• Газеты, часопісы і г.д.
  • Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.  Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал

    Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.

    Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал

    Памер: 120с.
    Мінск 2000
    47.13 МБ
    71
    шуча адстойваў існуючыя ўладныя, юрыдычныя і судовыя інстытуты.
    Свецкая улада, як і ўлада гаспадзіна, пана - устанаўленне боскае, і ёй трэба безумоўна падпарадкоўвацца, выконваць усе яе патрабаванні. Мала таго, сапраўдны хрысціянін не павінен ухіляцца ад палітычнай дзейнасці, наадварот, прымаць у ёй ак-тыўны ўдзел: імкнуцца зрабіць кар"еру, стаць ваяводам, каштэля-нам, маршалкам, гетманам, суддзёй і гэтак далей. Верны, або сапраўдны хрысціянін не толькі не можа, але і павінен пры лю-бым ускладненні, пры любым канфлікце звяртацца да ўлады, да закону, у суд, а не спрабаваць вырашаць праблему якім-небудзь іншым спосабам; толькі праз уладу, толькі праз закон, толькі праз суд. "Зверховные грехм бытн розумей,— піша мысліцель,— не урадовне тело чне каколн будет вереднтн... пособлятн нлн хвалн-тн обнду, або крнвду".(49) Захаванне правапарадку, законнасці — адна з галоўных умоваў нармальнага функцыянавання грамадст-ва. "Грех есть прнреченья, угоды, запнсы, прмсягн м всякне умо-вы ламатн".(50)
    Патрабуючы безумоўнага падпарадкавання дзяржаўнай уладзе, Будны быў далёкі ад яе ідэалізацыі. "Врадннкн забывають посполнте позванья або повннностей свонх. To есть не памяту-ють нже мають бытн до подданых, яко отцн до свонх детей н бы-вають окрутннкн, мучнтелн, лнхонмцы, або лупежннкн». Тым не менш «вряд не переставает бытн от Бога". (51) Па глыбокім пера-кананні Буднага, у тых несправядлівасцях, якія чыняцца, вінавата не улада як санкцыянаваны зверху інстытут, а функцыянеры, якія прадстаўляюць яе, людзі, што займаюць дзяржаўныя пасады, але не спраўляюцца са сваімі абавязкамі, перавышаюць свае паўнамоцтвы, парушаюць закон. "Ёсць шмат людзей, — пісаў мысліцель у сваім сачыненні "Аб свецкай уладзе",— якія купля-юць свае пасады ці выслужваюцца і клапоцяцца, каб атрымаць яе ў караля... Але заняўшы дзяржаўную пасаду, яны зусім не клапо-цяцца пра выкананне сваіх абавязкаў, а імкнуцца толькі да таго, каб з гэтай пасады мець выгоду... і ў гэтым вінавата, канешне, не сама ўлада, а людзі, што яе прадстаўляюць".(52)
    Будны не толькі крытычна ацэньвае рэальную уладу, але і як рэфарматар-гуманіст імкнецца выкласці свае ўяўленні аб улад-зе ідэальнай. Верш яго "На герб Хрыстафора Лясоты" утрымлівае філасофскую сістэму ідэальнай улады ў духу ідэі Платона аб rap-72
    манічным спалучэнні ў асобе правіцеля філосафа і дзяржаўнага дзеяча. Вось як трактуе мысліцель герб роду Лясотаў, дзе адлюс-травана жанчына, якая сядзіць на мядзведзі:
    «Седзячы конна на лютым мядзведзі князеўна
    Вучыць, што моц спалучацца павінна з розумам годна.
    Розум бяздейны без рыцарскай моцы,
    Таксама слепая і моц, што не натхненая розумам жвавым».
