• Газеты, часопісы і г.д.
  • Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.  Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал

    Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.

    Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал

    Памер: 120с.
    Мінск 2000
    47.13 МБ
    Закон у Скарыны выступае як падстава, на якой павінна грунтавацца сацыяльная гармонія, існаваць грамадства. Пару-шэнне законнасці, правасуддзя вядзе да разбурэння грамадскай згоды і адзінства. Устанаўленне "культу закону", падняцце яго аўтарытэту сведчылі пра імкненне мысліцеля зрабіць законнасць і правапарадак нормай для грамадства і гэта, несумненна, знаход-зілася ў рэчышчы інтарэсаў усіх саслоўяў і перш за ўсё "люду посполмтого" — рамеснікаў, купцоў Вялікага княства Літоўскага. Пастаноўка Скарынаю праблемы ўдасканальвання заканадаўства і судаводства гаворыць таксама аб тым, што ён быў звязаны з ай-чыннай рэчаіснасцю і рэальна ацэньваў актуальныя сацыяльна-палітычныя задачы, што стаялі перад грамадствам. Намеры Ска-рыны паўплываць на дзяржаўную палітыку гавораць аб яго ак-тыўнай, дзейнай натуры гуманіста і грамадзяніна.
    У якасці палітычнага ідэалу ў Скарыны выступае асвеча-ная манархічная улада. Ідэальнымі гасударамі ён лічыў стара-жытнаўсходніх правіцеляў Саламона і Пталамея Філадэльфа, ста-ражытнагрэчаскіх і рымскіх цароў і заканадаўцаў Салона, Лікурга, Нуму Пампілія і іншых. Правіцель, меркаваў Скарына, павінен быць дабрачынным, мудрым, адукаваным, дабрадзейным,
    57
    справядлівым, чулым у адносінах да сваіх падданых, павінен кіраваць краінай у строгай адпаведнасці з законамі, сачыць за правільным выкананнем правасуддзя. Акрамя таго, ён абавязаны быць дужым, здольным абараніць свой народ. Скарына наступ-ным чынам характарызуе "воеводу людей Нзранлевых" Іісуса Навіна: "был убо Мсус муж богабойный, справедлнвый, мудрый, смелый, снльный, цнотлнвый, грозный н іцаслнвый, у свонх справах чуйный н порадный".(15) Мысліцель адабрае цара Сала-мона за тое, што "был мнр н покой по вся времена царства его".(16)
    Актуальная на ўсе часы і скарынінская думка аб сацыяль-на-палітычным кансенсусе. Мысліцель не адмаўляў наяўнасці ў грамадстве класавых супрацьлегласцяў, "богатых н убогнх", ад-нак меркаваў, што ўзаемаадносіны паміж рознымі сацыяльнымі пластамі павінны будавацца на аснове мірнага суіснавання, "бра-толюбня", "друголюбня", "незлобмя".( 17) Чалавечае грамадскае жыццё павінна грунтавацца на агульным міры і згодзе, "с нея же все доброе всякому граду н всякому собранню прнходнт, незгода бо н нанбольшне царства разрушаеть".(18)
    У скарынінскім каментарыі па "Пасланне апостала Паўла да Філімона" ўтрымліваецца ўскосная думка аб абавязках феада-лаў гуманна адносіцца да беглых прыгонных сялянаў. "Той Онн-снм был ест раб Фнлнмонов, н, втекшн от него, прнде в Рнм, н послуговаше Павлу н бысть его велмн пнлен. Павел пак, занеже любяіце Фнлнмона яко брата, не хоте оскорбнтн его, прото ж н отсылаеть к нему раба его. Дмвным же обычаем н днвным прн-молвамн пншет ннм, дабы не толнко гнев отпустнл ему, но к то-му яко брата возлюбленного, прннял его".(19) Калі ўлічыць, што ў эпоху Скарыны ўцяканне з"яўлялася самай распаўсюджанай формай антыфеадальнага пратэсту, то гэтае выказванне сведчыць пра памяркоўную, хрысціянска-гуманістычную арыентацыю са-цыяльных поглядаў мысліцеля.
    У адрозненне ад многіх гуманістаў эпохі Адраджэння, якія заклікалі да сацыяльна-палітычнага дзеяння ў асноўным прадстаўнікоў пануючага класу, магутных феадалаў, каралёў, бе-ларускі мысліцель звяртаецца да простых людзей, "посполнтых", а гэта сведчыць пра дэмакратычную сацыяльную накіраванасць яго асобы.
    58
    Пастаноўка праблемы рэфармавання існуючых палітыка-прававых інстытутаў у Скарыны носіць абстрактна-тэарэтычны характар. У творчасці наступных дзеячаў і мысліцеляў гэта праб-лема напаўняецца канкрэтным зместам, практычна абагачаецца, набывае рэальныя гістарычныя рысы. Вялікая заслуга ў гэтым Мікалая Гусоўскага, Міхалона Літвіна, Сымона Буднага, Ста-ніслава Кашуцкага, Астафея Валовіча, Андрэя Волана, Льва Caneri.
