• Газеты, часопісы і г.д.
  • Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.  Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал

    Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.

    Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал

    Памер: 120с.
    Мінск 2000
    47.13 МБ
    52
    паняцце "закон"? 3 кантэксту вынікае, што ў гэтае паняцце ён ук-ладвае не этычны і не прававы, а сінтэтычны, этыка-прававы сэнс. Па-другое, што разумее Скарына пад "прнроженым" зако-нам? Трактоўка беларускім мысліцелем дадзенага паняцця пера-канаўча сведчыць пра ўплыў на яго погляды натуральна-прававога вучэння антычных мысліцеляў, у прыватнасці, Ары-стоцеля, стоікаў, Цыцэрона, а таксама Аўгусціна і Фамы Ак-вінскага. Прыроджаны «закон» (а мы ўжо ведаем, што ў гэтае па-няцце ўкладваецца этыка-прававы сэнс), згодна са Скарынам, "от зачала убо веков, егда сотворнл Бог первого человека, напнсан... в серцн его", гэта значыць, чалавеку пры нараджэнні дадзены ас-новатворныя маральна-прававыя паняцці, яны спакон веку існуюць у яго сэрцы і розуме. I гэту сваю думку Скарына падма-цоўвае наступнымі выказваннямі апостала Паўла (Рымлянам, 3, 14-15): "Нбо, когда язычннкн, не нмеюіцне закона, по прнроде законное делают, то не нмея закона, онн самн себе закон: онн по-казывают, что дело закона у ннх напнсано в сердцах..." Скарына абрывае 15 верш, між тым, далей гучыць ён наступным чынам: "...о чем свндетельствует совесть нх н мыслн нх, то обвнняюіцне, то оправдываюшне одна другую"(падкр. намі, С.П.).
    Такім чынам, чалавек здольны адрозніць дабро ад зла, спрадвеку ён сам сабе і маральны, і юрыдычны суддзя. "Про то ж Адам н Ева, — піша мысліцель, — первнн родмтеле нашн, позналм суть грех свой... Канн теже познал есть грех свой, нже убнл брата своего Авеля..."(1) Скарына, такім чынам, прыходзіць да высно-вы аб натуральным, рацыянальна-пачуццёвым паходжанні зы-ходных маральна-прававых паняццяў чалавека. "Тым жа обыча-ем, — піша ён, — н ныне еднный каждый человек, нмея розум, (падкр. намі, С.П.) познаеть, нже непослушанне, убнйство, пре-любыдеанне, ненавнсть, татба, несправедлнвосць, злонманне, не-воля, досажденне, гордость, злоречне, нялютость, клеветанне, завнсть н тым подобная злая бытн, понеже сам таковых речей от нных не хочет терпетн" (2). Як бачым, Скарына разам з мараль-нымі пералічвае і крымінальныя злачынствы (забойства, крадзеж і іншыя).
    Асноватворным прынцыпам "закону прнроженого", на думку Скарыны, з"яўляецца вядомы пастулат з Евангелля ад Матфея (7, 12): "йтак во всем, как хотмте, чтобы с вамн поступа-лн людн, так поступайте н вы с ннмн; нбо в этом закон н проро-53
    кн". У выкладанні Скарыны гэты асноўны пастулат натуральнага права гучыць наступным чынам: "Закон прнроженый в том набо-лей соблюдаем бываеть: то чнннтн нным всем, что самому любо ест от нных всех; н того не чнннтн нным, чего сам не хоіцешн от нных нметн". Гэты прынцып, мяркуе Скарына, з"яўляецца стрыжнем "закону прыроджанага", натуральнага права, ён па-вінен быць падставай ўсяго "закону пісанага", гэта значыць, дзеючага, пазітыўнага заканадаўства ("А на том, яко на удненнн, всн законы пнсанын заложены суть" (3). Калі ж рэзюміраваць на-туральны маральна-прававы закон, то ён, лічыць Скарына, звод-зіцца да асноўнай евангельскай запаведзі, сфармуляванай апоста-лам Паўлам у пасланні да Галатаў: "Нбо весь закон в одном слове заключается: "любн блнжнего твоего как самого себя" (5, 14).У прыватнасці, вось што ён піша: "А тако прежде всех законов нлн прав пмсаных закон прнроженый всем людем от Господа Бога дан ест н весь во еднном словесн скончеваеться: "Возлюбншн блнжнего своего, яко сам себе" (4).