    Палітычны ідэал Буднага фарміраваўся на аснове сачы-ненняў антычных і рэнесансных мысліцеляў: "Пра тое, якімі па-вінны быць каралі і усе начальнікі, пісалі многія вучоныя людзі: старажытныя - Платон, Арыстоцель, Сакрат; цяперашнія - Эразм Ратэрдамскі, Рэйнхольд Лорых і асабліва наш Анджэй Фрыч (Маджэўскі) і іншыя» ".(53)
    У трактаце "Аб свецкай уладзе" Будны стварае і супраць-пастаўляе адзін аднаму два вобразы правіцеля: добрага, гуманна-га, адукаванага хрысціянскага гасудара і гасудара язычніцкага, жорсткага і самадурнага тырана і дэспата. Калі хрысціянскі гасу-дар у сваёй палітычнай дзейнасці кіруецца агульным дабром, за-конам, евангельскім вучэннем аб любові да бліжняга, то языч-ніцкі гасудар у кіраванні краінай і народам зыходзіць перш за ўсё з прынцыпу "так хачу, так гавару, замест розуму ды будзе мая воля", сцвярджае сваю ўладу праз страх і насілле.(54) На думку Буднага, хрысціянскі, ці адукаваны манарх павінен абараняць удоваў і сіротаў, пільна кантраляваць выкананне правасуддзя, быць справядлівым, добрым, мудрым, усебакова адукаваным, шмат чытаць, штудзіраваць язычніцкія кнігі, асабліва гістарычныя, каб ведаць мінулае, таму што, як сцвярджае Цыцэ-рон, хто не ведае гісторыі, застаецца "вечным юнаком". Ідэальны, ва ўяўленні Буднага, гасудар павінен акружаць сябе мудрымі і вучонымі людзьмі, з якімі ён мог бы раіцца, што рабіць у цяжкіх абставінах. (55) Хутчэй за ўсё, праблема гасудара-ліберала і гасу-дара-дэспата стала перад Будным у сувязі з яго параўнальнай ацэнкай палітычнай сістэмы Вялікага княства Літоўскага і Мас-коўскай дзяржавы часоў Івана IV (Грознага). Палітычная канцэп-цыя Буднага ўступала ў супярэчнасць з сярэдневяковым тэакра-тычным вучэннем, згодна з якім, толькі царква магла вырашаць, у якім выпадку манарх ператвараецца ў тырана і перастае быць Божым выбраннікам. Будны ж у канчатковым выніку даваў права вырашаць лёс вярхоўнага правіцеля індывіду, асобна ўзятаму ча-
    73
    лавеку, грамадзяніну, нарэшце, ствараючы тым самым прадумо-вы для фарміравання раннебуржуазнага вучэння аб народным суверэнітэце.
    У сачыненнях Буднага атрымала прагрэсіўную трактоўку, у духу Эразма Ратэрдамскага і Анджэя Фрыча Маджэўскага, праблема вайны і міру. Мысліцель адрозніваў справядлівыя, аба-рончыя і несправядлівыя, захопніцкія войны. Справядлівай вайна з"яўляецца ў тым выпадку, "колн не для гордостн, не для лаком-ства, але для обороны пределов свонх король нлн князь оружне протнву врагом свонм береть". Несправялівай жа вайна з"яўляецца тады, "колн тыран нлн мучнтель какой гордый не пе-реставаючн на своем паньстве, чужне городы, княства нлн землн забнраеть". Калі ў арміі, якая вядзе справядлівую вайну, "может хрнстнаннн с доброю совестмю служтнтн, то ад удзелу ўвайне несправедлівай «верны», сапраўдны хрысціянін павінен ухіляцца. (56) Можна меркаваць, што на ваенную канцэпцыю Буднага паўплывалі падзеі Лівонскай вайны, і калі ён пісаў пра тырана і мучыцеля, то меў на ўвазе Івана Грознага.
    Такім чынам, погляды Сымона Буднага ўтрымлівалі шэ-раг ідэй, якія прадвызначылі далейшае прагрэсіўнае развіццё бе-ларускай палітыка-прававой думкі: прызнанне безумоўнага права прыватнай уласнасці за прадстаўнікамі ўсіх саслоўяў; выкрыван-не самавольства і бяспраўя; асуджэнне супрацьпраўных дзеянняў і карысталюбства службовых асобаў; патрабаванне захвання за-коннасці; рэфармаванне існуючых грамадскіх і дзяржаўных інстытутаў; асуджэнне дэспатычнай формы ўлады; вылучэнне гасудара-філосафа ў якасці палітычнага ідэалу.
    У цэнтры ўвагі беларускіх радыкальных рэфарматараў Пятра з Ганендза, Якуба з Калінаўкі, Паўла з Візны, Марціна Ча-ховіча была сацыяльная праблематыка, а цэнтральнай ідэяй іх вучэння -- ідэя сацыяльнай роўнасці. Па іх агульным меркаван-ням, для ўсталявання асабістай ці, як яны казалі, хрысціянскай свабоды ў грамадстве недастаткова палітычнай і прававой роўнасці, павінна быць абавязкова ліквідавана ўсялякая (у пер-шую чаргу феадальная) эксплуатацыя, маёмасныя і саслоўна-класавыя адрозненні. А паколькі на варце ўсяго гэтага стаіць існуючы дзяржаўны апарат і дзейнічаючыя законы, то ўсе гэтыя палітычныя і прававыя структуры таксама павінны быць скасава-ны. Але тут узнікала адно істотнае пытанне: як, якім чынам гэта 74
    павінна адбыцца? Якія сродкі неабходна ўжыць для дасягнення запаветнай мэты?