    Палітычным і прававым поглядам Мікалая Гусоўскага таксама ўласцівыя некаторыя рэфарматарскія тэндэнцыі. У пры-ватнасці, ён развівае канцэпццыю ідэальнага правіцеля, справяд-лівага правасуддзя, міралюбівай знешняй палітыкі і гэтак далей. Аднак, у адрозненне ад Скарыны, Гусоўскі спрабуе знайсці па-літычны ідэал не ў Бібліі ці антычнай старажытнасці, а ў айчын-най гісторыі. Ідэальным правіцелем паэт лічыў вялікага князя Вітаўта, асноўнымі якасцямі якога былі дзяржаўная мудрасць, прадбачлівасць, мужнасць, воінская доблесць, справядлівасць і гэтак далей. "Войны предвндя н княжество к бнтвам готовя", у ваенных лагерах, якія Вітаўт ствараў у беларускіх пушчах, ён на-вучаў маладых шляхцічаў і сялян, "страх н боязнь побороть н прнвыкнуть к лншенням". Сам «закаленнейшнй вонн, князь большего счастья, чем закаленное войско, не знал н не ведал". Гусоўскі адзначае суровы, але ў той жа час і "правы" характар вялікага князя Вітаўта. "Сам справедлмвый, он страстно любнл справедлнвость, тонкмм чутьем мог угадать правды прнметы. Подлый обман перед ннм трепетал н сдавался... Он расправлялся н с судьямн за лнхонмство..." (20) Ва ўяўленні Гусоўскага ідэальны гасудар — гэта не толькі мужны воін, мудры правіцель, справядлівы суддзя, але і інтэлектуал, добры хрысціянін. У паэме "О жнзнн н деяннях божественного Макннфа" Гусоўскі надае гучную славу Сігізмунду Першаму за тое, што ён мужна абараняе краіну і сцеражэ мірнае жыццё народа, клапоціцца пра дабрабыт грамадства, "одаряет подданых равным уделом н правым судом", з гонарам прытрыміваецца "нябеснага закону" і гэтак далей.
    Як чалавек, што рэальна мысліць, Гусоўскі з разуменнем ставіўся да ваеннай палітыкі вялікіх князёў, ухваляў іх дзейнасць, накіраваную на абарону дзяржаўньгх рубяжоў Вялікага княства Літоўскага. У той жа час ён рашуча асуджаў вайну як та-кую."Войны! Презренное дело войны вызывает гнев мой м слезы 59
    н боль".(21) Гэтае асуджэнне распаўсюджвалася і на яго ідэальнага героя — князя Вітаўта, які, па сцвярджэнні паэта, быў і міратворцам, і "факелыцнком войны" адначасова. He без падста-ваў ён сцвярджае, што ў гады княжання Вітаўта "лагерем было военным каждое поле, а мнрное время казалось лншь передыш-кой меж войнамн".(22) Гусоўскі, як гэта было тыпова для многіх мысліцеляў эпохі Адраджэння, вельмі скептычна адносіўся да думкі наконт таго, што народныя масы могуць істотна паўплываць на сацыяльна-палітычную сітуацыю. Асноўную ролю ў вырашэнні палітычных і сацыяльных канфліктаў ён адводзіць боскай сіле.
    Гусоўскі адмоўна ставіцца да еўрапейскай Рэфармацыі. Ён прыйшоў да высновы, што Лютар, пазбавіўшы храмы хараст-ва, забараніўшы маліцца святым і "матерн-деве", адвергнуўшы інстытут духавенства, расхістаў найстаражытнейшыя ўстоі рэ-лігіі. Паэт крытыкуе лютараўскую Рэфармацыю, абвінавачваючы яе ў намеры скасаваць не толькі духоўную, але і свецкую ўладу, узбудзіць у грамадстве ўсеагульную нянавісць і варожасць, спра-вакаваць сацыяльныя канфлікты, развязаць грамадзянскую вайну і гэтак далей. "Хуліцеляў кучка", на дамку паэта, "гнать порешн-лн с высокого трона сначала духовных, свергнуть затем королей затевалн н светскне властм. Страстн людей разжнгать, оружне в рукн безумным дать, - пронзвол н бесправне".(23) Трэба адзна-чыць праніклівасць Гусоўскага ў ацэнцы перспектываў развіцця Рэфармацыі. Ён лічыў, што, пачаўшыся як антыкаталіцкі рэ-лігійны рух, Рэфармацыя пацягне за сабой істотныя сацыяльна-палітычныя змены, актывізацыю ўсіх грамадскіх сіл, у тым ліку і народных нізоў.