    Што ж Скарына адносіць да "закону напісанага", або да зафіксаваных этыка-прававых нормаў ? Спачатку паслухаем яго самога: "Закон же напнсаный нлн от Бога ест даный, яко суть кнмгм Монсеовы н светое Евангелне, нлн от людей уставленый, яко суть правнла светых отец на сборех попнсаные н права зем-ская, еже еднный кажный народ с свонмн старейшнмн ухвалнлн суть подле, яко же ся нм налепей вндело бытн. А прото ж межн собою ся не сровнавають, понеже нные, а нные нным, а нным языком ся любять. Толнко в том хотят ся згожатн, абы былн пра-ва нх, нлн закон, почтнвын, справедлмвын, можнын, потребнын, пожнточнын подле прнроженмя, подлуг обычаев землн, часу м месту прнгожнн, явнын, не нмея в собе закрнтостн, не к пожнтку еднного человека, но к посполнтому доброму напнсаным" (5).
    Цяпер паспрабуем разабрацца ў гэтым надзвычай насыча-ным і змястоўным скарынаўскім тэксце. Згодна са Скарынам, «пісаны» - гэта, па-першае "ад Бога ёсць дадзены" закон, гэта значыць, Свяшчэннае пісанне альбо Біблія; па-другое, "ад людзей устаўлены" — гэта закон, які ўключае ў сябе: а) пастановы цар-коўных сабораў, кананічнае права ("правнла светых отец на сбо-рах попнсаные "), б) свецкае права, г. зн., грамадзянскае, кры-мінальнае і іншае заканадаўства ("права земская, еже еднный кажный народ с свонмн старейшнмн ухвалнлн суть подле, подле 54
    яко же ся нм налепей вндтнло бытн"). Прычым, свецкія законы, паколькі іх "кожны народ са сваімі старэйшнмм ўхвалілі суть подле, яко же ся мм налепеў вндело бытн ...", "межн собою ся не сровновають", гэта значыць, не тоесныя, паколькі яны створаны ў розных гістарычных умовах, рознымі народамі, на розных мовах. На думку Скарыны гэта — тое асаблівае, што адрознівае закон адной краіны, аднаго народа ад закону іншай краіны, іншага на-рода. Але ёсць абавязкова тое агульнае, што павінна аб"ядноўваць любы закон, кожную прававую норму, дзе, кім і калі яна ні была б створана. Любое права, або закон павінна быць сумленным, справядлівым, аўтарытэтным, працуючым, адпавя-даючым прыродзе рэчаў, звычаям той зямлі, дзе ён ствараецца, часу, месцу, быць стылістычна бездакорным, дакладным і зразу-мелым, каб не было падставы да яго двухсэнсавага, скажонага тлумачэння, павінен быць складзены не ў інтарэсах аднаго чала-века або групы людзей, а на карысць грамадства ў цэлым.
    На думку Скарыны, "праведному закон не ест положен", гэта значыць, дабрачыннаму, маральна дасканаламу чалавеку за-коны не абавязковыя, бо закон змяшчаецца ў яго сэрцы, і гэтым законам з"яўляецца сумленне і пачуццё асабістай адказнасці. "Вчннены суть права", мяркуе мысліцель, "для людзей злых, абы боячнся казнн, усмнрнлн смелость свою н моцн не мелн нннм ушкоднтн, н абы добрын межн злымн в покон жнтн моглм" (6). У падмацаванне сваёй думкі Скарына прыводзіць першае пасланне да Цімафея апостала Паўла (1,8 —10): "Вемы убо, нже добр ест закон, аіце кто нм законне дееть. Ведяше сее, яко праведному за-кон не ест положен, но неправедным й непокорнвым, немнлостн-вым н грешннкам..." і гэтак далей. У сучасным сінадальным пе-ракладзе гэты тэкст гучыць наступным чынам: "А мы ведаем, што закон добры, калі хто законна ўжывае яго. Ведаючы, што закон патрэбен не для праведніка, але для беззаконных і непакор-лівых, бязбожных і грэшнікаў..." і гэтак далей.
    Як бачым, Скарына прытрымліваецца тут пункту глед-жання некаторых старажытных філосафаў - Дэмакрыта, сафістаў, Арыстоцеля, а таксама Фамы Аквінскага (7) аб тым, што для ма-ральна дасканалага чалавека няма неабходнасці ў пазітыўным праве, бо ён законапаслухмяны ў адпаведнасці з правам нату-ральным, сваімі перакананнямі, "прыроджаным" законам, які "напісан ест в сэрцн еднного кожного человека". Прычым, крытэ-
    55
    рыі агульнага парадку, якія прад"яўляе беларускі мысліцель да права як да такога і да яго выканаўцаў, падобныя на некаторыя патрабаванні Арыстоцеля (8).