    На думку радыкальных рэфарматараў, карэннае, рады-кальнае змяненне існуючай рэальнасці павінна ажыццяўляцца мірным шляхам, ненасільнымі сродкамі. Трэба прымяняць такты-ку маральнага асуджэння, татальнага байкоту наяўных феадаль-ных парадкаў, няўдзелу ў органах дзяржаўнай улады, ігнаравання дзейнічаючага права і судовых інстытутаў, адмовы ад саслоўных прывілегій, феадальнай уласнасці, ад удзелу ва ўсіх без выклю-чэння войнах і гэтак далей. Ухвалявалася гранічная палітычная пасіўнасць. У той жа час беларускія радыкальныя мысліцелі на-стойліва падкрэслівалі свае лаяльныя адносіны да існуючага гра-мадска-палітычнага ладу, катэгарычна асуджалі ўсялякае непа-вінавенне, усялякую проціўладную і процізаконную дзейнасць. Трэба быць паслухмяным уладам, службовым асобам, як і панам; добрасумленна выконваць феадальныя павіннасці, плаціць па-даткі і гэтак далей. Аднак паслухмянасць рэкамендавалася не аб-салютная, а да пэўных межаў. Там, дзе інтарэсы свецкія ўступаюць у супярэчнасць з інтарэсамі вышэйшага парадку — інтарэсамі боскімі, там, так як і ў Буднага, трэба падпарад-коўвацца больш Богу, чым людзям. Меру, граніцу паслушэнства і непаслушэнства, падпарадкавання і непавінавення павінна вы-значыць сумленне. Калі ў сферы лалітычнай радыкальныя рэ-фарматары прадпісвалі гранічную пасіўнасць, то ў сферы ма-ральна-этычнай ад чалавека патрабавалася максімальная ак-тыўнасць. Яна павінна была праяўляцца ў пастаянным мараль-ным самаўдасканальванні і самавыхаванні, у стойкім адстойванні сваіх рэлігійных, сацыяльных, палітычных прынцыпаў і перака-нанняў. Асноўным пунктам вучэння беларускіх рэфарматараў левага толку з"яўляліся евангельскія прынцыпы ў іх радыкальнай сацыяльна-палітычнай інтэрпрэтацыі. У цэлым жа іх дактрына, у адпаведнасці з эпохай, прадстаўлена ў рэлігійна-містычным, апа-каліптычным выглядзе.
    Упершыню ў Беларусі з ідэяй радыкальнай грамадска-палітычнай перабудовы выступіў прапаведнік- беларус Пётр з горада Ганёндза (на Падляшшы, якое да 1569 года ўваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага), былы прафесар Падуанскага універсітэта. У сваім сачыненні "Аб першахрысціянскай царкве" (каля 1556 года) ён, спасылаючыся на Свяшчэннае пісанне, да-75
    казваў, што "хрнстнаннну не подобает заннмать государственные должностн, быть королем, князем, гетманом, воеводой, старос-той, судьей, подсудком, наместннком, войтом, бурмнстром, сот-ннком, солдатом... не подобает владеть собственностью н нестн военную службу, пользоваться законамн — польскнмн, лнтовскн-мн, немецкнмн, земскнмн, городскнмн, сельскнмн; не подобает прнсягать, а также прнменять смертную казнь". (58) Пётр з Га-нёндза вучыў аб радыкальным пераўтварэнні свету, якое павінна ажыццявіцца як Богам, так і адданымі, вернымі яму людзьмі. Па меркаванні падуанскага прафесара, чалавек — не прылада сляпога прадвызначэння, а свабодны і свядомы ўдзельнік гістарычнай драмы, які самастойна робіць выбар паміж дабром і злом, гібеллю і выратаваннем. (59)
    Вучань Пятра з Ганёндза — Марцін Чаховіц, які да 1565 года прапаведаваў і вучыў беларускіх дзяцей у Вільні, у 1575 год-зе выдаў сачыненне "Хрысціянскія гутаркі". У ім ён абгрунтоўвае думку аб рэальным існаванні двух зямных светаў — Хрыста і Ан-тыхрыста. Да першага, бязбожнага свету, па яго меркаванні, ад-носіцца ўсё тое і ўсе тыя, што і хто звязаны з феадальнай улас-насцю, свецкай уладай, дзейнічаючым правам і судаводствам, хто валодае падданымі, карыстаецца шляхецкімі прывілеямі, удзель-нічае ў вайне і гэтак далей. Да другога адносяцца сапраўдныя хрысціяне, якія не прызнаюць, асуджаюць і адвяргаюць гэты ста-ры, бязбожны свет з яго эканамічнай, сацыяльнай і палітычнай несправядлівасцю. Паміж гэтымі двума светамі ідзе сапраўдная, бачная і нябачная барацьба, якая выключае якое-небудзь пры-мірэнне, згоду. Усю дзяржаўна-прававую атрыбутыку існуючага грамадства Чаховіц адносіў да бязбожнага свету Антыхрыста, мяркуючы, што феадальная адміністрацыя, суды, законы варо-жыя верным, сапраўдным хрысціянам. Верным не трэба звяртац-ца да нявернай свецкай улады, таму што тут яны ніколі не зной-дуць справядлівасці. Паступіць на дзяржаўную службу — гэта значыць, на думку Чаховіца, далучыцца да свету зла і несправяд-лівасці. "Начальнікі і свецкая ўлада з мячом, калодкамі, агнём, катам, віселіцай, вяроўкай — абшчыне верных і сапраўдных вуч-няў Хрыста не патрэбны". (60)