма народамі, Аднак існавалі і іншыя фак-тары, якія ўплывалі на адносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай, беларусамі і рускімі. Перш за ўсё гэта фактар палітычны, барацьба за гегемонію ў Усходне-Еўрапейскім рэгіёне, якая пачалася адразу пасля распаду Кіеўскай Русі паміж першымі вялікімі князямі Вялікага княства Літоўскага і Масквы. Як вядома, вялікія князі маскоўскія з самага пачатку аб"явілі сябе адзінымі нашчадкамі кіеўскіх князёў, хаця на гэтую ролю з няменшымі (калі не з большымі) абгрунтаван-нямі маглі прэтэндаваць беларускія адгалінаванні Рурыкавічаў. Пасля ўтварэння Вялікага княства Літоўскага дынастыя Геды-мінавічаў, якая тут зацвердзілася і абеларусілася, уступіла ў са-перніцтва з маскоўскімі Рурыкавічамі. Барацьба цяпер ішла паміж дзвюма незалежнымі і самастойнымі дзяржавамі, і яе зы-ход залежаў толькі ад сілы. Вагаліся суадносіны сілы, хісталіся граніцы гэтых дзвюх краін. Так, у дагаворы ад 1449 года паміж вялікім князем літоўскім Казімірам і вялікім князем маскоўскім Васіліем II апошні абяцаў, што не будзе прэтэндаваць на Сма-ленск, Мцэнск, "вкрннннын места". Казімір у сваю чаргу прызнаў (29)
права маскоўскага князя на Ноўгарад Вялікі і Пскоў. Пасля ўмацавання Маскоўскай дзяржавы, вызвалення яе ад татарскага іга ўзрастаюць палітычныя амбіцыі маскоўскіх вялікіх князёў, a затым і цароў. Фарміруецца ідэалогія "трэцэрамізму" ("Масква — Трэці Рым") — канцэпцыя маскоўскага цара як адзінага нашчадка улады кіеўскіх князёў, самадзержца не толькі "Всея Велнкня", але (30)
і "Малыя н Белыя Русн". Менавіта гэта імперская ідэя перад-вызначала і знешнюю палітыку Рускай дзяржавы, яе адносінаў з Вялікім княствам Літоўскім, а затым і Рэччу Паспалітай.
14
Крытычным пунктам у адносінах паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам Літоўскім з"явілася Лівонская вай-на (1558-1582 гады). Боязь трапіць пад таталітарна-дэспатычную уладу маскоўскага цара-тырана адпіхнула беларускіх магнатаў і шляхту ад Усходу, прымусіла іх больш цесна звязваць свой лёс з Захадам, пайсці на больш інтэнсіўную палітычную і ваенную кансалідацыю з Польшчай, з рымскай царквою. Усё гэта не магло не атрымаць адлюстравання ў палітычнай і прававой тэорыі і практыцы Вялікага княства Літоўскага. У другой палове XVI ста-годдзя ў творах беларускіх мысліцеляў (Буднага, Волана, Сапегі і іншых) з"яўляюцца матывы барацьбы супраць тыраніі, іспірыраваныя ацэнкай вопыту самадзяржаўнага кіравання Івана IV. Акцэнтуецца вяршэнства закону, абарона асабістай бяспекі, права прыватнай уласнасці, верацярпімасці і гэтак далей. He вы-падкова ў сапегаўскіх прадмовах да Статуту Вялікага княства Літоўскага 1588 года менавіта гэтыя моманты займаюць цэн-(31) тральнае месца.
Люблінская унія 1569 года ў значнай ступені была абу-моўлена пагрозай з Усходу. Яе заключэнню папярэднічала вос-трая напружаная палітычная барацьба паміж польскімі феадаламі - з аднаго боку і беларуска-літоўскай магнацка-шляхецкай апа-зіцыяй — з другога.*(1) Апошняя выступала за ваенна-палітычны саюз з Польшчай і была рашуча настроена супраць страты Вя-лікім княствам Літоўскім асноўных атрыбутаў дзяржаўнага суве-рэнітэту. Як вядома, перамогу атрымаў кампрамісны варыянт уніі, у выніку якога Вялікае княства Літоўскае і Польшча аб"ядналіся ў адзіную федэратыўную дзяржаву - Рэч Паспалітую з агульным сеймам і каралём (ён жа вялікі князь). У той жа час Вялікае княства Літоўскае захавала некаторую аўтаномію: свой урад, войска, казну, заканадаўства, судовую уладу, ад-міністрацыю, дзяржаўную мову. Праз некаторы час аднавіў сваю дзейнасць сейм Вялікага княства Літоўскага. Канечне, самым моцным — матэрыяльным, палітычным і маральным — ударам па суверэнітэце Вялікага княства Літоўскага была інкарпарацыя ў склад Польшчы беларускага Падляшша і часткі ўкраінскіх земляў — Кіеўшчыны, Валыні і Падолля. У канчатковым выніку Вя-лікаму княству Літоўскаму ўсё ж удалося захаваць многія атры-
15
буты дзяржаўнай незалежнасці, і ў гэтай справе істотную ролю адыграла не толькі самаадданая палітычная дзейнасць феадалаў (Валовіча, Сапегі і іншых), але высокаразвітая беларуская па-літыка-прававая тэорыя, вянцом якой і з"явіўся Статут 1588 года. Дзякуючы гэтаму Статуту былі нейтралізаваны многія палажэнні (32)
Люблінскай унп 1569 года.
(33)
На думку Б.Н.Флоры, заключэнне Люблінскай уніі бы-ло самай важнай падзеяй у гісторыі Усходняй Еўропы XVI ста-годдзя, у выніку чаго беларуска-літоўскае грамадства адаптавала польскую мадэль дзяржаўнага ладу, якая істотна адрозніваецца ад мадэлі расійскай. Таксама была прынята новая канцэпцыя па-літычнага развіцця, якая адводзіла дамінуючую ролю ў Рэчы Паспалітай польскім феадалам. Выказванне гэта падаецца нам не бясспрэчным, таму што палітычная мадэль беларуска-літоўскага дзяржаўнага ладу сфарміравалася галоўным чынам на айчыннай глебе, у сваіх асноватворных момантах незалежна ад польскага ўзору і, так як і польская мадэль, з"яўляецца разнавіднасцю за-ходнееўрапейскай мадэлі. Па гэтай мадэлі ішло палітычнае раз-віццё ўсёй дамангольскай Русі. Гэта, канешне, не выключае фак-ту, што шэраг польскіх палітычных інстытутаў быў запазычаны Вялікім княствам Літоўскім. Але гэта -- асобная праблема.