    Гістарычны прагрэс, развіццё і дабрабыт грамадства Гу-соўскі звязваў з мірнай плынню жыцця, росквітам духоўнай культуры, навукі, маральнасці. "Грамадства і дзяржава, — сцвярджаў мысліцель,— у большай ступені абапіраецца на муж-насць духу, чым на моцнасць цела, пра што сведчаць як стара-жытныя грэкі, так і рымляне. Яны працвіталі менавіта тады, калі развіваліся навукі. А як толькі таленты іх пачалі згасаць, зніклі і іх сілы, а з упадкам апошніх разбурылася і іх дзяржава і зацверд-зілася рабства".(24)
    Гусоўскім пастаўлена надзвычай важная праблема — ад-носін чалавека і грамадства да прыроднага асяроддзя. Для яго 60
    характэрна асэнсаванне найвялікшай каштоўнасці прыроды род-нага краю, погляд на яе, па-першае, як на асяроддзе знаходжання, у якой фарміруюцца фізічныя і духоўныя якасці чалавека; па-другое, як на народнае багацце. "Край благодатный Велнкое кня-жество наше, но не одна красота в его море зеленом. Лес наш прнноснт большую хозяевам пользу: он кладовая жнвнцы н смол корабельных, куньего меха н меда, н воска, н днчн..." "Нашн леса -- это кладезь бездонный богатства, благо страны.."(25) Гусоўскі выступае за беражлівыя адносіны да прыроды, за рацыянальнае і збалансаванае карыстанне шчодрымі прыроднымі рэсурсамі. Ён з адабрэннем выказваецца аб прававой прыродаахоўнай дзейнасці велікакняжацкага ўрада, у прыватнасці, аб указе, які ахоўвае сам-ку зубра і яе патомства і тым самым прымнажае скарбы краю.(26)
    §2	. Міхалон Літвін і праблемы сацыяльна-палітычных і прававых рэформ
    Міхалон Літвін — асоба загадкавая, якая наўмысна схава-ла праўдзівасць свайго прозвішча і паходжання. I справа нават не ў той палеміцы аб версіях сапраўднага паходжання М.Літвіна — з беларускай Мазыршчыны ён ці з літоўскай Майшаголы, у цэлым гэта прадстаўнік беларуска-літоўскага грамадства сярэдзіны XVI стагодззя з уласцівымі для свайго часу рысамі светапогляду, з яркім імкненнем да гуманістычных пераўтварэнняў. Праца М.Літвіна "Аб норавах татараў, літоўцаў і масквіцянаў" (27) пра-ляжала ў рукапісе 65 гадоў і была выдадзена ў Базэлі, у 1615 дзя-куючы цікаваму зместу.
    Змест работы Літвіна выклікае жывую цікавасць з многіх пунктаў погляду. Для прававеда ён важны перш за ўсё тым, што дзякуючы рабоце мы можам скласці ўяўленне аб характары па-літычных і прававых адносін на Беларусі ў сярэдзіне XVI ста-годдзя, аб шляхах і змесце палітычна-прававых рэформаў.
    Галоўнае для Літвіна -- не проста апісаць норавы і звычаі суседніх народаў і ўласнага народа, а прапанаваць для ўсеагульнага ўседзяржаўнага карыстання тыя, якія лічыў най-больш рацыянальнымі і дастойнымі чалавека. У метадалагічных адносінах можна вылучыць тры асаблівасці. Па-першае, крыніцай ведаў сацыяльных і палітыка-прававых пераўтварэнняў з"яўляецца сацыяльная практыка. У такім падыходзе ёсць трады-61
    цыйнасць і навізна. Традыцыйнасць — адлюстраванне тыповага гістарычнага беларускага палітыка-прававога менталітэту. Асаб-лівасці гэтага менталітэту яшчэ недастаткова вывучаны і паказа-ны ў нашай навуковай гістарычнай літаратуры. Звычайна гісторыкі філасофіі, сацыялогіі, права, апісваючы ідэалагічныя адносіны ў Беларусі феадальнага перыяду, імкнуцца даваць ацэнкі з пазіцыі заходнееўрапейскіх узораў. Магчыма, у савецкі час на пераважнасць такіх падыходаў уплывала абавязковасць для гісторыкаў спасылак на Маркса і Энгельса, працы якіх былі прысвечаны заходнееўрапейскім краінам. У прыватнасці, калі даследчыкі выяўлялі творы свецкага характару, то адразу супа-стаўлялі з пануючай у сярэднявеччы рэлігійнай ідэалогіяй. Але ўзровень клерыкальнасці ў палітыка-прававым менталітэце жы-хароў заходнееўрапейскіх краін і жыхароў Беларусі быў розны. Рэлігійная верацярпімасць, адносная слабасць уплыву царквы на дзяржаўнае кіраванне і праватворчасць садзейнічала захаванню ў менталітэце вечавых традыцый, звычаевага паходжання права, святасць якога будуецца на аўтарытэце даўніны і агульнапрызна-насці. Дарэчы, думаецца, што ўзровень клерыкалізму ў палітыка-прававым менталітэце жыхароў Маскоўскай Русі быў вышэйшы, чым у Беларусі.