    Скарына прапаноўвае класіфікацыю права. Першым ён называе "посполнтое", таму што яно "от всех народов посполнте соблюдаемо ест". У кампетэнцыі гэтага права "мужа н жены поч-тнвое слученне, детей пмльное выхованне, блнзко жнвуіцнх схо-женне, речн позыченое навраіценне, наснлню снлою отпренне" і гэтак далей (9). Хутчэй за ўсё скарынінскае паспалітнае права — гэта, паводле класіфікацыі Аквіната, права народаў (jus gentium), якое выцякае з натуральнага права, у розных яго праявах: цы-вільнае, сямейнае, крымінальнае і гэтак далей. Другое права — язычніцкае, "от многнх убо языков ухвалено ест, яко земель чу-жнх мечем достованне, градов н мест утвержденне, послов без переказы отпушенне, мнру до часу прнрченого выполненне, вой-ны непрнятелем свонм оповеданне" (10). Мабыць, Скарына мае на ўвазе міжнароднае права. Наступнае па Скарынінскай кла-сіфікацыі — права "царскае". Па тэксту цяжка адназначна ўстанавіць яго кампетэнцыю, аднак магчыма, гэта права — феа-дальнае і дзяржаўна-адміністратыўнае. Скарына выкладае змест гэтага права, цытуючы Першую кнігу царстваў (8,11-12) (11). Для лепшага ўсведамлення сэнсу прывядзём дадзеную цытату ў су-часным сінадальным гучанні: "й сказал: "Вот какне будут права царя, который будет царствовать над вамм: сыновей вашнх он возьмет, н прнставнт к колесннцам свонм, н сделает всадннкамн свонмн, н будут онн бегать пред колесннцамн его; н поставнт нх у себя тысяченачальннкамн н пятндесятннкамн, чтобы онн возде-лывалн поля его, н жалн хлнб его н делалн ему воннское оружме н колесннчнй прнбор его". Далей Скарына называе права «рнцер-ское, нлн военное» якое ўключае суму ваенна-практычных і ста-тутных правілаў, а таксама законаў, звязаных з матэрыяльна-тэхнічным, падатковым забеспячэннем арміі. I, нарэшце, Скарына проста ўпамінае, не каменціруючы, права "местьское" (гарадское, магдэбургскае), "морское" і "купецькое" (гадлёвае).
    Як бачым, з аднаго боку Скарына не атаясамлівае боскі і чалавечы закон, маральна-прававыя запаведзі Свяшчэннага пісання і свецкае, пазітыўнае права; з другога — мысліцель на-стойліва падкрэслівае, што "всн тын права, нлн уставы, божнй закон в собе замыкаеть".(12) Цесная сувязь маралі і права, якую 56
    ўстанаўлівае Скарына, адпавядае духу сярэдневяковых уяўленняў. Аднак не толькі гэтым тлумачыцца інтэнцыя па-літыка-прававой канцэпцыі беларускага вучонага. Як правільна адзначае С.Ф.Сокал, імкненне пабудаваць натуральна-прававую тэорыю на маральных прынцыпах сведчыць пра блізкасць Ска-рыны з ідэямі і каштоўнасцямі Рэфармацыі.(ІЗ)
    У сваіх прадмовах Скарына пісаў пра неабходнасць уда-сканальвання судаводства на аснове прынцыпаў справядлівасці і чалавекалюбства. Суддзі, сцвярджаў ён, абавязаны судзіць люд-зей не "яко царн нлн властнтелн вышннн, снлу нмеюіцне над нн-мн, но яко ровннн н товаршцн, раду нм даючн н справедлнвость межн ннмн чннячн". "Судьн н спраце, - піша Скарына, спасы-лаючыся на Другазаконне (16, 18-20),- да судять людей судом справедлнвым н да не уклонятся нн на жадную страну, м да не зрять на лнца, н не прммають даров, понеже дарове ослепляють очн мудрых людей н зменяють слова справедлнвых. Справедлн-ве, что справедлнво ест чнннте, абы есте жнвн былн н владелн землею".(14) Гэта ж думка ўтрымліваецца ў эпіграфе да Статуту Вялікага княства Літоўскага 1588 года.